Гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, філосаф, гісторык ВКЛ СымонБудны (1530 – 13.1.1593)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 550 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, філосаф, гісторык ВКЛ СымонБудны (1530 – 13.1.1593)

 

 

 

Беларускі мысліцельгуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурнаасветніцкай, нацыянальнапатрыятычнай i філасофскай традыцыі Ф.Скарыны .

Пытанні пра месца нараджэння i нацыянальнасць Б. застаюцца дыскусійнымі. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (Мазовія). Аднак нават тыя, хто лічыць Б. палякам, пагаджаюцца, што вельмі многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае ве­дение беларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак i прыказак у яго творах, напісанных на польскай мове, беларускі патрыятызм i да т.п.

Каля 1544 Б. паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную i багаслоўскую адукацыю. У яго творах сустракаюцца імёны Арыстоцеля, Платона, Гамера, Дэмасфена, Вергілія, Тэрэнцыя, Сенекі, Цыцэрона, Плінія Старэйшага, Ціта Лівія, Салюстыя, Аўгусціна, Фамы Аквінскага, Ларэнца Валы, Эразма Ратэрдамскага, Скарыны, М.Лютэра, Ж.Кальвіна, М.Сервета i інш. філосафаў, вучоных, пісьменнікаў, багасловаў. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. У 1558 Б. прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям i дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на белару­скай мове — «Катэхізіс». Тэта — аргу­мент на карысць беларускага пахо­джання Б.: каб адразу выкладаць на беларускай мове, неабходна было до­бра яе ведаць. У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім i яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскш Б.

 

 

 

Нясвіж. Ратуша (галоўны фасад).

 

заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана i паперня (майстэрня па вырабе паперы). Падтрымку, у т.л. i фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны i будучы кан­цлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перевезены шрыфты Ф.Скарыны. 10.6.1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга —  «Катэхізіс».  Аўтарамі гэтай кнігі лічацца Б., Кавячынскі i Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісанні належала Б. У кастр. 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтарскага калектыву «Об оправдании грешного чело­века перед Богом». Яшчэ ў пач. 19 ст. яго трымаў у руках В.С.Сопікаў, аднак да нашага часу ён не захаваўся.

На працягу 1563—64 Б. вёў перапіску з рускім праваслаўным багасловам Арцеміем, які ў 1555 разам з Феадосіем Касым i яго паплечнікамі ўцёк з Расіі на Беларусь ад праследавання царквы i царскай улады. Б. прыслаў Арцемію ў Слуцк першыя беларускія кнігі. Лісты Б. Арцемію да нас не дайшлі, але захаваліся 2 пасланні апошняга да беларускага мысліцеля, надрукаваныя ў «Рускай гістарычнай бібліятэцы» (т. 4, 1878). Б. быў таксама асабіста знаёмы з Іванам Фёдаравым i Пятром Мсціслаўцам, пра што пісаў у прадмове да Новага запавету (выд. 1574).

Б. належаў да памяркоўнай рэлігійнарэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі i ў Літве называлася евангелічнай. Але ў пач. 1560х гадоў у яго ўзніклі сумненні наконт трактоўкі асноўных палажэнняў хрысціянскай дагматыкі — догмата Тройцы i прыроды Хрыста. 18.4.1563 ён накіраваў з Клецка вядо

 

 

Нясвіж. Гравюра пачатку 17 ст.

 

 

маму цюрыхскаму тэолагу Генрыху Булінгеру ліст, у якім ставіў пад сумненне догмат Тройцы ў каталіцкай i кальвінісцкай інтэрпрэтацыі i крытыкаваў яго з пазіцый фармальнай логікі. Спробай пераацэнкі хрысціянскага веравучэння тлумачыцца зварот Б. да вывучэння патрыстычнай літаратуры, г.зн. рэлігійнай філасофіі таго перыяду, калі хрысціянства яшчэ не было дагматызавана. У 1564 сумесна з Крышкоўскім Б. пераклаў на польскую мову i выдаў у Нясвіжы «Гутаркі святога Юсціна, філосафа i пакутніка з Трыфанаміудзеем».

У сярэдзіне 1560х гадоў Б. — адзін з ідэолагаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларускалітоўскай Рэфармацыі. Ён удзельнічаў у рабоце сінодаў — з'ездаў беларускіх, літоўскіх i польскіх арыян (антытрынітарыяў), або літоўскіх i польскіх братоў, дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійнафіласофскае i сацыяльнапалітычнае вучэнне. У 1565, пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Б. пакінуў Клецк i пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка — удава віцебскага ваяводы. У гэты час у асяроддзі беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў узмацнілася дыскусія аб адносінах да феадальнага грамадства i дзяржавы, уласнасці, прыгоннага права, вайны 1 г.д. Як ідэолаг правага

