БАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 52 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.9%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч

БАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч

(20.03.1862, г.п. Халопенічы Крупскага р-на – 16.04.1940),  беларускі этнограф, гісторык кульутры, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху. Бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1882). Адзін з кіраўнікоў мінскіх народавольцаў. Супрацоўнік сялянскага зямельнага банка ў Гродне. Аўтар кніг і артыкулаў пра Беларусь, беларускі фальклор,  успамінаў пра сына Максіма, М. Горкага, Ф. Шаляпіна і іншых. Рукапісы знаходзяцца ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі і музеі М.Багдановіча. У 1986 г. пераехаў у Ноўгарад (быў у сваяцкіх і сяброўскіх адносінах з Максімам Горкім), у 1907 – у Яраслаўль. Толькі ў 1929 г. прызнаў, што страціў свайго сына – Максіма Багдановіча, па сваёй няўважлівасці і бяздушнасці. У 1935 г. Яраслаўскім аддзелам ГПУ быў арыштаваны. Толькі непасрэднае хадайніцтва жонкі Максіма Горкага Кацярыны Паўлаўны Пешкавай, якая ўзначальвала Палітычны Чырвоны Крыж, удалося праз 6 месяцаў вызваліць швагра М. Горкага з кіпцюроў ГПУ.

 

“Помнік Адаму Ягоравічу Багдановічу”.

Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы.

Скульптар Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Сілумін, ліццё, бетон. 90х55х34 см.

П’едэстал 172х60х40 см. Бетон.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт Адама Ягоравіча Багдановіча”. 1997.

Літаграфія. 50 х 40 см.

 

Аляксандр Яўгенавіч Анкуда .

“Да 130-годдзя Адама Ягоравіча Багдановіча”.1996.

Плакат, шоўкаграфія. 75 х 35 см.

Выдавецтва клуба “Спадчына”