Вялікі гетман Літоўскі, заснавальнік опернага тэатра ў Слоніме Міхаіл Казімір Агінскі (1730 – 31.5.1800)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 64 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі гетман Літоўскі, заснавальнік опернага тэатра ў Слоніме Міхаіл Казімір Агінскі (1730 – 31.5.1800)

 

 

Вялікі гетман літоўскі, мецэнат Прадстаўнік старадаўняга магнацкага роду: яго бацька, Юзаф, быў ваяводам трокскім, маці, Ганна — з роду магнатаў Вішнявецкіх. 3 1748 А. — чашнік літоўскі, пісар польны i генералмаёр войск літоўскіх. У 1746 на сойме быў паслом ад Пінскага, у 1748 ад Старадубскага пав. У 1753—61 падарожнічаў па Еўропе, быў у Дрэздэне, Вене, Парыжы. Ажаніўшыся з дачкою вялікага канцлера літоўскага М.Чартарыйскага, атрымаў Слонімскую эканомію. 3 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вялікі літоўскі. Пасля смерці караля Аўгуста III адзін з кандыдатаў у каралі Рэчы Паспалітай. У 1771 перайшоў на бок Барскай канфедэрацыі, але яго 3ты­сячны атрад разбіў Сувораў пад в. Сталовічы (цяпер Баранавіцкі рн). У выніку А. быў вымушаны эмігрыраваць, а яго маёнткі ва ўсходняй Беларусі, ужо далучаныя да Расіі ў 1772, былі канфіскаваны. Вярнуўся на радзіму ў 1774. Пабудаваў у Слоніме некалькі прамысловых прадпрыемстваў, друкарню, тэатр. Па сваёй ініцыятыве пачаў пракладваць Агінскі канал, які злучыў рэкі Ясельду са Шчарай i тым самым р. Нёман Балтыйскага басейна з р. Прыпяць Чарнаморскага басейна.

А. быў добра адукаваным i таленатавітым чалавекам, пісаў вершы, аповесці, маляваў, сачыняў музычныя творы, іграў на кларнеце, скрыпцы, арфе i клавікордах (ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж. Віёці). Пры сваім двары ў Слоніме ў 1765 ён стварыў вядомыя на той час оперны тэатр i капэлу. Для падрыхтоўкі балетных артыстаў i музыкантаў з прыгонных арганізаваў школу. Яго лічаць аўтарам выдадзеных у Варшаве пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» перадавых для свайго ча­су зборнікаў «Гістарычныя i маральныя аповесці» (1782), «Байкі i небайкі» (1788). У апошні зборнік увайшлі вершы з «Песень пана Міхала графа Агінскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 г. ў Слоніме». Выказвалася думка, што ў літаратурнай працы яму дапамагаў Ф.К.Хамінскі, аднак гэта меркаванне абвяргаюць сучасныя даследчыкі. Вядомы ён i як оперны кампазітар — аўтар пастаўленых на сцэне яго опер «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна пісаў з дапамогай Ф.Марыні), а таксама «Сілы све­ту», «Становішча саслоўяў» (1784). Пісаў таксама скрыпічныя п'есы. У 1778 адкрыў для сваіх прыгонных школу — «Дэпартамент балетных дзя­цей», дзе акрамя танцаў дзяцей вучылі чытанню i пісьму.

У 1781 А. прызначаны намеснікам Літоўскай правінцыі, у 1782 выехаў за мяжу, быў у Бруселі, Амстэрдаме, Берліне, потым у Англіі. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць свае маёнткі ў Расіі. У 1793 адмовіўся ад вялікай гетманскай булавы, выехаў у Вену, у 1795 прысягнуў на вернасць Кацярыне II. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе i памёр.

 

Літ.: Мальдзіс А.І. Традыцыі польскага асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1972; Яго ж. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Б а р ы ш е в Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992; Дадио м о в а О.В. Музыкальная культура горо­дов Белоруссии в XVIII веке. Мн., 1992.

 

 



А.М.Філатава.

1.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя.
“Міхал Агінскі. Слонімскі тэатр”.
1993. Каляровая літаграфія.  41х47 см.