крыла літоўскіх братоў (беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў) Б. займаў у спрэчках памяркоўнагуманістычную пазіцыю. Апраўдваючы грамадскія i дзяржаўныя асновы Вялікага княства Літоўскага, ён у той жа час патрабаваў змякчэння феадальнай эксплуатацыі, рэфармавання сацыяльнапалітычных істытутаў: заканадаўства, судаводства, школьнай адукацыі, царкоўнага жыцця i да т.п. Пра змест гэтых дыскусій сведчыць сінод у Іўі, які адбыўся ў студзені 1568 (пра яго Б. падрабязна апавядае ў сваім творы «Пра свецкую ўладу»). Але галоўнымі ў яго творчай дзейнасці гэтага часу былі пераклад на польскую мову i крытычнае даследаванне Бібліі. У пошуках яе аўтэнтычнага тэксту i сэнсу яму давялося вывучыць i супаставіць паміж сабою вялікую колькасць біблейскіх кніг, напісаных на старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай,   польскай,   чэшскай, нямецкай, французскай, беларускай («Біблія» Скарыны) мовах, тэалагічных i філасофскіх трактатаў многіх старажытных, сярэдневяковых i рэнесансавых аўтараў. Гэта істотна пашырыла яго эрудыцыю i паўплывала на рэлігійнафіласофскія погляды.

На думку польскага даследчыка Г. Мерчынга, Новы запавет з прадмовай i каментарыямі быў гатовы ўжо да 1570 i пачаў друкавацца ў Нясвіжскай друкарні. Аднак у сувязі з тым, што Нясвіж у 1571 перайшоў у валоданне каталіцкага біскупа Мікалая Радзівіла Сіроткі, Кавячынскі перавёз Нясвіжскую друкарню ў свой маёнтак Узда (Слуцкі пав.). У 1572 Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Мінскам), бліжэй да месца выдання Бібліі. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб'ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. Прадмова Кавячынскага пазначана Уздой, прадмова Буднага — Заслаўем, i таму яе можна назваць нясвіжскаўздзенсказаслаўскай Бібліяй. Аднак выдаўцы браты Кавячынскія, а таксама рэдактары Л.Крышкоўскі i Л.Вінклер не змясцілі «Прадмовы» i «Каментарыяў» да Новага запавету, у якіх быў навуковакрытычны аналіз біблейскіх тэкстаў. Акрамя та­го, яны ўнеслі значныя змены ў аўтарскі пераклад, не дапусцілі перастаноўкі некаторых частак Бібліі i інш. Рэдактарскае самавольства абясцэніла шматгадовую працу Б., пазбавіла яго пераклад наватарскай тэалагічнай i філасофскай інтэрпрэтацыі. Усё гэта прымусіла Б. адмовіцца ад аўтарства, i творчы саюз яго з сааўтарамі распаўся.

У гэты перыяд у лёсе Б. адбыўся пе­релом. Ён знайшоў новага мецэната ў асобе   беларускага   магнатаарыяніна Яна Кішкі. Восенню 1573 апошні прапанаваў яму пасаду міністра  (прапаведніка) у Лоску, заснаваў там друкар­ню i аддаў яе ў поўнае распараджэнне Б. У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай i каментарыямі   Б.,   што   былі   апушчаны   ў нясвіжскаўздзенсказаслаўскай Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прынцыповага метадалагічнага значэння, грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне унікальным, выдатным помнікам не толькі беларускай, але i еўрапейскай думкі. Б. не імкнуўся да адмаўлення хрысціянства i аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне ісціннага хрысціянскага веравучэння, першапачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэннага пісання. Аднак радыкалізм яго вывадаў, рацыяналістычныя, натуралістычныя i атэістычныя тэндэнцыі, якія ў ix прысутнічалі, падрывалі асновы рэлігійнатэалагічнага светапогляду.

Выхад у свет з Лоскай друкарні Но­вага запавету з прадмовай i каментарыямі Б. выклікаў бурную рэакцыю ў асяроддзі тэолагаў i рэлігійных філосафаў усіх кірункаў — ад каталіцкіх i пратэстанцкіх да яўрэйскіх. У прыватнасці, швейцарскі тэолаг Сімлер крытыкаваў Б. за тое, што ён «не імкнецца спасцігнуць сэнс Свяшчэннага пісання з яго самога, але прыносіць у яго сваё індывідуальнае разумение». Да Свяш­чэннага пісання, сцвярджаў тэолаг, нельга дастасоўваць прыродазнаўчыя i філасофскія аргументы, яно не падуладна філасофскаму аналізу. У той жа час рэлігійнафіласофскія ідэі Б. падтрымалі многія беларускія антытрынітарыі, у прыватнасці яго сябра Васіль Цяпінскі .

