Пісьменнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 185 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.1%UNITED STATES UNITED STATES
9.9%BELARUS BELARUS
3.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%CHINA CHINA
1.6%KUWAIT KUWAIT
1.3%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Пісьменнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182)

 

 

 

Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнупь вучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў до­брее хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі i мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх менестыроў. «Пасля гэтага, — піша аўтар яго

«Жыція», — імкнучыся да большага подзвігу, ён зачыніўся ў стоўпу i прабыў там пэўны час, працуючы ў поце i малітвах, напісаў тут шмат якія пісанні боскія». К.Т. быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму i малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы i

маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку i напісаў там свае першыя творы.

Каля 1169 князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылумніха прыняць епіскапства. Сваю пасаду ён разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна i асветніка, бо яго ўзнёслапаэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кар'еры i царкоўнага адміністратарства. У першы год свайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у т.зв. «спра­ве Феадорца». Нейкі Фёдар з УладзіміраСуздальскага княства, выкарыстаўшы славалюбівыя планы князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часу адзінай праваслаўнай царквы на Русі. К.Т. дасціпна выкрыў ерась Феадорца i пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланняў па гэтай справе, якія, аднак, не захеваліся. На думку даследчыка спадчыны Кірылы епіскапа Яўгенія, сваімі пасланнямі да Андрэя Багалюбскага асветнік імкнуўся пахрысціянску паўплываць на князя цэнтральнай Русі, куды перамяшчаўся цэнтр будучай Расіі.

На думку даследчыкаў (І.Яроміна, В.Чамярыцкага), да літаратурнай спад­чыны К.Т. належаць 8 слоўказанняў, 2 прытчы пра душу i цела, альбо пра сляпога i кульгавага (кароткая i поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын i ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны i каля 30 спавядальных малітваў, дзе з наи­большей глыбінёй выявіліся асобе пісьменніке, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы К.Т. напісаў, верегодне, ужо пасля тего, як зноў едышоў ед грамадскацеркоўней дзейнасці, жыў у келлі пры церкве св. Міколы ў Туреве, зесяродзіўшыся не мелітвех i бегеслоўскей творчесці. Памёр асветнік у епошняе дзесяцігоддзе 12 ст. Яго памяць царкве шануе 28 красавіка па старому стылю.

Творы К.Т. набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учи­тельном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседнев­ных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І.Яромін у 1956—58. Ю.Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Казанні, альбо «Словы», св. Кірылы ахопліваюць велікодны цыкл нядзельных i святочных дзён ад Вербніцы («нядзелі Ваій») да Ушэсця. Кожнае з ix, з'яўляючыся класічным творам красамоўніцкага мастацтва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоўскафіласофскіх i грамадскаэтычных пог\ядаў пісьменніка. Калі тэалагічныя ідэі К.Т. адлюстраваны відавочна i не заўсёды ўзгадняюцца з артадаксальным праваслаўным багаслоўем, то сацыяльнафіласофскае вучэнне прысутнічае ў яго творах у скрытых фор­мах прытчаў, мастацкіх вобразах i сімвалах. Ён нідзе не сцвярджае, што Бог стварыў сусвет з «нічога», з нейкай пустаты, як тэта прыпісваецца яму даследчыкамі хрысціянскай філасофскай анталогіі. Услед за ўсходнімі айцамі царквы ён упадабляе БогаДэміурга мастаку i дойліду, які стварыў дасканалы твор — космас, зямлю i неба, расліны i жывёлы, урэшце чалавека — вянец гэтага тварэння. Распавядаючы пра цэнтральную падзею вербнага тыдня — трыумфальны ўезд Хрыста ў Іерусалім за тыдзень да яго смяротных пакут i ўваскрэсення, пісьменнік усклікае: «Ныне шествует в Іерусалім — измеривый небо пядію и Землю дланію». Таму i паслядоўнікаў Хрыста, духоўных кіраўнікоў хрысціянства — патрыярхаў, архірэяў, ігуменаў, іерэяў «і ўсіх царкоўных вучыцеляў» ён называе «ўмелымі будаўнікамі слаўнага i вельмі чэснага до­му» («Слова ў нядзелю Ваій»),

 

 

Тураўскі замак у 12—13 ст.

