Паэт, драматург, асветнік Сімяон Полацкі (1629 – 25.8.1680)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Паэт, драматург, асветнік Сімяон Полацкі (1629 – 25.8.1680)

 

 

 

Беларускі i рускі пісьменнік, філосафасветнік, педагог, тэолаг, грамадскі i царкоўны дзеяч. Паходзіў, як мяркуюць даследчыкі, з купецкага саслоўя. У архіўных «роспісах двароўпалачан» род Пятроўскіх пазначаны поруч са Скарынамі i Цяпінскімі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Першым яго настаўнікам мог быць вядомы беларускі педагог i пісьменнік І.Іяўлевіч. У пач. 1640х гадоў — студэнт КіеваМагілянскай школы (пазней акадэміі), дзе сярод яго настаўнікаў былі выдатныя ўкраінскія вучоныя i пісьменнікі Пётр Магіла (заснавальнік школы i яе першы рэктар), Л. Барановіч, І.Гізель. У Кіеве атрымаў званне «дыдаскала» (настаўніка). Пазней, як мяркуюць даследчыкі, вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Захаваліся яго канспекты курсаў лекцый віленскіх філосафаў i тэолагаў А.Каяловіча, Л.Рудзінскага i інш. У Вільні СП. вывучаў рыторыку, тэарэтычную i практычную паэтыку, натурфіласофію i этыку. Рыторыку выкладаў вядомы прафесар С.Лаўксмін, а курсы паэтыкі i антычнай культуры грунтаваліся на фундаментальных працах новалацінскага паэта i тэарэтыка літаратуры М.Сарбеўскага. Акрамя роднай беларускай мовы, ён дасканала ведаў лацінскую, польскую i царкоўнаславянскую мовы, пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя трактаты. На думку некаторых даследчыкаў (В.Былінін i інш.), у віленскі перыяд С.П. ўступіў ва уніяцкі ордэн Васіля Вялікага i стаў базыльянінам. Уніяцтва ў той час замацавалася на Беларусі, яго прыхільнікі пасвойму імкнуліся пераадолець рэлігійны раскол беларусаў на праваслаўных i католікаў, карысталіся беларускай моваю. Напачатку беларускія i ўкраінскія уніяты трапілі ў залежнасць ад каталіцызму. Аднак паводле ўмоў Брэсцкай уніі 1596 яны захавалі царкоўную аўтаномію i абрад паводле праваслаўнага чыну. Гэта дазволіла беларускім утя­там (а сярод ix было нямала аўтарытэтных рэлігійных, палітычных i культурных кіраўнікоў Беларусі) у 17—18 ст. наблізіць хрысціянскую царкву да беларускай нацыянальнай куль­туры. Як высокаадукаваны настаўнік i пісьменнік, СП. аднолькава добра ведаў славянскую i заходнееўрапейскую культуры i імкнуўся да ix сінтэзу. Яго магла захапіць ідэя экуменізму — праграма з'яднання ўсіх хрысціянскіх цэркваў, але па'эт ніколі не адмаўляўся ад праваслаўнага хрышчэння, i «базыльянства» не перашкодзіла яму быць лаяльным дзеячам праваслаўнай рускай царквы ў Маскве.

У час вучобы СП. ў КіеваМагілянскай школе (на ўзор езуіцкіх школ яна называлася калегіяй, мела 8 класаў: 4 малодшыя, 2 сярэднія i 2 старэйшыя) выкладаліся славянская, грэчаская, лацінская i польская мовы, граматыка, тэарэтычная i практычная рыторыка, паэтыка, у т.л. практика вершаскладання, філасофія, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка, багаслоўе. У канцы навучальнага года наладжваліся публічныя дыспуты, на якіх студэнты выступалі з «казаннямі» на роднай мове i на латыні, чыталі напісаныя     пад     кіраўніцтвам     на­ста ўнікаў вершы, спрачаліся на філасофскія i багаслоўскія тэмы.

У 1й палове 1650х гадоў СП. вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Якраз тады (1654) пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з перапынкам да 1667 i закончылася Андрусаўскім перамір'ем, паводле якога да Расіі былі далучаны Левабярэжная Украіна i Смаленшчына, а Бела­русь у складзе Вялікага княства Літоўскага засталася ў Рэчы Паспалітай. У такіх трагічных умовах закончыўся беларускі перыяд творчасці СП. Быў у яго i болып ранні, вучнёўскі этап творчасці, які прыпадае на дзесяцігоддзе вучобы ў Кіеве i Вільні (1643—53). Пісаў тады паэт на старабеларускай, старапольскай i лацінскай мовах. Большасць польскіх i лацінскіх яго вершаў належаць да т.зв. школьнай паэзіі: гэта «перакладыроўка» тагачаснай універсітэцкай навукі i маральнай філасофіі ў сістэму сілабічнай паэтыкі барочнага кірунку. Тады паэтычны талент пісьменніка выявіўся пераважна ў свецкай тэматыцы, у кантрастнай вобразнасці, спецыфічнай для паэтычнай культуры барока «паэтычнай дасціпнасці», якую даследаваў Сарбеўскі ў трактаце «Пра дасціпнасць i жарт» (1622—27).

Сярод вядучых матываў школьнай паэзіі была вершаваная арыфмалогія — паэтыкасімвалічнае тлумачэнне лічбаў, пе­раважна сакральных (3, 4, 7, 12 i інш.). Праграмны твор СП. з арыфмалагічнага цыкла — верш «Сем вызваленых на­вук» — паэтычнае апісанне гуманітарнага «трывіума» (граматыка, дыялектыка, рыто­рыка) i «квадрывіума» (арыфметыка, геа­метрыя, астраномія, музыка). Граматыка як пачатак усіх навук адчыняе «браму мудрасці». Пад дыялектыкай тады разу­мел! фармальную логіку, майстэрства спрэчак i доказаў. На думку пісьменніка, яна пачалася творчасцю філосафа Плато­на (428—348 да н.э.) i лічылася «маці ўсім навукам». Пад арыфметыкай мелася на ўвазе античная піфагарыйская прагностыка, або прадбачанне на падставе сімвалічнага тлумачэння лічбаў. Геаметрыя вымярае даўжыню i вышыню «да самага не­ба». Астраномію ў позніх схаластаў замяніла астралогія — вызначэнне па зорках i планетах лёсу чалавека i грамадства. Нарэшце, музыка далучала да гар­мони i навучала «сімфоніі» — узгадненню гукаў, слоў i музычных ладоў.

