Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 42 госцяў анлайнПісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, мысліцель Афанасій Берасцейскі Філіповіч (1597 (?) – 15.9.1648) |
Беларускі пісьменнікпубліцыст, палітычны i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся на Брэстчыне ў сям'і рамесніка. У дзяцінстве атрымаў даволі добрую адукацыю, што пазней дало яму магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. 3 1620 працаваў пры двары князя Льва Сапегі настаўнікам Я.Лубы, якога польскія прыдворныя колы выдавалі за рускага царэвіча. У 1627 Ф. пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухаўскім манастыры. Жыў у Куцеінскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Купяціцкім (каля Пінска) манастырах; у 1640—43 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да расійскага цара ў Маскву. Пра мэту i вынікі свайго візіту ў Маскву напісаў спецыяльную рэляцыю, або, як потым сам назваў яе, «Гісторыю падарожжа ў Маскву». Гэта быў першы публіцыстычны твор Ф., у якім ён у своеасаблівай форме, выкарыстоўваючы арыгінальныя паэтычныя прыёмы, расказаў пра цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва Беларусі i Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. Лічачы набожнага расійскага цара Міхаіла Фёдаравіча адзінай апорай прыгнечаных праваслаўных, Ф. імкнуўся пераканаць яго ў неабходнасці ваеннага ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай. За актыўнае процідзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 i рэзкія выпады ў адрас караля на дзяржаўных соймах (1641 i 1643) Ф. саслалі ў Кіеў (1643). Тут у чаканні суда духоўнай кансісторыі з мэтаю свайго апраўдання Ф. напісаў тлумачальную запіску, у якой выклаў мітрапаліту Пятру Магілу прычыны, што прымусілі яго рабіць пэўныя захады ў абарону праваслаўя. Суд кансісторыі вызваліў Ф. зпад арышту i адпусціў у Брэст. У кастрычніку 1644 польскія ўлады арыштавалі Ф. як «дзяржаўнага злачынцу» па справе Я.Лубы, выхавацелем якога ён быў. Падставай для арышту паслужыла паведамленне Ф. расійскаму паслу ў Рэчы Паспалітай пра ролю, якую адводзілі Лубу польскія палітыкі. Луба, які ў той час знаходзіўся ў Маскве, быў затрыманы. Польскія ўлады ў адказ затрымалі Ф. як заложніка. Зняволены ў варшаўскай турме, ён напісаў i накіраваў каралю шэраг артыкулаў («Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Рыхтаванне на суд», «Парада набожная» i інш.), у якіх з дэмакратычных пазіцый крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай, царкоўных іерархаў i свецкіх магнатаў, выступаў супраць царкоўнай уніі, за саюз з Расійскай дзяржавай. Выратаванне свайго народа Ф. бачыў у адраджэнні i ўмацаванні праваслаўнай царквы. Сваё зняволенне разглядаў як палітычную акцыю i помету за нястомную барацьбу ў абарону праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Ён лічыў, што менавіта зза царкоўнай уніі ў краіне беспакарана парушаюцца агульнапрынятыя законы i правы як у свецкім, так i ў духоўным жыцці народа, што неаднойчы станавілася прычынай абвастрэння сацыяльных i рэлігійных супярэчнасцей. У адрозненне ад іншых антыуніяцкіх палемістаў, Ф. не закранаў супярэчлівых пытанняў царкоўнадагматычнага багаслоўя, бо добра разумеў, што польскія феадалы i каталіцкая царква пры падтрымцы некоторых праваслаўных іерархаў імкнуліся да уніфікацыі праваслаўнага i каталіцкага веравызнанняў не з рэлігійных, а выключна з палітычных меркаванняў. Яго крытыка уніяцкай i каталіцкай царквы вылівалася ў бязлітаснае выкрыццё кіруючых вярхоў шляхецкай Рэчы Паспалітай. Нават калі Луба шчасліва вярнуўся з Масквы, Ф. не атрымаў жаданай волі. Яго накіравалі ў чарговую ссылку ў КіеваПячэрскі манастыр. На гэты раз i П.Магіла не прыслухаўся да яго тлумачэнняў. На волю Ф. выйшаў толькі ў 1647 пасля смерці мітрапаліта. Свабода яго, аднак, была кароткатэрміновая. Паводле даносу па абвінавачанні ў дапамозе казакам Б.Хмяльніцкага фанатычныя салдаты ваяводы Масальскага пасля жорсткіх катаваннях расстралялі Ф. каля в. Гершановічы пад Брэстам. У зборніку публіцыстыкі Ф. «Дыярыуш» («Дзённік», 1646) сабраны яго падарожныя i тлумачальныя запіскі, успаміны i дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды i містычныя прывіды, пасланні i лісты, вьікрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты багаслоўскага характеру, а таксама вершы, прысвечаныя барацьбе. Ідэйная насычанасць, каларытнасць i разнастайнасць стылёвых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыёмаў робяць «Дыярыуш» Ф. адным з яркіх помнікаў палемічнай публіцыстыкі 17 ст. У ім знайшлі адлюстраванне пэўныя грані гераічнай барацьбы беларускага народа за свае нацыянальныя i рэлігійныя правы, культуру, звычаі i традыцыі напярэдадні шырокага вызваленчага руху сярэдзіны 17 ст. Тв.: Диариуш // Из истории философской и общественнополитической мысли в Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962. Літ.: Коршунов А.Ф. Афанасий Филипович: Жизнь и творчество. Мн., 1965.
1. Мастак заслужаны работнік культуры Беларусі Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч. 1938. Мінск.
|