 

У «Слове на антыпасху» пісьменнік кідкімі жывапіснымі метафарамі малюе веснавое абнаўленне прыроды як урачысты гімн прыгожага тварэння свайму Творцу: «Ныне солнце красуяся к высоте восходить и, радуяся, зем­лю ограваеть: взиде бо нам от гроба праведное солнце Хрыстос и вся веру­ющая Ему спасаеть. (...) Днесь весна красуеться, оживляюши земное естьство, и бурній ветри, тихо повевающе, плоды гобозують (спеляць) i земля се­мена питающе зеленую траву рождаеть. Весна убо красная вера есть Христосова, якоже креіценіем поражаеть человеческое паки естьство; бурній же ветры — грехотворній помыслы, иже покоянием претворившеся на доброде­тель — душеполезныя плоды гобозу­ють. Земля же естьства нашаго, акы семя Слово Божіе пріймшй (...), дух спасенія рождаеть». У «Слове пра паралізаванага» аўтар ад імя гэтага пакутніка выказвае думку пра асноўную прыкмету боскай прыроды Хрыста: ён не чарадзей, нават не ангел, але сам Бог, таму што «слова яго сталася справай». Бог жа адносна створанай ім прыроды выступав як вярхоўны зака­надаўца, які ўтрымлівае быццё ў стане дынамічнай, рухомай гармоніі («Слова пра сляпога»).

Законы прыроды, паводле К.Т., ёсць тое, што на метафарычнай мове багаслоўя называецца «страхам боскім», ім «движется земля, расседается каменіе,

животная трепещють, горы куряться, светила раболепно служать, облаци и воздушная тварь повеленіе творять» («Прытча пра чалавечуто душу i це­ла»). Вось чаму ўваскрэсенню Хрыстоваму радуецца ўся зямля, неба ўпры

гожваецца светачамізоркамі, i ўся прырода красуецца, прасветленая Збавіцелем Хрыстом, які, учалавечыўшыся, прыйшоў у свет зямнога жыцця, каб абнавіць яго, прасвятліць боскім святлом. У пакаяльных малітвах паэт бачыць прамудрасць, дабрату i красу БогаСтваральніка паводле дасканаласці яго тварэння — Сусвету, падпарадкаванага законам боскай гармоніі. Боскай воляю зямля трымаецца ні на чым, мора абмежавана пяском, ёю праведзеныя рэчышчы вялікіх i малых рэк, вада хмараў трымаецца ў паветр:л, сонца гарыць няспынна, месяц свеціць

 

Тураў.З малюнка 19 ст.

 

 

ca страхам i зорка здзяйсняе свой муд­ры дух.

Такім чынам, філасофскія погляды К.Т. — тэацэнтрызм, які толькі па ана­логи можна было б назваць аб'ектыўным ідэалізмам, бо завершаная сістэма аб'ектыўнага ідэалізму Гегеля грунтуецца на канцэпцыі абсалютнай ідэі як асновы быцця.

К.Т. развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў ланяццях, трансцэндэнтны (паза межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне i ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру i любоў да Яго адзінароднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэнтнага i іманентнага светаў. А праз гэту тайну стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ix далучэнне да трэцяй іпастасі Святой Троицы — да Свя­тога Духа, стала рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над тра­хом. Багаслоўская канцэпцыя К.Т. грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду.

У сваім арыгінальным творы «Прытча пра чалавечую душу i цела» ён абвяргае наіўны анапацэнтрызм «бытавога» хрысціянства, папярэджваючы ад спакусы, літаральна тлумачыць сімволіку біблейскіх кніг, асабліва вядомыя боскія словы: «Створым чала­века па вобразу Нашаму, падабенству Нашему». Падабенства гэтае, на думку аўтара, — «не вобразам, а прытчаю», гэта значыць, іншасказальнае i сімвалічнае. Ён назваў ерассю погляды тых, хто насуперак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. Бога нельга апісаць альбо вызначыць мераю. Тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігійнай антрапалогіі, бо сам прыкладаў да чалавека толькі цялесную i душэўную меркі, забыўшыся на трэцюю людскую іпастась — дух. Толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біблейскія словы пра богападобнасць i свой вобраз Божы. Гэта духоўнае адзінства Бога з чалавекам увасобілася ў богачалавечай постаці Хрыста — другой іпастасі святой Тройцы.

