Вялікі князь Літоўскі Ягайла (1348 (?) – 1.6.1434)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 38 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

38%UNITED STATES UNITED STATES
26.8%BELARUS BELARUS
9.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.4%POLAND POLAND
3.3%GERMANY GERMANY
1.9%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Ягайла (1348 (?) – 1.6.1434)

 

 

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377—92, кароль Польшчы ў 1386—1434. Сын Альгерда (малодшы з

11 яго сыноў) i цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велікакняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Залатой Арды, аднак у час Кулікоўскай бітвы 1380 не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім i Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў i Маскоўскага княства вымусілі Я. пайсці на саюз з Полыпчай. У 1386 Я. ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384). i выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Якава) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава. Пры каранацыі абяцаў аб'яднаць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымскакаталіцкай царквы не толькі язычніцкую Жмудзь, якая складала каля 8%  насельніцтва

 

 

Шлюб Ягайлы з Ядвігай.

 

княства, але i праваслаўных беларусаў. У 1377 заключыў з Полыичай т. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі рн). У саюзе з БеларускаЛітоўскай дзяржавай палякі бачылі за­лог утварэння вялікай i магутнай Польшчы, сродак уратавання сваей краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя. У хуткім часе пасля каранацыі i падпісання Крэўскай уніі Я. з Ядвігай прыехалі ў Вільню, дзе знішчылі язычніцкія сімвалы (непагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляемых змей, высеклі свяшчэнныя гаі), раздавалі навахрышчаным белыя суконныя світкі, скураныя боты i грошы (таму асобныя язычнікі хрысціліся па 2 разы i больш). У Вільні Я. заснаваў каталіцкія біскупства i 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Беларусі ён закладваў касцёлы i кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі рн), в. Быстрыца (Астравецкі рн), якія пашыралі тут каталіцкую веру. Вяртаючыся ў Польшчу, Я. пакінуў намеснікам у Літоўскай Русі свайго бра­та   Скіргайлу.   3   мэтай   умацавання сваёй апоры i пашырэння каталіцтва сярод   феадалаў  БеларускаЛітоўскай дзяржавы Я. выдаў у 1387 прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы i вольнасці. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўных феадалаў Беларусі i часткі Літвы, што выкарысталі князі Кейстут i яго сын Вітаўт. Я. зняволіў ix у Крэўскім замку, дзе Кейстут памёр, a Вітаўт уцёк адтуль i з дапамогай крыжацкага  войска  захапіў  уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, a Скіргайлу саслаў намеснікам у Кіеў. Зімой 1390 войскі Я. пасля 10дзённай аблогі авалодалі Брэсцкім замкам, які абаранялі воіны Вітаўта. У выніку кампраміснага Остраўскага  пагаднення   1392  Я.  адмовіўся ад велікакняжацкай пасады i прызнаў     пажыццёвым     гаспадаром (вялікім князем)  БеларускаЛітоўскай дзяржавы Вітаўта (у хрышчэнні Аляксандр), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 яго намаганнямі да Польшчы   далучана   частка   Галіцкай Русі, што да таго належала Венгрыі. У 1400    ён    рэарганізаваў    Кракаўскі універсітэт   (заснаваны  ў   1364  Казімірам III) на ўзор Парыжскага універсітэта i з таго часу ён называецца Ягелонскім. На працягу 1409—11  Я. вёў «вялікую вайну» супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночнаўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы  (22.7.1410)  ён узначальваў усе саюзныя войскі (91  харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена i фактычна перастала існаваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген.  Вынікі перамог: замацаваны Тарунскім мірам 1411. Гэ­та спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэнс i абумовіла яго хуткі заняпад як дзяр­жавы,     садзейнічала     эканамічнаму развіццю   Польшчы   i   БеларускаЛітоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць     шырэй     удзельнічаць     у міжнародным   гандлі   на   Балтыйскім моры.

На Гарадзельскім сойме 1413, які юрыдычна замацоўваў саюз Вялікага княства Літоўскага i Польшчы, был: вырашана, што Вялікае княстві Літоўскае без волі караля i сената не выбірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча без ведама Вялікага княства

 

 

Абоз Ягайлы. 3 малюнка 19 ст.

 

Літоўскага не выбірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем'яў феадалаў БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Адначасова Я. i Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаўкатолікаў, якія прынялі польскія гер­бы, i даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага саюзу Польшчы з БеларускаЛітоўскай дзяржавай. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем у БеларускаЛітоўскай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідрыгайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы i распачаў вайну з Польшчай. Супраць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які абвясціў сябе вялікім князем, a Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Я. абяцаў, што не будзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, дасць усім свабоду веравызнання i пакіне ўсе саслоўі ў ix правах. Я. памёр на 86м годзе жыцця ў час міжусобіц паміж Свідрыгайлам i Жыгімонтам I. Ад першых дзвюх жонак

(Ядвігі i Ганны) Я. не меў дзяцей, ад жонкі Соф'і Друцкай меў 2 сыноў — Уладзіслава i Казіміра. Першы сын у 10гадовым узросце быў выбраны каралём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладзіслава III, у 15гадовым узросце стаў каралём i Венгры i, a ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, a ў 1444 пад імем Казіміра IV выбраны каралём Польшчы. 48гадовае караляванне Я. было перыядам значных палітычных, эканамічных i культурных поспехаў у гісторыі Поль­шчы i Вялікага княства Літоўскага. Псторыкі славяць Я. за шчодрасць, цвярозасць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта прыслухоўваўся да парад вяльможаў i шляхты.

