Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 – 1663)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 – 1663)

 

 

 

Палітычны, грамадскі i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, мысліцель. Паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяр. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Астроўна (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобл.). Ma, лалетнім яго аддалі на выхаванне ў Нясвіжскі двор Мікалая Радзівіла Чорнага, які потым паслаў 13гадовага юнака на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт. На працягу свайго жыцця С. займаў буйныя i самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1581 пасля заканчэння універсітэта каралеўскі пісар пры двары Стафана Баторыя. У 1585 прызначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, a ў 1589 — канцлерам. 3 1621 віленскі ваявода, з 1625 гетман Вялікага княства

Літоўскага. На гэтых пасадах С. паказаў сябе як таленавіты палітык. На апошнім этапе Лівонскай вайны (1558—83) праславіўся як ваенны дзе­яч i дыпламат. Сфарміраваўшы за свой кошт гусарскі полк, ён звярнуў на ся­бе ўвагу паспяховымі дзеяннямі ў бітвах пры Завалаччы', Вялікіх Луках, пры аблозе Пскова. Пасля заканчэння вайны С. ўзначаліў пасольства Рэчы Паспалітай у Маскву, дзе падпісаў з

царом Фёдарам Іаанавічам мірнае пагадненне на 10 гадоў. У 1600 зноў ездзіў з пасольствам у Маскву, дзе з рускім царом Барысам Гадуновым бы­ло падпісана чарговае мірнае пагадненне на 20 гадоў. Нягледзячы на тое, што паміж Расійскай дзяржавай i Вялікім княствам Літоўскім частымі былі ваенныя i розныя дыпламатычныя сутыкненні i асабістыя адносіны С. да Масквы не заўсёды былі друже­любным!, пасля смерці караля Стафа­на Баторыя яго апанавала думка пра аб'яднанне Рэчы Паспалітай з Расіяй. Аб'яднанне славянскіх народаў i абранне імі адзінага манарха, на яго думку, спрыяла б росту ix эканамічнага i ваеннага патэнцыялу, забяспечыла б трывалы мір. Калі ў 1620я гады ў межы Вялікага княства Літоўскага ўварваліся шведы, састарэлы С. зноў стаў на абарону свайго краю i прыняў удзел у ваенных дзеяннях, вылучыўшы на гэтыя справы значную частку сваіх уласных сродкаў.

Апошнія гады жыцця С. правёў у Вільні, дзе актыўна займаўся ўпарадкаваннем архіваў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (работу над рэестрамі дакументаў архіўнага збору ён распачаў яшчэ ў 1594). Памёр i пахаваны ў Вільні ў касцёле св. Міхаіла.

3 імем С. звязана падрыхтоўка i выданне 3га Статута Вялікага княства Літоўскага (1588) i стварэнне ў 1581 Трибунала Вялікага княства Літоўскага — найвышэйшай судоваапеляцыйнай інстанцыі дзяржавы. Філасофскаправавыя погляды С. значна паўплывалі на змест гэтага Статута. Пры яго выданні С. змясціў як прадмову да Статута зварот да вялікага князя Жыгімонта III Вазы i насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, дзе абгрунтаваў неабходнасць гэтага новага збору законаў. Важнай крыніцай   вывучэння   сацыялагічныя

 

 

Руіны Ружанскага (Сапегава) палаца.

 