Вялікае значэнне Б. надаваў прапагандзе сваіх рэлігійнафіласофскіх ідэй i на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх при­родах Хрыста», «3 нагоды аргументаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька» i інш. Большасць з гэтых трактатаў стала вядома толькі ў 1974, калі італьянскі вучоны Масіма Фірпа надрукаваў ix як дадатак да сваёй кнігі «Антытрынітарыі Усходняй Еўропы ў XVI стагоддзі. Новыя тэксты Сымона Буднага, Міколы Паруты i Якуба Палеалога» (Фларэнцыя, 1977). Вясной 1574 Б. ў Лоску наведаў купец з Англіі Ральф Рытэр. Ен павёз з сабой ліст Б. да вядомага англійскага тэолага i гісторыка Джона Фокса, у якім беларускі мысліцель выкладаў асноўныя палажэнні сваёй дактрыны.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійнафіласофскі твор Б. «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Ba ўводзінах да гэтага выдання Б. паведамляў, што трактат ён стварыў па просьбе «нейкай суполкі», якая прапа

 

 

Клёцк.Гравюра пачатку 17ст.

 

навала яму выкласці свае меркаванні адносна галоўных догматаў хрысціянскай веры — «адзінага Бога i яго Сына». Меркавалася (Г.Мерчынг), што гэтай суполкай была віленская абшчына беларускіх пратэстантаў, у якой раней Б. працаваў катэхізістам. Аднак, як даказаў сучасны польскі даследчык прафесар Л.Шчуцкі, гэта была кальвінісцкая суполка ў Заслаўа, дзе Б. жыў з 1571 па 1573 i рыхтаваў да друку Біблію. Там ён пасябраваў з уладальнікам Заслаўя кашталянам мінскім кальвіністам Янам Глябовічам, які падараваў яму некалькі вёсак. Менавіта Глябовічу i прысвяціў Б. свой твор «3 нагоды аргументаў Сімлера».

Трактат Б. «Пра найбольш важнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе не толькі з трынітарыямі, але i з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза i Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае унітарную канцэпцыю Бога i натуралістычную версію паходжання Хрыста. Паводле Б., богам з'яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносін да боскай супольнасці, паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям i заслугам у прапагандзе хрысціянства. Гэта была не тэалагічная, а тыповая філасофскарацыяналістычная інтэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысціянскі догмат.

У гэтым жа 1576 у Лоскай друкарні ў перакладзе Б. выйшла ў свет кніга Э.Фрыза (сапраўднае імя — Франсуа Готман, французскі правазнавец i публіцыст) «Пра фурыі, або Вар'яцтвы французскія», у якой апісаны падзеі Варфаламееўскай ночы. На думку Б., гэтыя падзеі павінны былі паслужыць перасцярогай феадальнаму грамадству Вялікага княства Літоўскага, паказаць, да якіх крывавых падзей могуць прывесці рэлігійная нецярпімасць, ганенні на іншадумцаў. Верагодна, Б. быў ініцыятарам выдання ў Лоску твора А.Фрыча Маджэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577) i аўтарам прадмовы да яго.

3 сярэдзіны 1560х гадоў у асяроддзі беларускіх, літоўскіх i польскіх антытрынітарыяў ішла вострая сацыяльна­

 

 

•Катэхізіс С.Буднага. Титульны ліст. Нясвіж. 1562.

 

палітычная дыскусія «аб свецкай уладзе», у якой Б. адыгрываў адну з вядучых роляў. Ён з'яўляўся ідэолагам правага крыла беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў, што насуперак ле­вым апраўдвалі існуючыя грамадскадзяржаўныя інстытуты, аднак патрабавалі ix істотнага рэфармавання. Левыя ж заклікалі да разбурэння асноў не толькі феадальнага, але i ўсякага грамадства: прыватнай маёмасці, саслоўнай i наогул сацыяльнай няроўнасці, існуючых дзяржаўных устаноў, судаводства, арміі i г.д. У 1578 у Лоск прыехаў ідэолаг левых Марцін Чаховіц. Даведаўшыся, што многія з беларускіх антытрынітарыяў, у т.л. Б. i Цяпінскі, валодаюць уласнасцю, прыгоннымі, а таксама ўдзельнічаюць у органах свецкай улады, ён пераконваў ix адмовіцца ад усяго гэтага ў адпаведнасці з афіцыйным сацыяльнаэтычным вучэннем беларускіх, літоўскіх i польскіх радыкальных рэфарматараў. Аднак Б. i Цяпінскі ў дыспуце з Чаховіцам даказвалі, што займанне дзяржаўных пасад, валоданне ўласнасцю i прыгоннымі, зварот у суды, удзел у вайне не супярэчаць духу Евангелля. Больш таго, Б. разгарнуў энергічную прапаганду сваіх сацыяльнапалітычных поглядаў, нягледзячы на забарону кіраўніцтва антытрынітарыяў. У 1580 ён апублікаваў у Лоску матэрыялы сацыяльнапалітычнай дыскусіі свайго аднадумца Якуба Палеалога з левым ідэолагам Паўлам з Бжэзін пад загалоўкам «Абарона сапраўднага вучэння пра свецкую ўладу». Кіраўніцтва антытрынітарыяў не падзяляла таксама i рэлігійнафіласофскага радыкалізму Б. У адносінах да яго былі ўжыты крайнія меры: у 1582 рашэннем сінода ён зняты з пасады міністра ў Лоску. Аднак Б. не склаў зброі. Каб апраўдаць сваю дзейнасць, ён у 1583 апублікаваў твор «Пра свецкую ўладу», які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі беларускай Рэфармацыі i грамадскафіласофскай думкі. За такое не санкцыяніраванае кіраўніцтвам выступление ў друку яго ў 1584 выключылі з брацкай абшчыны. Характэрна, што гэтаму рашэнню падпарадкаваўся беларускі магнатантытрынітарый Ян Кішка: з вялікім жалем ён развітаўся са сваім любімцам i выслаў яго з Лоску. Барацьба Б. супраць левых была прынцыповай, сумленнаи ідэйнай барацьбой чалавека, які адстойваў свае погляды, ідэйнафіласофскую пазіцыю, быў перакананы ў дапушчальнасці плюралізму думак у адзінай арганізацыі.

