Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 40 госцяў анлайнПісьменніца, заснавальніца Нясвіжскага тэатра Уршуля Радзівіл (13.2.1705 – 23.5.1753) |
Пісьменніца, педагог, кіраўніца Нясвіжскага тэатра. Нарадзілася ў сям'i прадстаўніка старадаўняга княжацкага роду Вішнявецкіх. 3 дзіцячых гадоў вызначалася дапытлівасцю i начытанасцю, у яе характеры гарманічна спалучаліся прага да ведаў i набожнасць. Мела добрую адукацыю i літаратурныя здольнасці, пісала вершы на польскай мове (асяроддзе сям'і бы
ло пераважна польскамоўнае). У 20 гадоў выйшла замуж за нясвіжскага князя Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Малады i прыгожы муж, якога Францішка вельмі любіла i раўнавала, часта адлучаўся з Нясвіжа, i яна засыпала яго лістамі ў вершаванай форме. Пазней гэтыя лісты былі выдадзены пад назвай «Лісты да мужа». Калі ў двухгадовым узросце памёр сынпершынец Мікалай Крыштоф, яна напісала цыкл вершаў. У дзіцячым узросце памёр i другі яе сын Януш Тадэвуш. Трэці сын Кароль Станіслаў рос хваравіты. Шмат намаганняў давялося прыкласці бацькам i настаўнікам для яго выхавання. На гэта быў выкарыстаны нават аматарскі тэатр, што існаваў пры ix двары. Мяркуюць, што захапленне Радзівілаў тэатрам пачалося ў 1740, калі іншаземнай трупай у Нясвіжскім замку быў пастаўлены першы спектакль па п'есе «Прыклад справядлівасці». Потым пастаноўкі наладжваліся сваімі сіламі. Прыдворны тэатр быў аматарскі. У спектаклях разам з прыгоннымі спевакамі, танцорамі, музыкамі ўдзельнічалі члены княжацкай сям'і, шляхта, выхаванцы кадэцкай школы, што існавала тады ў Нясвіжы. Спачатку спектаклі ставіліся ў так званым «Зялёным» тэатры, размешчаным за замкавым ровам на адным з пагоркаў (каля 1 тыс. месцаў). Фактычна гэта быў першы стацыянарны тэатр на тэрыторыі Беларусі. Широкую вядомасць у Рэчы Паспалітай радзівілаўскі тэатр набыў з 1746, калі яго кіраўніком стала Францішка. Яна сама пісала творы для тэатра, перарабляла французскія п'есы, камедыі i трагедыі, выкарыстоўваючы сюжэты са славянскіх паданняў, твораў антычных аўтараў, зборніка арабскіх казак «Тысяча i адна ноч». П'есы Францішкі мелі пераважна павучальны характер. Відаць, яны былі разлічаны i на дзяцей Францішкі, якім падабалася ўдзельнічаць у спектаклях. Многія творы княгіні былі прысвечаны каханню: «Несумленнасць у пастцы», «Дасціпнае каханне», «Суцяшэнне пасля турбот» i інш. Гераіні яе камедый i трагедый — ахвяры мужчынскага падману, пяшчотныя, цудоўныя істоты, якія кахаюць сваіх мужоў, а тыя здраджваюць ім пры першай магчымасці. Княгіня, мабыць, жадала запэўніць мужа, што сямейная вернасць заўжды атрымае ўзнагароду ад лёсу, а здрада будзе жорстка пакарана. Падзеі п'ес часта пераносіліся ў сівую даўніну ці ў далёкія экзатычныя краіны, але гледачы i ўдзельнікі спектакляў разумелі, што тут адлюстроўвалася сучаснае ix жыц
Камін у Нясвіжскім палацы Радзівілаў.
цё. Францішка спрабавала пісаць i оперныя лібрэта. Тагачасныя оперы былі болып падобныя да сучасных аперэт. Арыі, ансамблі i хоры перарываліся празаічнымі дыялогамі або танцавальнымі дзеямі. Пад уплывам Францішкі ў Нясвіжы была адноўлена замкавая друкарня, дзе выдаваліся кнігі, друкавалася газета, рэдактарам якой была таксама Францішка. Вядома, што прыдворны гравёр Г.Ляйбовіч выдаў у гэтай Друкарні унікальную на тыя часы «Кнігу партрэтаў Радзівілаў». Францішка клапацілася i пра павелічэнне колькасці кніг у замкавай бібліятэцы, ix налічвалася да 20 тысяч тамоў. Па яе прапанове ў 1748 на беразе аднаго са штучных нясвіжскіх азёр, размешчаных на р. Уша, было пастаўлена спецыяльнае памяшканне для тэатра. Пасля смерці Францішкі адзін з акцёраўаматараў, які жыў у Нявіжы, сабраў усе яе драматычныя творы i выдаў у 1754 асобнай кнігай. Зборнік, які складаецца з 16 п'ес i 17 оперных лібрэта, быў упрыгожаны гравюрамі М.Жукоўскага.
Літ.: Барышев Г.И., Егорова И.Ю. Театральные здания и сооружения XVIII в. в Белоруссии // Стрво и архитектура Белоруссии. 1982. № 1; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Шишиги на К.Я. Музы Несвижа. Мн., 1986; Syrokomla W. Wedrowki po moich niegdys okolicach. Wilno, 1853. І.М.Масляніцына.
1. Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна. 1951. Мінск – Аўстрыя. |