 

Літ.: Хроника Быховца. М., 1966; Смирнов М.П. ЯгеллоЯковВладислав и первое соединение Литвы с Польшею. Ч. 1. Одесса. 1968. І.П.Хаўратовіч.

 

 


 

Вялікі князь ВКЛ (1377-81, і 1382-92), кароль Польшчы пад імем Уладзіслаў ІІ у 1386-1434 гады (таксама называўся Ягела – заснавальнік роду Ягелонаў). Старэйшы сын Альгерда і яго другой жонкі, цьвярской князёўны Ульяны Аляксандраўны. Выхоўваўся пры двары бацькі, дзе навучыўся беларускай мове, якая тады ва Усходняй Еўропе выконвала міжнародную ролю як лацінская – у Заходняй. Пасля смерці Альгерда карону Вялікага Княства Літоўскага атрымаў Ягайла. Вёў барацьбу за захаванне вялікакняжацкага пасаду супраць старэйшага брата, полацкага князя Андрэя Альгердавіча, свайго дзядзькі Кейстута і Вітаўта Кейстутавіча. Ягайла ўцёк і замацаваўся ў Віцебску, але неўзабаве яму ўдалося аднавіць сваю ўладу. Схоплены Кейстут быў забіты паводле яго загаду, а Вітаўт працягваў барацьбу. Каб замацаваць свае пазіцыі ў дзяржаве, Ягайла у 1380 г. заключыў пагадненні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, адмовіўшыся на карысць крыжакоў ад Жамойціі. Крыжакі пачалі захопліваць і непасрэдна літоўскія землі. З-за сур’ёзнай пагрозы існаванню дзяржавы Ягайла пайшоў на трывалы саюз з Польшчай, заключыўшы Крэўскую унію. Ён прымае каталіцтва, жэніцца з каралевай Ядвігай і становіцца каралём Польшчы (1386 г.) На наступны год над літоўцамі-язычнікамі здзейсніў акт хрышчэння па каталіцкаму абраду і заснаваў Віленскае біскупства для Літвы і Беларусі (для Жамойціі было заснавана асобнае біскупства). Яго намаганні захаваць сваю ўладу на ВКЛ, падпарадкаваўшы дзяржаву польскай кароне, выклікалі незадаволенасць большасці беларускіх і літоўскіх феадалаў, якіх узначаліў яго стрыечны брат Вітаўт. Вайна вялася некалькі гадоў і скончылася Востраўскім пагадненнем 1392 г., паводле якога Вітаўт прызнаваўся намеснікам караля і вялікім князем ВКЛ пажыццёва.
Падчас вялікай вайны 1409-1411 гг. з крыжакамі Ягайла камандваў аб’яднаным польска-беларуска-літоўскім войскам, а ў бітве пад Грунвальдам – саюзнай арміяй. У 1413 г. заключыў з ВКЛ Гарадзенскую унію, у якой прызнавалася самастойнасць гэтай дзяржавы на чале з вялікім князем Вітаўтам (Ягайла захаваў толькі намінальны тытул вярхоўнага князя Літвы). Жадаючы ўтрымаць у Польшчы спадчынную ўладу за сваім сынам, выдаў шэраг прывілеяў на правы польскай шляхты. Калі ў 1430 г. памёр вялікі князь Вітаўт, са згоды беларускіх і літоўскіх баяраў карону Вялікага Княства Літоўскага  Ягайла перадаў свайму малодшаму брату Свідрыгайлу (Леў, потым Баляслаў), падтрымліваў яго нават тады, калі ў выніку дзяржаўнага перавароту 1432 г., вялікім князем Літоўскім і Рускім быў абвешчаны брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, якога падтрымлівалі польскія феадалы. Фармальна і Ягайла падтрымаў Жыгімонта, пашырыўшы прывілеі праваслаўных баяраў да тых ільгот, што мелі феадалы-католікі.
Ягайла, пасля прыезду ў Кракаў, спачатку ўвогуле, а потым вельмі часта карыстаўся ў дачыненнях з прыдворнымі беларускай мовай і захаваў свае звычкі слухаць беларускія песні. У 1400 г. аднавіў дзейнасць Кракаўскага універсітэта, які атрымаў з таго часу назву Ягелонскага.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.


3.    Мастак Грак Генадзь Сцяпанавіч. 1938. Мінск.
Экслібрыс “Ягайла”. Кнігазбор Анатоля Белага.
1993. Каляровы лінарыт.  27х19 см.

 

4.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён на помніку “Героям Грунвальда” усталяваны  ў 2003 г. на сядзібе музея Анатоля Белага ў
Старых Дарогах. 
Бронза, ліццё. 27х17 см.



5.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Вялікі князь Ягайла”.
2003. Сілумін, ліццё. 27х17 см.