Апошнія гады Б. жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. Відаць, памірыўся з кіраўнікамі абшчыны, пра што сведчыць падрыхтаваная ім другая рэдакцыя Новага запавету (1589), выпраўленая i перапрацаваная. У прадмове да гэтага выдання ён знайшоў кампраміс са сваімі ранейшымі апанентамі. У тым жа 1589 Б. разам ca сваім сябрам Фабіянам Даманеўскім удзельнічаў у дыспуце супраць езуітаў, які адбыўся ў Полацку. Ен супрацоўнічаў з пачынаючым пісьменнікам, настаўнікам іўеўскай школы Ліцыніем Намыслоўскім Янам. У кнізе апошняга «Сентэнцыі, карысныя ў жыцці» (Лоск, 1589) змешчаны вершы Б.

Да 1956 дакладная дата смерці Б. не была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капенгагена ён знайшоў выдадзены ў 1603 у Вільні    Міхалам    Алясніцкім    твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: «Смерць Сымона Буднага, правадыра i кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 у Вішневе, была жудаснай i агіднай. Ужо за два гады да смерці ён зусім звар'яцеў, не хацеў нічога чуць i ведаць пра Бога i Хрыста. Нават за тры дні да смерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Маклока (беларускі шляхціц, што даў прытулак Б. — рэд.) i яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён звярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку i сказаў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога i ніякага Хрыста». Прыблізна тое ж самае пра смерць Б. паведамляе Марцін Лашч (Жаброўскі). Паведамленні гэтыя яўна тэндэнцыйныя, паколькі належаць яго ідэйным праціўнікам.

Рэлігійнафіласофскія ідэі Б. (канцэпцыя Бога, хрысталогія, анталогія) былі наватарскія i не мелі прэцэдэнта ў еўрапейскай думцы. Ён спрабаваў рэвізаваць артадаксальнае вучэнне пра Бога ў духу дэізму. Адхіляў традыцыйнае вучэнне пра Тройцу i абвяшчаў сапраўдным богам толькі Бога Бацьку. «Дух» ператварыў з самастойнай i раўназначнай субстанцыі ў атрыбут «Бацькі», яго творчую сілу, боскую свядомасць i волю. Найболып ради­кальна ён абышоўся з Хрыстом: выключыў яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне i звышнатуральнае нараджэнне. На аснове вялікай колькасці лагічных, гістарычных i філалагічных аргументаў ён прыйшоў да высновы, што Хрыстос з'яўляўся не Богам, а самаадданым прапаведнікам, высокамаральным чалавекам, за што i быў надзелены боскімі ўшанаваннямі, здольнасцю тварыць цуды. Ён адхіліў думку пра тое, што ў Старым запавеце ёсць указание пра будучае нараджэнне Хрыста. Прарокі, сцвярджаў Б., нічога не ведалі i не маглі ведаць пра Хрыста. Гэты тэкст— вынік падробкі, на што яшчэ раней звярнулі ўвагу Эразм Ратэрдамскі i Себасцьян Кастэлія. Адмаўленне Б. спрадвечнага існавання Хрыста як «боскай ідэі» падрывала канцэпцыю сярэдневяковага рэалізму, паводле якой агульнае паняцце існуе анталагічна i папярэднічае канкрэтнай рэчы, сцвярджала памяркоўнанаміналістычную тэндэнцыю ў філасофіі.