поглядаў С. з'яўляюцца таксама яго лісты. Светапогляд i грамадскапалітычная дзейнасць С. даволі супярэчлівыя. Як буйны землеўладальнік ён абараняў інтарэсы свайго класа, як чалавек вялікай эрудыцыі i дальнабачны палітык ён не мог не ўспрымаць тых прагрэсіўных працэсаў, щто адбываліся ў грамадстве i ідэалогіі. Кампраміс з прагрэсіўнымі ідэямі дазваляў С. даволі эфектыўна праводзіць сваю галоўную лінію — проціборства гегеманісцкім намерам царквы, бо прэтэнзіі духавенства на вядучую ролю ў дзяржаве выклікалі незадаволенасць у часткі феадалаў. Усведамляючы класавую сутнасць феадальнага грамадства i дзяржавы, ён адстойваў права шляхты на палітычнае панаванне i ў той жа час выступаў прыхільнікам унутрана адзінай, цэнтралізаванай, шляхецкадэмакратычнай дзяржавы. С. быў перакананы, што права павінна абараняць падданых ад злоўжыванняў з боку манарха i тым самым засцерагаць ад тыраніі, а закон павінен забяспечыць дзяржаве парадак, спакой i сацыяльны мір. Таму лічыў, што неабходна мець адзіны закон i для правячых вярхоў, i для падданых. С. выступаў як прыхільнік незалежнасці i свабоды чалавека, для ўдакладнення сутнасці свабоды спасылаўся на Цыцэрона. Асаблівую ўвагу звяртаў на тое, што паводзіны чалавека ў грамадстве павінны вызначацца не яго ўнутранымі пажаданнямі, a ўстаноўленымі рамкамі закону. У поглядах С. на права натуральнаправавы падыход супадае з пастулатамі, што значна пазней з'явіліся ў краінах Заходняй Еўропы. Права ён разглядаў не як прадукт боскага адкрыцця, а дзейнасці чалавечага розуму. Абсалютнасць i аб'ектыўнасць права, вяршэнства закону яскрава выявіліся ў артыкулах распрацаванага ім Статута, дзе закон — «найвышэйшы вартавы ўсеагульнай свабоды».

Палітычная i творчая дзейнасць С. адбывалася ў перыяд, калі Вялікае княства Літоўскае i Полыпча знаходзіліся ў «вечным саюзе» (уніі) пад вяршэнствам адзінага караля i сойма. Аднак феадалы Полыпчы выношвалі агрэсіўныя намеры ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. С. актыўна процідзейнічаў ім. Яго намаганні былі скіраваны на забеспячэнне дзяржаўнай годнасці i суверэнітэту княства i тым самым абаранялі інтарэсы беларускага i літоўскага народаў. У аснове барацьбы супраць экспансіянісцкіх задум польскіх феадалаў было нежаданне правячых колаў Вялікага княства Літоўскага аддаць ім на сваёй тэрыторыі частку палітычнай улады i асцярога быць пацяснёнымі ў эканамічных інтарэсах. Процідзеянне польскім намерам выявілася ў барацьбе супраць шэрага палажэнняў уніі 1569, якія прыніжалі палітычнае i самастойнае значэнне Вялікага княства Літоўскага. У адпаведнасці з гэтымі палажэннямі i канстытуцыямі сойма нормы новага Статута І588 павінны былі адпавядаць рашэнням Люблінскай уніі. Ажыццяўляць распрацоўку Стату­та ў J586 было даручана С. Яго намаганнямі, дыпламатычнымі здольнасцямі i наперакор пастанове Люблінскага сойма ў 1588 Статут быў зацверджаны каралём Жыгімонтам III Вазай i замацаваны пячаткай толькі Вялікага княства Літоўскага за подпісамі Л.Сапегі i пісара Габрыэля Войны. Нават гэтым С. імкнуўся падкрэсліць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ад польскай Кароны ў справах, якія тычыліся яго ўнутранага ўладкавання. У Статуце 1588 замацаваліся артику­лы, якія абвяшчалі аўтаномны палітыкаправавы статус Вялікага княст­ва Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Статут забараняў польскім феадалам атрымліваць пасады i землі ў княстве, патрабаваў уводзіць тут дзяржаўнае справаводства на беларускай мове. С. садзейнічаў распрацоўцы i выданню Статута на беларускай мове друкаваным спосабам.

Прымаў удзел С. i ў рэфармацыйным руху. У рэлігійных адносінах ён не вызначаўся паслядоўнасцю. Двойчы ён мяняў веравызнанне: спачатку перайшоў з праваслаўя ў пратэстантызм, а потым у каталіцтва. Талерантны гіалітык i прыхільнік верацярпімасці.

 

 

Мінскі дом Сапегаў.

