Вялікі князь Літоўскі Вітаўт (1350 (?) – 27.10.1430)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 39 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

38%UNITED STATES UNITED STATES
26.8%BELARUS BELARUS
9.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.4%POLAND POLAND
3.3%GERMANY GERMANY
1.9%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Вітаўт (1350 (?) – 27.10.1430)

 

 

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім (гродзенскім), потым кня­зем трокскім. Калі польскія феадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1387 i каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе літоўскія, беларускія i

ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў суп­раць ix барацьбу патрыятычных сіл БеларускаЛітоўскай дзяржавы. 3 дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон — свайго дваюраднага брата Скіргайлу i стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 з Ягайлам беларускалітоўскія феадалы адстаялі сваю самастойнасць, a Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Ён праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы i ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах i радзе) ён далучаў ваеннаслужылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падтрымліваў сепаратысцкія тэндэнцыі рускіх княстваў (Цвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб'яднаўчай i цэнтралізаванай палітыкі Масквы. Ён умешваўся ў справы нямецкага ордэна i неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэт i замацавання саюзу з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 i 1389) аддаваў яму Жмудзь. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад ix усю тэрыторыю паміж Дняпром i Азоўскім морам i адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі i Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль БеларускаЛітоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор'ем. Але пара­жэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 ВіленскаРадамскую, a ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам пера­вагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальнарэлігійнай барацьбы ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве i значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай болынасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра i Ака. У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўскабеларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская,   Смаленская,   Слонім­ская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская i інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь. Пры В. БеларускаЛітоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці i памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора i ад Акі i Курска да Галіцыі. 3 мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы i сваё становішча ён двойчы (у 1429 i 1430) рабіў захады i ўчыняў з'езды наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул i карону. Але гэтаму перашкаджалі магнаты Полыпчы, якія не адмовіліся ад намеру аб'яднаць Полынчу з Літоўскай Руссю. Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Брэсту (1390), Гродна (1391) i інш. прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбургскага    права.    У    1420я    гады

 

 

Грунвальдская бітва (фрагмент). Гравюра 16 ст.

 

Віцебск, Полацк i сталіцу БеларускаЛітоўскай дзяржавы — Вільню наведаў Іеранім Пражскі — паплечнік Яна Гуса. У 1422 на дапамогу нацыянальнавызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5ты­сячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём i пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але зза ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хуткім часе яго скінуў i заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.

 

Літ.: Барбашев А. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (1410 г.). Спб., 1885; Яго ж. Витовт: По­следние двадцать лет княжения, 1410— 1430. Спб., 1891; Любавский М.К. Очерк истории ЛитовскоРусского государ­ства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV—XVI вв. М., 1961; Полное со­брание русских летописей. Т. 17. Спб., 1907; Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1959. Т. 1. С. 99—119; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі i новагародскі перыяды. Мн., 1990.І.П.Хаўратовіч.

 

 

 


 

 