Істотны момант рэлігійнафіласофскіх поглядаў Б. — натуралістычная

інтэрпрэтацыя біблейскіх цудаў, адмаўленне замагільнага свету i бессмяротнасці душы. «Многія вучоныя людзі, — пісаў ён у трактаце «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», — лічаць, што пасля смерці душа чалавека будзе прыпадобнена цялеснай субстанцыі, якая ці пераносіць пакуты, ці зазнае асалоду, вандруючы з месца на месца, але гэта паганская, яўрэйская i паэтычная памылковая думка... мёртвыя не валодаюць ведамі, паколькі душы пасля смерці нічога не адчуваюць. Пасля смерці кожнага чалавека, як святога, так i бязбожніка, душа яго нічога не ведае ні аб сабе, ні аб кімнебудзь іншым, нічога не адчувае, не пераносіць ні пакуты, ні ўцехі... Памылковай з'яўляецца агульнапрынятае ўяўленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерці, пераносяць пакуты ці маюць асалоду. Душа — гэта не што іншае, як чалавечае жыццё...». Гэта была матэрыялістычная трактоўка псіхафізічнай праблемы, уласцівая шэрагу філосафаў эпохі Адраджэння — П'етра Пампанацы, Гжэгажа Паўла з Бжэзін i інш. Натуралістычна вытлумачваючы біблейскія цуды, Б. прадбачыў некаторыя вывады Б.Спінозы, у прыватнасці яго думку, «што ўсё, аб чым расказваецца ў Пісанні, адбылося натуральным шляхам».

Метадалагічныя i гнасеалагічныя погляды Б. — адлюстраванне развіцця культуры i думкі эпохі Адраджэння. Б. — пераважна тэолаг, аднак ён не ігнараваў філасофію i імкнуўся выкарыстаць яе ў творчай дзейнасці. Як i Фама Аквінскі, ён меркаваў, што вера можа быць абгрунтавана рацыянальным спосабам, аднак лічыў, што ў выпадку канфлікту паміж розумам i верай вырашальнае слова належыць розуму. Сутнасць метаду Б. — у яго герменеўтычным майстэрстве, або вучэнні аб інтэрпрэтацыі Бібліі, выкладзеным у прадмове да лоскага выдання Новага Запавету (1574). Гуманісты i рэфарматары эпохі Адраджэння сцвярджалі, што да Свяшчэннага пісання трэба падыходзіць  як да  любога  тэксту  — гістарычнага, філасофскага i інш. Ісціна, паводле Б., знаходзіцца ў Свяшчэнным пісанні ў згорнутым выглядзе i яе адтуль неабходна здабыць i адэкватна перадаць. Дзеля гэтага чалавеку патрэбна пэўная культура, адукаванасць. Б. ўспрыняў выпрацаваны Л.Вала i Эразмам Ратэрдамскім рацыяналістычны метад, які дазваляў пры даследаванні біблейскіх тэкстаў праводзіць лагічны, філалагічны, гістарычны i натуралістычны аналізы. Атрыманне з Бібліі ісціны, г. зн. такога палажэння, каб яно не супярэчыла розуму i вопыту чалавека, магчыма толькі на аснове вывучэння як мага большай колькасці фактаў, усведамлення ўсёй карціны з'явы. Б. настойваў на кантэкстуальным асэнсаванні Бібліі,

якое зробіць непатрэбнымі алегарычны i вербальны метады яе інтэрпрэтацыі. Неабходна вывучаць, лічыў Б., як i кім пісаліся i ствараліся біблейскія кнігі, прычыны ix скажэння i фальсіфікацыі. Трэба не літаральна разумець тое ці іншае палажэнне, а імкнуцца зразумець яго сэнс у агульным кантэксце, выразны тэкст параўноўваць з менш выразным, заблытаным, звышнатуральныя сітуацыі вытлумачваць у адпаведнасці з розумам, логікай, рэальным вопытам i ведамі чалавека i г.д. Рацыяналістычнанатуралістычны спосаб выяўлення ісціны, выкарыстаны перш за ўсё ў адносінах да біблейскіх сітуацый, адкрываў магчымасць такой інтэрпрэтацыі прыроды, грамадства i чалавека.

Б. рашуча асуджаў аўтарытарызм i дагматызм у мысленні, інтэлектуальную нецярпімасць i рэлігійны фанатызм каталіцкіх i пратэстанцкіх царкоўных i палітычных дзеячаў, тэолагаў, якія «не толькі пяром, але i агнём i мячом» укаранялі сваё вучэнне. «Суполка, — лічыў ён, — павінна быць аб'яднана духам вучэння, а не аўтарытэтам асобы». Нельга «штонебудзь прыняўшы, прытрымлівацца гэтага пастаянна i абараняць любымі сродкамі». Ён рашуча асуджаў Жана Кальвіна за тое, што па яго віне загінуў іспанскі вучоны Мігель Сервет. Лічыў, што спрэчныя пытанні павінны свабодна абмяркоўваць вучоныя i невучоныя людзі, настаўнікі i вучні, прапаведнікі i прыхаджане, багатыя i бедныя — дзе гэтай свабоды няма, там няма свабоды наогул.