Каля 1656 СП. вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства

 

 

Маскоўскі Крэмль. 3 гравюры П.Пікара (каля 1707).

 

і настаўнічаў у брацкай школе пры Богаяўленскім манастыры. Чалавек па натуры дзейсны, працавіты, ён выкарыстаў усе магчымасці для грамадскага i літаратурнага самавыяўлення. Былі ў яго жыцці хвіліны адзіноты i тугі, i тады пісаліся вершымаленні з элегічным настроем. Напр., у «Малітве ў час смутку» паэт просіць Бога вызваліць яго ад цяжкіх клопатаў i напасцяў. 3 прыходам С.П. вакол Богаяўленскага манастыра згуртаваліся таленавітыя пісьменнікі, сярод ix i ранейшыя яго настаўнікі — іераманах Філафей Утчыцкі, Ігнацій Іяўлевіч, здольныя выхаванцы ix школы Васіль Яновіч, Сава Капусцін i інш. Гэта бы­ла, па сутнасці, полацкая школа беларускіх літаратараў i настаўнікаў, якая магла сапернічаць з тагачаснай Полацкай езуіцкай калегіяй.

С.П. болып стараўся для праваслаўнага брацтва, аднак прытрымліваўся талерантнасці, ухіляўся ад крытыкі каталіцызму, імкнуўся да ўзгаднення дагматычных разыходжанняў. Пісаў ён пераважна пабеларуску, кніжным урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы.

Характэрная рыса яго паэтычных твораў полацкага перыяду — патрыятызм, любоў i пашана да свайго народа, да роднага горада i краю. Сярод твораў на гэту тэму элегічная малітва пра забранне цудатворнага абраза Багародзіцы з Полацка ў Маскву (1663), «Прылог да прападобнай маці Ефрасінні» (1663), у якіх паэт просіць святую заступніцу Беларусі дапамагчы вярнуць «в страну Полотскую» народ­ную святыню. Амаль што апакаліпсічны ваенны «патоп» 1650—60х гадоў, рэлігійная вайна, казацкасялянскія паўстанні, пагроза захопу шведамі Беларусі i Літвы пахіснулі веру С.П. ў стабільнасць Рэчы Паспалітай. Пісьменнік пачаў ускладаць надзеі, што яго Радзіму выратуе палітычны саюз з Расіяй. Таму, калі ў ліп. 1656 маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч прыбыў з войскам у Полацк, ён вітаў яго хвалебнымі «метрамі» — тэатралізаванымі сілабічнымі вершамі, якія зачыталі вучні паэта, праслаўляючы «вызваліцеля» беларускай зямлі, спадчынніка «польскай кароны». Пазней у тым жа панегірычным стылі ён напісаў «Вершы да гасудара Аляксея Мі­хайлавіча Вялікія i Малыя i Белыя Русі самадзержца», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча» i іншыя ўрачыстыя хваленні. Пра патрыятызм пісьменніка, якога ніколі не пакідала любоў да сваёй радзімы — Беларусі i Рэчы Паспалітай, сведчаць 2 яго польскамоўныя сатырычныя паэмы — «Роспач караля шведскага» i «Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў» (каля 1657—60). У гэ­тых таленавітых памфлетах выкрывалася заваёўніцкая авантура Карла Гус­тава X, які ў сярэдзіне 17 ст. хацеў падзяліць Рэч Паспалітую, прыкрываючыся уніяй Швецыі i Вялікага княст­ва Літоўскага. Вайна скончылася поўным паражэннем шведскай арміі. Гэтыя i іншыя творы беларускага перыяду (камічная дэкламацыя «Вітанне богалюбівага епіскапа Касліста Полацкага i Віцебскага...», «Лякарства на грахі», «Вершы ўцешныя да асобы адзінай») сведчаць, што ён карыстаўся выяўленчымі сродкамі народнага сме­ху — гратэскам i травестацыяй. Адначасова С.П. выявіў свой паэтычны талент у жанрах пастаралі (калядная вершаваная драма па матывах Евангелля ад Лукі «Гутаркі пастухоўскія»), оды («Вершы да гасудара цара Аляксея Міхайлавіча...», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча», «Прывітанне нованароджанай царэўне Марыі», «Віншаванне новаабранаму патрыярху»), элегіі («Малітва ў смутку», на польск. мове).

Зімой 1664 С.П. прыняў запрашэнне пераехаць у Маскву. Меркаваў, што часова, а сталася — назаўсёды. Яму было даручана стварыць пры адным з маскоўскіх манастыроў лацінскую школу для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа — асабістай канцылярыі цара. Пісьменніка пасялілі побач з царскімі палатамі i залічылі на дзяржаўнае забеспячэнне. Ён стаў разам з вучоным візантыйцам Паісіем Лігарыдам дарадцам цара па царкоўных справах, перакладчыкам i рэдактарам. Яго запрашалі на прыдворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае віншаванні ў вершах. Калі ў 1665 у цара нарадзіўся сын Сімяон, паэт з гэтай нагоды напісаў верш «Добрае прывітанне» («Благоприветствование») у вытанчанай форме барочнай паэтыкі. Уплыў паэта    на    царскі    двор    асабліва ўзмацніўся пасля 1667, калі ён быў прызначаны выхавальнікам i настаўнікам царскіх дзяцей. Росту яго аўтарытэту садзейнічала актыўная палеміка з ідэолагамі стараабрадцаў i ўдзел у Вялікім царкоўным саборы (1666—67), які асудзіў патрыярха Нікана за тое, што той самавольна пакінуў патрыяршую пасаду з прычыны нязгоды з прэтэнзіямі вярхоўнай свецкай улады на кіраўніцтва праваслаўнай царквой. На саборы С.П. быў сакратаром i перакладчыкам мітрапаліта Паісія Лігарыда i двух усяленскіх патрыярхаў (александрыйскага i антыяхійскага). Па ix даручэнні ён напісаў супраць арганізатараў расколу палемічны трактат «Жазло праўлення» (1667).

