Краўцоў Макар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Краўцоў Макар

Краўцоў Макар (спар. Касцевіч Макар Мацвеевіч 1891-?)-дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст, перакладчык. Дзядзька беларускага паэта Міхася Васілька. Са снежня 1919 г. уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. Аўтар вядомага верша "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" (пакладзены на музыку беларускім кампазітарам У. В. Тэраўскім), які стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі (апублікаваны 30 кастрычніка 1919 г. у газеце "Беларусь" пад назвай "Ваяцкі гімн". Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 г. З 1921 г. жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. У 1926 г. арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР з кастрычніка 1939 г. працаваў у рэдакцыі газеты "Віленская праўда". У канцы 1939 г. арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызвольнага руху (А. Луцкевічам, Я. Пазьняком, С. Буслам, В. Грышкевічам, У. Самойлам і іншымі). Звесткі пра абставіны смерці М. Краўцоўва не высветлены.

 

 

Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Краўцоў Макар
Паэт, аўтар беларускага гімна "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"
ДВП, алей, 40х30, 1994

 

 

Краўцоў Макар
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.

 

 


Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."