АЛЯХНОВІЧ Францішак Каралевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЛЯХНОВІЧ Францішак Каралевіч

АЛЯХНОВІЧ Францішак Каралевіч

(09.03.1883, Вільня – 03.03.1944), беларускі драматург і тэатральны дзеяч. Скончыў драматычную школу пры Музычным таварыстве ў Варшаве (1907). З 1908 г. у Вільні. Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху. Удзельнічаў у арганізацыі першай беларускай вечарынкі ў Вільні, арганізаваў тэатральны гурток “Беларуская драматычная дружына”, дзе паставіў напісаную ў турме (зняволены ў 1915 – 1916) сваю першую п’есу. Акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра (1918 – 1919). Арганізатар уласнай трупы. У 1920 г. вярнуўся ў Вільню. Выдаваў часопіс “Беларускае жыццё, рэдактар газеты “Беларускі звон”, аўтар мастацкіх твораў, п’ес, першай тэатразнаўчай работы з гісторыі нацыянальнага мастацтва “Беларускі тэатр”,  артыкулаў пра літаратуру і мастацтва.  У 1927 г. арыштаваны органамі ОДПУ і прыгаворны да 10 гадоў высылкі на Салавецкія астравы. У верасні 1933 г. абменены на вязня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. 3 сакавіка 1944 г. застрэлены ва ўласнай кватэры ці савецкімі, ці польскімі партызанамі. Аўтар вядомай кнігі “У кіпцюрах ГПУ” (1937), як сведчанне вязня Салавецкіх канцлагераў.

 

АЛЯХНОВІЧ Францішак Каралевіч

Карповіч Алег Іванавіч (1960, Мінск).

“Партрэт драматурга і пісьменніка Францішка Аляхновіча”.

Папера, аловак. 28х20 см.