Мысліцель-атэіст, грамадска-палітычны дзеяч Казімір Лышчынскі (4.3.1634 – 30.3.1689)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 425 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Мысліцель-атэіст, грамадска-палітычны дзеяч Казімір Лышчынскі (4.3.1634 – 30.3.1689)

 

Мысліцельатэіст, матэрыяліст, педа­гог i грамадскапалітычны дзеяч. Нарадзіўся ў мяст. Лышчыцы на Брэстчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе, потым вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, турэцкай ваенных кампаніях. У 1658 уступіў у ордэн езуітаў у Кракаве, адначасова вучыўся ў Кракаве, потым у Калішы ў 4гадовай студыі, якая рыхтавала выкладчыкаў для езуіцкіх школ. Пасля заканчэння студыі нейкі час выкладаў у Львове, а з 1665 з'яўляўся памочнікам рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума. У 1666 выйшаў з ордэна езуітаў, ажаніўся, пакінуў Брэст i пасяліўся ў сваім радавым маёнтку Лышчыцы. Займаўся юрыдычнай практыкай, выбіраўся паслом ад шляхты Брэсцкага ваяводства на соймы ў Вар­шаве (1669, 1670, 1672, 1674). Прывілеем караля Яна III у 1682 прызначаны на пасаду брэсцкага падсудка. Аб'ектыўны i справядлівы, шмат судо­вых спраў ён правёў у карысць мяшчан i шляхты, якія судзіліся з езуітамі за захопленыя землі, даўгі i інш. Л. ўдзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеўскага суда. Грамадская дзейнасць прынесла яму аўтарытэт сярод брэсцкай шляхты.

У сваім маёнтку Л. адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты i сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы i асновы навук. Школа была дэмакратычная па духу i свецкая па змесце. Пра характар выкладання сведчаць факты з прамовы пракурора С.Куровіча, які адзначаў, што гэты «бязбожны настаўнік» зняў у сваей школе табліцу, на якой было напісана з думкай пра бога, пахрысціянску: «Калі сярод філосафаў узнімаецца пытанне аб вывучэнні прыроды багоў, то лепш за ўсё прызнаць, што мы пра гэта нічога не ведаем». У гэтай перафразаванай вытрымцы старажытнагрэчаскага філосафа Пратагора з твора «Пра багоў» відаць сумненне ў існаванні бога, за што яму i давялося паплаціцца жыццём. На гэты час Л. ўжо пераадолеў спектыцызм старажытнага мысліцеля i лічыў багоў хімерычным тварэннем людзей. Адкінуўшы езуіцкую педагогіку, у сваёй школе ён сцвярджаў зусім іншыя прынцыпы навучання i выхавання. Замест таго, каб вучыць дзяцей па Катэхізісе, як было ў тагачасных школах, ён аб'явіў рэлігійную мудрасць хлуснёй i свядомым падманам. Л. даваў дзецям веды пра прыроду i прыродазнаўчыя законы, па якіх яна развіваецца.

Усё жыццё Л. правёў у навуковых пошуках. Асабліва глыбока вывучаў філасофію, гісторыю i прыродазнаўства. Нямецкі гісторык Сейлер адз­начаў, што яшчэ ў езуіцкім калегіуме

Л. імкнуўся высветліць «усялякія грэшныя пытанні», выказваў парадаксальныя думкі пра бога, анёлаў, рэлігію. Ён глыбока вывучаў творы вучоныхмысліцеляў старажытнасці i сваіх сучаснікаў, але не слепа прытрымліваўся ix вучэнняў, а крытычна ix асэнсоўваў. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў яго рукапісным творы «Аб неіснаванні бога», напісаным на лацінскай мове (530 старонак). Творчая спадчына Л. невялікая. Частка яго рукапісаў была знішчана ў час'пакарання, лёс астатніх невядомы. Да нас дайшло толькі 5 тэзісаў яго твора з матэрыялаў судовага працэсу, надрукаваных польскім гісторыкам А.Навіцкім у 1957, эпітафія, складзеная самім Л. Гэтыя крыніцы — яскравая старонка гісторыі айчыннай грамадскай думкі. Яны сведчаць пра прагрэсіўныя погляды Л., яго мужнасць, смеласць, цвёрдасць перакананняў паслядоўнага атэіста.