 

ён падтрымліваў утварэнне уніяцкай царквы на Беларусі, але быў катэгарычным праціўнікам гвалту i насілля як сродкаў яе ўмацавання. Паводле яго меркаванняў, рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы i пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Але калі на тагачаснай арэне рэлігійнага змагання за унію з'явілася асоба святара І.Кунцэвіча, які вызначаўся сваёй нецярпімасцю да праваслаўных, што пацягнула самыя непажаданыя вынікі для спакою i бяспекі ў Вялікім княстве Літоўскім, С. вымушаны быў умяшацца ў такі ход падзей. Трэба было спыніць згубную дзейнасць фанатычнага святара. Паміж С. i Кунцэвічам узнікла вострая палеміка. Каб стрымаць Кунцэвіча, С. выкарыстоўваў i сваё высокае дзяржаўнае становішча. Але той, карыстаючыся падтрымкай караля, у сваю чаргу востра выступаў супраць С. Свае погляды на рэлігійную праблему С. выказаў у вядомым пасланні да Кунцэвіча ад 22.3.1621: «...Я сам прыкладаў намаганні па ўвядзенні уніі i спыніць яе ўвядзенне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласць вырашыла прыводзіць людзей да яе гэткімі

 

 

 

 

Герб Л.Сапегі.

 

гвалтоўнымі спосабамі. Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі ўзбурылі і, ла­дам, прымусілі народ рускі да адпору... Што тычыцца небяспекі, якая пагражае Вашаму жыццю [Кунцэвіч скардзіўся С, што яму пагражаюць праваслаўныя], то можна сказаць: «Кожны сам прычына сваёй бяды... Трэба выкарыстоўваць спрыяльныя абставіны, але нельга паддавацца неразумнаму захапленню, асабліва калі справа ідзе пра веравызнанне... Калі гвалціце людскія сумленні, калі замыкаеце цэрквы, калі людзі без набажэнства, абрадаў хрысціянскіх павінны гінуць, як няверуючыя, калі самавольна дамагаецеся любові i павагі да гаспадара, тады абыходзіцеся без нас. Калі ж з прычыны ўціскаў у народзе паўстане непакой, які трэба ўціхамірваць, тады намі [г. зн. свецкай уладай] добра дзверы запхнуць. ...Калі Вы на гэтым маім напамінанні не распячатаеце i не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю ix распячатаць i праваслаўным аддаць». Аўтар паслання сцвярджаў, што рэлігійная цярпімасць — аснова ўсякай цывілізаванай дзяржавы, a рэлігійны выбар — неад'емнае права чалавека ў грамадстве.

Сваімі поглядамі на рэлігійную праблему С. апярэдзіў эпоху на сотні гадоў. Ён — прыклад справядлівасці i сапраўднай талерантнасці.

Кунцэвіч не прыслухаўся да разважлівага папярэджвання С. I як вынік — паўстанне віцебскіх гараджан i забойства імі уніяцкага святара (1623). Удзельнікі сурова пакараныя, прычым расследаванне гэтай справы ўзначаліў С, які на тэты раз дзейнічаў ужо як суровы суддзя. У такой сітуацыі яму давялося змірыцца з суровай сацыяльнапалітычнай рэчаіснасцю і, магчыма, не без ваганняў i ўнутранага болю адмовіцца ад некаторых сваіх асветніцкагуманістычных ідэалаў. С, безумоўна, быў прадстаўніком i выразнікам інтарэсаў свайго асяроддзя. Ён належаў да той яго часткі, што імкнулася выкарыстаць у сваіх мэтах новыя дасягненні ў грамадскай думцы. Яго дзейнасць аб'ектыўна спрыяла развіццю i ўмацаванню на Беларусі ў 2й палове 16 ст. прагрэсіўнай свецкай сацыяльнапалітычнай думкі.

 

Літ.: Archiwum domu Sapiehуw... Lwуw, 1892. Т. 1. S. 119; Archiwum domu Radziwiііуw. Krakуw, 1885. S. , 195; L i k o w s k i E. Historya unii koњcioіa ruskiego z koњcioіem rzymskim. Poznaс, 1875. Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI века. Мн., 1974. С. 127—141.

