Князь Полацкі Ізяслаў (да 980 – 1001 г.)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 10 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

51.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
29.6%UNITED STATES UNITED STATES
4.5%BELARUS BELARUS
4.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
2.4%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.1%CHINA CHINA
0.8%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Князь Полацкі Ізяслаў (да 980 – 1001 г.)


Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды Рагвалодаўны, Ізяслаў княжыў у Полацку з 988 па 1001 г. Вяртанне з Кіева малалетняга Ізяслава разам з маці ў новапабудаваны горад Полацкай зямлі, якому было нададзена яго імя (цяпер Заслаўе, што каля Мінску) – сведчанне аднаўлення кіеўскім князем раней ім знішчанай дынастыі полацкіх князёў, стварэнне ўмоваў для захавання незалежнай дзяржаўнасці Полацкага княства.
Горад Ізяслаў збудаваны ў вярхоўях Свіслачы, дзе сутыкаліся Дняпроўскі і Нёманскі басейны, хутчэй за ўсё стаў уладаннем Рагнеды, бо Ізяслаў жыў у Полацку.
На жаль, пісьмовыя крыніцы нічога не гавораць  пра Ізяслава як пра дзяржаўнага дзеяча. Затое ў Ніканаўскім летапісу дадзена высокая пахвала Ізяславу як чалавеку і хрысціяніну: ”Бысть же сий князь тих и краток, смирен и милостив, и любое зело, и почитая священический чин иноческий, и прилежаще прочитанию божественный писаний, и отвращаяся от суетных глумлений, и слезен, и умилен, и долготерпелив”.
Ізяслаў выступае як кніжнік першаасветнік Полаччыны, які, бясспрэчна, увёў у ёй пісьменства. Тое, што пры ім пісаліся ў Полацку граматы, пацвярджаецца яго пячаткай з надпісам, які лічыцца адным з самых старажытных помнікаў пісьменства на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Гэты факт сведчыць аб тым, што Полаччына ішла ў авангардзе культурнага развіцця Усходняй Еўропы.
Стаўшы Полацкім князем, Ізяслаў прыняў ад сваёй маці эстафету, распачатую ягоным дзедам. Памёр ён у 1001 г. (годам пазней за сваю маці), пражыўшы крыху болей як 20 гадоў.
Красамоўным з’яўляецца той факт, што пасля смерці Ізяслава вялікі кіеўскі князь Уладзімір з шырокага выбару шматлікіх братоў Ізяслава нікога не пасылае на полацкі пасад, а пакідае трон за малалетнім сынам Ізяслава – Усяславам, а пасля яго смерці ў 1003 годзе княжанне пераходзіць да другога сына Ізяслава – Брачыслава. І з гэтага часу Полацкае княства застаецца за Ізяславічамі, нашчадкамі Рагвалода.

 


 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей. 70х50 см.



2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён. Тэракота. 27х17 см.