Вялікі князь Літоўскі Гедымін (1275 (?) – 1341)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 252 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Гедымін (1275 (?) – 1341)

 

 

Старажытны герб Вільні.

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1316—41. Найболыш верагодна, паходзіў ад полацкіх князёў. Яго брат Воін (хрысціянскае імя Васіль) быў полацкім князем. Велікакняжацкі прастол Г. заняў пасля смерці брата Віценя. Княжыў 15 гадоў,

 

 

 

 

бацька сямі сыноў, у т.л. Алъгерди, Кейстута, Яўнуты, Любарта. Заснавальнік дынастыі Гедзімінавічаў. Яго палітыка была накіравана галоўным чынам на ўнутранае i знешняе ўмацаванне БеларускаЛітоўскай дзяржа­вы i расшырэнне яе тэрыторыі. Галоўнай знешняй пагрозай на той час была агрэсія Тэўтонскага ордэна, што вымусіла Г. заключыць у 1322 саюз з мазавецкім князем, a ў 1325 — з каралём Полыычы. Выкарысто*ўваючы супярэчнасць паміж Рыгаю i ордэнам, Г. нанёс крыжакам шэраг паражэнняў, у т.л. наибольшее ў 1331. У сваей дзейнасці ўлічваў інтарэсы беларускіх феадалаў i арыентаваўся пераважна на ix падтрымку. Беларускіх феадалаў (Давыда Гарадзенскага, Васіля Полацкага i інш.) прызначаў на важныя пасады, даваў дыпламатычныя i вайсковыя даручэнні. Усё гэта спрыяла мірнаму далучэнню да БеларускаЛітоўскай дзяр­жавы Віцебскай, Берасцейскай, Мінскай, ТураваПінскай i інш. зямель Беларусі. Ен фактычна завяршыў аб'яднанне беларускіх i літоўскіх зя­мель, пачатае вялікімі князямі Міндоўгам [каля 1230—63] i Віценем (1203—1315]. Меў уплыў на Кіеў i Смаленск, з 1340 на Валыні княжыў яго сын Любарт. Супрацьстаяў аб'яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Івана Каліты, змагаўся за ўплыў на Пскоў i Ноўгарад. У 1323 ён перанёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з

Новагародка (Навагрудка) у Вільню, размешчаную на літоўскабеларускім этнічным памежжы. Тытулаваў сябе «вялікім князем літоўцаў i рускіх». Удасканальваў вайсковую справу, будаваў манументальныя крэпасці, культавыя пабудовы (пры ім на Беларусі заснаваны Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Гродзенскі, Віленскі i інш. замкі). У гэты час ствараліся выдатныя творы прыкладнога мастацтва, скульп­туры, багатыя рукапісныя кнігі (Аршанскае, Мсціслаўскае, Друцкае, Лаўрышаўскае евангеллі, Смаленскі псалтыр), летапісы i інш. У гарадах Г. сяліў замежных рамеснікаў (з гэтым звяртаўся да ганзейскіх гарадоў), заключыў некалькі гандлёвых пагадненняў з Рыгаю, расшырыў дыпламатыч­ныя сувязі з інш. дзяржавамі. Палітычная цэнтралізацыя ў дзяржаве паскорыла сацыяльнаэканамічнае i культурнае развіццё БеларускаЛітоўскай дзяржавы, спрыяла фарміраванню беларускай, літоўскай i ўкраінскай народнасцей. Хоць быў язычнікам (ёсць звесткі, што ў канцы жыцця прыняў хрысціянства паводле каталіцкага абраду), вёў палітыку верацярпімасці, 5 яго сыноў прынялі праваслаўе. Загінуў пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург. Улада ў дзяр­жаве з гэтага часу стала спадчыннай. Пасля смерці Г. вялікім князем стаў яго малодшы сын Яўнут, а з 1345 — другі сын Альгерд.

 

 

 

Пахаванне Гэдзіміна.

