Кнігавыдавец, пісьменнік, царкоўны рэфарматар, гуманіст Васіль Цяпінскі (1530 – 1603)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 600 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Кнігавыдавец, пісьменнік, царкоўны рэфарматар, гуманіст Васіль Цяпінскі (1530 – 1603)

 

 

 

Беларускі гуманістасветнік,пісьменнік i кнігавыдавец. Нарадзіўся ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага пав. Мікалая Амельяновіча. Імя Васіля Ц. разам з братамі Жданам i Іванам Войнамі ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560х гадоў (завяшчанне маці   1563,   працэс   1564   з   Ю.Осці

кавічам,. які зрабіў напад на маёнтак Ц. — Свіран'ы). Жонка Ц. Соф'я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Ц. меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя i набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім пав. У 1567 служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага    старосты    Ф.КмітыЧарна

быльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—63. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую i асветніцкую дзейнасць на Беларусі i ў Літве. Некаторыя даследчыкі   лічаць,   што   ў   пачатку

1570х ён жыў на Валыні. У канцы жыцця Ц., відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі i жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.

Ц. прадоўжыў гуманістычныя i культурнаасветніцкія традыцыі

Ф.Скарыны, быў асабіста i ідэйна звязаны з С.Будным, падзяляў яго грамадскапалітычныя i рэлігійныя погляды. Як i С.Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» С.Будны паведамляў, што ў 1574 у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваёй кнізе ён пісаў пра сінод 1578, на якім Ц. адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі i зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў i пагрозы тыраніі — гэта не грэх i не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Ц. супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху. У 1570я гады Ц. на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была неблагая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай i старажытнарускай (беларускай) Ц. распачаў цяжкую i складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома  толькі  адно  яго  выданне  —

Евангелле, якое выйшла каля 1570 i змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка i часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў СанктПецярбургу). Гэта частка выдан ня выяўлена ў 19 ст. ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Ц. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана Ц. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Ц. апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам i Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая i друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў «своей Руси услугуючи». Пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу Ц. пісаў у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў «зацный, славный, острий, довстипный» беларускі народ, да якога адносіў i сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры i асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі i маралі, заклікаў паноў i духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы i ўзняць навуку «занедбаную». Ц. імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з ас

 

 

Нясвіж. Слуцкая брама.

 

 

ветай наогул.  Евангелле  адрасаваў i дарослым, i дзецям, i кальвіністам, i праваслаўным, i ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Ц. пісаў, што зза цяжкага матэрыяльнага     становішча     процідзеяння   непрыяцеляў,   якія   здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка i пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Ц. ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню,  але ўзняць асвету i нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча i заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай   палітыцы   паланізацыі   i акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але i самі адракліся ад таго,  што калісьці  было зроблена  ix  «фалебными  предками», саромеюцца свайго паходжання i мовы. Таму, паводле Ц., «за такою нево­лею»  замест «мудрости и цвичения» «оилаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне  вялося  б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы i вывучаемыя  ў  ix  предметы,  на  яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у ix «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Ц. змясціў 210 глос (слоўперакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Мяркуюць, што ў 1562 Ц.  надрукаваў у Нясвіжы  2  творы С.Буднага: «Катэхізіс» i «Апраўданне грэшнага  чалавека  перад  Богам».  У Супрасльскім  зборніку   16  ст.  перад прадмовай да Евангелля Ц. змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваныю

Тв.: Предисловие [к Евангелию] // Из истории философской и общественнопо­литической мысли Белоруссии. Мн., 1962.

 

Літ.: ДовнарЗапольский М.В. В.Н.Тяпинский,  переводчик Евангелия на белорусское наречие // Исследования и статьи. Киев. 1909. Т. 1; Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3. Пг., 1921; Алексютов и ч Н.А. Тяпинский и его предисловие к Евангелию // Из истории философской и общественнополитической мысли Бело­руссии. Мн., 1962; Ж у р a ў с к i A.I. Тыпы i асаблівасці глос у «Евангеллі» В.Цяпінскага // Пр. Інта мовазнаўства АН БССР. 1960. Вып. 7; Коршунаў А.Ф. Васіль Цяпінскі // Псторыя белару­скай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1; Галенчанка Г.Я. Васіль Цяшнскі — паслядоўнік скарынінскай справы // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968; Немировс к и й Е.Л. Иван Федоров в Белоруссии. М., 1979. М.Б.Батвіннік.

 

 


 

1.    Мастак заслужаны работнік культуры Беларусі Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч. 1938. Мінск.
“Васіль Цяпінскі”.
1989. Літаграфія. 58х27 см.


2.    Мастак Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч. 1937. Мінск. 
Плакат “Васіль Цяпінскі”.
1989. Шоўкаграфія. 90х60 см.


3.    Мастак Стома Мікалай Андрэевіч. 1939 – 1993. Мінск.
Плакат “Васіль Цяпінскі”.
1990. Шоўкаграфія. 90х60 см.


4.    Мастак Ціхановіч Яўген Мікалаевіч. 1911 – 2005. Мінск.
“Васіль Цяпінскі” з кніг А.Я.Белага.
1982. Афорт. 18х9,5 см.


5.    Мастак Анушка Юрась Генадзіевіч. 1963. Мінск.
Плакета “Васіль Цяпінскі”.
1988. Бронза, ліццё. 13,5х14 см. Устаноўлены на помніку “Змагарам за родную мову”. Сядзіба музея Анатоля Белага.