У тым жа 1667 С.П. ўдзельнічаў у стварэнні палемічнага трактата суп­раць старавераў пад назвай «Абвяржэнне чалабітнай папа Мікіты». Аўтары трактата прапанавалі таксама асветніцкую праграму, якая прадугледжвала адкрыццё на Русі школ. Услед за Скарынам яны раілі сваім суайчыннікам браць прыклад са старажытнага царакніжніка Пталамея, адкрываць у Маскве бібліятэкі. У дачыненні да старавераў С.П. i яго аднадумцы не заўсёды былі справядлівыя, бо часам выступалі з пазіцый праціўнікаў «іншадумання». Галоўны клопат бела­рускага пісьменніка ў Маскве — педагагічныя, асветніцкія i выдавецкія справы. Яму ўдалося ажыццявіць сваю даўнюю мару — заснаваць пры царскім двары («наверсе») т.зв. «Верх­нюю друкарню», незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Сярод першых надрукаваных у ёй кніг падручнік для дзяцей «Буквар мовы славенскай». У той час грамаце вучыліся звычайна па біблейскім зборніку гімнаў i песняў, вядомым пад назвай «Псалтыр». СП. пераклаў яго сілабічнымі вершамі i выдаў у друкарні пад назвай «Псалтыр рыфматворны». Тэты твор стаў папулярным песеннікам у асяроддзі тагачасных адукаваных людзей.

За палітычнай i царкоўнай барацьбой пісьменнік не забываў пра свае наканаванне — літаратурную творчасць. Амаль штодзённа ён пісаў палову сшытка вершаў, п'ес, твораў прамоўніцкай прозы. Яго царкоўныя «словы»   i   казанні  служылі  падручнікам

 

 

•Буквар» Сімяона Полацкага. 1679. Тытульны ліст.

 

для рускіх епіскапаў i святароў ніжэйшых званняў. Яны склалі рукапісныя зборнікі СП. пад назвай «Абед душэўны» (1675) i «Вячэра душэўная» (1676). Кожны том — больш як 1500 старонак, што сведчыць пра надзвычайную працавітасць аўтара. Гэ­та быў узор высокага прамоўніцкага мастацтва ва ўсходнеславянскім рэгіёне, а таксама ўзор барочнай дасціпнасці i кантрастнай вобразнасці. Зборнік вершаў «Вертаград мнагацветны» (у перакладзе на сучасную мову — «Сад шматколерны») на той час служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, касмалогіі, тэалогіі, маралі i хрысціянскай сімволіцы. Адначасова ў 1678 ён падрыхтаваў другі вялікі зборнік сілабічных вершаў «Рыфмалагіён, або вершаслоў», які складаўся пераважна з хвалебных эпіграм, панегірыкаў i элегічных фрэнаў (плачаў), напісаных «на выпадак». Ёсць у ім i буйныя творы новага для тагачаснай Расіі драматычнага жанру — п'есы «Камедыя прытчы пра блуднага сына» i трагедыя «Пра Навухаданосара цара...». 3 яго драматургіі ў Расіі пачынаўся прафесійны тэатр. Цыкл вершаў пад на­звай «Фрэны, або Плачы» на смерць расійскай царыцы Марыі Ільінічны — адзін з лепшых твораў паэта.

Службу пры маскоўскім двары С.П. пачаў перакладчыкам i не пакідаў занятак да канца жыцця. Перакладаў з латыні i польскай мовы, літаратурна апрацоўваў папулярныя тады свецкія i царкоўныя творы. Пасля смерці ў 1675 яго былога настаўніка, галоўнага «спраўшчыка» (рэдактара) царкоўных кніг пры маскоўскім двары Э.Славгнецкага, С.П. падключыўся да перакладу на рускую мову Бібліі. Ен быў пачынальнікам таго творчага перакладу, у якім дакладнасць спалучалася з літаратурным майстэрствам. «Грэкафілы» (пісьменнікі i царкоўныя дзеячы грэкавізантыйскай арыентацыі) не давяралі «лаціністу» i «заходніку» С.П., хоць паважалі яго талент i энцыклапедычную адукаванасць. Але гэтыя рознагалоссі не перашкаджалі яго дружбе ca Славінецкім. На смерць свайго на­ста ўніка С.П. напісаў 5 «эпітафій», упершыню ў беларускай i рускай літаратуры скарыстаўшы гэты вершаваны жанр. Вось адна з ix:

Здесь лежит честный отец Епифаний, // наследник правый священных писаний, // в многих языцех мнози его труди, // за что вечная память ему бу­ди.

Сярод яго багаслоўскіх прац арыгінальнасцю вызначаецца кніга «Вянец веры кафаліцкія» (1670), гэта значыць веры сусветнай, якой лічыцца праваслаўе. Яна, відаць, была багаслоўскім падручнікам для царскіх дзяцей, вучняў пісьменніка. Гэтым творам зацікавілася царэўна Софія (1654—1704). Захаваўся верш, прысвечаны ўручэнню рукапіснай кнігі вялікай князёўне Софіі Аляксееўне. Гэта тыповы панегірык, вершхваленне, у якім дасціпна выкарыстана семантыка яе імя (Софія ў перакладзе з грэчаскай — мудрасць).

Відавочна, што літаратурная i агуль­ некультурная праграма полацкага асветніка, накіраваная на кампраміснае далучэнне Расіі да еўрапейскага культурнага рэгіёна, паступова перамагала. На дварцовых абедах яго нярэдка садзілі на ганаровым месцы недалёка ад цара Аляксея Міхайлавіча, бацькі 12 дзяцей, выхаваннем i навучаннем якіх кіраваў «старац Сімяон». Захаваліся цікавыя запісы ў расходных кнігах «Казённага прыказа» (ведамства дзяржаўнай маёмасці), сярод якіх запіс пра багаты падарунак ад царэвіча Аляксея Аляксеевіча за яго працавітасць i самаахвярнасць. У Маскве ў адной сваёй асобе ён быў i «міністрам культуры», i «міністрам адукацыі», які сам «загадваў i сам жа выконваў загады». Адносіны паміж маскоўскімі артадоксамі i «лаціністамі», выхадцамі з Беларусі i Украіны, часта ўскладняліся. Патрыярх Іакім скардзіўся, што цар даручыў СП. «всякая церков­ная дела писати». Справа даходзіла да канфліктаў з трагічным фіналам, пра што сведчыць лютае забойства стральцамі брата С.П., манаха Трубчэўскага манастыра Ісакія, якое адбылося ў 1674 ці 1675 у манастыры неўзабаве пасля вяртання Ісакія з кіеўскага паломніцтва. За год да смерці С.П. працаваў над праектам рускай вышэйшай школы на ўзор КіеваМагілянскай акадэміі. Мелася на ўвазе выкладанне ў ёй не толькі грэчаскай мовы i багаслоўя, але дасягненняў еўрапейскай гуманітарнай навукі i культуры, лацінскай мовы i натурфіласофіі. Пісьменнік памёр на 51м годзе жыцця.

