Князёўна Полацкая Рагнеда (г. н. невядомы – 1000 г.)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 29 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Князёўна Полацкая Рагнеда (г. н. невядомы – 1000 г.)

 

Полацкая князёўна, асветніца. Дачка полацкага   князя   Рагвалода,   жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча (Уладзіміра Хрысціцеля); маці князёў Ізяслава Уладзіміравіча (полацкі князь з 988 па 1001), Яраслава Мудрага (вялікі князь кіеўскі з 1019 па 1054), Усевалада (князь уладзіміравалынскі), Мсціслава (князь цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы i Праміславы. Яе бацька Рагвалод, паводле адной з гіпотэз — вараг, запрошаны ў Полацк на княжанне, паводле другой — сын полацкай княгіні Прадславы, які пасля смерці маці прыняў княжанне, вярнуўшыся ў вотчыну «из заморья». У Іпацьеўскім i Ларэўнцьеўскім спісах «Аповесці мінулых гадоў» ёсць звесткі, што ў 980 (паводле Цвярскога летапісу — не пазней 976) Рагнеда павінна была стаць жонкай вялікага князя кіеўскага Яраполка. Але ў По­лацк прыехалі сваты i ад наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту: «Не хачу разуць сына рабыні, а Яраполка хачу». Такая адмова выглядала абразліва ў адносінах да маці Уладзіміра Малушы, якая была неафіцыйнай жон­кай Святаслава i як дачка пераможанага драўлянскага князя Маная лічылася ключніцай у Кіеўскім княжа­щим двары. Абражаны адмовай Уладзімір пайшоў паходам на Полацк, разбіў войска Рагвалода, захапіў горад, забіў бацьку, маці i двух братоў Рагне

ды, а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жон­кай i даў ёй імя Гарыслава. У гэтым жа годзе Уладзімір здзейсніў паход на Кіеў, забіў брата Яраполка i заняў велікакняжацкі прастол. Рагнеду ён перавёз у Кіеў (разам з другой сваёй жонкай, скандынаўкай Аловай). Пасля нараджэння першага сына Ізяслава i дачкі Прадславы Уладзімір падарыў Рагнедзе вёску Прадславіна ў наваколлі Кіева. Верагодна, тут нарадзіліся i іншыя дзеці Рагнеды. У 988 Уладзімір, каб прыняць хрысціянства, вырашыў ажаніцца з візантыйскай царэўнай Аннай, а Рагнедзе прапанаваў развод i замужжа з любым з яго баяраў. Рагнеда адмовілася. Яе словы «Княгіняй была, не хачу быць рабыняй» настолькі ўразілі яе хворага сына Яраслава (Прысутнічаў пры размове бацькоў), што йн вылечыўся ад параліча ног. Верагодна, непасрэдна пас­ля гэтых падзей Рагнеда зрабіла замах на жыццё мужа. Ноччу, калі ён спаў,

 

 

Заслаўскі замак.

 

яна кінулася на Уладзіміра з кінжалам, князь прачнуўся i паспеў адвесці ўдар. Спроба Рагнеды забіць мужа разглядаецца многімі даследчыкамі не як праява рэўнасці, а як помета забойцу яе бацькоў i разбуральніку Полацка. Уладзімір наважыўся пакараць Рагнеду смерцю, але за маці ўступіўся старэйшы сын Ізяслаў. Тады Уладзімір саслаў жонку i сына ў Полацк. У 990 тут Рагнеда прыняла хрысціянства i пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасія. Яна шчыра прыняла гэту новую веру, пашырала яе сярод сваіх суродзічаўкрывічоў павольна, абдумана, высвятляючы сутнасць Хрыстовай навукі. Дзякуючы Рагнедзе з Полацка хрысціянства пашырылася спачатку на Полаччыну, а потым на Смаленшчыну i інш. крывіцкія землі. Пазней для Раг­неды i яе сына быў пабудаваны горад Ізяслаўль (названы імем старэйшага сына Ізяслава, цяпер г. Заслаўе). Тут у заснаваным ёю манастыры Рагнеда памерла. Яна была першай жанчынайманахіняй у Старажытнай Русі. Выха­ваны ў духу хрысціянскай маралі яе 11гадовы сын Ізяслаў быў абраны на княжацкі трон у Полацку i тым самым была адноўлена дынастыя полацкіх князёў Рагвалодавічаў. Другі яе сын Яраслаў (за разумнее праўленне празваны Мудрым) за 35 гадоў княжання ў Кіеўскай Русі ўзняў дзяржаву да вяршыні магутнасці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў — «Праўду Яраслава», пабудаваў у Кіеве Сафійскі сабор, заснаваў Кіеўскую мітраполію. Яго постаць найболып яскравая ў дынастыі Рурыкавічаў.

