Вялікі князь Літоўскі Стэфан Баторый (27.9.1533 – 12.12.1586)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

37%UNITED STATES UNITED STATES
28.4%BELARUS BELARUS
8.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
4.1%POLAND POLAND
4%GERMANY GERMANY
2.1%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Стэфан Баторый (27.9.1533 – 12.12.1586)

 

Кароль Рэчы Паспалітай (выбраны ў снежні 1575, каранаваны 1.5.1576), вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з чэрвеня 1576). Нарадзіўся на тэрыторыі Румыніі. Паходзіў са знатнага румынскага роду Баторыяў Шомліа. 3 15 гадоў на ваеннай службе ў караля Чэхіі i Венгрыі Фердынанда I. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пазней служыў у трансільванскага князя Іаана Сігізмунда Запольскага, быў паслом пры нямецкім каралі Максіміліяне II. Пасля разрыву зносін паміж гэтымі краінамі немцы 3 гады трымалі яго заложнікам. Час вымушанага бяздзеяння выкарыстаў для самаадукацыі: шмат чытаў, асабліва творы па гісторыі, a запіскі Юлія Цэзара вывучыў на памяць. Пасля смерці І.С.Запольскага стаў князем Трансільваніі (1571—76). Калі польскі ка

 

 

 

роль Генрых Валуа ўцёк у Францыю (1574), С.Б. выставіў сваю кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое што сенат абвясціў каралём Максіміліяна II, на элекцыйным сойме 15.12.1575 дробная шляхта выбрала ка­ралём С.Б. з умовай, што ён ажэніцца з Ганнай Ягелонкай, 54гадовай сястрой Жыгімонта II Аўгуста. Напярэдадні каранацыі ён пацвердзіў умовы кантракта (pacta conventa), паводле якога не меў права прызначаць пасля сябе наследнікаў ні пры жыцці, ні пасмяротна, карыстацца тытуламі «пан» i «дзедзіч», без згоды сойма i сената ні пачынаць, ні спыняць вайны, абкладаць дадатковымі   падаткамі,   накіроўваць паслоў у іншыя дзяржавы, браць новы шлюб, прымушаць іншаверцаў прымаць каталіцтва. Калі ж кароль не стрымае свайго слова, падданыя вызваляюцца ад прысягі яму на вернасць i паслушэнства. Больш таго, С.Б. абавязаўся заплаціць даўгі Рэчы Паспалітай, вярнуць землі, захопленыя Масквой, узмацніць межы дзяржавы ад набегаў крымскіх татараў i выкупіць у ix палонных. На каранацыйным сойме кароль прысягнуў рэспубліцы, a рэспубліка — каралю. Абвяшчэнню яго вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы папярэднічалі працяглыя перагаворы i выданне спецыяльнай граматы ад 29.7.1576, у якой пацвярджалася, што Польшча i Вялікае княства Літоўскае з'яўляюцца раўнапраўнымі i незалежнымі ў складзе федэратыўнай дзяржавы. Ён абавязваўся захоўваць самастойнасць Вялікага кня­ства Літоўскага, пашыраць яго межы, не прызначаць у БеларускаЛітоўскай дзяржаве военачальнікамі палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Полынчы (Кароне), то ў Вялікім княстве Літоўскім (Княстве). У далейшым кожны 3і сойм Рэчы Паспалітай адбываўся ў Гародні. На працягу 1579— 82 С.Б. удзельнічаў у Лівонскай вайне, пасля   шэрага   паспяховых   аперацый вярнуў Вялікаму княству Літоўскаму Полацк i Вялікія Лукі. Хоць аблога Пскова скончылася безвынікова, але яна паскорыла заканчэнне вайны i заключэнне 10гадовага ЯмЗапольскага перамір'я (1582).

 

 

Гродзенскі Стары замак.Фота 1970.

 

Ва ўнутранай палітыцы С.Б. імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, устанаўлення ў Полынчы наследнага прастола, разам з тым падтрымліваў шляхту. У вырашэнні ідэалагічных канфліктаў аддаваў перавагу мірнаму шляху, разумнаму кампрамісу. Выбра­ны каралём намаганнямі дробнамаянтковай шляхты, С.Б. у знак удзячнасці даў ёй многія прывілеі. У пытаннях правасуддзя прытрымліваўся прынцыпаў высокай справядлівасці. Гісторыя яго праўлення ведае прыклады, калі кароль караў злачынцаў, нягледзячы на ix мінулыя заслугі, вяльможнасць i нават жаданне сойма. Пры С.Б. рэарганізавана судовая сістэма дзяржавы. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаны шляхецкія выбарныя трыбуналы (для шляхты Полынчы ў 1578, Вялікага княства Літоўскага ў 1581). У 1584 афіцыйна абяцаў зацвердзіць папраўкі да Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Ёсць падставы лічыць, што тэкст  Статута  Вялікага  княства

 

 

Стафан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію. Карціна В.Смакаўскаса.