Літаратурная, багаслоўская i навуковаасветніцкая спадчына С.П. шматгранная i не перастае здзіўляць даследчыкаў сваёй энцыклапедычнасцю. Сам пісьменнік паспеў надрукаваць толькі некаторыя свае творы.

Два вялікія зборнікі вершаў — «Рыфмалагіён», або «Вершаслоў» i «Вертаград мнагацветны» падрыхтаваны ім да друку. Энцыклапедычныя зборнікі яго царкоўнахрысціянскіх «слоў» i «казанняў» («Абед душэўны» i «Вячэра душэўная») пасля смерці пісьменніка выдаў у 1681 i 1683 яго паслядоўнік i сакратар С.Мядзведзеў (1641—91). У 18—19 ст. зрэдку друкаваліся асобныя творы С.П. ў розных навуковых зборніках, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, як i збор­нікі i хрэстаматыі, дзе былі змешчаны асобныя творы паэта. У 1990 выдва «Мастацкая літаратура» ўпершыню апублікавала болыпасць вершаў паэта беларускага перыяду i частку твораў маскоўскага перыяду, якія былі вядомы толькі па рукапісных зборах.

Літаратурная спадчына СП. была ля вытокаў беларускага i рускага барока — асноўнай плыні ў эстэтыцы i мастацкай культуры 2й паловы 17 — 1й паловы   18  ст.  ва  ўсходнеславянскім рэгіёне (у заходнееўрапейскім мастацтве барочны стыль выявіўся ў канцы 16 ст.). Тэарэтыкам барока ў Польшчы, Літве   i   на   Беларусі   ў   яго   заходнееўрапейскім,   адносна   закончаным, варыянце быў Сарбеўскі. У творчасці ж С.П.  i яго паслядоўнікаў сфарміраваўся     нацыянальны     самабытны ўсходнеславянскі тып барочнай куль­туры,   які   грунтаваўся   на   двайным сінтэзе:  спалучэнні сярэдневяковых i рэнесансавых   ідэалагічных   арыентацый i духоўных каштоўнасцей, з аднаго боку,  i кампрамісе паміж праваслаўнавізантыйскім     традыцыяналізмам  i лацінаеўрапейскім навуковым рацыяналізмам, з другога. На Беларусі СП. працягваў традыцыі незакончанай эпохі Адраджэння, a ў Расіі ён мог абаперціся толькі на традыцыі старажытнарускай  сярэдневяковай культу­ры i на пэўныя мясцовыя традыцыі сілабічнай паэзіі. На станаўленне яго як паэта значны ўплыў зрабіла i поль­ская літаратурная традыцыя. У светапоглядных i эстэтычных адносінах яго творчасці была неаднародная. Яна адлюстравала познабеларускі рэнесансавы гуманізм, усходнеславянскі тып ба­рочнай   мастацкай   культуры   i   станаўленне рускага класіцызму ў 1670я гады.  Сілабічная  сістэма  вершаскладання надавала яго шматжанравай паэзіі адноснае стылістычнае адзінства.

С.П. — класічны паэтсілабіст ва ўсходнеславянскай паэзіі 17 ст. Ва ўсіх сваіх вершаваных творах — беларускіх, польскіх i рускіх, у дыдактычнай школьнай, сатырычнай, лірычнай i драматычнай паэзіі ён паслядоўна прытрымліваўся дакладнай сілабікі. У дыдактычных вершах, прызначаных для папулярызацыі навукі, паэт займаў кампрамісную пазіцыю

вую натурфіласофію, меў у сваёй хатняй бібліятэцы філасофскія i літаратурныя творы Цыцэрона, Эразма Ратэрдамскага, Фамы Аквінскага, даследаванні па касмалогіі, медыцыне, мінералогіі, фізіялогіі i астраноміі.

С.П. быў адным з паслядоўнікаў філосафа i вучонага, заснавальніка еўрапейскай астралогіі Альберта Вялікага (1193—1280). У каталогу яго хатняй бібліятэкі пазначаны «книга Аль­берта, ведение философское», а такса­ма «книга астрологическая, латин­ская». Цікавіўся ён i астралогіяй. Віншавальныя вершы, паднесеныя нар­екай сям'і ў дзень хрышчэння царэвіча Пятра Аляксеевіча (29.6.1662), сведчаць пра майстэрства ў жанры астралагічнай паэзіі: ён напісаў вершгараскоп будучаму цару, прадказаўшы яго вялікую будучыню. Гэта дае падставу меркаваць, што С.П. быў знаёмы з творамі французскага паэтаастролага М.Настрадамуса (1503—66). Пашыраючы прыродазнаўчыя веды, С.П. часам выкрываў народныя прымхі i забабоны, напісаў супраць ix асобнае казанне пад назвай «Павучанне супраць забабонаў». Пісьменнік не прызнаваў на­родную «гіпнозатэрапію» — лячэнне «шэптамі» i «загаворамі». Праўда, ён аргументаваў сваю крытыку не навуковымі, a маральнарэлігійнымі аргу­ментам!. Выкрываў ён i рэшткі язычніцтва: у асяроддзі невуцтва «Христос изгоняется, а баба пустоголовая вво­дится, тайна святого крещения попира­ется, диавол ликует».