Паводле Б., індывідуальны розум — найбольш важны інструмент пазнання. Аднак паняцці не прыроджаныя, а фарміруюцца на аснове пачуццёвага вопыту, ведання канкрэтных, адзінкавых рэчаў. Б., як i яго папярэднікам (Л.Вала, Рудольф Агрыкола, П'ер дэ ля Рамэ), уласціва арыентацыя на нату­ральнее мысленне i натуральную мову. Шляхам семантычнага i этымалагічнага аналізу ён імкнуўся дакладна вызначыць змест слова, адпаведнасць яго рэчы («логас», «рай», «парог», «жораў», «піла» i інш.), што сведчыла аб наміналістычнай, рэнесансавагуманістычнай тэндэнцыі ў яго гнасеалогіі i яе антысхаластычнай накіраванасці. 3 гэтага аспекту ён разглядаў i арыстоцелеўскую логіку (называў яе «дыялектыкай»). «Што да таго, — пісаў Б., — што я свае довады будую ў фор­ме сілагізмаў, то я гэта раблю для лепшага разумения i сувязі. Хай мае паважаныя апаненты ведаюць i памятаюць, што навука гутаркі (логікі), якая пагрэчаску называецца дыялектыкай, не выдумана філосафамі, як гэта звычайна мяркуюць, а дадзена чалавеку Бо­гам як асаблівы дар i звязана з яго прыродай. Усё гэта, вывучаючы i наглядаючы, разумныя людзі падвялі пад асобыя правілы i вытлумачылі. У далейшым бязбожнікі сказілі гэтае вучэнне i ператварылі яго ў сафістыку, якой цяпер многія займаюцца... У дис­путах Апосталаў знойдзеш такія дова­ды, як быццам бы ix пісалі Парфірый ці сам Арыстоцель... Нават у дыспутах самога Ісуса Хрыста можна ўбачыць дыялектычныя сілагізмы».

Этыка Б. — тэндэнцыя да рэвізіі некаторых палажэнняў традыцыйнай хрысціянскай маральнай дактрыны, узбагачэння яе новымі ідэямі, узгаднення з філасофскаэтычнымі вучэннямі Адраджэння i Рэфармацыі. Адной з такіх ідэй была ідэя маральнадухоўнай свабоды чалавека. Погляд Б. на Хрыста як на выдатнага чалавека, які за свае высокія маральныя якасці быў удастоены «боскасці», падводзіў да думкі, што гэтая магчымасць патэнцыяльна зберагаецца за кожным смяротным чалавекам, які імкнецца дасягнуць маральнага ўдасканалення. Хрысталогія Б. — своеасаблівае адлюстраван­не рэнесансавай канцэпцыі (Піка дэ ла Мірандала i інш.) пра тое, што чалавек намаганнем асабістай волі можа зраўняцца з Богам. Але ж ідэя мараль­най свабоды мела i свой «адваротны бок», яна служыла крыніцай канцэпцыі «ўседазволенасці».

Асноўная этычная ідэя, выкладзеная Б. у «Катэхізісе», — ідэя рэлігійнамаральнага адраджэння. У прадмове ён пісаў пра скажэнне сапраўднага хрысціянства ў каталіцтве i праваслаўі, падмену свядомай i шчырай веры i маралі фармальнай i паказной. Таму ў духу пратэстантызму ён акцэнтаваў увагу на асабістай рэлігійнасці i маральнасці чалавека. Асновай веры, па­водле Б., з'яўляюцца не дагматыка, абрады i літургія, а этыка, якая змяшчаецца ў боскім адкрыцці, г. зн. у Бібліі. Сваім свецкім жыццём, штодзённай дзейнасцю, працавітасцю, сумленнасцю чалавек заслугоўвае выратавання, бо ён нясе асабістую маральную адказнасць перад Богам за свае ўчынкі. У этыцы Б. заўважаюцца рысы новай, буржуазнадэмакратычнай маральнай свядомасці, якая зыходзіла з прыярытэту правоў чалавека, асобы, што праз два стагоддзі было геніяльна зафіксавана ў этыцы І.Канта.