Дарэчы, у творах самога асветніка ёсць шмат красамоўных вобразных думак пра ўчалавечанне Сына Божага, які жыў з людзьмі i самаахвяраваўся для ix духоўнага абнаўлення. У «Слове на святы Вялікдзень» ён красамоўна пацвярджае богачалавечнасць Хрыста евангельскімі сведчаннямі: «Пред вче­рашним днем Господь наш Исус Хри­стос яко человек распинаем бе, и яко Бог и солнце помрачи и луну в кровь преложи, и тма бысть по всей земли: яко человек, воспив, и спусти дух, но яко Бог землю потрясе, и каменье распадеся...». Як чалавек — памёр, а як Бог уваскрэс на трэці дзень, перамог пекла смерці. A ў «Слове на трэці тыдзень пасля Вялікадня» асветнік зноў звяртаецца да сваіх слухачоў: «Вам хотю тайны поведати Божія человеколюбія, яже за Адама, въ тлю падша, пострада. Того бо ради с небесе сниде и въпльтивься, и бысть человек, да истлёвъшаго обновить и на небеса възведеть. Он [Адам] послушав с[о]вета вражія, восхоте быти Бог и проклят бысть, се же [Хрыстос], послушав От­ца, Бог сы бысть человек, да змія по­губить и человека обожить».

Хрысталагічная праблема надае разнастайным жанрам спадчыны беларускага асветніка светапоглядную цэласнасць, аб'ядноўвае яго філасофскія, сацыяльнапалітычныя, этычныя, эстэтычныя погляды, злучае яго аксіялогію з хрысціянскай тэалогіяй. Ён жыў у эпоху, калі хрысціянства на Русі яшчэ сутыкалася з жывой язычніцкай плынню ў народнай куль­туры, a ўсяленская царква яшчэ не закончыла барацьбу з уплывамі праціўніка Хрыста — так званымі «старазапаветнікамі», з разнастайнымі

рэлігійнафіласофскімі школамі гнастыцызму, прыхільнікі якога спалучалі хрысціянскія догматы з эліністычнымі філасофскімі сістэмамі.

У царкоўным асяроддзі сярэдневяковай Русі склалася негатывісцкая кан­цэпцыя язычніцкай культуры, паводле якой паганскія багі ёсць «бесы» альбо іхнія слугі, ix неабходна выкрываць, па магчымасці не ўпамінаць ix імён. На гэтым ідэалагічным фоне асветніцтва К.Т. вызначаецца сваёй памяркоўнасцю, цярпімасцю да народнай культуры. Паганская міфалогія ўяўлялася яму верай у створаную прыроду, а не ў самога Творцу.