У 2й палове 17 ст. ў Расіі ўзмацніліся ганенні на скамарохаў, народныя абрады, карнавалы, інш. святочныя «пацехі» — песні, карагоды, варажбу i «чарадзейства», выдаваліся строгія царскія ўказы супраць «язычніцкай нялепіцы». Улады праследавалі народных музыкантаў i артыстаў, адбіралі i палілі музычныя інструменты, разам з «прымхамі» адкідалі народную карнавальную культуру, якая заўсёды была «генератарам» фальклору. Як асветнік i гуманіст С.П. не спачуваў гвалтам, выступаў за мірнае, асветнае ўздзеянне на «цёмныя» масы. Але не заступаўся за пакрыўджаных, бо не бачыў карысці ад народных «гульбішчаў», адносіў ix да «забабонаў». Выкрываючы чарадзеяў i знахараў, ён падтрымліваў лекарскае майстэрства, прафесію ўрача. Сімпатыі да лекарскай прафесіі выявіліся ў яго зб. вершаў «Вертаград мнагацветны». У яго бібліятэцы былі кнігі, пазначаныя   ў   каталогу   кароткімі   анатацыямі:

«книга врачебная», «книга докторская, на польском языке», «книга о здравии, или естестве», «книга анатомия», еярод «лекарскіх кніг» у яго бібліятэцы быў i «траўнік польскі». Асуджаючы знахароў, ён паважаў традыцыйную народную ме­дицину. У вершы «Паклёп» апавядаў пра мудрую жанчыну, якая лячыла травамі.

Філасофскія i эстэтычныя погляды С.П. грунтаваліся на хрысціянскіх духоўных каштоўнасцях ix гуманістычнай інтэрпрэтацыі. Але яны адлюстравалі i тагачасныя супярэчнасці. Размяжоўваючы «ўнутраную» i «вонкавую» мудрасць, рэлігію i навуку, ён імкнуўся да кампрамісу паміж пазнаннем i верай, што было тыповай адзнакай усходнеславянскай барочнай культуры. У цэнтры яго ўвагі заўсёды былі праблемы чалавека i яго маральнае аблічча. Найперш яго цікавіла ўсё, што карысна для душы чалавека, а не тое, што першаснае — матэрыя або ідэя. Для паэта духоўныя каштоўнасці заўсёды вышэйшыя за матэрыяльныя. I сама каштоўнасць чалавека, яго прыгажосць залежаць ад таго, які з гэтых пачаткаў пераважае ў штодзённым жыцці — духоўны ці матэрыяльны. Калі духоўны пачатак падпарадкоўвае сваёй уладзе прыроднае, матэрыяльнае быццё, то чалавек узнімаецца на высо­кую ступень божай красы. Гэта якраз тая ступень эстэтычнай іерархіі, якая сёння абазначаецца катэгорыяй узнёслага; наадворот, панаванне матэрыяльнай, «цялеснай» стыхіі ў жыцці людзей часта штурхае да агідных учынкаў.

Гістарычнае значэнне літаратурнай i філасофскаасветніцкай спадчыны С.П. ў духоўным развіцці ўсходнеславянскіх народаў тлумачыцца геапалітычным станам яго радзімы ў 14—17 ст., а таксама асаблівасцямі яго таленту як пісьменніка i мысліцеля. Беларусь у тагачаснай Еўропе была месцам сустрэчы двух тыпаў хрысціянскай цывілізацыі — заходняй, рымскакаталіцкай, i ўсходняй, славянарасійскай, візантыйскаправаслаўнай. Суадносіны паміж імі не былі адназначныя i вагаліся ад канструктыўных кантактаў да сутыкнення i ўзаемнага адмаўлення. У канцы 16—17 ст. ў выніку палярызацыі дзвюх ідэалагічных сістем i палітычных сіл гэтыя супярэчнасці абвастрыліся. 3 аднаго боку, адбывалася станаўленне Расійскай імперыі, якая прэтэндавала на ўсходнеславянскую спадчыну i геапалітычнае першынство ва Усходняй Еўропе пад дэвізам «Масква — трэці Рым». 3 другога боку, пасля крызісу рэ­фармацыйнага руху ў Еўропе каталіцызм імкнуўся вярнуць сабе страчаныя пазіцыі, абапіраючыся на езуітаў, на каталіцкія імперыі i Польскае каралеўства, дзе так­сама ўзніклі тэндэнцыі да ўтварэння унітарнай дзяржавы за кошт былога канфедэрацыйнага саюзу з Беларуссю, Ук­рашай i Літвой. Канструктыўным выхадам з гэтай тупіковай сітуацыі ўзаемнага абвінавачвання ў адыходзе ад сусветнага хрысціянства i схаваных за рэлігійнаідэалагічным канфліктам геапалітычных амбіцый праваслаўнага i каталіцкага светаў мог быць толькі кампраміс: спачатку размежаванне «сфер уплыву», а пасля ўзаемапранікненне культур, сінтэз духоўных каштоўнасцей пры захаванні тыпалагічных асаблівасцей Усходу i Захаду, праваслаўя i каталіцызму, грэкаславянскай i рымскакаталіцкай разнавіднасцей хрысціянскай цывілізацыі. Ідэолагам гэтага рэлігійнакультурнага кампрамісу быў Пётр Магіла, прафесары i вучні створанай ім КіеваМагілянскай калегіі, дзе сфарміраваўся СП. як самабытны пісьменнік i асветнік трэцяй, кампраміснай арыентацыі. Яго творчасць, грамадскапалітычная i багаслоўская дзейнасць увабралі ў сябе праблемы i калізіі, характэрныя для працэсаў рэцэпцыі заходнееўрапейскай культуры ўсходнеславянскім светам.

Духоўны свет С.П. быў абумоўлены становішчам Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай i пэўным чынам «запраграмаваны» культурай барока як стылем эпохі. У яго светапоглядзе сумяшчаліся сярэдневяковы маральны рыгарызм i рэнесансавы эстэтызм; энцыклапедычная вучонасць гуманіста i еўрапейская неасхаластычная філасофія «накладваліся» на каноны славянавізантыйскага праваслаўя. Традыцыйная для славянабеларускага светапогляду арыентацыя на прыярытэт агульнанародных інтарэсаў (тэзіс Скарыны пра «паспалітае добрае») дапаўнялася напружаным адчуваннем каштоўнасці чалавечай асобы i зямнога быцця. Займаючы ў Маскве ключавую пазіцыю ў справе пашырэння заходнееўрапейскай культуры, папярэднік ідэолагаў асветнага абсалютызму эпохі Пятра I С.П. здолеў пераканаць кансерватараўтрадыцыяналістаў пры двары Аляксея Міхайлавіча ў неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага, школьнауніверсітэцкага метаду, далучэння прыдворных да свецкай літаратуры, музыкі, тэатра.