Атэістычныя ідэі Л. складаюць цэлую сістэму. Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлігійныя ідэі, ён абгрунтавана i лагічна даказваў неіснаванне бога, прапаведаваў сістэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўленняў. Л. ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты» для вызначэння пэўнага кірунку ў сусветнай гісторыі філасофскай думкі, першы сказаў: «Мы — атэісты». Яго атэістычныя ідэі заснаваны на матэрыялістычных уяўленнях пра навакольны свет. Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці бо­га. На ўзроўні навукі свайго часу ён засвоіў асноўны матэрыялістычны тэзіс пра прыроду як рэальнасць, што знаходзіцца ў пастаянным руху i развіцці. Адмаўляючы бога як стваральніка свету, Л. прызнае ролю твор­цы за самой прыродай. Прырода прычына самой сябе, развіваецца па прыродных законах, i ёй не патрэбна ніякая звышнатуральная сіла.

Галоўнай ідэяй атэістычнай сістэмы Л., якая вынікала з яго стыхійнаматэрыялістычнага погляду на свет, з'яўляецца паслядоўнае адмаўленне існавання бога як рэальнасці. Першы яго тэзіс пра бога i чалавека «чалавек — творца бога, а бог — тварэнне i стварэнне чалавека...» нясе глыбокі філасофскі i рэлігійны сэнс. Гэта «чалавек — творца»; «бог — стварэнне чалавечага розуму, які не адпавядае нічаму ў прыродзе»; «бог — не рэальная сутнасць, а тварэнне фантастычнае, хімерычнае». Але сказаць, што бог — тварэнне чалавека, яшчэ не значыць раскрыць прыроду бога. Таму Л. канкрэтызуе, што бог тварэнне чалаве­ка, але тварэнне хімерычнае, выдуманае, якое не мае рэальнай асновы, «бог :— плен яго фантастычнага ўяўлення». У старажытнасці Хімерай называлі пачвару, якая спустошыла Лівію. У адным з трактатаў Л. піша: «Бог ёсць чыстая Хімера». Паводле Л., чалавек стварыў бога i надзяліў яго роэнымі рысамі. У гэтым ён прытрымліваўся палажэнняў антычнага філосафаатэіста Ксенафана, што людзі стварылі багоў па вобразе i падабенстве сваім. Але, прыпісаўшы богу негатыўныя характарыстыкі, Л. тым самым скідаў яго з п'едэстала, на які яго ўзвялі хрысціянскія тэолагі. Ды i самі тэолагі адмаўляюць бога ўжо тым, што характарызуюць яго супярэчліва. Адмаўленне існавання бога на аснове аналізу яго сутнасці — вышэйшае дасягненне атэіста Л., бо ён не проста адхіляе творцубога, але на яго месца ставіць чалавека. Чалавек — творца, бог — плод яго розуму, як паняцце фантазіі i ўяўлення, як вобраз.

Матэрыялістычнае разумение пры­роды бога з'явілася высновай перагляду i іншых рэлігійных ідэй. Л. адхіляе несмяротнасць душы. Чалавек смяротны, як i ўсё жывое ў прыродзе, i гэ­тым ён не адрозніваецца ад жывёлы. Смяротная i яго душа, яна памірае ра­зам з целам. Нічога іншага, ніякай асобнай духоўнай несмяротнай субстанцыі не існуе паза светам самога чалавека. Не прызнаваў Л. i хрысціянскія догматы, аб'яўляючы ix бессэнсоўнымі i абсурднымі (троица, бязгрэшнае зачацце дзевы Марыі, уваскрэсенне Хрыста i інш.). Паслядоўна адхіляе існаванне раю, пекла, чысцілішча, якія не маюць ніякай падставы ў прыродзе, анёлаў, чарцей, д'ябла i інш. звышнатуральных при­родных істот; сцвярджае, што няма ні добрай, ні дрэннай вечнасці, ні ўзнагароды добрым, ні пакарання злым. Асэнсоўваючы сацыяльную су

