Еўфрасіння Полацкая (1102 – 24.5.1173)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 51 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Еўфрасіння Полацкая (1102 – 24.5.1173)

 

 

 

Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых.  Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2й палове 11 — 1й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандл'ёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім амператарскім домам. Менавіта ў гэтыя ча­сы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго 'летапісання. У духоўнакультурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у кня­жащим асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся

сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е.П., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жыціе...» было шырока вядомае i папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» — важнае сведчанне культурней суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўнапалітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў

 

 

Крыж Ефрасінні Полацкай. Майстар ювелір Л.Богша 1161.

 

 

духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора — у сцвярджзнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіж

 

 

Полацк часоў Ефрасінні Полацкай. Гравюра 19 ст. ca старажытнага абраза.

 

 

ніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.

 

 

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліушыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійнамаральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся i памастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры i спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабо­ра, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся i захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер СпасаЕфрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні i яе сястры, i царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы свято­га Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых — сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны   выявамі   евангелістаў,   заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні i яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па

 

 

Мошчы Ефрасінні Полацкай у КіеваПячэрскай лаўры. 3 малюнка 19 ст.

 

просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў СанктПецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перенесены ў КіеваПячорскую лаўру, a ў пач. 20 ст. — у Полацк.

«Жыціе Ефрасінні  Полацкай»  пра­сякнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўнапаняційная аргументация i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне свету тленнага i свету вечнага, i пра славутую, але няўстойлівазніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны i нават вузкаманаскі пласт зместу, спецыфічных павучанняў i норм, што, зразумела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй i ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступав ў творы са­ма Ефрасіння.

У адпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўнамаральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў i што хутка i шырока разышліся весткі пра яе мудрасць i прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адора

 

 

 

насць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разрешаше чему есть быти». Хоць індывідуальнаасобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічнага жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні i патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар — спасціжэння рэчаў i людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу i царкве — набываў рэлігійнаідэалагічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого узрит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Богови». У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўнамаральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр i прысвяціць сябе служэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі

 

Унутраньі выгляд царквы, дэе захоўваліся мошчы Ефрасінні Полацкай. Здымак 1910.

 

пра хуткае замужжа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Ефрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову. Гэта калізія — вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумения     ўсяго     існуючага,     ад

 

 

КіеваПячэрсхая лаўра. 3 малюнка 19 ст.

 

 

Прыбыццё мошчаў Ефрасінні Полацкай у Быхаў (па шляху да Полацка). 1910.

 

уласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абеалютна ісціннае i мінучачасовае. Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся i выходзілі за­муж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі, але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж

«княжением», «славой мира сего» i духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, i жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні.

Супрацьпастаўленне канкрэтназямнога існавання i духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага    проціборства    хрысці

 

 

Прыбыццё мошчаў Ефрасінні Полацкай у Полацк. 1910.

 

янства ca старажытнаславянскімі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, i натуральна, што канкрэтную духоўную мэту i сэнс свайго служэння Ефрасіння бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаў існавання чалавека. Выбар Ефрасінні — гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем i славай) i цяжарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз — калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам i манаствам, любоўю зямною i любоўю да Бога, у другі — калі ўжо рашэнне прынята, i яна пераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая i не адолее цяжкасці манаства, ды i наогул, навошта ёй адракацца ад радасцей жыц­ця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре мину­ет, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшую духоўную рэальнасць як сапраўдную сутнасць быцця суседнічаюць i спалучаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.

Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў

 

 

Пячаткі Ефрасінні Полацкай.

 

падзвіжніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, i яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння занялася пе­ретекай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў i асветы, любоў да кнігі i найперш да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. У «Жыціі...» падкрэслівеецце, што ў Прадслевы з маленстве была Прага да ведаў. Яе імкненне вучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнага служэння ў зямным жыцці i ўспамінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», — Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неадлучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Перапіска, распаўсюджванне кніг — адна з найважнейшых i богаўгодных місій чалавека. У гэтым

 

 

Сярэбраная рака для мошчау Ефрасінні Пола­цкай.

 

сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.

Будаўніцтва царквы святога Спаса апісваецца ў «Жыціі...» як наиважней­шая справа Ефрасінні, а яго завяршэнне — як усеагульнае свята: «... Видев­ши церковь соврешеную, возрадавася душею» Ефраеіння, «и бысць священие и велиа радость всем крестьянам. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и простое людие. И бысть радость велиа., И праздноваша дни мнози». Гэта кульмінацыйная падзея ў «Жыціі...», калі суб'ектыўнае жаданне i імкненне Ефрасінні ператварылася ў агульнае свя­та, свята далучэння ўсіх да царквы i Бога. Заўважаецца тэндэнцыя паказаць індывідуальнае (бо яно з'яўляецца узорам) як найболып поўны выраз імкненняў i патэнцый, схаваных у чалавечай супольнасці. Роля ж i значен­ие выключнай індывідуальнасці Ефрасінні ацэньваюцца ў «Жыціі...» як роля выдатнага носьбіта святла, адухоўленасці, асветы: «Еуфросиниа — неопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луна солнечная, про­светивши всю землю Полоцкую». Ра­зам з тым размова ідзе пра канкрэтную людскую супольнасць, духоўнакультурнае адзінства, пэўнасць якой выразна ўсведамляецца, гэта — Полац

кая зямля. I праслаўленне ў «Жыціі...» Полацкай зямлі i горада Полацка — «А мы же хвалим блажен еси ты граде Полоцкий... Блажены людие, живущий в нем!» — адзначана высокай адухоўленасцю патрыятычнага пачуцця.

Дзейнасць Е.П. — яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурнаграмадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i мацаваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўнамаральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е.П. далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

 

Літ.: Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; Ис­тория белорусской дооктябрьской литера­туры. Мн., 1977; Майхрович А.С. По­иск истинного бытия и человека: Из исто­рии философии и культуры Беларуси. Мн., 1992; Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев. 1896; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XII вв.: (Очерки истории Се­верной Белоруссии). М., 1966.

А.С.Майхровіч.

 

 


 

1.    Мастак  Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
Партрэт княжны  Еўфрасінні Полацкай.
1997. ДВП, алей. 70х50 см.


2.    Народны мастак Беларусі Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч. 1929. Мінск
а)  Еўфрасіння Полацкая.
1989. Літаграфія. 44х25 см.    
б) Еўфрасіння заступніца.
1988. Літаграфія. 52х36 см.   
в) Еўфрасіння Ігумення.
1989. Літаграфія. 51х37 см.



3.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя.
“Еўфрасіння Полацкая”
1993. Каляровая літаграфія  40х46 см.


4.    Кіраўнік праекта Анатоль Белы.
Помнік Еўфрасінні Полацкай.
2002. Ліставая сталь, газавая рэзка. 150х90 см.


5.    Мастак Гаравая Галіна Аляксандраўна. 1941. Мінск.
Помнік Еўфрасінні Полацкай.
Гіпс таніраваны. 90х17х33 см.


6.    Мастак Шатэрнік Аляксандр Сяргеевіч. 1940. Мінск.
Скульптура “Еўфрасіння Полацкая”.
1990. Шамот. 46х17х13 см.


7.    Мастак П.Вінче (P.Vincze). італія.
Плакетка “Еўфрасіння Полацкая. 1173 – 1973”.
1973. Срэбра, ліццё. 16,2х12 см.


8.    Мастак Голубеў Ігар Уладзіміравіч. 1961. Мінск.
Медальён “Еўфрасіння Полацкая. 800 год”.
Кераміка, вашчэнне. 8х6 см.