Сацыяльнапалітычныя " погляды Б. — адлюстраванне памяркоўнай апазіцыі ў беларускім рэфармацыйнагуманіетычным руху. Памяркоўныя мысліцелігуманісты, у ix ліку i Б., абгрунтоўвалі шэраг характэрных для эпохі Адраджэння i Рэфармацыі праблем аднаўлення, рэфармавання існуючых грамадскіх інстытутаў, сацыяльнапалітычнага ідэалу, нацыянальнай культуры, рэлігійнай свабоды i інш. Асаблівасцю праграмы памяркоўнай апазіцыі з'яўляліся пазітыўныя ў сваёй аснове адносіны да існуючых грамадскіх i дзяржаўных інстытутаў. Пераўтваральная дзейнасць меркавалася ў межах наяўнага соцыуму, змяненню падлягала не сістэма цалкам, а яе элементы. Прызнаваў Б. i приватную ўласнасць. «Абы кожны чалавек, — пісаў ён у «Катэхізісе», — маетность свою мел у моцы сваей». Разам з тым ён прапанаваў радикальную рэформу ўсёй сістэмы царкоўнага землеўладання: зямля павінна належаць не манастырам, a царкоўным абшчынам,  даходы ад яе павінны ісці на школьную адукацыю,  утрыманне настаўнікаў,    бедных    вучняў,    прапаведнікаў, будаўніцтва бальніц i дамоў для састарэлых. Ухваляў ён i існуючыя феадальныя   адносіны,    нават   прыгонніцтва, быў рашучым праціўнікам супраціўлення сялян сваім гаспадарам, аднак не апраўдваў крайнасцей феадальнага ладу, яго найболып жорсткіх праяў. «А кто таков теперичи ест до подданных^ абы не драл, абы дивных формтылев ко вылупенью их маетнасти не вымышлял, — пісаў ён пра беларускіх паноў i шляхту. — А кто на старых, а звыклых павинностях переставаеть! Вси на тое ся удали, абы ве­ликие доходы мели... А тое всё от по­ту, або радней от крави убогих людей мусить господар силою, або хитростию вылупити». Б. быў прыхільнікам сацыяльнай гармоніі,  мірнага суіснавання ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Высока   ставіў   працу   гарадскіх  рамеснікаў, прадпісваў «честь отдавати» майстрам «заровно» з феадаламі. Кожны, лічыў ён, павінен займаць пэўнае, адведзенае   яму   гістарычнымі   абставінамі   месца  ў  грамадстве.  Дзяржаўная ўлада — боскае ўстанаўленне, i ёй неабходна падпарадкавацца. «Сапраўдны хрысціянін», на думку Б., мог займаць дзяржаўныя пасады, звяртацца ў суды, паколькі гэтыя інстытуты не супярэчаць евангельскаму вучэнню. Палітычны ідэал яго — «філосаф на троне»,   г.зн.   асветны   манарх,   які «павінен акружаць сябе мудрымі i вучонымі людзьмі, з якімі б ён мог параіцца, як дзейнічаць у цяжкіх абставінах». Войны ён падзяляў на справядлівыя, у якіх рэкамендаваў прымаць  удзел,   i   несправядлівыя,   якія асуджаў.

У «Катэхізісе» ў духу Скарыны заклікаў пануючыя колы, у прыватнасці князёў Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці беларускай культуры, адукацыі, роднай мовы. «Абы ваши княжацкие милости, — пісаў ён, — не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж... и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили». Ідэі Б. аб развіцці бе­ларускай мовы, культуры — адзін з фактараў станаўлення нацыянальнай свядомасці. Разам з тым ён сцвярджаў неабходнасць засваення ўсёй сукупнасці еўрапейскай культуры, асуджаў езуітаў за ix рэлігійную нецярпімасць, папракаў тых праваслаўных дзеячаў, якія імкнуліся адмежавацца ад заходнееўрапейскай адукаванасці.

Б. — таленавіты празаік, паэт, перакладчык; пісаў на беларускай, польскай i лацінскай мовах. Абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва i яго маральнавыхаваўчую ро­лю. У палеміцы з Арцеміем ён адстойваў прынцып рэнесансавага рэалізму. Разумение Б. прыгожага мела рацыяналістычны характар: прыгожае тое, што ісціннае. Ён аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Лічыў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей.

 

Тв.: Катихисис то ест наука стародавная христианьская от светого писма для про­стых людей языка руского в пытаниах и отказех събрана. Несвиж, 1562; Из предис­ловия к переводу Нового Завета; Припи­ски к переводу некоторых мест Нового За­вета; Из письма к Фоксу // Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962; [Ліст С.Буднага да Г.Булінгера] // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1978. №5; О przedniej szych wiary chrystyjaсskiej artykulech. Warszawa; Lodџ, 1989; Urzкdzie miecza uџywajacem. Warszawa, 1932.

Лит.: Алексютович H.A. Будный •— идеолог гуманизма и реформации в Белоруссии и Литве // Из истории фи­лософской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962; Подокшин С.А. Скорина и Будный: Очерк филос. взгля­дов. Мн., 1974; Яго ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975; К о н о н В.М. От Ренессан­са к классицизму: (Становление эстет, мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978; Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; Ис­тория белорусской дооктябрьской литера­туры. Мн., 1977; Саверчанка І.В. Сы­мон Вудны: Гуманіст i рэфарматар. Мн., 1993. С.А.Падокишн.