 

Літоўскага 1588, прынятага Жыгімонтам III, складзены ад імя С.Б.

Афіцыйна С.Б. вымушаны быў падтрымліваць каталіцкую царкву i езуітаў, якія выступалі супраць Рэфармацыі i магнатаўрэфарматараў. Віленскі езуіцкі калегіум ён ператварыў у 1579 у акадэмію (пазней Віленскі універсітэт), дазволіў заснаванне езуіцкіх калегіумаў у Рызе (1580), Полацку (1581), Дэрпце (Тарту, 1584). Па яго ініцыятыве створаны езуіцкі калегіум у Гародні. Але С.Б. не змог прадбачыць, што ордэн езуітаў з цягам часу, разам з пашырэннем асветы, распачне актыўнае праследаванне іншаверцаў. Сам ён не толькі не праследаваў, але яшчэ i апекаваў ix. Сведчаннем таму з'яўляецца выдадзены ім каралеўскі прывілей на штогадовую грашовую дапамогу на ўтрыманне гродзенскай праваслаўнай Прачысценскай царквы. Сваю рэзідэнцыю С.Б. трымаў у Гародні ў Старым замку. Тут ён прымаў пасольствы, вырашаў дзяржаўныя справы, правёў раду сенатараў па разглядзе дамаганняў Швецыі (1582) i інш. Жыхарам Гародні ім былі дадзены пэўныя льготы. Калі яго папракалі за патуранне іншаверцам, ён звычайна адказваў: «Я пастаўлены каралём над людзьмі, а не над ix сумленнем». Ён падтрымліваў сяброўскія адносіны з вальнадумцам К.Бекешам.

Мудры палітык, выдатны дзяржаўны дзеяч i здольны военачальнік, С.Б. зрабіў значны уклад ва ўмацаванне Рэ­чы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Вялікае значэнне ён надаваў развіццю навукі i асветы, у кнізе бачыў крыніцу культуры i ведаў. Нездарма, як сведчыць пра гэта гісторык Р.Гердэнштэйн, вернутыя ў час Лівонскай вайны кніжныя зборы Полацкага Сафійскага сабора С.Б. лічыў амаль самай каштоўнай ваеннай здабычай. Наступную характарыстыку даў яму гісторык І.Пасторый: «Бато­рый быў у касцёле больш чым святар, у рэспубліцы больш чым сенатар, у судзе больш чым адвакат, у войску больш чым гетман, у баі больш чым салдат, a ў перанясенні непрыемнасцей, у цярплівасці, дабраце i ў прабачэнні асабістых абраз — больш чым чалавек».

Памёр у Гародні. У сувязі з тым што паміж прыдворнымі медыкамі ўзнікла спрэчка аб прычынах яго смерці, 15.12.1586 у Гародні было праведзена першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатаміраванне яго трупа.

 

Літ.: Кулжинский И. История Польши: (Очерк). Киев, 1864. С. 106—112.


 


 

(27.ІХ. 1533, Шомлё – 12.ХІІ.1586, Гародня)