 

ЗВАРОТ ЛЬВА САПЕП ДА ЎСІХ САСЛОЎЯЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

[3 нагоды выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года]

Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркоўскі i мядзельскі шчырую i зычлівую працу ахвяруе.

Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсё на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімі сродкамі. Таму людзі, якія паважаюць сябе, не павінны шкадаваць ні маёмасці, ні нават свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі. А тыя, хто зрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы незалежны характер, таксама не павінны цярпець над са­бой непрыяцеля. I не толькі нейкага чужаземца, да якога трапілі ў палон, але i свайго тутэйшага. Дзеля гэтага i створаны законы — тыя аброць i цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту i самавольства i не даваць яму магчымасці здзекавацца над слабейшымі i бяднейшымі ды прыгнятаць ix; каб не мог багаты i магутны паводзіць сябе так, як яму пажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікам закону. А для прыстой­нага чалавека няма болыыай асалоды, як жыць у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца i не сварыцца i каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому іншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якога ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з'яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе i маёмасць i не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым i заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды i гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Таму i карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывем i

маёмасцю валодаем, A калі б хто ў гэтых на­шых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас i здзекавацца, то ўжо мы яго не за гаспадара лічылі б, a парушальнікам нашых правоў i вольнасцяў i мы б яго нявольнікамі сталі. I сапраўды, дзякуй Богу, пад панаваннем ix міласці каралёў i вялікіх князёў нашых карыстаемся мы i ўладай i вольнасцямі нашымі, ствараем свае зако­ны, каб найбольш ix ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але i сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму i маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчаным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам i нікога не крыўдзіць, a калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону i лекі ад крыўды сваёй шукаць, Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так i кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляецца, а карыстацца законам i разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, i мы маем магчымасць звярнуцца да ix у любы час i даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што зза складанага перапісвання i траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жы­хароў нашых i на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы i надрукаваць ix, каб потым кожны мог, калі захоча, мець ix пад ру­кам i.

Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці до­бра ахаванымі, сачыць, каб у суды i трибуна­лы выбіраліся людзі не толькі дасведчаныя i добрыя, але набожныя i дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады i на шкоду чалавеку зза сваёй хцівасці i за хабар законы парушалі, а выключив прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду i справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. 3 тым ласцы i міласэрнасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю.

 

Друкуецца па кн.: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Каментарыі. Мн., 1989. С. 47—48 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі).


 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
“Леў Сапега”.
2002. Палатно, алей.   62х47 см.


2.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна. 1951. Мінск –
Аўстрыя.
“Леў Сапега ў Гальшанах”.
1993. Каляровая літаграфія.   42х46 см.


3.    Герус Сямён Пятровіч. 1925 – 1998. Мінск.
“Леў Сапега – канцлер ВКЛ”.
1994. Папера, сангіна.  61х46 см.

 


4.    Мастак Матусевіч Генадзь Вацлававіч. 1954. Чэрвень.
Скульптура “Леў Сапега”.
2002. Кераміка, танір. 27х10х8 см.


5.    Кіраўнік Праекта Белы Анатоль Яўхімавіч, кардон мастака Крывенкі Анатоля Змітравіча.
Сядзіба музея. Помнік Льву Сапегу.
2002. Ліставая сталь, газавая рэзка. 200х95 см.

 


6.    Мастак Прыешкін Валянцін Рыгоравіч. 1951. Мінск.
Медаль “Леў Сапега. За Адраджэнне беларускай дзяржаўнасці”
2000. Бронза, ліццё. 14,5х12 см. Медальён усталяваны ў 2003 г. на помніку “Змагарам за родную
мову”на сядзібе музея.
Кварцыд, бронза, ліццё.



7.    Мастак Чумакоў Ігар Мікалаевіч. 1961. Мінск.
Плакетка “Леў Сапега”.
1989. Бронза, ліццё. 18х10 см.



8.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск. 
Медальён “Леў Сапега”.
2002.  Тэракота, вашчэнне. 27х17 см.