 

Літ.: Двинская Я. Легенды Полоц­кой земли. Рига, 1991; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі i новагародскі    1 перыяды. Мн., 1990;

Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выд. Мн., 1991; Чамярыцкі В. Рагнеда i Уладзімір // Спадчына. 1989. №1; Штыхаў Г. Ажываюць сівыя стагоддзі. 2 выд. Мн., 1982; Р а г а ч П. Кароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх_ дапаўняльных школаў. Кліўленд; НьюЙорк; Талін, 1990.

І.А.Масляніцына.

2. Г. Mac лыка

 

 



 

 

 

 

РАГВАЛОД (г.н. невядомы – 980) і РАГНЕДА (г.н. невядомы – 1000)


Гісторыя Беларусі сягае ў далёкую старажытнасць. У сваю пачатковую гісторыю кожная народнасць, аб якіх упамінае летапісец, была адметная сваім жыццём, сваімі князямі, мела сваё веча, вяло асобныя войны.
У эпоху пачатковага летапісу першым гістарычна вядомым князем Полацкае зямлі быў Рагвалод. Яго імя не згінула ў тоўшчах стагоддзяў, як імёны многіх яго папярэднікаў. Летапіс данёс да нас і захаваў не толькі імя князя, але паказаў яго самастойным валадаром Полацкага княства: “Роговолоду держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю”.
У летапісу сказана, што прыйшоў ён “з-за мора, імяше свою волость в Полотьске”. Многія даследчыкі лічаць, што ён быў нарманам. Некаторыя схільны лічыць, што хутчэй ён прыйшоў з дружынамі паморскіх славянаў – ваграў, якія жылі на выспе Ругію. Вяртанне Рагвалода “з-за мора” хутчэй за ўсё звязана з тым, што ў канцы ІХ стагоддзя Полацк заваявалі кіеўскія князі Аскольд і Дзір. Верагодна, полацкія князі, ратуючыся ад смерці, павінны былі ўцякаць да паморскіх славянаў або на востраў Ругіна. Але ў сярэдзіне Х ст., скарыстаўшы высілкі Кіеўскай Русі на барацьбу з хазарскім каганатам, нашчадак полацкіх князёў Рагвалод вярнуўся на зямлю бацькоў як законны яе ўладар, на што і ўказвае летапісец: “...імяше свою волость в Полотьске”. Аб славянскім паходжанні сведчыць яго імя, якое ў тыя часы сустракалася ў Чэхіі, дзе ніколі не было нарманаў. Рагвалод аднавіў незалежнасць Полацкага княства і вырашыў аб’яднаць крывіцкія і дрыгавіцкія землі пад сваёй уладаю.
Ён ажыццяўляе паход на Палессе. З вялікім войскам Рагвалод спусціўся на ладдзях па Дняпры да вусця Прыпяці. Адсюль ён пасылае ўверх па Прыпяці дружыну пад зверхнасцю Тура (ва Усцюжскім летапісу ён названы братам Рагвалода). Падначаліўшы дрыгавіцкія і яцвяжскія землі, Тур заклаў на Прыпяці горад і назваў яго сваім імем – Тураў.
Услед за заваёвай Дрыгавіцкай зямлі Рагвалод пачаў вайну з Ноўгарадам, пэўна жадаючы вярнуць пскоўскія ды ізборскія землі. З далучэннем да Полацкага княства Турава і Пскова Рагвалод стаў адным з магутнейшых уладароў ва Усходняй Еўропе. Для аднаўлення адзінства крыўскіх земляў заставалася вярнуць з-пад кіеўскай улады Смаленск.
Тым часам на Русі пасля гібелі ад паганцаў вялікага князя Святаслава, у Кіеве паміж яго сынамі Яраполкам, Алегам і Уладзімірам разгарэлася міжусобная крывавая барацьба. Пасля гібелі Алега ў Чарнігаве, як Яраполк у Кіеве, так і Уладзімір у Ноўгарадзе адкрыта пачалі рыхтавацца да вайны. Многае вырашалася ад таго, на чыім баку выступіць магутнае Полацкае княства. Таму Яраполк і Уладзімір шукалі саюзу з Рагвалодам.
