Вялікі князь Літоўскі Казімір Ягелончык (1427 – 1492)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 34 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

37%UNITED STATES UNITED STATES
28.4%BELARUS BELARUS
8.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
4.1%POLAND POLAND
4.1%GERMANY GERMANY
2.1%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Казімір Ягелончык (1427 – 1492)

 

 

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Друцкай. Выбра­ны вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы. К. доўгі час не згаджаўся быць каралём Польшчы, акалі пад уплывам маці даў на гэта згоду, то яго доўга не адпускала шляхта, якая не жадала аб'яднання з Польшчай. Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Польшча. I стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы К. імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад БеларускаЛітоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да поль­скай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Полыпча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асманскую імперыю, пастаянна парушалі паўднёвыя граніцы дзяржа­вы).

Ba ўнутранай палітыцы намаганні К. былі скіраваны на ўмацаванне велікакняжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамогся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх гараджан, у 1490— 92 — украінскіх i малдаўскіх сялян.

Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Бела­руси Літвы i Украіны, гарантаваў пра­ва ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права судзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаўныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў прымаць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў (у Поль­шчы аналагічны акт, паводле якога сяляне страцілі асабістую свабоду i пра­ва ўласнасці на зямлю, прыняты ў 1496 пры каралю ЯнеАльбрэхту). Пры К. вырасла роля дарадчага органа — паноўрады i ўзмацніўся яе ўплыў на вялікага князя. Выданнем Няшаўскага статута К. фактычна зацвердзіў палітычнае панаванне ў Польшчы шляхецкага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі судзебнік, вядомы ў гісторыі як статут Казіміра, у якім вызначаны адзіныя віды, спосабы i меры пакарання за злачынствы супраць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Гэта была першая спроба кадыфікаваць крымінальнае i працэсуальнае права БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Дбаючы пра асвету сваёй дзяржавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да навучання ў заходніх універсітэтах: «Також прызваляем, абы княжата, рыцары, баяры дабравольна мелі бы моц выехаці з нашых зямель Княства вялікага для лепшага шчасця набыцця, альбо ўчынкаў рыцарскіх да каждых зямель, старой, толькі выменяючы непрыяцельскае». Князь не скупіўся i на матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу.

У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471   канчаткова ліквідаваны  ўдзельныя княствы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваяводства). Праваслаўныя князі (праўнукі Альгерда) Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, а таксама Адоеўскія i Варатынскія, незадаволеныя перавагамі, якія мелі феадалыкатолікі, у 1480я гады арганізавалі змову супраць К. з намерам захапіць уладу ў княстве, a ў выніку няўдачы далучыць частку зямель (пераважна на Севершчыне) да Маскоўскай дзяржавы. Змова была выкры­та i задушана, але частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы. Няўдалымі былі i намеры наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай (Пасадніцай) далучыцца да Вялікага кня­ства   Літоўскага   —   Іван   III   пасля

доўгай асады захапіў Ноўгарад i жорстка расправіўся з баярамі.

Памёр К. на 43м годзе княжання i 36м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пачало ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да К. за яго вялікую прыхільнасць да БеларускаЛітоўскай дзяржавы; буйныя феадалы паважалі яго за дадзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў: Уладзіслаў (з 1471 кароль чэшскі), Казімір (быў выбраны каралём Венг­ры!), ЯнАльбрэхт (з 1490 кароль Венгрыі, з 1492 кароль Польшчы), Аляксандр, Жыгімонт I, Фрыдэрык (епіскап кракаўскі, кардынал). Так склалася, што тры яго сыны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржавах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоўскім, ЯнАльбрэхт — у Польшчы i Венгрыі, Уладзіслаў — у Чэхіі.

І.П.ХаўратовЫ.

 

 

 


 

 

КАЗІМІР IV ЯГЕЛОНЧЫК
(КАЗІМІР АНДРЭЙ ЯГАЙЛАВІЧ)
(30.XI.1427 – 7.VI.1492, Гародня)



