ШТЫХАЎ Георг Васільевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 90 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШТЫХАЎ Георг Васільевіч

ШТЫХАЎ Георг Васільевіч

(04.07.1927, в. Старая Беліца Гомельскага р-на),  беларускі археолаг, гісторык-медыявіст. Сям’я была рэпрэсавана ў 30-я гады ХХ ст. Доктар гістарычных навук (1983),  прафесар (1987). Сябар клуба “Спадчына” (1992).

 

Скончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта (1950),  гістарычны факультэт БДУ (1956). З 1950 г. настаўнік гісторыі, захапіўся краязнаўствам і прыняў удзел у археалагічных раскопках у Лоеўскім раёне Гомельскай вобл., пасля чаго паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці “археалогія”. З 1962 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР,  абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Старажытны Полацк ІХ – ХІІІ стагоддзяў” (1965). Тэма доктарскай дысертацыі “Гарады полацкай зямлі ІХ – ХІІІ стагоддзяў” (абаронена ў Кіеве, 1983). Выкладчык курса “Археалогія” у Мінскім педагагічным інстытуце імя  А.М.Горкага. Даследчык археалагічных помнікаў Полацка і гарадоў Полацкай зямлі, старажытнага Мінска і яго папярэдніка – гарадзішча на рацэ Менка. Праводзіў раскопкі ў Віцебску, Лукомлі, Заслаўі, Лагойску, Копысі, гарадзішчы старажытнага Барысава. Працаваў над вызначэннем этнічнага асяроддзя, у якім узнік Полацк, прымаў удзел у распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі. На пачатку 90-х гадоў ХХ ст. прымаў удзел у выпрацоўцы новай канцэпцыі гістарычнай адукацыі ў сярэдняй школе, стварэнні базавых праграм па айчыннай гісторыі. Надрукаваў звыш  300 навуковых і навукова-папулярных работ, у тым ліку 7 манаграфій, 4 навукова-папулярныя кнігі, 5 школьных падручнікаў, больш за 400 навуковых артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Удзельнік шэрагу міжнародных кангрэсаў па археалогіі, быў старшынёй камітэта Міжнароднай уніі славянскай археалогіі. Узнагароджаны знакам “Выдатнік народнай асветы”, Ганаровай граматай НАН Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі  (1990).

 

За грамадскую і навукова-асветніцкую дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03 1997)  і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім музеі знаходзіцца стэнд з навуковымі працамі Г.В.Штыхава, яго кнігамі, падручнікамі, публікацыямі ў выданнях часопіса “Полацак” і газетах. Яму прысвечаны творы:

 

Ціхановіч Яўген Мікалаевіч (1911 – 2005, Мінск).

Партрэт “Георг Штыхаў”.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 

“Партрэт прафесара Георга Штыхава”. 2007.

ДВП, алей. 40х30 см.