Вялікі князь Літоўскі Альгерд (1296 (?) – май 1377)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 46 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Альгерд (1296 (?) – май 1377)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага y' 1345—1377; адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў i ахоўнікаў старажытнай ЛітоўскаБеларускай дзяржавы, за што быў празваны Альгердам Вялікім. Сын Гедзіміна. Пражыў больШ за 80 гадоў, правіў дзяржавай 32 гады; бацька 12 сыноў, у т.л. Ягайлы, Андрэя Полацкага, Свідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзіміра. У 1318 ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, а ў 1320 пасля смерці віцебскага князя атрымаў гэта княства ў спадчыну. У 1341 Гедзімін падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. А. акрамя Віцебскага

княства атрымаў славутую крэпасць Крэў i землі на р. Бярэзіна. У 1345 у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя — свайго малодшага брата Яўнуція (Яўнуту) i стаў вялікім князем. Яўнуцій атрымаў Заслаўе, адкуль потым упёк у Маскву, а затым зноў вярнуўся ў Заслаўе. А. паспяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 i інш.), у т.л. выйграў цяжкую бітву ў крыжакоў на р. Стрэва ў 1348. У 1341 A. аказаў дапамогу Пско­ву ў барацьбе супраць крыжакоў. Ён вёў паспяховую палітыку, накіраваную на далейшае аб'яднанне, эканамічнае i культурнаэтнічнае збліжэнне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Калі быў віцебскім князем, авалодаў Мажайскам. У 1340я г. далучыў да ЛітоўскаБеларускай дзяржавы ЧарнігаваСеверскае княства. У палітычнай залежнасці ад яго апынулася i Смаленскае княства (1350я г.). Каля 1355 далучыў да сваёй дзяржавы Бранскае княства, у 1356, 1359 i 1362 — гарады Ржэў, Мсціслаў, Тарапец. 3 1351 пастаянна вёў барацьбу з татарамі; у

1361—62 адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну i інш. землі. У канцы 1362 у вялікай бітве на р. Сінія Воды (каля Паўднёвага Буга) ён разграміў войскі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды i далучыў да Вялікага княства Літоўскага Прычарнаморскія землі ў вусці, р.  Серат,  басейнах Днястра  i Паўднёвага  Буга,  паўднёвае  Падняпроўе,   Падольскую,   Пераяслаўскую   i Валынскую землі. Удзельным князем Кіева ён пасадзіў свайго сына Уладзіміра, Падолле аддаў у кіраванне навагрудскім     князям     Карыятавічам, войскі якіх складалі галоўную сілу ў бітве на р. Сінія Воды; з 1342 яго сын Андрэй Полацкі стаў пскоўскім кня­зем. У процівагу аб'яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога А.  падтрымліваў сепаратысцкую  барацьбу цвярскіх князёў. Каб замацаваць саюз з Цвярскім княствам, ён пасля смерці першай жонкі ажаніўся з князёўнай   Ульянай   Аляксандраўнай Цвярской. Намер А. заключыць антымаскоўскі саюз з ханам Джанібекам скончыўся няўдачай. Ён учыніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Аўтар «Хронікі Быхаўца» з захапленнем   адзначыў   умение   А.   паставіць свайго праціўніка ў безвыходнае становішча i такім чынам прадыктаваць яму сваю волю. У патрэбны момант ён дзейнічаў рашуча i вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку паходу А. на Маскву. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч «без каждое прычыны, опу­стошивши  докончания  и  приязнь  и прыслал до великого князя Ольгерда посла своей со отповедию, а прыслал к нему огонь и саблю» i перадаў, што будзе ў Літве летам. У адказ А. перадаў маскоўскаму князю: «Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою». I сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана з'явіўся на Паклоннай тары пад Масквой. Захоплены знянацку маскоўскі князь вымушаны быў прасіць літасці i міру. A. спрабаваў падпарадкаваць Літоўскай Русі Пскоў i Ноўгарад (у 1342 пскавічы прынялі на княжанне яго сына Андрэя — вядомы ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Полыпчай за Валынь i Падляшша (1349—51, 1366). Такім чынам, яму прыйшлося ваяваць на поўдні — з татарамі, на захадзе — з Польшчай, на ўсходзе — з Масквой, на паўночным захадзе — з крыжакамі, на паўночным усходзе — з Ноўгарадам, Псковам i Цвер'ю. Гэта патрабавала тытанічнага напружання i ўмення. Галоўнае было апярэдзіць праціўніка, перамагчы яго малой сілай.

За час праўлення А. тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая i яно стала самай вялікай i магутнай дзяржавай сярэдневяковай Еўропы. А. быў не толькі выдатным палкаводцам, але i мудрым дзяржаўным дзеячам, меў выключныя дыпламатычныя здольнасці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў не толькі пра яе моц, але i пра росквіт. У летапісе ПаўночнаУсходняй Русі так характарызавалі яго высокія маральныя якасці i здаровы лад жыцця: «... Ён, не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум i падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае паходы, ваюючы не столькі колькасцю, колькі ўменнем» (апошнія словы гэтага выказвання i ўзяў сабе на ўзбраенне А.В.Сувораў).