Абвяржэнню арыянства, прыхільнікі якога адмаўлялі саму найглыбейшую існасць хрысціянства — боскую пры­роду Хрыста i яго богачалавечую місію на зямлі, К.Т. прысвяціў твор «Слова на пахвалу 318ці айцоў Нікейскага сабору». Гэты першы ўсяленскі сабор асудзіў антытрынітарызм арыянства i зацвердзіў асновы хрысціянскага Сімвала веры — траістасць Бога i аднасутнасць Сына з Айцом. Нягледзячы на свой пафас нецярпімасці да арыянскай ерасі, асветнік дакладна вызначыў сутнасць вучэння «па­пы Александрыйскай царквы» Арыя (не толькі Хрыстос, але i ўсё створанае Богам — людзі i прырода — іншасказальна могуць называцца «сынамі Божымі», адмаўленне спрадвечнасці Хрыста i Яго аднасутнасці з Айцом i да т.п.) i нават прызнаў філасофскую «злохітрасць» ерэтыка: «Велик бо бе воевода сатанин Арій, но цесарь его уже бе связан, тем и воинства его не твердо боряшеся...» Аднак у адпаведнасці з жанрам урачыстага i разам з тым выкрывальніцкага твора, звернутага да народа, К.Т. рэдка карыстаўся лагічнымі довадамі ці хоць бы спасылкамі на аўтарытэты, спадзяваўся на сугестыўнасць (унушальнасць) вытанчаных сродкаў паэзіі i аратарскага мастацтва. На яго думку, «храбрыя i вялікія ваяводы Божыя» на Нікейскім саборы заслугоўваюць болыпай пахвалы ад «летописьцев и песнотворцев», чым гераічныя справы цароў i палкаводцаў. Сам аўтар гэтага «Слова...» не паскупіўся на вытанчаныя красамоўніцкія тропывобразы, каб узвысіць святых айцоў («Вы есте реки разумьнаго рая, напоивъше мир весь спасенаго ученія i греховную скверну струями вашего наказанія омывающе! Земній ангели, Божіему престолу при­сно предъстояше!...») i прынізіць Арыя, яго шматлікіх тагачасных i будучых паслядоўнікаў («Новый Каине, вторый Іюдо, плътяный демоне..., церковъный всеми ведомый тати, необратьный разбойниче...»).

Істотная прыкмета багаслоўскіх поглядаў К.Т. — не барацьба супраць ерасей, а апафеоз евангельскай багадаці, вастрыня адчування духоўнага нараджэння ў Хрысце.

Эпіграфам да антрапалагічнай канцэпцыі К.Т. маглі б стаць яго словы з

 

 

“Слова” Кірылы Тураўскага. Першая старонка.

 

паэтычнай малітвы ў нядзелю пасля ранішняй літургіі: «Ведаю, што Ты прывёў мяне з нябыту ў быццё i ўпрыгожыў падобнасцю да вобраза Свайго, надзяліў мяне словам i розумам. Ты ўзнёс мяне вышэй за ўсё жи­вое i паставіў мяне валадаром усяго тварэння». 3 найвялікшай паэтычнай экспрэсіяй хрысціянскую думку пра супярэчлівасць чалавека, яго высокую духоўную місію на зямлі i яго падзенне праз грахі i спакусы зямныя пісьменнік выявіў у «Слове пра паралізаванага», драматызаваўшы вядомы евангельскі эпізод. Матыў палярнасці, амбівалентнасці чалавечага быц­ця задаецца першым редком твора: «Неизмерьна небесная высота, ні ис­пытана преисподняя глубина, ниже сведомо Божія смотренія таиньство». Як паэт К.Т. дапоўніў эпічна спакойны расказ евангеліста пра сустрэчу чалавекалюбцы Хрыста i безнадзейна хворага пакутніка, які 38 гадоў чакае цуду збаўлення ад сваёй немачы. Паралізаваны пачынае з любімай паэтамі споведзі ў сваіх грахах: «Усё цела маё расслаблена грахамі, а душа ўкушана ганебнымі страсцямі, i няма чалавека, які пашкадаваў бы мяне». У адказ чуе ад Хрыста: «Што ты кажаш — чалаве­ка не маю? Я дзеля цябе пакінуў скіпетр нябеснага царства, прыйшоў на зямлю, каб выратаваць людзей. Бог стварыў свет для цябе, чалавек: «Тебе ради солнце светом и теплотою слу­жить, и луна съ звездами нощь обеляеть. Тебе для облаци дождемь землю напаяють и земля всяку траву семениту и древа плодовитая на твою службу израстають. Тебе ради реки рыбы носять, и пустыни звери питаеть».

