Вялікі князь Літоўскі Кейстут (? – 1382)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 493 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Кейстут (? – 1382)

Кейстут – сын Гедыміна – вялікі князь ВКЛ  у 1381-82 гг. У 30-х гадах, падчас панавання Гедыміна, княжыў у Троках і валодаў удзеламі на заходняй ускраіне ВКЛ, куды ўваходзілі Жамойція, Трокі, Падляшша, Гародня. Ад гэтага часу паспяхова вёў барацьбу з крыжакамі Тэўтонскага Ордэна, абараняючы ад іх літоўскія і беларускія землі. У 1345 г. разам з Альгердам арганізаваў змову супраць  іх брата – вялікага князя Яўнута, у выніку чаго той страціў уладу, а вялікім князем ВКЛ быў абвешчаны Альгерд. Фактычна дзяржава была падзеленана дзве часткі: усходняй часткай са сталіцай у Вільні кіраваў сам Кейстут, які вёў заходнюю палітыку і працягваў барацьбу з Тэўтонскім Ордэнам. Удзел Кейстута ад 1345 г. складаўся з Жамойціі і невялікай часткі літоўскіх зямель (Трокі і Коўна), а таксама беларускіх земляў, якія складалі больш паловы ўдзельнага княства Кейстута. Сюды ўваходзілі Падляшша з амаль поўнасцю беларускім насельніцтвам, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Камянец, Берасцейская зямля, Кобрын, Пінск, Тураў, а таксама асобныя часткі тэрыторыі на ўсхддзе Беларусі – ”троцкія палавіны” Бабруйскай, Любашанскай, Свіслацкай воласцей, Горвальскай і Грэскай воласці (на поўнач ад Слуцка). У беларуска-літоўскіх летапісах Кейстут называўся вялікім князем, а ў нямецкіх хроніках – каралём. Кейстут удзельнічаў у паходах Альгерда на Маскоўскае вялікае княства, падтрымліваў брата ў яго знешняй і ўнутранай палітыцы.
Пасля смерці Альгерда ў 1377 г. Кейстут прызнаў вялікім князем ВЛК свайго пляменніка Ягайлу. Аднак, у 1381 г. ён даведаўся аб патаемнай змове Ягайлы з крыжакамі Тэўтонскага Ордэна і, адчуваючы вялікую пагрозу для сябе, рашуча выступіў супраць Ягайлы. У лістападзе 1381 г. Кейстут раптам захапіў Вільню і абвясціў сябе вялікім князем Літоўскім і Рускім. Ягайла быў пераведзены ў вызначаны яму ўдзел – Крэва і Віцебск.
Кейстут працягваў барацьбу з крыжакамі. Падчас яго адсутнасці Ягайла ў ліпені 1382 г. захапіў уладу ў Вільні і аднавіў сваё панаванне ў дзяржаве. Кейтут павёў вайну супраць Ягайлы, але поспеху не меў. Атрымаўшы запрашэнне на перамовы, Кейстут прыехаў да Ягайлы, але быў арыштаваны і зняволены ў Крэўскім замку, дзе быў задушаны паводле загаду Ягайлы.

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.

 

2.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.



3.    Герус Сямён Пятровіч 1925 – 1998. Мінск.
1994. Папера, сангіна. 63х46 см.