 

 

АБ СВЕЦКАЙ УЛАДЗЕ 3 ПАСВЯЧЭННЯ (урывак)

Перша за ўсё трэба асцерагацца, каб зайздрасць, сварка або якоенебудзь іншае пачуццё не давялі нас да запальчывасці, бо слушная тая думка, хоць i філасофская, што пачуцці шкодзяць разважанню (affectus officiunt indiсіо). Такія пачуцці ўсе мы ганьбім, але сказаць па праўдзе, рэдка хто ix можа стрымліваць. Лютэр i яго прыхільнікі ганьбілі ix у папы i яго лісліўцаў, але самі паводзілі сябе не лепш супраць Цвінглі, Эхалампадыуса i яго вучняў, калі абзывалі ix прыналежнікамі (sacramentazzami), летуценнікаміутапістамі (szwermerami), асламі, сабакамі i іншымі непристой­ным! словамі, i, што яшчэ горш, Лютэр асудзіў ix як ерэтыкоў. Хоць яны па ўзаемнай згодзе на сінодах некалькі разоў выказваліся за тое, каб лічыць адзін аднаго братамі i гэта пісьмова пацвярджалі, аднак гэтыя абяцанні i пісанні доўга не пратрымаліся: у хуткім часе Лютэр ca сваімі прыхільнікамі асудзіў гэтых набож­ных людзей як нявартых звання братоў. Так, у спрэчцы непристойна паступіў гэты святы муж, які валодаў ад Бога такім вялікім дара

ваннем, што асабіста выкрыў папу i яго памылкі,

... А што рабілі мілыя цвінгліяне? Маючы рацыю ў сваёй спрэчцы з Лютэрам i яго вучнямі, яны паводзілі сябе прыстойна, ціха, цярпліва да таго часу, пакуль не распачалі спрэчкі з катабаптыстамі (catobaptistos) адносна другога прычасця, выявіўшы пры гэтым яшчэ боль­шую жорсткасць. Апошнія ў выніку сваёй некультурнасці (хоць я ix не ва ўсім апраўдваю) не змаглі падмацаваць свае погляды Свяшчэнным пісаннем; цвінгліяне ж сТалі прыносіць ix у ахвяру Нептуну i распраўляцца з імі шляхам розных відаў пакарання. Такім жа ў далейшым аказаўся i Кальвін, муж высокаадукаваны i ў асабістым жыцці вельмі сціплы.  Ён ганьбіў жорсткасць як папы, так i лютэран, але сам не быў пазбаўлены таго, за што ён ганьбіў іншых: Мігеля Сервета ён асудзіў як ерэтыка за тое, што той пісаў i выступаў супраць траістасці Бога, i падбухторваў жэнеўскія ўлады да таго, каб яго спаліць. Прыхільнікі Сервета былі злосныя на Кальвіна за гэта (сапраўды ім не было за што яго дзякаваць) i празвалі яго другім папам. Але самі яны, як толькі ўсемагутны Бог даў ім магчымасць умацавацца праз нейкага Паруту ў Маравіі, нашага любага Гжэгажа Паўла ў Полынчы i Францыска Давіда ў Венгрыі, узяліся за тое самае, у чым папракалі Кальвіна. Яны накінуліся на нас i на навуку, якую мы выкарыстоўваем, ca з'едлівымі пісаннямі i нават асудзілі нас як ерэтыкоў. Калі б яны змаглі, то нас зусім бы зжылі з гэтага свету i выгналі з гэтай дзяржавы. Калі хто сумняваецца, хай чытае кнігі Пятра з Ганёндза, якія ён выдаў супраць нас напярэдадні сваёй смерці (дзе нас называе эбіянітамі), i там пабачыць, што я не памыляюся i не паклёпнічаю.

... Трэба, каб у нас ужо была свабода весці гутарку пра боскія справы не толькі вучоным, але i простым людзям, не толькі настаўнікам, але i вучням, не толькі пастырам, але i авечкам або слухачам, не толькі багатым, але i бедным — абы было правільна, каб ва ўсіх нашых царкоўных зборах (zborzech) была свабо­да размаўляць пра святыя справы, пра справы выратавання, веданне якіх неабходна ўсім вернікам. А была ж некалі такая свабода ў той ізраільскай абшчыны, а затым i ў хрысціянскай.

... Дзе няма гэтай свабоды, там яшчэ пануе калі не папства, то папскае рабства.

... Паглядзім, ці ёсць гэта свабода ў нас у абшчыне. Калі па праўдзе, то я яе зусім не бачу. Гэта не патрабуе доказаў i добра відаць на прыкладзе той свабоды, якую мы маем па пытанні ўлады (urzebu): можа вернік займаць пасаду ці не. Пасля таго, як двое або трое паміж сабой вырашылі, што на падставе кніг Пятра Гёзкі з Ганёндза гэта недапушчальна, яны ўжо не прыслухоўваюцца ні да чыіх па­рад (хай будзе гэта прарок або апостал) i не дапускаюць да прычасця тых, хто разумев інакш. Яны выганяюць ix са сваіх сходаў, не

даказаўшы памылковасці поглядаў

(прыхільнікаў свецкай улады). Друкуецца па кн.: Из истории философской и об­

щественнополитической мысли Белоруссии. Мн., 1962. С. 69—70 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі).

 

 


 

1.    Мастак заслужаны работнік культуры Беларусі Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч. 1938. Мінск.  
“Сымон Будны”.
1989. Літаграфія. 58х27 см.


2.    Мастак Стома Мікалай Андрэевіч. 1939 – 1993. Мінск.
Плакат “Сымон Будны”.
1990. Шоўкаграфія. 90х60 см.