БАДУНОВА Палута

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 67 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.9%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАДУНОВА Палута

БАДУНОВА Палута

(Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля – 29.11.1938), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Скончыла вышэйшыя гістарычна-літаратурныя курсы ў Петраградзе (1917).  Член ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (1917). Удзельнік Усебеларускага з’езда ў Мінску (1917). Сакратар ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1918 – 1925).  У 1919 г. увайшла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Неаднаразова арыштоўвалася польскімі ўладамі. Жыла ў Празе (1923 – 1925). У лістападзе 1925 г. вярнулася ў СССР. 3 верасня 1937 г. абвінавачана ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная. 30 лістапада 1937 г. асуджана на 10 гадоў ППЛ. 25 мая 1938 г. прыгаворана да вышэйшай меры пакарання за “дзейнасць у Аб’яднаным антысавецкім падполлі”. Расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Бадунова Палута”. З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Палута Бадунова – грамадскі і палітычны дзеяч

Нацыянальнага дэмакратычнага Адраджэння.

Член ЦК БСГ, адна з лідэраў партыі беларускіх эсэраў”. 1994.

ДВП, алей. 40х30см.