Вялікі Князь Літоўскі Войшалк (1223 – 1267)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 496 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі Князь Літоўскі Войшалк (1223 – 1267)


У 1246 г. сумесна са сваім бацькам Міндоўгам і яго баярамі ўцёк з летапіснае Літвы ў Наваградак, дзе ахрысціўся паводле праваслаўнага абраду. Пасля паражэння Міндоўга ў вайне з галіцка-валынскімі князямі (1248-54) Навградскае веча абрала Войшалка сваім князем. Яму 31 год. Ён заключае мір з Данілам Галіцкім (1254). Умовы міру былі неспрыяльнымі. Летапісная Літва аддзялялася ад Навагародку, у ёй заставаўся княжыць Міндоўг, а Навагародак зноў перайшоў Галіцка-Валынскаму княству, дзе на княжацкі пасад ўзышоў сын Данілы Галіцкага Раман. А Войшалк у якасці заложніка павінен быў пайсці ў Галіцыю, дзе на працягу трох гадоў жыў у Палонінскім манастыры, прыняўшы мніскі чын, аддаючыся выключна служэнню Богу. З дазволу Данілы Галіцкага вярнуўся на бацькаўшчыну і “на реце Немне, межи Литвою и Новымгородком” на месцы сучаснай вёскі Лаўрышава заснаваў манастыр, у якім некаторы час жыў. Каля 1258 г. у саюзе з полацкім князем  Таўцівілам уступіў у Навагародак і зноў стаў паўнапраўным князем і гаспадаром сваёй зямлі.
Даніла Галіцкі робіць паход на Новагародскую зямлю, захоплівае Ваўкавыск, пасылае атрады на Зельву і Горадзень. Але падначаліць Навагародскую зямлю не змог, бо ўсё больш і больш трываў ад набегаў татар. Менавіта ў гэты час адбылося першае ўварванне татараў на чале з Бурундзеем, які прымусіў і галіцка-валынскіх князёў ісці з сабой на землі Беларусі, а дакладней на землі Літоўскую і Нальшчанскую.
У 1263-64 гг., скарыстаўшы палітычны крызіс у балцка-літоўскіх землях, выкліканы забойствам Міндоўга а затым і Траняты, Войшалк, узяўшы пінятаў, а пасля і навагародцаў, прыйшоў княжыць у летапісную Літву, і Літва прыхільна сустрэла свайго “господичича”. Аднак гэта было толькі ў Літве Міндоўга, г.зн. у левабярэжнай Літве. Бо калі Войшалк стаў княжыць  “ва ўсёй зямлі Літоўскай”, то феадалы Літвы пачалі супраціўляцца яму. І тады Войшалк “поча вороги свае избивати, изби их бесчисленое множество, а другие избегошося комо кто видя”. Такім чынам, утварэнне новай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага пачыналася не з заваявання Літвой Чорнай Русі, а наадварот, з заваявання Навагародкам Літвы, затым Нальшчанаў, Дзяволты, мабыць і Жамойціі. Такое заваяванне, вынішчэнне і выгнанне тутэйшых феадалаў было ў інтарэсах навагародскіх феадалаў, што характарызуе новую дзяржаву як беларускую. Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства Літоўскага пануючае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская.
Уладу Войшалка прызналі Полацк з Віцебскам, пра што сведчыць грамата полацкага князя Ізяслава (каля 1267 г.)
Аб’яднанне Войшалкам вакол  Навагародку земляў Літвы, Нальшчанаў, Дзяволты, а таксама саюз з Пінскам і Полацкам сталі пачаткам утварэння Вялікага Княства Літоўскага, а яго гербам – вершнік на белым кані з мечам у руцэ.
Існуюць две версіі гібелі Войшалка. Паводле Епацьеўскага летапісу, Войшалк, жадаючы ахрысціць язычніцкую Літву, накіраваўся ў Палоненскі манастыр, каб там набраць манахаў, а вялікакняжацкую ўладу перадаў свайму швагру Шварну – сыну князя Данілы Галіцкага. Другі  ж з братоў – Леў Данілавіч заманіў да сябе ў госці Войшалка і стаў патрабаваць перадачы яму вялікакняжацкай пасады. У п’яным шаленстве ён выхапіў шаблю дый засек Войшалка.
Іншую версію забойства падае “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”. Паводле хронікі, пасля смеці Данілы ягоныя сыны мечам пачалі дзяліць яго спадчыну. Леў захапіў Шварнаў удзел – Драгічынскую зямлю. Войшалк вырашыў заступіцца за свайго швагра і нанесці ўдар па Галіцка-Валынскаму княству. Ён заняў Драгічынскую і Берасцейскую землі, затым рушыў на сталіцу Валыні Уладзімір. Леў запрасіў міру і заманіў на перамовы Войшалка, абяцаючы яму “безпеченство”. Войшалк паверыў клятве. У манастыры св. Міхайлы п’яны князь Леў Данілавіч шабляй рассек галаву Войшалка. Гэта адбылося ў 1267 г. На кароткі час вялікадзяржаўная ўлада перайшла да Шварна, які рашуча абараняў  новую дзяржаву ад галіцка-валынскіх заваёўнікаў. У бітве на р. Ясельда навагародскае войска ўшчэнт разграміла галіцка-валынскае. Шварн пераможцам уехаў у Пінск і Тураў. Закладзены Войшалкам падмурак аказаўся трывалым.

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск
2000. Палатно, алей.   76х67 см.


2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён “Вялікі князь Літоўскі Войшалк”.
Тэракота. 27х17 см.       

 

 

 

3.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.