Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, мысліцель Афанасій Берасцейскі Філіповіч (1597 (?) – 15.9.1648)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 21 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, мысліцель Афанасій Берасцейскі Філіповіч (1597 (?) – 15.9.1648)

 

Беларускі пісьменнікпубліцыст, палітычны i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся на Брэстчыне ў сям'і рамесніка. У дзяцінстве атрымаў даволі добрую адукацыю, што пазней дало яму магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. 3 1620 працаваў пры двары князя Льва Сапегі настаўнікам Я.Лубы, якога польскія прыдворныя колы выдавалі за рускага царэвіча. У 1627 Ф. пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухаўскім манастыры. Жыў у Куцеінскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Купяціцкім (каля Пінска) манастырах; у 1640—43 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да расійскага цара ў Маскву. Пра мэту i вынікі свайго візіту ў Маскву напісаў спецыяльную рэляцыю, або, як потым сам назваў яе, «Гісторыю падарожжа ў Маскву». Гэта быў першы публіцыстычны твор Ф., у якім ён у своеасаблівай форме, выкарыстоўваючы арыгінальныя паэтычныя прыёмы,   расказаў  пра  цяжкае  становішча   праваслаўнага   насельніцтва Беларусі  i Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай.   Лічачы   набожнага   расійскага    цара    Міхаіла    Фёдаравіча адзінай апорай прыгнечаных праваслаўных, Ф. імкнуўся пераканаць яго ў неабходнасці   ваеннага   ўмяшання   ў справы Рэчы Паспалітай. За актыўнае процідзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 i рэзкія выпады ў адрас караля на дзяржаўных соймах (1641 i 1643) Ф. саслалі ў Кіеў (1643). Тут у чаканні суда духоўнай  кансісторыі  з мэтаю свайго апраўдання Ф. напісаў тлумачальную   запіску,    у   якой   выклаў мітрапаліту  Пятру Магілу прычыны, што прымусілі яго рабіць пэўныя захады ў абарону праваслаўя. Суд кансісторыі вызваліў Ф. зпад арышту i адпусціў у Брэст. У кастрычніку 1644 польскія   ўлады   арыштавалі   Ф.   як «дзяржаўнага   злачынцу»   па   справе Я.Лубы,  выхавацелем  якога  ён  быў. Падставай для арышту паслужыла паведамленне Ф. расійскаму паслу ў Рэ­чы  Паспалітай  пра  ролю,  якую адводзілі Лубу польскія палітыкі. Луба, які ў той час знаходзіўся ў Маскве, быў затрыманы. Польскія ўлады ў адказ затрымалі Ф. як заложніка. Зняволены ў варшаўскай турме, ён напісаў i накіраваў   каралю   шэраг   артыкулаў («Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Рыхтаванне на суд», «Парада набожная» i інш.), у якіх з дэмакратычных    пазіцый    крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай, царкоўных іерархаў i свецкіх магнатаў, выступаў супраць  царкоўнай  уніі,   за  саюз  з Расійскай    дзяржавай.    Выратаванне свайго народа Ф. бачыў у адраджэнні i ўмацаванні праваслаўнай царквы. Сваё зняволенне разглядаў як палітычную акцыю i помету за нястомную барацьбу    ў   абарону    праваслаўнага    насельніцтва Рэчы Паспалітай. Ён лічыў, што менавіта зза царкоўнай уніі ў краіне беспакарана парушаюцца агульнапрынятыя   законы   i   правы   як  у свецкім, так i ў духоўным жыцці наро­да, што неаднойчы станавілася прычынай абвастрэння сацыяльных i рэлігійных супярэчнасцей. У адрозненне ад іншых антыуніяцкіх палемістаў, Ф. не закранаў супярэчлівых пытанняў царкоўнадагматычнага багаслоўя, бо до­бра разумеў, што польскія феадалы i каталіцкая царква пры падтрымцы не­которых праваслаўных іерархаў імкнуліся да уніфікацыі праваслаўнага i каталіцкага веравызнанняў не з рэлігійных, а выключна з палітычных меркаванняў. Яго крытыка уніяцкай i каталіцкай царквы вылівалася ў бязлітаснае выкрыццё кіруючых вярхоў шляхецкай Рэчы Паспалітай.

Нават калі Луба шчасліва вярнуўся з Масквы, Ф. не атрымаў жаданай волі. Яго накіравалі ў чарговую ссылку ў КіеваПячэрскі манастыр. На гэты раз i П.Магіла не прыслухаўся да яго тлумачэнняў. На волю Ф. выйшаў толькі ў 1647 пасля смерці мітрапаліта. Свабода яго, аднак, была кароткатэрміновая. Паводле даносу па абвінавачанні ў дапамозе казакам Б.Хмяльніцкага фанатычныя салдаты ваяводы Масальскага пасля жорсткіх катаваннях расстралялі Ф. каля в. Гершановічы пад Брэстам. У зборніку публіцыстыкі Ф. «Дыярыуш» («Дзённік», 1646) сабраны яго падарожныя i тлумачальныя запіскі, успаміны i дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды i містычныя прывіды, пасланні i лісты, вьікрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты багаслоўскага характеру, а таксама вер­шы, прысвечаныя барацьбе. Ідэйная насычанасць, каларытнасць i разнастайнасць стылёвых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыёмаў робяць «Дыярыуш» Ф. адным з яркіх помнікаў палемічнай публіцыстыкі 17 ст. У ім знайшлі адлюстраванне пэўныя грані гераічнай барацьбы беларускага народа за свае нацыянальныя i рэлігійныя правы, культуру, звычаі i традыцыі напярэдадні шырокага вызваленчага руху сярэдзіны 17 ст.

Тв.: Диариуш // Из истории философ­ской и общественнополитической мысли в Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962.

Літ.: Коршунов А.Ф. Афанасий Филипович: Жизнь и творчество. Мн., 1965.

 


 

1.    Мастак заслужаны работнік культуры Беларусі Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч. 1938. Мінск.
“Афанасій Берасцейскі”.
1989. Літаграфія 57х27 см.


2.    Народны мастак Беларусі Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч. 1929. Мінск.
“Афанасій Берасцейскі Філіповіч”.
1993. Літаграфія. 50х37,5 см.