 

Літ.: Дашкевич H. Заметки по ис­тории ЛитовскоРусского государства. Ки­ев, 1885; Любавский М.К. Очерки ис­тории ЛитовскоРусского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Паш у то В.Т. Образование Ли­товского государства. М., 1959; Васи­левский В.Г. Обращение Гедымина в католичество // Журн. Минва нар. про­свещения. 1846. Ч. 49, февр.І.П.Хаўратовіч.

 

 

 


 

 

Вялікі князь Літоўскі і Рускі (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) 1316-41 гг., заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Паводле генеалогіі, Гедымін быў сынам Віценя, паводле другіх крыніц – братам Віценя і сынам Пукувера (Лютавера). Ён значна пашырыў межы Беларуска-Літоўскай дзяржавы, першапачатковай сталіцай якой быў Навагародак.
У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу ў горад Вільню. Ён вёў палітыку, накіраваную на ўмацаванне Вялікага Княства Літоўскага і Рускага: актыўна змагаўся супраць нямецкіх крыжакоў і Тэўтонскага ордэна, якія ўзмацнілі сваю агрэсію супраць ВЛК; нанёс крыжакам некалькі паражэнняў; заключыў з мазавецкім князем саюз  супраць Тэўтонскага Ордэна (1322), а ў 1325 г. – з каралём Польшчы Уладзіславам Лакеткам, выдаўшы замуж сваю дачку Альдону за польскага каралевіча Уладзіслава Казіміра (потым кароль Казімір ІІІ Вялікі).
Беларуска-Літоўская дзяржава пастаянна вяла барацьбу супраць крыжакоў. А ў 1326 і 1327 гадах ВКЛ нанесла сакрушальныя паражэнні саюзніку Тэўтонскага Ордэна – Брандэнбургу, паспяхова завершыўшы паходы на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры, дзе асабліва вызначыліся гарадзенскі стараста Давыд і сын Гедыміна – Альгерд. З 1328 па 1340 гады тэўтонскія і лівонскія крыжакі штогод нападалі на ВКЛ, даходзілі аж да Вільні. У адказ войскі ВКЛ грамілі землі Прусіі і Лівоніі.
Ідучы на пагадненне з феадаламі і захоўваючы даўнія традыцыі кіравання, Гедымін мірным шляхам распаўсюдзіў сваю ўладу на астатнія тэрыторыі беларускіх зямель. Беларускія феадалы і беларускі народ атрымалі перавагу ў дзяржаўных правах. Падчас валадарства Гедыміна было далучаны Віцебскае княства, дзе ў спадчыну ад свайго цесця – апошняга віцебскага князя – уладу атрымаў сын Гедыміна – Альгерд. Пазней былі далучаны княствы Менскае, Тураўскае і Берасцейская зямля разам з Падляшшам.  Ад 1340 г. на Вільні княжыў другі сын Гедыміна – Любарт. Гедымін намагаўся пашырыць свой уплыў на Ноўгарад і Пскоў. Супраць агрэсіўнай Масковіі ён апіраўся на саюз з Цьвер’ю, выдаўшы замуж сваю дачку Марылю за вялікага князя цьвярскога Дзімітрыя Міхайлавіча (1320 г.) У сваіх граматах Гедымін пачаў тытулаваць сябе “каралём літоўцаў і рускіх”. Пяцёра гедымінавых сыноў ахрысціліся па праваслаўнаму абраду, хаця іх бацька застаўся язычнікам. Загінуў Гедымін пры аблозе нямецкай крэпасці Баебург.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.


3.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск. 
Медальён устаноўлены на помніку “Абаронцам Айчыны” на сядзібе музея Анатоля Белага ў Старых
Дарогах. 
2003.Сілумін, ліццё. 27х17 см.


4.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён. Тэракота. 27х17 см.


5.    Невядомы мастак. Вільня.
“Вялікі князь Літоўскі Гедымін”.  
80-я гады ХХ ст. Бронза, ліццё. ДМ – 31 см.