Рэлігійная паэзія С.П. з яе біблейскім алегарызмам i рэнесансавай эру­дыцыяй, шматлікімі вобразамі i алюзіямі з антычнай міфалогіі i літаратуры (»Вершы на Раство Хрыстова», «Вершы пра муку панскую...», «Вершы на Уваскрэсенне Хрыстова», «Гутаркі пастухоў...», польскія «Вершы ў Вялікую Пятніцу» i інш.) сведчаць пра яго артадаксальныя пазіцыі ў хрысціянскай тэалогіі, асабліва ў дачыненні да догматаў i фундаментальных праблем суадносін Бога i Чалавека, веры i пазнання, духа i матэрыі. Аднак наяўнасць у яго спадчыне шматлікіх фраг­менту антычнай культуры i натурфіласофскіх ведаў, лагічная i культурнагістарычная аргументацыя асветных ідэй i канцэпцый збліжаюць беларускага пісьменніка з дзеячамі еўрапейскай культуры эпохі Адраджэння i барочнага Асветніцтва 17 ст. У праекце 1га расійскага універсітэта ён звяртаў увагу на неабходнасць выкладання «натуральнай філасофіі», г.зн. асноў прыродазнаўства. Філасофію як навуку С.П. падзяляў на «разуміцельную» (логіку), «натуральную», або «фізіку» (прыродазнаўства), i маральную (этыку). У сваіх дыдактычных i асветніцкіх вершах ён даволі часта карыстаўся псіхалагічнымі аргументамі («Лякарства на грахі», «4 асноўныя тэмпераменты», «Вартавыя чыстаты», «Малюнак чалавечага жыцця», «Старайся выкараніць у пачатку» i інш.). Цыкл вершаў прыродазнаўчага зместу ён уключыў у энцыклапедычны зборнік «Вертаград мнагацветны». Пісьменнік часта выкарыстоўваў разнастайныя з'явы прыроды ў якасці хрысціянскіх сімвалаў, спасылаўся на прыродазнаўчыя кнігі антычных вучоных Арыстоцеля i Плінія Старэйшага. У астраноміі ён прытрымліваўся геацэнтрычнай сістэмы Арыстоцеля i Пталамея, хоць быў знаёмы з тэорыяй М.Каперніка.

У яго творчасці важнае месца займалі праблемы эстэтыкі. Крыніцамі яго эстэтычных поглядаў былі раннехрысціянская літаратура, антычная культура, фальклор. Суадносіны паміж імі неадназначныя — ад гармоніі да ўзаемнага адмаўлення. Дамінуе рэлігійнахрысціянская, этычная канцэпцыя прыгожага i мастацтва, рэалістычная, пазбаўленая містыцызму плынь сярэдневяковай эстэтыкі, якая пазней увайшла ў гуманістычную тэо­рыю мастацкай творчасці. 3 рэнесансавымі гуманістамі С.П. збліжае яго гомацэнтрычны светапогляд, паводле якога чалавек ёсць «мост» паміж матэрыяй i духам, прыродай i Богам. У сваім узнёслым казанні «Слова ў дзень Новага лета...» пісьменнік звяртаецца да слухачоў: «Кого ради солнце день творит, луна со звездами тму нощную озаряет? Ради человека. Кого ради со­кровища злата и сребра, и камней чес­тных в недрах земных, и бисеры в пу­чинах водных соблюдаются? Человека для. Паче же и ангелы, честнейшие ес­теством от человека, человеку на службу Богом уставишися... Яго же че­ловек создан бысть Бога ради, да слу­жит. Поставися убо человек в среде, да служит, и ему да служат, и все да востечет во добро человека... Разсмотряйте умы вашими, яко весь мир сей видимый... вас ради создася, и яко гос­подская нейкая палата всяких утварей роды, всяческих сладостей, богатств и красот различием и обилием напол­ненная утвердися» («Вячэра душэўная»). Існаванне чыста духоўных «тварей» (істот) даказваў спасылкамі на антычных філосафаў, платонікаў i лагічнымі довадамі: «Ибо аще есть тварь веема плотская, и сложенная из плоти и духа, всячески нужда есть быти твари и чисте духовной» («Абед душэўны»). A калі духоўнасць ёсць у асобных істотах, з гэтага, паводле СП., вынікае, што яна ёсць i ў сусвеце. Крыніцай духоўнай i пачуццёвай прыгажосці, сцвярджаў пісьменнік, з'яўляецца стваральнік свету Бог: «Аще любим красоту: что краснее есть Бога?.. Божией красоте дивится луна, и чюдится солнце, и бо та без конца па­че всякую красоту всех вещей види­мых и невидимых превосходит, нежели солнечное сияние всех звед блистание преодолевает». На гэтым тэзісе будаваў ён іерархічную сістэму прыгожага, паводле якой кожны болып высокі ўзровень быцця змяшчае ў сабе ўсе атрибуты ніжэйшых узроўняў існавання: «Воистину убо совершеннейшая красота и всех красот украшение есть в Господе Боге. Всякая же созданная красота не точию по дробну, но и куп­но слученная, в сравнении с Божиею красотою есть яко капля едина противу всему океану, паче же и того мень­ше: ибо капли со океаном есть некое аще и нами непостижимое уравнение. Красоты же созданные с несозданною бесконечное есть разстояние». Гэтай несувымернасцю рэальнага адносна ідэальнага пісьменнік тлумачыць бясконцае імкненне чалавека ў вышыню, да нябеснай паўнаты быцця: «Оттуду убо есть, яко никоею красотою ум наш на земли довольствуется, но всегда лучших ищет, додеже достигнута ему оные красоты красот бесконечныя, яже едина желание наше насыщает и исполняет» («Абед душэўны»). Адрозніваў ён вонкавую матэрыяльную красу (сіметрыя, бляск, яркасць колераў, прыемная форма, мера) i духоўную прыгажосць. Суадносіны паміж імі неадназначныя. Яны могуць быць нейтральныя як рэчы рознага па­радку. Пачуццёвая прыгажосць бывае вонкавым выяўленнем духоўнай. Вонкавая прыгажосць можа сведчыць не пра свет божы, a д'ябальскі, тады яна пераходзіць у сваю процілегласць — «скараднасць» (агіднае) i «мерзасць» (нізкае). Прызнаваў ён i карысць «цялеснай» красы. Але ў пагоні за прыгажосцю рэчаў людзі часта трацяць пры­гажосць духоўную, божую, як гэта сталася з нашымі праайцамі Адамам i Евай. Не пахваляйся, заклінаў ён чытачоў, сілаю, маладосцю i красою, без любові i дабра яны часта прыкрываюць зло i агіду. Няхай хрысціянскія жанчыны «во укращении лепотном со стыдением и целомудрием, да украша­ют себя не во трефлении волос, ни златом, ни бисером или ризами много­ценными», a добрымі справамі, а мужы няхай клапоцяцца аб прыгажосці душэўнай сваіх жонак i дочак, «да Бо­гу красны будут, а не человеком». Вонкаваю, цялеснаю прыгажосцю, на яго думку, людзі надзелены не аднолькава. Але хто не мае ад прыроды «красноличия», няхай не бядуе, а падумае пра тое, што «красота спасает душевная, не телесная». Духоўная прыгажосць — маці «міласці» — у хрысціянскай любові да людзей. Свае думкі пра адноснасць прыгажосці зямной i несмяротнасць духоўнай ён выклаў у дыдактычным вершы «Прыга­жосць»: «Аще тя красота лиц чуждых прелщает, // помяни, какова по смерти бывает... // Риза шелковая аще ти любися, // помни, шелк из червя скаред­на родится... // Не шелком и златом каждо красен буди, // но добродетели: ублажат тя люди... // Тленно благо красота, недолго блистает, // в един час огневица ону истребляет. // Мно­гим красота лица погибель родила, // купно души с плотию смертно повре­дила». Звяртаючыся да сваіх вучняў i чытачоў, раіў ім: «Зря во зерцало, аще красна тебе зриши, // точне дела красная в мире да твориши: // Крас­ная бо прекрасным дела подобляют, // скаредная же душу и плоть погубляюг // Аще паки не красно лице ти узриши, // ту красотою нравов скудность да полниши//. Тако красен будеши. И во красном небе // красота превечная даруется тебе.»