І вось амаль адначасова з Ноўгарада і Кіева да Рагвалода прыбываюць сваты, каб высватаць ягоную дачку-прыгажуню Рагнеду. Гэтае імя таксама славянскага паходжання. Яно сустракалася і ў іншых рускіх землях, напрыклад, у Ноўгарадзе, а ў Чэхіі вядома як Рагнедзь. Паводле летапісу, Рагвалод спытаўся ў дачкі: “Ці хочаш ісці за Уладзіміра?”. Рагнеда ганарліва адказала: “Не хочу разуць (разуць жаніха – шлюбны абрад, г.зн. выйсці замуж) сына рабы”, нагадаўшы яго паходжанне ад ключніцы Малушы. Абражаны адмоваю, Уладзімір і яго дзядзька Дабрыня павялі на Полацк больш чым двухтысячны атрад варагаў, Ноўгарадскую дружыну, атрады чудзі (эстаў), ізборскіх і пскоўскіх крывічоў. Войска складала больш за дзесяць тысяч вояў. Летам 980 г. (паводле В.М. Тацішчава – у 975 або 976 г., паводле А.А. Шахматавай – у 970 г.)  яно падступіла да сцен Полацка. Рагвалод выйшаў насустрач ворагу і быў разбіты. Пасля штурму Уладзімір захапіў Полацк, разрабаваў яго і спаліў. Жорсткая расправа чакала полацкага князя і яго сям’ю. На вачах бацькі Уладзімір згвалціў Рагнеду, насільна ажаніўся з ёю, надаўшы ёй новае імя Гарыслава, а затым забіў Рагвалода, яго жонку і двух сыноў.
З роду ў род, як з боку кіеўскіх князёў Яраславічаў, так і з боку полацкіх Рагвалодавічаў пераходзіла паданне: прыжыўшы ад Рагнеды сына Ізяслава, Уладзімір пакінуў яе, захапіўшыся іншымі жанчынамі. У імя помсты за бацьку і за сябе, Рагнеда спакусілася на пагібель Уладзіміра, калі той прыехаў да яе ў сяльцо Лыбедзь, дзе яна жылы з сынам Ізяславам. Калі князь спаў, Рагнеда з кінжалам у руцэ падыйшла да ягонага ложка, але Уладзімір раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Ён запытаў у Рагнеды, чаму яна хацела яго забіць. Князёўна адказала: “За тое, што бацьку майго забіў і землю яго паланіў, і не любіш ні мяне, ні дзяцей сваіх”. Уладзімір загадаў Рагнедзе апрануцца ў шлюбнае і чакаць яго ў багата прыбраным пакоі.  Ён паабяцаў самаруч забіць яе. Але Рагнеда навучыла свайго малалетняга сына Ізяслава ўзяць у рукі меч, выйсці насустрач бацьку і сказаць: “Отец, ты думаешь что ты здесь один?”  Уладзіміра ўразілі словы сына: “Кто бы думал, что ты будеш здесь!” – сказаў ён і кінуў меч. Пасля паклікаў баяр і перадаў на іх суд свае справы з жонкаю. “Не убивай её ради ея дитяти; возврати ей съ сыном отчину ея отца”. Уладзімір так і зрабіў. Ён пабудаваў горад, які назваў Ізяслаўлем (цяпер Заслаўе пад Мінскам), і адправіў туды Рагнеду з сынам. Пакуль Ізяслаў не вырас, Рагнеда кіравала Полацкім княствам.
У 988 г. Уладзімір прымае хрысціянства і жэніцца на царэўне Ганне – сястры Візантыйскіх імператараў Васіля ІІ і Канстанціна, а Рагнедзе шле ў Ізяслаў загад: ”Зараз, хрысціўшыся, павінен я мець адну жонку, а ты выберы сабе мужу з маіх князёў і баяраў каго пажадаеш”. Рагнеда вельмі горда і прыстойна адказала: “Царыцай я была, царыцай і застануся. І нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай”.
Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі, заснавала ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр, дзе і памерла ў 1000 г. У гонар сваёй першай уладаркі ізяслаўцы назвалі яе імем возера, што было непадалёку ад манастыра, два прытокі ракі Свіслачы – Княгінька і Чарніца.
І сёння для нас імя Рагнеды – сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей. 70х50 см.


2.    Мастак Басалыга Міхаіл Самуілавіч. 1942. Мінск.
Каляровая літаграфія “Уладзімір і Рагнеда”. 1980 г. 74х56 см.


3.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён. Тэракота. 27х17 см.