Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст (1.7.1520 – 7.7.1572)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 157 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.1%UNITED STATES UNITED STATES
9.9%BELARUS BELARUS
3.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%CHINA CHINA
1.6%KUWAIT KUWAIT
1.3%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст (1.7.1520 – 7.7.1572)

 

 

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1548—72(каранаваны ў 1530) i кароль Польшчы з 1548 . Сын Жыгімонта 1 Старога i каралевы Бо­ны. У першыя гады княжання ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве знаходзіўся пад уплывам магнатаў, асабліва Радзівілаў. Пасля смерці першай жонкі Лізаветы тайна ад бацькоў i ад сената ажаніўся з удавою трокскага ваяводы С.Гаштольда Барбарай Радзівіл (праз 6 месяцаў яна памерла, паводле версіі атручана свякрухай Бонай). Праўленне Ж. II супала з перыядам наибольших поспехаў у краіне Рэфармацыі. Пратэстанцтва так хутка пашыралася, што ў сойме ўсе сенатары (апрача епіскапаў) былі пратэстантамі. Кароль сам вагаўся ў веры i даваў пратэстантам розныя прывілеі як у Польшчы, так i ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе галоўнымі абаронцамі Рэфармацыі былі Мікалай Радзівіл Чорны i Мікалай Пац. Кароль дазваляў будаваць лютэранскія i кальвінісцкія храмы. У барацьбе паміж прыхільнікамі Рэфармацыі i каталіцкай царквы Ж. II доўгі час трымаўся нейтралітэту. Але ў апошнія гады пад націскам вярхоў каталіцтва вымушаны быў згадзіцца на абмежаванне дзейнасці пратэстантаў i дапусціў у краіну езуітаў (1564), што стала пачаткам каталіцкай рэакцыі. Па патрабаванні маці Ж. II ажаніўся трэці раз з Кацярынай, удавой князя Ганзага, якая ў хуткім часе з'ехала ў Вену. У выніку бяздзетны кароль стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў Польшчы 186 гадоў. У часы яго праўлення ў .БеларускаЛітоўскай дзяржаве пачала ажыццяўляцца аграрная рэформа, вядомая ў гісторыі як валочная памера. У выніку гэтай рэформы, якая вялася з 1530х гадоў да сярэдзіны 17 ст., упарадкавана  землекарыстанне,  ліквідавана  цераспалосіца сялянскіх зямель i уніфікаваны феадальныя павіннасці сялян, усталяваліся i сталі пашыранымі фальваркі, уводзілася падворнае землека­рыстанне, сяляне надзяляліся стандар­тным! зямельнымі ўчасткамі — валокамі, замацавана трохпольная сістэма земляробства. Усё гэта павысіла прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі. Ж. II вярнуў у склад дзяржавы каралеўскія землі, незаконна раздзеленыя магнатам яго папярэднікамі ў 1й палове 16 ст. Пры ім уведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоўскага 1566.