Вялікі князь Літоўскі і Рускі (1440-1492) Казімір IV Ягелончык – трэці і малодшы сын Уладзіслава ІІ Ягайлы і яго чацвертай жонкі Соф’і Гальшанскай. Выхоўваўся ў Кракаве пры двары маці. У 1438 г. часткай чэшскага сойму ён быў выбраны каралём Чэхіі, і разам са старэйшым братам, польскім каралём Уладзіславам ІІІ, спрабаваў з войскам пайсці ў Чэхію. На сойме ВКЛ 29 чэрвеня 1440 г. быў абраны вялікім князем Літоўскім і Рускім, а ўнія з Польшчай была зліквідавана. Уладзіслаў ІІІ адмовіўся прызнаць свайго брата самастойным уладаром. Фактычна кіраўніком унутранай і знешняй палітыкі стаўся Ян (Івашка) Гоштальд, у 1440 г. прызначаны ваяводам трокскім, а з 1443 г. – ваяводам віленскім. Гаштольд быў праціўнікам аб’яднанага ВКЛ з Польшчай. Пасля гібелі караля Уладзіслава ІІІ у бітве з туркамі пад Варнай, польскі сойм, каб зноў аб’яднаць абедзве дзяржавы, аднагалосна выбраў Казіміра Ягайлавіча каралём Польшчы. Аднак з-за супраціўлення беларускіх і літоўскіх паноў дзяржаўная унія не была ўзноўлена, засталася толькі персанальная унія. З гэтай пары Казімір IV Ягелончык большую частку часу знаходзіўся ў Польшчы. Паступова ў ВКЛ улада перайшла да паноў-рады – вышэйшага органа дзяржавы.
Ад’язджаючы ў Польшчу на каранацыю, Казімір Ягайлавіч, каб задобрыць баяраў у Беларуска-Літоўскім гаспадарстве, 2 мая 1447 г. выдаў прывілей, які замацоўваў палітычныя і эканамічныя правы баяраў на зямельную ўласнасць і надаваў ім права судзіць залежнае ад іх, галоўным чынам, сялянства. Для прадухілення падпарадкаванню Польчшы, у ВКЛ забаранялася польскім феадалам набываць зямлю і дзяржаўныя пасады. У 1468 г. Казімір IV выдаў судзебнік (Статут Казіміра) – першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права ў ВКЛ.  
У знешняй палітыцы Казімір Ягелончык імкнуўся да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці ВКЛ. У 1444 г. ён вярнуў Драгічынскую зямлю, захопленую раней Польшчай, і захаваў у складзе дзяржавы Валынь, на якую таксама прэтэндавалі польскія магнаты.
На ўсходзе Казіміру Ягайлавічу давялося стрымліваць агрэсію Маскоўскага вялікага княства, якое пашырала свае тэрыторыі за кошт іншых рускіх княстваў. Паміж Казімірам IV і вялікім князем маскоўскім Іванам ІІІ ішла пастаянная барацьба за панаванне над усёй Руссю. Пасля крывавага паходу Масковіі на Вялікі Ноўгарад (1471 г.) свае пазіцыі ў Ноўгарадзе Казімір IV страціў, а ў 1478 г. Наўгародская рэспубліка канчаткова была далучана да Масковіі. У 1485 г. Масква далучыла і Цьверскае вялікае княства. Ужо ў 1478 г. Іван ІІІ патрабаваў аддаць яму “Полацк, Віцебск, Смаленск і ўсе іншыя рускія землі”. У 1480 г. Масковія заключыла саюз з ханам Менглі-Гірэем, і з тае пары крымскія татары пастаянна чынілі набегі на ўкраінскія, польскія, а затым і беларускія землі.
У 1481 г. была раскрыта змова трох князёў на чале са слуцкім князем Міхайлам Алелькавічам з мэтай звяржэння Казіміра IV і ўзвядзення на вялікакняжацкі пасад Міхайла Алелькавіча, як нашчадка Альгерда па старэйшай лініі. На адной з плошчаў Вільні змоўшчыкі былі публічна пакараны смерцю праз адсячэнне галавы.
У Польшчы Казімір ІV Ягелончык абапіраўся на сярэднюю шляхту і перамог апазіцыю магнатаў. Яшчэ ў 1454 г. ён выдаў Нешаўскія прывілеі, якія пашырылі правы земскіх шляхецкіх сеймікаў, што ўзмацніла правы шляхты ў мясцовым самакіраванні. З тае пары Казімір IV вёў трынаццацігадовую вайну з Тэўтонскім Ордэнам, якая скончылася Торуньскім мірам 1466 г. У выніку вайны Польшча вярнула Памор’е з Гданьскам, Хэлмінскую зямлю, Павісле з гарадамі Мальбарн і Эльблёнг, а таксама Вармію. Тэрыторыя Прусіі страцілася удвая, а вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна стаўся васалам польскага караля. Практычна нямецка-крыжацкая пагроза для Польшчы і ВКЛ была знята. Казіміру IV удалося пасадзіць на каралеўскія пасады ў Чэхіі і Венгрыі свайго сына Уладзіслава, чым быў створаны вайскова-палітычны саюз краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У рэлігійных дачыненнях ў ВКЛ Казімір Ягайлавіч выступаў супраць Фларэнційскай царкоўнай уніі 1439, падтрымаў канчатковы падзел праваслаўнай царквы на Кіеўскую і Маскоўскую мітраполіі (1458 г.) з рэзідэнцыяй Кіеўскага мітрапаліта ў Вільні.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Герус Сямён Пятровіч. 1925 – 1998. Мінск.
1993. Папера, каляровыя алавікі. 67х46 см.


3.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.

 

4.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Вялікі князь Казімір”.
2002.  Тэракота, вашчэнне. 27х17 см.