АСТРОЎСКІ Радаслаў Казіміравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 136 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.4%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АСТРОЎСКІ Радаслаў Казіміравіч

АСТРОЎСКІ Радаслаў Казіміравіч

(06.11.1887, фальварак Заполле Слуцкага павета – 17.10.1976),  дзеяч беларускага палітычнага і нацыянальна-вызваленчага руху. Скончыў Юр’еўскі універсітэт (1913). З 1905 г. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Працаваў выкладчыкам у Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. камісар Слуцкага павета, арганізатар і першы дырэктар Слуцкай беларускай гімназіі. Член ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (1917). Дэлегат Усебеларускага з’езда (Мінск, 1917). Удзельнік Слуцкага паўстання (1920). З 1921 г. у Заходняй Беларусі. Дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924 – 1936). З 1924 г. супрацоўнічаў з ЦК КП(б)Б і КПЗБ, віцэ-старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1925 – 1936). Калабарацыяніст у гады Вялікай Айчыннай вайны. Восенню 1941 г. у акупіраваным Мінску працаваў у цывільнай нямецкай адміністрацыі. Са снежня 1943 г. –  прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады. Пасля вайны жыў у Заходняй Германіі, з 1956 г. ў ЗША.

 

Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў).

”Астроўскі Радаслаў. Дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Старшыня БЦР”.

1993. Лінарыт. 23 х 18 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Астроўскі Радаслаў. Дырэктар Беларускай гімназіі ў Вільні, старшыня БЦР”. 1992.

ДВП, алей.