ЦІХАНОВІЧ Яўген Мікалаевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 93 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЦІХАНОВІЧ Яўген Мікалаевіч

ЦІХАНОВІЧ Яўген Мікалаевіч

(12.11.1911,  Казахстане –  2005, Мінск), беларускі мастак.  Ганаровы сябар клуба “Спадчына”з першых дзён яго ўтварэння. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з творамі, якія вызначаліся выразнасцю выяўленчай мовы і жыццёвай канкрэтыкі. Значнае месца ў творчасці Я.М.Ціхановіча займалі тэмы нацыянальнага Адраджэння, змагання за родную мову, партызанскі рух у Беларусі. Аўтар шматлікіх партрэтаў дзеячоў культуры Беларусі (У.Галубка, Францыска Скарыны, М.Гусоўскага, Францішка Багушэвіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, А.Міцкевіча, М.Чарота, М.Багдановіча, Цёткі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, П Броўкі і інш.) і экслібрысаў да шэрагу кнігазбораў. Мова, як неад’емны атрыбут твора выяўленчага мастацтва, арганічна ўведзена ў шэраг партрэтаў. Яго высокамастацкія па зместу і  тэхніцы выканання творы з’яўляюцца набыткам нашай Бацькаўшчыны.   Аўтар шэрагу пейзажаў. Яго высокамастацкія па зместу і  тэхніцы выканання творы з’яўляюцца набыткам нашай Бацькаўшчыны. У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца да 30 алейных і графічных твораў. Яму прысвечаны два стэнды, дзе змешчаны яго ўспаміны ў часопісе “Полацак” (ЗША, Кліўленд), шэраг публікацый пра мастацкую дзейнасць Я.М.Ціхановіча і пра дынастычную дзейнасць яго родных і блізкіх (брата, сына, унука, цесця У.Галубка).

 

За актыўную  грамадскую дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння, захаванне і памнажэнне нацыянальнай спадчыны  Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Бел-чырвона-белай стужкай з выявай герба “Пагоня” і надпісам “Ганцу Адраджэння” (27.11.2001) і адпаведнымі дыпломамі.

 

Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей 80х60 см.