Аднак сярод людзей нярэдка «до­брота не зрится, красная риза паче че­ловека чтится». Агіднае i нізкае часта скажае першаствораную паводле вобраза божага прыгажосць чалавека. Хоць пад вонкавай непрыгляднасцю часта хаваецца ўзнёслая краса. Агіднае ў жыцці шматаблічнае, яно найчасцей узнікае з грубага эгаізму i злой волі. Перамагаецца агіднае, як i ўсякае зло, толькі любоўю — найвышэйшай маральнай прыгажосцю. На пытанне, каго трэба любіць, ён адказваў: няхай ваша любоў будзе агульная да ўсіх, «кроме всякого возгляданія на лице, на достоинство, на красоту, на богатство». Трэба любіць i тых, хто крыўдзіць нас. Тут, на яго думку, мы павінны павучыцца ў прыроды, бо яна за «крыўды» аддзячвае дабром. Людзі «крыўдзяць» зямлю — рэжуць яе плугамі, раздзіраюць бараною, высякаюць дрэвы, забіраюць ураджай — a ў адказ зямля прыносіць нам усё новы плен i прыгажосць. Эстэтыка С.П. пераходзіць у этыку хрысціянскай любові, чалавечай салідарнасці: «Се что добро, или что красно, то еже жити братии вкупе». Ён прапанаваў своеасаблівую антыномію ўзнёслага: «Мал бе пло­тию, но велик духом... Мал бе количе­ством, но велик разумом... Мало убо телом, но высоко умом». Анёл (вобраз красы), які ўзвысіў сябе да неба, стаў д'яблам, скінутым у пекла (вобраз нізкага i агіднага), а Хрыстос прынізіў сябе, прыняў вобраз раба — i да неба ўзвысіўся.

Трагічнае пісьменнік тлумачыў як духоўнае адраджэнне i выратаванне праз пакуты i смерць. Праблема тра­гічнага здымаецца верай у немінучае ўваскрэсенне i вечнае жыццё. Зямное жыццё заўсёды трагічнае, затое i часовае, пераходнае. Усё, што створана на зямлі, пакутуе, пачынаючы ад былінкі i канчаючы чалавекам. Вось чаму плач болып да твару чалавеку, чым смех. Але плач няхай будзе «мерным и Хри­стианом подобным, не языческий». Ён прызнаваў маральную каштоўнасць трагічнага ў жыцці людзей, бо «много­печальных скорбей нападением высо­коумных низлагаются мысли и гордокичливых могущественник мира суенадменныя смиряются сердца», а душы ачышчаюцца ад брыдкіх i нізкіх пачуццяў. Не хаваў ён ад сваіх чытачоў трагедыю штодзённага жыцця, дзе кожнаму наканавана несці свой крыж.

У шматжанравай літаратурнай спадчыне С.П. ёсць нямала твораў i фраг­менту з ix, дзе разглядаюцца ідэйнафіласофскія i эстэтычныя праблемы мастацкай творчасці — літаратуры, музыкі, жывапісу. У прадмове да зб. «Абед душэўны» ён, паводле прынятага тады этыкету, аддаваў перавагу праўдзе, а не красе i пераконваў чытачоў, што «удобе простое слово уразу­меваемо есть в писании, неже красота­ми художественными покровенное». Красамоўна абгрунтоўваў ён думку пра духоўнаэстэтычную каштоўнасць музыкі, даказваў неабходнасць для царквы шматгалосых спеваў i «согла­сия органного», г.зн. гармоніі галасоў: «Яко царский вертоград многовидными украшается цветы, тако и невеста Хри­стова, церковь, различными чтенми (чытаннямі) и пеюми (спевамі) благолепствуется... Грекове свой имеют обычай песнословия; болгари свой такжде... Малыя России жители особые имеют напевы. Наша паки Великая Россия свойственными прославляет Бо­га воспеванми. И тако в сем разноствии вели есть единство, и в единстве благолепое разнство...». Ладаватанальная разнастайнасць музыкі, адзначаў пісьменнік, дыктуецца яе выхаваўчакатарсічнай функцыяй; адзін лад спеваў «сердце в сокрушение приводит», другі — «ум от уныния освобождает», трэці весяліць, чацвёрты — «слезные из очес источники изводит». Антычную міфалогію С.П. называў мастац­кай выдумкай, аднак прызнаваў яе дыдактычную i мастацкую каштоўнасць.