Вітаўт – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы (фактычна з 1392, фармальна з 1401 па 1430 год), сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы.
З маладых гадоў удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскага вялікага княства і Тэўтонскага Ордэна. З 1376 г. – гарадзенскі князь. Падчас барацьбы Кейстута з Ягайлам за вялікакняжацкі пасад разам з бацькам быў вераломна схоплены і пасаджаны ў Крэўскі замак, але з дапамогаю жонкі ўцёк адтуль у Мазовію, а потым у Прусію. Там ён ахрысціўся згодна каталіцкага абраду і атрымаў імя Віганд. Разам з крыжакамі ўдзельнічаў у паходзе на Аўкштайцію. У 1384 г. Вітаўт прымірыўся з Ягайлам і выступіў супраць Ордэна. Ягайла вярнуў Вітаўту Гарадзенскае княства, Падляшша і Берасцейскую зямлю. Цяпер Вітаўт прыняў хрышчэнне нанава, але паводле ўсходняга абраду,  і атрымаў імя Аляксандр. Ён удзельнічаў у перамовах аб заключэнні уніі паміж Польшчай і ВКЛ.
У 1386 г. у Кракаве перад шлюбам Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі, Ягайла з братамі прыняў каталіцтва. Разам з імі перайшоў у каталіцтва і Вітаўт, захаваўшы імя Аляксандр. Не атрымаўшы ад Ягайлы спадчыны свайго бацькі – Трокскае княства, Вітаўт зноў уцёк у Прусію, і з дапамогаю крыжакоў павёў барацьбу супраць Ягайлы. Паступова на яго бок перайшла значная частка беларускіх і літоўскіх баяраў, якія выступалі за незалежнасць Беларуска-Літоўскай дзяржавы ад Польшчы.
У 1392 г. Ягайла вымушаны быў заключыць з Вітаўтам пагадненне (маёнтак Вострава каля Ліды). Вітаўт разарваў саюз з крыжакамі і стаўся вялікім князем ВКЛ (афіцыйна прызнаны Польшчай у 1401 г.), захоўваючы вернасць Ягайлу як найвышэйшаму валадару Літвы і Русі.
Вітаўт пачаў праводзіць палітыку цэнтралізацыі Вялікага Княства Літоўскага, паступова ліквідуючы буйныя ўдзельныя княствы, аддаючы родным і стрыечным братам менш значныя ўдзелы. Тым самым Вітаўт падпарадкоўваў сабе беларускія і ўкраінскія землі, станавіўся незалежным ад Ягайлы. Для правядзення больш актыўнай палітыкі на ўсходзе, Вітаўт заключыў дамову з Тэўтонскім Ордэнам (1398 г.), уступіўшы яму Жамойцію.
Вялікі паход у паўднёвыя стэпы супраць татараў для Вітаўта скончыўся страшэнным паражэннем на рацэ Ворксле, пасля чаго наступ на паўднёва-усходнім напрамку быў спынены. І ўсё ж Вітаўту ўдалося аж на некалькі дзесяцігоддзяў заняць землі ад Падоліі да Чорнага мора ля Дняпра.
Разам з Ягайлам Вітаўт працягваў вайну з Тэўтонскім Ордэнам. У бітве пад Грунвальдам (1410 г.) ён камандваў правым крылом саюзнага войска (пераважна беларуска-ураінскімі палкамі), прычыніўся да разгрому нямецкіх рыцараў.
Вітаўт праводзіў актыўную палітыку на ўсходзе, падпарадкаваўшы свайму ўплыву Ноўгарад, Пскоў і Цьверскае княства. Карыстаючыся тым, што яго дачка Соф’я была жонкай маскоўскага вялікага князя Дзімітрыевіча, пасля смерці свайго зяця Васіля І (1425 г.) Вітаўт дамогся какб яго прызналі апекуном над унукам Васілём ІІ.  
У канцы свайго жыцця састарэлы Вітаўт намагаўся захаваць незалежнасць сваёй дзяржавы. На з’ездзе манархаў у Луцку (1429 г.) ён прыняў прапанову імператара Свяшчэнай Рымскай імперыі Сігізмунда Люксембургскага каранавацца каралеўскай каронай. Карону і каралеўскую булу блаславіў Папа рымскі, але варожа настроены да Вітаўта кракаўскі біскуп Збігнеў Алесніцкі загадаў па дарозе праз Польшчу перахапіць карону і іншыя рэгаліі. Вітаўт памёр, так і не атрымаўшы каралеўскага тытула.
Пры Вітаўце, які атрымаў мянушку “Вялікі”, Вялікае Княства Літоўскае заняло самае дастойнае месца ў Еўропе.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Герус Сямён Пятровіч 1925 – 1998. Мінск.
1994. Папера, сангіна. 63х46 см.


3.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.

 

4.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск. 
Медальён “Вялікі князь Вітаўт” усталяваны  ў 2003 г. на помніку “Героям Грунвальда” на сядзібе
музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах.
2003. Бронза, ліццё. 27х17 см.



5.     Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Вялікі князь Вітаўт” усталяваны  ў 2003 г. на помніку “Абаронцам Айчыны” на сядзібе
музея Анатоля Белага. 
2003.  Сілумін, ліццё.     27х17 см.