Кароль Польшчы і вялікі князь Літоўскі (ад 1576 г.) паходзіў з сям’і венгерскіх магнатаў трансільванскага ваяводы Іштвана Баторыя і Катарыны Тэлегдзі. Па-венгерску называўся, як і яго бацька, Іштван Баторы. Часам у сучаснай беларуская гістарычнай  літаратуры сустракаецца яго імя – Сцяпан Батура. Але такое імя згадана толькі ў адным з позніх летапісаў, і цяперашнее яго адвольнае ўвядзенне неправамернае. Сам ён сябе так ніколі не называў, так ніколі не падпісваўся і ў дакументах так не згадваўся.
Стэфан Баторый выхоўваўся ў Вене пры двары рымска-германскага імператара і караля Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Некаторы час вучыўся ў Падуанскім універсітэце (Італія), дзе ў свой час Францішак Скарына абараніў доктарскую дысертацыю. Стэфан Баторый добра валодаў нямецкай, лацінскай, італьянскай і, зразумела, роднай венгерскай мовамі, але па-польску і па-беларуску гаварыць так і не навучыўся. У Рэчы Паспалітай з мясцовымі жыхарамі размаўляў на лацінскай мове, альбо праз перакладчыка.
25 траўня 1571 г. на сойме Баторый быў абраны князем Трансільваніі, якая ў той час была аслаблена міжусобнымі войнамі і барацьбой супраць імператара Максімільяна ІІ. Таму гэтае княства вымушана было прызнаць васальную залежнасць адначасова і ад імператара (як караля Венгрыі), і ад турэцкага султана. Баторый атрымаў каштоўны вопыт палкаводца і дыпламата.
Пасля уцёкаў з Кракава ў Парыж вялікага князя Генрыха Валуа, насуперак жаданню большасці магнатаў Польшчы і ВКЛ (дэпутаты выбранага – элекцыйнага – сойму ад Беларуска-Літоўскай дзяржавы) уплывовы польскі магнат Ян Замойскі і астатняя шляхта ахвотна падтрымалі кандыдатуру Стэфана Баторыя, бо тым часам вялася цяжкая барацьба з Маскоўскай дзяржавай і трэба было ратаваць Беларусь ад бязлітасных воінаў Івана Жахлівага, якія захапілі самы буйны горад Полацк, рабавалі і знішчалі насельніцтва.
Перад ад’ездам у Кракаў, тагачасную сталіцу Польшчы, Баторый адмовіўся ад трансільванскай кароны і пераканаў сойм, каб трансільванскім князем выбралі яго старэйшага брата Крыстафа.
29 красавіка 1576 г. Стэфан Баторый быў каранаваны ў каралеўскім замку Вавель, а 1-га траўня ажаніўся з Ганнай Ягелонкай, 54-х гадовай сястрой былога караля Жыгімонта Аўгуста. Усю сваю ўвагу Баторый звярнуў на барацьбу з Іванам Жахлівым. Сабраўшы войска і атрымаўшы ад сойму Рэчы Паспалітай грошы на вядзенне вайны, Стэфан Баторый старанна падрыхтаваў войска ў паход на Полацк і Пскоў, каб адрэзаць рускія войскі ў Лівоніі ад Расіі.
4 жніўня 1579 г. пачалася аблога Полацка, але адразу горад узяць не ўдалося. І толькі 30 жніўня драўляныя крэпасныя  сцены падаліся агню, маскоўскі гарнізон  капітуляваў. Затым былі ўзятыя крэпасці Сокал і Суша. У кампаніі 1580 г. войскі Баторыя занялі гарады Усвят, Веліж, Вялікія Лукі, Невель, Завалочча, Езярышча, Холм і Старая Руса. Увосень 1581 г. войскі Баторыя аблажылі Пскоў. Нарэшце 15 студзеня 1582 г. Расія вымушана была падпісаць 10-гадовае перамір’е. На карысць Рэчы Паспалітай Масковія адмаўлялася ад Лівоніі і захопленых беларускіх земляў. Перамогі войскаў Баторыя ўратавалі Беларусь ад жахлівай акупацыі.
Стэфан Баторый быў прыхільнікам моцнай цэнтральнай улады, увайшоў у гісторыю як рашучы рэфарматар і асветнік. Пры ім створаны галоўныя суды: Трыбунал Кароны – у Польшчы, і Галоўны Трыбунал Літоўскі – у Беларуска-Літоўскай дзяржаве, дзе нават мяшчане і сяляне маглі бараніць свае правы. Самым значным крокам у пашырэнні адукацыі ў нашым краі было ўтварэнне Баторыем Віленскай акадэміі (1 красавіка 1579 г.), роўнай у правах Ягелонскаму ўніверсітэту ў Кракаве, а праз год і Полацкага універсітэта. У гэтых навучальных установах вучыліся сотні студэнтаў з розных куткоў нашай радзімы, стаўшыя віднымі дзяржаўнымі дзеячамі, дыпламатамі, вучонымі, дойлідамі, медыкамі, літаратарамі. Эпоха Баторыя садзейнічала небываламу росквіту дэмакратыі, філасофскай думкі, вышэйшай школы і навукі,  дойлідства і рамёстваў, кнігадрукарства, літаратуры, мастацтва.
Стэфан Баторый памёр 12 снежня 1586 года ў Каралеўскім замку Гародні. Праз некалькі месяцаў труна з яго прахам была з урачыстасцямі перавезена ў Кракаў, дзе ён і пахаваны ў касцёле на Вавелі

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Стэфан Баторый”.
2002.  Тэракота, вашчэнне. 27х17 см.