Спавядальныя малітвы К.Т. — шчырае лірычнае самараскрыццё душы ча­лавека перад сваімі нябеснымі бацькамі — Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай i заступнікамі людзей пе­рад Богам, яго святымі: «Знаю, — кажа спавядальнік словамі паэта, — што Ты прывёў мяне з небыцця ў быццё i ўпрыгожыў падабенства Свайго вобра­за, даўшы ў дар мне слова i розум. Ты ўзнёс мяне вышэй за жывёлу i паставіў валадаром усяго тварэння. I вось я, як дзіця, падмануты ворагам маім, i падпаў пад уладу крайняй пагібелі (...) Хоць я ўвесь нячысты i апаганены, але спадзяюся на Тваю літасцівасць, бо Ты не адхіліў дзве лепты удавы, але пах­валіў яе пераважна перад іншымі, а таксама i мытара, што маліўся ca скрухаю, апраўдаў». Бог, кажа паэт у сваіх малітвах, стварыў чалавека самаўладным, а ён падпарадкаваўся граху i нячысціку, зацямніўшы сваю першаствораную красу. 1 вось чалавек просіць Хрыста ўкрыжаваць цела яго страхам боскім, вызваліць думкі ад усяго зямнога i далучыць да нябеснага, a Багародзіцу моліць заступіцца за яго перад нябесным Царом. Цыкл малітваў завяршае «Канон малітоўны» — своеасаблівы паэтычны «магістрал», які падсумоўвае страсны самааналіз чала­века, самавыкрыццё яго неспакойнай душы, якая імкнецца да неба, але крылы яе абцяжараныя зямнымі страсцямі — самалюбствам, зайздрасцю, злосцю, варожасцю, непрымірымасцю ды іншымі грахамі душы i цела.

Праблему чалавека ў яго грамадскім быцці К.Т. сімвалічна выявіў у дзвюх прытчах (кароткай i падрабязнай) пра сляпога i кульгавага, альбо пра чалавечую душу i цела. Як i ў іншых сваіх творах, пісьменнік выкарыстаў як сюжэтную аснову евангельскае апавяданне пра «дамавітага» гаспадара, які насадзіў вінаград i паставіў варту ля яго варотаў. Але развіў гэты сюжэт у складаны красамоўніцкі твор дыдактычнафіласофскага i сацыяльнаэтычнага зместу. Дамавіты гаспадар тут сімвалізуе Бога, стваральніка сусвету, садвінаград (вертаград) — зямля i «свет гэты», кульгавы — цела чалаве­ка, а сляпы — яго душа, агароджа вакол саду — законы i запаведзі Божыя, а незачыненыя вароты, якія вядуць у сад, — шлях да пазнання Творцы i створанага ім сусвету. Сляпы i кульга­вы, аб'яднаўшы свае сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад, каб паспрабаваць забароненых пладоў. «Сляпая» душа i «кульгавае» цела сімвалізуюць недасканаласць чалавечага грамадства, якое «кантрабандай» авалодала тайнамі боскага тварэння, не ў стане (па сваёй грахоўнасці i маральнай недасканаласці) выкарыстаць ix для дабра.

У апошніх творах красамоўніцкага жанру (пасланнях да ігумена КіеваПячорскага манастыра Васіля), арыгінальных прытчах К.Т. раскрыў глыбокі сацыяльнаэтычны сэнс манаскага жыцця i ўскосна выкрыў недаскана­ласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму удасканаленню. Тут, сярод чалавечай улады, выяўляецца духоўная місія «манаскага чына» — даць чалавеку i грамадству узоры быцця з Богам i для бо­скага промыслу, жыцця паводле вядомай малітвы: ціхага i мірнага, у чысціні i ў адпаведнасці з боскай праўдай.

Для хрысціянскай культуры таго ча­су багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць К.Т. была сапраўдным адкрыццём красы i мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку i паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру i мову свайго народа. 3 пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

 

Тв.: (Творы). М.; Л., 1956—58. Т. 12—13, 15; Творения святого отца нашего Кирилла епископа Туровского. Киев, 1880; Слово о премудрости (притча) // Крыніца. 1994. 1(7); Слова ў нядзелю Святога Фамы /Пер. А.Разанаў // Там жа.

