Вялікі князь Літоўскі Віцень (? – 1316)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 517 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Віцень (? – 1316)

Віцень насіў славянскае імя. Такое ж імя насіў і першы вядомы ў гісторыі князь абадрытаў. Сустракалася яно і сярод усходнеславянскага баярства. Бзумоўна, Віцень быў ахрышчаны ў праваслаўнай веры. Нездарма ж полацкі епіскап Якаў у грамаце да рыжскага біскупа і ратманаў называе Віценя “сынам маім”.  Так вышэйшы царкоўны іерарх мог назваць толькі хрысціяніна-аднаверца, а не язычніка. На славянскія карані Віценя паказваюць імёны ягоных сыноў – Воіна і Фёдара. Імя трэцяга сына Гедыміна таксама славянскае – крыўскае. Аб тым сведчыць тапаніміка. У ХVI стагоддзі існавала паселішча Едыманава ў Цьвярскім павеце на землях, заселеных крывічамі.  
Княжанне Віценя прайшло ў войнах з польскімі і жамойцкімі феадаламі, прускімі і лівонскімі крыжакамі. За 23 гады свайго княжання Віцень здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 – у Лівонію, 9 – у Польшчу.
У 1291 г. Віцень самастойна ідзе ў паход на Брэст-Куяўскі. У наступным годзе зрабіў спусташальны паход на Польшчу ў Лепчыцкую зямлю. Ён перамог войскі куяўскага князя, а самога Казіміра забіў.
Пасля смерці Лютавера (бацькі Віценя) жамойцкія і аўшкайцкія феадалы вырашылі вызваліцца з-пад улады Навагародка і ў 1294 г. паднялі паўстанне. Аўшкайты здалі Ордэну тры крэпасці. Князь Полюш уцёк да крыжакоў і, падтрыманы імі, распачаў актыўную барацьбу супраць Віценя. Вось у такіх неспрыяльных умовах пачалося яго княжанне. Віценю сілай прыйшлося ўціхамірваць жамойцкіх і аўшкайцкіх феадалаў.
У той час паміж Рыгай і Лівонскім Ордэнам узнік канфлікт. Рыжане запрасілі Віценя на дапамогу. 1 чэрвеня 1298 г. беларускае войска сумесна з крыжакамі сустрэлася на р. Трэйдары з войскамі Лівонскага Ордэна. Віцень поўнасцю перамог рыцараў, загінуў у той бітве і іх магістр Бруна. Такога паражэння Ордэн не меў з дня свайго заснавання. На выратаванне яго з Венецыі спешна прыбывае магістр Ордэна тэўтонаў Готфрыд Гогенлоэ. Віцень вымушаны быў заключыць мір з Лівонскім Ордэнам, што звязала рукі лівонскім рыцарам аж да 1330 г, а Навагародская зямля атрымала перадышку.
У 1307 г. адбылося аб’яднанне Полацка і ВКЛ праз выбранне палачанамі сваім князем Воіна – сына Віценя, што значна аблегчыла славянскую каланізацыю балцкіх земляў.
У 1305 г. крыжакі напалі на Аўкштайцію. Наступным годам вялікі магістр Зан двойчы пасылае ордэнскае войска на Гародзень. Шэсць тысяч крыжакоў рынуліся на штурм замка, але гарадзенцы на чале з выдатным ваенаначальнікам Давыдам Гарадзенскім адбілі штурм. Гэта быў сёмы – з 1284 г. – напад крыжакоў на горад. Для умацавання Гародні Віцень прыклаў нямала намаганняў, як і яго папярэднікі, сяліў сюды прусаў.
У 1311 г. на Літве, Польшчы, Прусіі пачаўся страшэнны голад. Віцень з дружынаю нападае на прускія землі, каб нарабаваць хлеба. Каля Гародні яго дагнала крыжацкае войска і нанесла паразу. Сам Віцень ледзь выратаваўся. За два тыдні Віцень сабраў новае войска – чатыры тысячы вершнікаў – і павёў іх на Прусію. Паход закончыўся паражэннем: 6 красавіка на начны стан Віценя напалі крыжакі. Толькі невялікай частцы дружыны разам з параненым князем удалося вырвацца з акружэння, адарвацца ад пагоні і з цяжкасцямі дабрацца да Літвы. Ордэн сабраў з усёй Еўропы вялікае войска і паслаў яго на Навагародак. Каб сарваць крыжацкі паход, Віцень паслаў сына Гедыміна – свайго намесніка ў Аўкшайціі – на Прусію. Гедымін граміў ордэнскія землі, а крыжакі рабавалі Аўкшайцію.
У 1314 г. два атрады крыжакоў магістра Генрыха фон Процкі падыйшлі да Навагародка. На дапамогу навагародцам падаспеў Давід Гарадзенскі з дружынаю, захапіў крыжацкі стан: абоз, каней, харчы, і вымусіў крыжакоў адступіць ад горада. Гэта дало магчымасць адкінуць крыжакоў ад Нёмана.
У 1315 г. Віцень павёў войска на ордэнскія землі Рагнет і Хрыстамамель, але захапіць іх не ўдалося. Вяртаючыся назад на Літву, Віцень загінуў ад удару перуна.
Праўленне вялікага князя Віценя характарызуецца тым, што ён, як і яго папярэднікі, мацаваў дзяржаву, змагаўся за яе адзінства: задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў, якія хіліліся да саюзу з Прусіяй; прыдбаў дзяржаве шмат новай зямлі, уключыўшы ў 1315 г. Берасцейскую зямлю (у 1307 г. мірным шляхам далучыў і Полацкае княства).
Густынскі летапіс адзначыў, што пры княжанні Віценя дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага стала “Пагоня”, а для ўласнага роду Віцень узяў герб “Калоны” (Калюмны), які мае падабенства з радавым гербам Рурыкавічаў – “Трызубец”. І гэта не дзіўна, так як літоўскія князі паходзілі з полацкіх Рагвалодавічаў. Блізкая аўтэнтычнасць выявы радавых гербаў – яшчэ адзін пераканаўчы доказ агульнага паходжання Рурыкавічаў і новай літоўскай дынастыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Гедымінавічаў. Заўважым, што пры Маскоўскім царскім двары Гедымінавічаў прызнавалі за нашчадкаў полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча, а радавы герб Гедымінавічаў “Калюмны”, або “Гедымінавыя слупы”, лічыўся ў Маскве як “печать полотская”.

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён устаноўлены ў 2003 г. на помніку “Абаронцам Айчыны” на сядзібе музея Анатоля Белага ў
Старых Дарогах.
2003. Сілумін, ліццё. 27х17 см.


3.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён. Тэракота. 27х17 см.