Паводле сярэдневяковай традыцыі ён карыстаўся паняццем мастацтва («ху­дожество») для абазначэння ўсякага прафесійнага ўмення i майстэрства, у т.л. рамяства. Аднак услед за рэнесансавымі гуманістамі адрозніваў «механічныя» віды «мастацтва» ад духоўнай творчасці, да якіх адносіў паэзію, музыку i іканапіс («вобразатворства»). Гуманістычная канцэпцыя мастацтва выявілася ў яго трактаце «Слова да шчырага іконнага пісання», якое, на думку даследчыкаў, было пле­нам творчага супрацоўніцтва С.П. з расійскім жывапісцам С.Ушаковым. Аўтары «Слова» прапанавалі першую ва ўсходнеславянскім рэгіёне класіфікацыю выяўленчага мастацтва, узвысіўшы жывапіс да «сямі вольных мастацтваў» i нават на ўзровень вядучага («началодержательного») віду мастацкай творчасці. У вершы «Жывапісанне» паэт акцэнтаваў увагу на адпаведнасці мастацкіх вобразаў «правобразам» быцця — божага i прыроднага. Праблеме іканапісу ён прысвяціў

некалькі красамоўных «слоў», што ўвайшлі ў зб. «Вячэра душэўная». Першым «вобразатворцам», на яго думку, быў Бог, калі стварыў дасканалы «твор» з нічога — увесь сусвет, адлюстраваў свой уласны вобраз у душах i на сэрцах людскіх. Ісус Хрыстос стварыў «на ўбрусе» першы нерукатворны абраз — свой уласны вобраз. «И егда поклоняемся образу Его Святому, не древу и не вапам, не средбру и злату, ниже бисером драгоценным поклоня­емся; но самому Господу Иисусу Хри­сту... Честь по образу творимая на первообразное возносится». Абапіраю

чыся на рэнесансавую трактоўку язычніцкай міфалогіі i рэлігіі, у т.л., мабыць, на энцыклапедычны кампедыум Сарбеўскага «Багі язычнікаў» (Полацк, 1627, рукапіс), С.П. даказваў, што іДалы прыйшлі ў свет праз пакланенне продкам, радавым правадырам i абагаўленне з'яў прыроды. Што ж датычыцца іканаборцаў, якія адмаўлялі іканапіс на падставе «неапісальнасці» божай сутнасці, яе «неўмяшчальнасці» ў словах i вобразах, то ён абверг ix спасылкамі на пазнанне БогаСтваральніка па яго стварэннях, увасабленні ў вобразе Хрыста, на рэлігійны вопыт, у якім божая сутнаспь выяў­ляецца ў вобразах, сімвалах i прывідах.

Прыгажосць, пераконваў ён, ёсць духоўная i душэўная «карысць» для лю­дзей. Няма паэзіі без «красногласия», няма жывапісу, музыкі, разьбярства i дойлідства без гармоніі, прапорцыі i рытму. Паэзію ён параўноўваў з прыгожым садам, філасофію — з пчалой, што збірае «мёд мудрасці», не звяртаючы ўвагі на прыгажосць раслін i кветак. Прыгажосць царкоўнага мастацт­ва, на яго думку, неабходная для маральнага   выхавання,   бо   праз   яго ўздзеянне на душы людзей адбываецца выцясненне   адмоўных   афектаў   станоўчымі пачуццямі: праз прыгажосць музыкі i слова незадаволеныя становяцца   цярплівымі,   гультаяватыя   — працавітымі, гняўліўцы — лагоднымі, неразумныя — мудрымі, блудлівыя — чыстымі   сэрцам.   Багатая   мастацкімі вобразамі біблейская кніга «Псалтыр» у   вершаваным   пераказе   СП.   яшчэ больш «эстэтызавалася». Пераконвае ў гэтым параўнанне некалькіх фрагментаў   «Псалтыра»   царкоўнаславянскага зводу   з   адпаведнымі   месцамі   яго «сілабічнага»  варыянта ў апрацоўцы СП.: «Великолепие Твое превыше не­бес. — Ибо лепота твоя вознесется вы­ше небесе... Положил еси на главе его венец от камене честна. — От тебе венцем   глава   честным   украшается... Яко миросходящие на ометы одежды его. — И на риз ометы прекрасных цветы».       Прасадычная      структура сілабічнай паэтыкі, якая грунтавалася на ненаціскным вакалізме (пявучае вымаўленне складоў, слабая акцэнтацыя на націсканых галосных) перайшла ў «паэтычны сад»  С.П. з традыцыйнай антычнай,  фальклорнай  i літургічнахрысціянскай песеннапаэтычнай куль­туры.   На   яе  грунце   паэт   імкнуўся прывіць     беларускай     i     расійскай літаратуры    свецкі    паэтычны    прафесіяналізм.

Тв.: Орел Российский. Спб.; 1915; Избр. соч. М., Л., 1953; Вирши. Мн., 1990.

 

Лі'ш.: Татарский И. Симеон Полоц­кий (Его жизнь и деятельность). М., 1886; Майков Л.Н. СимеовК Полоцкий // Майков Л.Н. Очерки из истории русской литературы XVII и XVIII столетий. Спб., 1889; Пузіка'ў В.М. Новыя матэрыялы аб дзейнасці Сімеона Полацкага // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук, 1957. 4; Пушкарев   Л.  Симеон  Полоцкий   //Жуков Д., Пушкарев Л. Русские писатели

XVII века. М., 1972; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977; Елеонская А.С. Русская публицистика второй половины XVII в. М., 1978; Конон В.М. От Ренессанса к классицизму: (Ста­новление эстет, мысли Белоруссии в XVI—

XVIII вв.). Мн., 1978; ЗванароваКон а и Л. Паэт, які адчыняў «вароты вучонасці» // Полымя. 1987. 5; Робинсон М.А., Сазонова Л.И. Заметки к био­графии и творчеству Симеона Полоцкого // Рус. лит. 1988. 4; ЗванароваЛ. Слоў i думак сейбіт // Беларусь. 1990. №10. Л.У.Званарова, У.М.Конан.


 


 

1.    Мастак Васюк Уладзімір Уладзіміравіч. 1947. Мінск.
Плакат “Сімяон Полацкі”.
1990. Шоўкаграфія. 90х60 см.


2.    Мастак Мірончык Алесь Іванавіч. 1954. Мінск.
Плакетка “Сімяон Полацкі”.
1988. Сілумін, ліццё. 33х21 см.