БАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 32 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.4%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч

БАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч

(27.11.1891, Мінск – 12.05.1917), беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Класік беларускай літаратуры. Раннія дзіцячыя гады правёў у Гродна (1892 – 1896), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896 – 1908) і Яраслаўлі (1908 – 1916). Скончыў юрыдычны ліцэй ў г.Яраслаўлі і восенню пераехаў у Мінск. Сакратар Мінскай губернскай харчовай камісіі (верасень 1916 – люты 1917). Першы друкаваны твор – алегарычнае апавяданне “Музыка” (1907) напісаны пад уздзеяннем народнай творчасці. Раннія вершы – “Мае песні”, “З песень беларускага мужыка” і інш. Аўтар цыклаў вершаў “У зачараваным царстве” (1909 – 1911), “Галасы айчыны” (1911), “На ціхім Дунаі”; паэм “Максім і Магдалена” (1915), “Страцім-лебедзь” (1916). Паэтычны зборнік “Вянок” (1913) падвёў вынікі творчасці паэта за 1909 – 1912 гады. Многія яго вершы пакладзены на музыку ці бытуюць як народныя (“Пагоня”, “Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі” і інш.). Перакладаў творы антычных аўтараў (Гарацый, Авідзій), вершы Ф.Шыллера, Г.Гейне, П.Верлена, А.Пушкіна, А.Майкова, М.Розенгейма.  У лютым 1917 г. цяжка хворы на сухоты выехаў у Ялту, дзе і памёр. Пахаваны ў Ялце.

 

У Старадарожсім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

 

Эдуард Барысавіч Астафьеў.

“Нагрудны рэльеф Максіма Багдановіча”. 1981.

Гіпс таніраваны. 50х40 см.

 

Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў).

“Максім Багдановіч. Пагоня”. 1991.

Папера, туш, пяро. 50х73 см.

 

Антаніна Афанасьеўна Лапіцкая. (1947, Мінск)

“Максім Багдановіч” 1982.

Літаграфія, 52х40 см.

 

Ілья Уладзіміравіч Немагай (1930 – 2002).

“Максім Багдановіч”. 1979.

Літаграфія. 70х55 см.

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998).

“Масім Багдановіч у Ялце”. 1981.

Літаграфія. 45х60 см.

 

Іван Міхайлавіч Пратасеня. (1931 Мінск).

“М.Багдановіч. А сэрца ўсё імкнецца да бацькоўскага краю”, 1981.

Папера, акварэль. 50х60 см

 

Генадзій Ільіч Мурамцаў. (1931 Мінск).

Медальён “Максім Багдановіч. Яраслаўль”. 1991.

Гіпс таніраваны. Дм – 50 см.

 

Сяргей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998, Мінск).

“Эскіз помніка Максіма Багдановіча”.  1996.

Бронза, ліццё. 50х17х9 см.

 

Юрый Анатольевіч Платонаў. (1958, Астрашыцкі Гарадок).

“Бюст Максіма Багдановіча”, 1981.

Гіпс, 45х25х25 см.

 

Станіслаў Міронавіч Ларчанка (1938 – 2003, Мінск).

“Максім Багдановіч”. 1981.

Сілумін, ліццё, дрэва. 36х10х5 см.

 

Сяргей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998, Мінск).

“Фрагмент помніка Максіма Багдановіча”. 1994.

Медзь, выколатка. 50х38х34 см.)

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Максім Багдановіч”. 1991.

Літаграфія. 61х46 см.

 

Яўген Сямёнавіч Бусел (1936, Мінск).

“Максім Багдановіч. І толькі на цябе надзея, Край родны мой”. 1994.

Лінарыт. 50х38 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Максім Багдановіч”. 1981.

Сухая іголка. 32,5х 24,5 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Максім Багдановіч. 1891 – 1981”. 1981.

Сухая іголка. 21х 15,5 см.

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Максім Багдановіч. Зорка Венера ўзышла над зямлёю”. З кніг Алеся Бачылы. 1963.

Лінарыт. 21х13 см.

 

Галіна Аляксандраўна Гаравая (1941, Мінск).

Медаль “Максім Багдановіч”. 1981.

Фарфор. 18,5х16,5 см.

 

Сягей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998, Мінск).

Медаль “Максім Багдановіч. 1891 – 1981”. 1981.

Сплаў свінца і волава, ліццё. Дм – 11 см.”

 

Сягей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998, Мінск).

Медаль “Максім Багдановіч. 1891 – 1981”. 1981.

Бронза, ліццё. Дм – 19,6 см.

 

Генадзь Станіслававіч Лойка (1962, Мінск), Алесь Костка.

Медаль “Максім Багдановіч. 1891 – 1917”.

Кераміка, вашчэнне. 8.5х6,5 см.

 

Станіслаў Міронавіч Ларчанка (1938 –2003, Мінск).

Плакетка “Максім Багдановіч”. 1981.

Кераміка, дымленне. 15,5х12,5 см.

 

Юрый Уладзіміравіч Гудзіновіч (1952, Мінск).
1) “Максім Багдановіч”. 1981. Дм –6,5 см.
2) Адваротны бок медаля “Максім Багдановіч”.

 

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).

Плакетка “Максім Багдановіч”. 1981.

Кераміка, вашчэнне. 14,5х 14,5 см.

 

Леў Іванавіч Талбузін (1942, Мінск).

Медаль “Максім Багдановіч. 1891 – 1917”. 1981.

Бронза, ліццё. Дм – 7 см.

 

Невядомы мастак.

Юбілейны медаль “Максім Багдановіч”. 1981 – 1981”. 1981.

Сілумін, штамп. Дм – 7,2 см.

 

Генрых Яўгенавіч Ціхановіч (1939 – 2002, Мінск).

“Максім і Вераніка”. 1991.

Кардон, алей. 25,5х33,5 см.