У часы яго праўлення ўсходнеславянскія народы складалі пераважную большасць насельніцтва краіны, таму ў Вялікім княстве Літоўскім дамінавала ix культура. Пры А. так званая «руская» мова ў яе беларускім варыянце была афіцыйна прызнанай агульнадзяржаўнай мовай справаводства i велікакняжацкага двара. Беларуская мова паспяхова абслугоўвала ўсе сфе­ры грамадскага жыцця i ўсе класы.

 

 

Крэўскі замак.

 

 

Пабеларуску пісаліся шматлікія акты, граматы, статуты i інш. Яна пранікла i ў царкоўнарэлігійную сферу. На беларускую мову перакладаліся аповесці рэлігійнага зместу, ствараліся жыціі i т.зв. «Хаджэнні» ў Палесціну i Царград. Самым значным жанрам беларускай літаратуры заставаліся летапісы i хронікі, якія былі люстэркам грамадскапалітычнага жыцця тагачаснай Беларусі.

 

Літ.: Антонович В.Б. Монография по истории Западной и ЮгоЗападной Рос­сии. Т. 1. Киев, 1885; Любавский М.К. Очерк истории ЛитовскоРусского государ­ства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Хроника Быховца. М., 1966.І.П. Хаўратовіч.

 

 

 


 

 

Сын Гедыміна – Альгерд – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы, або Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (1345-1377), ўзышоў на вялікакняжацкі пасад у выніку перавароту, які падрыхтаваў разам з братам Кейстутам супраць Яўнута (Івана, які княжыў 1341-45 гг.) Да гэтага Альгерд – князь віцебскі і крэўскі. У 1318 г. ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыляй Яраслаўнай, а пасля смерці цесця стаўся віцебскім князем. Захапіўшы ўсю ўладу, Альгерд заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы яму ў кіраванне частку літоўскіх зямель з цэнтрам у Троках, а таксама беларускія землі: Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Камянец, Бярэсце, Падляшша, Кобрын, Пінск, Тураў і частку ўсходніх земляў у Бабруйскай, Любшанскай, Свіслачскай і Горвальскай воласцяў. Але юрыдычна Альгерд заставаўся вялікім князем усёй краіны, хаця кіраваў толькі цэнтральнымі і ўсходнімі землямі дзяржавы.
У часы кіравання Альгерда тэрыторыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы пашырыла межы на Усходзе. У яе склад увайшлі: Мсціслаўская зямля, Чарнігаўская і Ноўгарад-Северскае княствы, гарады Старадуб і Бранск. Такім чынам, тут быў ліквідаваны мангола-татарскі прыгнёт. У склад ВКЛ увайшлі Вярхоўскія княствы ў вярхоўях ракі Акі. Пасля разгрому войскаў татарскіх ханаў ля Сініх Вод (1362) беларуска-літоўскімі войскамі пад началам Уладзіміра Альгердавіча, з-пад татарскай няволі была вызвалена Кіеўская зямля. Да Беларуска-Літоўскай дзяржавы была далучана яе тэрыторыя з часткай Падоліі на ўсходзе – да ракі Аскол, на поўдні – да р. Самары (усходні прыток Дняпра). Канчаткова да ВЛК была далучана Валынь.
Альгерд праводзіў палітыку ў інтарэсах беларускіх феадалаў, кіруючыся прынцыпам: “Мы старыны не рухам і навіны не ўводзім”. Ранейшае самакіраванне беларускіх зямель захоўвалася, а намеснікі вялікага князя ў Полацкай, Віцебскай, Кіеўскай і іншых землях прызначаліся соймамі (з’ездамі) мясцовых феадалаў. Роля беларусаў у кіраванні дзяржавай яшчэ больш узрасла, у параўнанні з часамі панавання Гедыміна.
Ва ўсходняй палітыцы Альгерд сутыкнуўся з Маскоўскім вялікім княствам, якое набірала сілы і аспрэчвала намеры Альгерда пад сваім верхавенствам аб’яднаць  рускія землі. Гэта прывяло да паходаў Альгерда на Маскву ў 1368, 1370 і 1372 гады.
Нарэшце Альгерд заключыў мір з маскоўскім князем Дзімітрыем Іванавічам. Праўда, у апошні момант прыставіў сваю дзіду да адной з брам Крамля як напамін аб перамозе і магутнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ён удзельнічаў у войнах з Тэўтонскім Ордэнам у 1345, 1347, 1348, 1352, 1365 і 1370 гадах.
Альгерд памёр у маі 1377 г. Перад смерцю ён пастрыгся ў манахі, змяніўшы свецкае імя Аляксандр на духоўнае Аляксей.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка. Анатоль Змітравіч  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.


3.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна. 1951. Мінск –
Аўстрыя.
“Вялікі князь Літоўскі Альгерд пры абароне Лідскага замка”.
1993. Каляровая літаграфія. 43х47 см.


4.    Мастак Грак Генадзь Сцяпанавіч. 1938. Мінск.
Экслібрыс “Вялікі князь Альгерд”. З кнігазбору А.Б. (Анатоля Белага).
1993. Каляровы лінарыт.     27х19 см.


5.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён на помніку “Абаронцам Айчыны” усталяваны  ў 2003 г. на сядзібе музея Анатоля Белага ў
Старых Дарогах. 
2003. Сілумін, ліццё. 27х17 см.

 


6.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён. Тэракота, вашчэнне. 27х17 см.