Літ.: Ерёмин И.П. Литературное наследие Кирилла Туровского // Тр. Отд. древнерус. литературы. М; Л., 1955; Яго ж: Ораторское искусство Кирилла Туров­ского. Тамсама. 1962. Т. 18; Л а б ы н ц a ў Ю. «Напой росою благодати...». Мн., 1992; Надсон A. i інш. Кірыл Тураўскі // Крыніца. 1994.   1(7). У.М.Конан.


СЛОВА СВЯТОГА КІРЫЛЫ АБ КНІЖНЫМ ЧЫТАННІ I НАВУЦЫ

Паслухайце, братове, i ўразумейце, дзеці, як належыць нам вераваць у адзінага Бога, у Троицы існага, — у Бацьку i сына i Духа Святога, — i спадзявацца на яго аднаго, i павучацца, схіліўшыся да святых кніг — Евангелля, Апостала, Парамійніка, Псалтыре i іншых, а да адрочаных кніг не звяртацца ніколі. Адрочаныя ж: Астраномія i Зоралік, Соннік, Зёльнік, Чароўнік, Птушыныя Чары, Громнік, Каляднік i Жэрабнік. Бо прароцтвы лжывыя ў ix, на святых паклёпы ўзводзяцца. Кнігамі гэтымі д'яблаў прывабліваюць i гутараць з імі. У параўнанні са святымі кнігамі гэтыя маняць i невукаў дураць. A ім падобныя кнігі халдзейскія i элінскія байкі — таксама кашчунныя. A калі запытае які вар'ят, чаму святыя трымалі гэтыя кнігі, — ты адказвай: святыя мелі розум до­бры i некрывадушны, дадзены ім ад Бога; чытаючы гэтыя кнігі, жылі не паводле вучэння ix, а па слову прарока i апосталаў. Ерэтыкі ж i святыя кнігі чыталі, але, не маючы добрага розуму ад бога, — здрадзілі i сталі адступнікамі Божымі, i ўсмярдзела душа ix ад гэтага смуроду, зруйнаваўся прастол, на якім спачуваў іхні розум, i не стала месца яму, i ён ад ix збег, а ўсяліўся ў ix д'яблавы розум. I распладзілася ў ерэтыках вучэння д'яблава, i пачалі зневажаць яны Бога, не разумеючы кніжных прыпавесцяў, не слухаючы разумных, не прымаючы правільнага вучэння i настаўнікаў ненавідзячы, якія навукай сваёй прыводзілі ix да вечнага жыцця (а той, хто не слухае i не скараецца, — ідзе да вечнай пакуты). Яшчэ раней Павелапостал наказваў аддаць непакорлівых i непаслухмяных д'яблу на катаванне. А святыя бацькі, не здолеўшы розум вар'яцкі i непакор­ны гэтых ерэтыкоў наставіць вучэнню кніжнаму, — не аддавалі ix сатане на пакуту, а пракліналі, бо ведалі, што той ix не пакарае, а чакае ix вечная мука, калі будуць скаваны яны разам з д'яблам — настаўнікам ix, бо ён — непакорны настаўнік для ўсіх непакорных. Так піша i Павел да святых, епіскапаў i святароў: «Калі хто спакусіцца невуцтвам кніжным, навучыце таго; калі ж не паслухае вас i не скарыцца пасля першага i другога пакарання — хай будзе пракляты!» Калі.ж зараз многія марнасловы не скараюцца i пасля сотага — што станецца з тымі! Хіба не будуць яны разам з праклятымі?

Мы ж, братове, станем пакорлівыя i паслухмяныя, будзем выконваць Боскія наказы кніг святых, у мудрасць ix паглыбляючыся; не п'яным розумам, а цвярозым ушануем жыццё з усімі ўміронымі праведнікамі дзеля Хрыста Ісуса, Госпада нашага, якому ўзносім хвалу.

 



 

 

1.    Мастак Інькоў Міхась Міхайлавіч. 1954. Мінск.
Плакета “Кірыла Тураўскі”.
Гіпс таніраваны. 47х25 см.


2.    Мастак Інькоў Міхась Міхайлавіч. 1954. Мінск.
Фрагмент помніка Кірылу Тураўскаму.
Гіпс. 13х12х14 см.