Ж. II ваяваў з Лівонскім ордэнам, які да гэтага часу прыняў лютэранства. У сувязі з тым, што палякі адмовіліся ўдзельнічаць у паспалітым рушэнні i ваяваць з ордэнам, Ж. II пайшоў на Лівонію толькі з беларускалітоўскім войскам i прымусіў ордэн прасіць міру i прызнаць сябе даннікам Літвы (пад уладу БеларускаЛітоўскай дзяржавы адышла Ліфляндыя, у ленную залежнасць трапіла Курляндскае герцагства, пад апеку Польшчы — Эстляндыя). На Лівонію квапіўся i Іван IV Грозны, які ў 1558 распачаў вайну. У выніку пачалася Лівонская вайна, якая цягнулася амаль   25   гадоў   (1558—83).   У   1563 войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Полацк.     Сабраўшы     100тысячную армію, Ж. II рушыў супраць Івана IV Грознага, але беспаспяхова — армія, якой доўга не плацілі грошы, разышлася па хатах. Саюзніца Полыпча ў вайне не ўдзельнічала, а патрабавала папярэдняй згоды на поўнае аб'яднанне абедзвюх дзяржаў, бо баялася, што пасля смерці старога i бяздзетнага Ж. II БеларускаЛітоўская дзяржава можа адысці ад Польшчы зусім. Але гэтаму процістаяла літоўскабеларуская партыя на чале з канцлерам Мікалаем Радзівілам, найбольш уплывовым дзеячам  Княства,  які  паўтараў:   «Палякі ліпнуць да Літвы, як пчолы да кветак, каб выссаўшы мёд, кінуць ix». Пасля смерці М.Ргідзівіла па ініцыятыве Ж. II у студзені 1569 у Любліне скліканы вялікі сойм з прадстаўнікоў абедзвюх дзяржаў. Многія феадалы Княства не пайшлі на сойм, многія пакінулі яго, «не адвітаўшыся з каралём». Скарыстаўшы аслабленне Вялікага княства Літоўскага ў выніку Лівонскай вайны, Ж. II падпісаў акты аб далучэнні да

Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля i Кіеўшчыны. У гэтых цяжкіх умовах намаганнямі ўплывовых князёў, у т.л. Канстанціна Астрожскага i Аляксандра Чартарыйскага, акт аб уніі дзвюх дзяржаў 1.7.1569 быў падпісаны. Такім чынам, паводле Люблінскай уніі Каралеўства Польскае i Вялікае княства Літоўскае аб'ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле гэтага акта Вялікае княства Літоўскае i Полынча не павінны былі выбіраць са­бе асобных правіцеляў, а агульнага караля (ён жа i вялікі князь Вялікага княства Літоўскага), склікаўся i агульны сойм (у Варшаве) з роўнай колькасцю прадстаўнікоў абедзвюх частак новай дзяржавы. Прызнаваліся роўныя правы абедзвюх дзяржаў, прадугледжвалася адзіная грашовая сістэма, агульная знешняя палітыка. Фактычна БеларускаЛітоўская дзяржава i пасля уніі захавала пэўную самастойнасць: уласнае войска, асобнае заканадаўства, суд, казну i інш. Адзінага ўрада фак­тычна не было. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай у княстве заставалася беларуская. Польскім феадалам паранейшаму забаранялася займаць дзяржаўныя пасады ў княстве, Лівонія абвяшчалася агульным здабыткам абедз­вюх дзяржаў.

Літ.: История Польши. Т. 1. 2 изд. М., 1956. І.П.Хаўратовіч.

 



 

 

(1.VII.1520 г., Кракаў – 7.VII.1572 г., Кнышын)

Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы  з 1548 г. (фармальна з 1529), сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца, апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў на вялікакняжацкім і каралеўскім пасадзе.
Каб забяспечыць спадчынасць манаршых пасадаў у абедзвух дзяржавах, Жыгімонт Стары па намове жонкі дамогся ў соймах Польшчы і ВКЛ (1529 г.) абвяшчэнне свайго сына манархам. Такім чынам Жыгімонт Аўгуст уключыўся ў палітычнае жыццё абедзвух краін з юнацкіх гадоў. У 1543 г. ён ажаніўся з аўстрыйскай эрцгерцагіняй Элізаветай, дачкой рымскага караля Фердынанда Габсбурга, што значна ўмацавала дыпламатычныя сувязі Польшчы і аўстрыйскіх Габсбургаў.
У 1544 г. бацька перадае сыну кіраванне дзяржаўнымі справамі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім як вялікаму князю, але фармальна кароль Жыгімонт Стары і гэты тытул захоўваў таксама. Пасля ранняй канчыны жонкі Элізавет (1547 г.) Жыгімонт Аўгуст закахаўся і патаемна ажаніўся з Барбарай Радзівіл (1520-1551) – удавой трокскага ваяводы Станіслава Гаштольда, хаця стары кароль і каралева Бона былі супраць шлюбу сына.
Пасля смерці Жыгімонта Старога (1.IV.1548 г.) ўладарным каралём Польшчы і вялікім князем Беларуска-Літоўскай дзяржавы стаўся Жыгімонт Аўгуст. Першыя гады яго панавання прайшлі ў барацьбе з польскімі магнатамі і шляхтай за прызнанне шлюбу з Барабарай Радзівіл: паны патрабавалі разводу – ён пагражаў  адрачэннем ад трону і безкаралеўем. Пад уплывам Радзівілаў Жыгімонт Аўгуст заключыў саюз з Габсбургамі (1549 г.). На сойме 1550 г. дамогся каранацыі Барбары, але праз год яна памерла. У 1553 г. Жыгімонт Аўгуст зноў жэніцца. На гэты раз з малодшай сястрой сваёй першай жонкі – Кацярынай Аўстрыйскай.
Ва ўнутранай палітыцы ВКЛ Жыгімонт Аўгуст апіраўся на магнацкую групоўку на чале з канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным і гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым, а ў Польшчы – на магнацкую групоўку на чале з канцлерам С.Мацееўскім і гетманам С.Тарноўскім.
У Польшчы Жыгімонт Аўгуст у 1562-63 гадах правёў экзекуцыю правоў – вяртанне дзржаве каронных земляў, якія былі рздадзены магнатам ад 1504 г. Чвэрць даходаў з іх цяпер ішла на ўтрманне войска.
Пры Жыгімонце Аўгусце ў Польшчы і ВКЛ вялася палітыка рэлігійнай верацярпімасці, таму ў краінах пачаў шырыцца пратэстанцкі рух, на чале якога ў Беларусі і Літве тады стаялі Радзівілы. У рэлігійных спрэчках Жыгімонт Аўгуст захоўваў нейтралітэт, і ў хуткім часе ў Польшчы (1564 г.) і Вільні (1569 г.) усталяваліся езуіты.
Вялікі князь ВКЛ і Мікалай Радзівіл Чорны правялі ў краіне аграрную рэформу 1557 г. Была ўведзена Устава на валокі ў дзяржаўных і панскіх маёнтках, а ў Літве, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі ліквідавана сялянская абшчына. Пры Жыгімонце Аўгусце быў прыняты “Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага” (1566 г.), які павышаў правы шляхты і замацоўваў шляхецкае мясцовае самакіраванне на павятовых сойміках, а таксама ўводзіліся шляхецкія павятовыя суды.
Жыгімонт Аўгуст не меў нашчадкаў, таму спрыяў намаганням польскіх магнатаў і беларуска-украінскай шляхты аб’яднаць абедзве дзяржавы ў федэрацыю – Рэч Паспалітую, якая і была створана на агульным сойме ў Любліне (1569 г.) – федэрацыя з агульным соймам і пажыццёва выбраным каралём, але з рознымі дзяржаўнымі структурамі ў кожнай з дзвюх дзяржаў.
У 1561 г. Лівонія прыняла пратэктарат Жыгімонта Аўгуста, што прывяло да Лівонскай вайны паміж ВКЛ і Масковіяй, таму што цар Іван IV Жахлівы сам хацеў захапіць усю Лівонію, а заадно  Беларусь і Украіну. У 1563 годзе Іван Жахлівы захапіў Полацк, які быў вернуты толькі праз шаснаццаць год. На беларускай зямлі маскоўскія войскі вялі знішчальную вайну, што і вымусіла беларускую шляхту пайсці на дзяржаўную унію з Польшчай. Аб’яднаная дзяржава змагла больш дастойна бараніцца ад маскоўскай агрэсіі.
Жыгімонт Аўгуст памёр падчас Лівонскай вайны.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна. 1951. Мінск –
Аўстрыя.
“Жыгімонт ІІ Аўгуст і Барбара Радзівіл”.
1993. Каляровая літаграфія. 42х47 см.


3.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Жыгімонт ІІ  Аўгуст”.
2002.  Тэракота, вашчэнне. 27х17 см.