вязь паміж палітычнай уладай i рэлігіяй, выявіў асобнае месца рэлігіі ў грамадстве: трымаць народ у страху i паслухмянасці. Л. адмаўляў праўдзівасць Старога i Новага запаветаў, творы багасловаў, якія ў сваіх' інтарэсах стварылі розныя рэлігійныя ўстанаўленні. Як строгі бацька розгамі ўтрымлівае дзяцей ад дрэнных учынкаў, сцвярджаў Л., так i багасловы палохаюць людзей вечнымі мукамі, страшным судом за адступленне ад ве­ры, за парушэнне «божых законаў».

Крытыкуючы духавенства, Л. вызначае галоўныя рысы, што складаюць маральную сутнасць служыцеляў куль­ту: рамеснікі пустазвонства. Вучэнне пра бога настолькі «цёмнае», сцвярджаў ён, што яго зразумець немагчыма. Тэолагі не настаўнікі, a спакуснікі. У гэтай якасці духавенства выступав тады, калі хлусню выдав за ісціну. Абяцаюць яны райскае жыццё, узнагароду i вечную асалоду за гробам, таму што нічому добраму не могуць навучыць народ у гэтым жыцці, таму што яны далёкія ад жыцця, жывуць у свеце фантазіі i выдумак. Урэшце, яны — падманшчыкі, бо выхваляюцца тым, што валодаюць абсалютнай ісцінай i гэтым толькі адводзяць людзей ад ісціны, замяняюць ісціну выдумкай, абараняюць хімерычную сістэму рэлігіі — сістэму ўстарэлых памылак i недарэчнасцей. Асаблівае асуджэнне ў Л. выклікае свядомае «набожнае ашу­канства» як вышэйшая амаральнасць: «ілжэмудрацы аблытваюць просты на­род ілжывай верай у бога». Такое яго асэнсаванне ролі духавенства ў гра­мадстве.

У процівагу багасловам пра божае паходжанне хрысціянства i інш. рэлігій Л. сцвярджаў, што «вера, якую лічаць свяшчэннай, — гэта чалавечая гісторыя» i яе стварылі нявернікі. Л. абвяргае таксама тэзіс багасловаў пра прыроджаныя рэлігійныя пачуцці, пра быццам бы ўласцівую людзям божую ідэю, якая сведчыць пра існаванне бо­га. Л. піша: «Але мы не знаходзім ні ў нас саміх, ні ў іншых гэтага паказу розуму, умацоўваючага нас у адкрыцці божым, бо калі б яно ў нас было, то ўсе б пагадзіліся, не сумняваліся i не пярэчылі б пісанню Маісея i Евангелля (якое памылковае) i не было б розных вынаходнікаў сект...». У сапраўднасці людзям не ўласціва гэта божаская ідэя, няма гэтага знака, значыць няма i бога. У гэтым тлумачэнні Л. стаіць на пазіцыі рэалізму i рацыяналізму.

«Тэорыя падману» ў трактоўцы паходжання рэлігіі, якую, як бачна з выказванняў, прапаведваў Л., у тыя часы была даволі распаўсюджанай i для свайго часу прагрэсіўнай, бо выкрыва­ла сапраўдны падман духавенства, яго карыслівыя інтарэсы i садзейнічала тым самым барацьбе народных мае за духоўную свабоду.

Пра трываласць атэістычных перака

 

 

Пакаранне смерцю К.Лышчынскага. Карціна мастака А.І.Сільвестрава.

 

нанняў Л. сведчыць i той факт, што ён прасіў пахаваць яго не па хрысціянскім звычаі, a спаліць цела, попел закапаць у роднай вёсцы i пакласці ка­мень з эпітафіяй: «Гэй, вандроўнік, не праміні гэтых камянёў, не выбірай іншай дарогі. Ты на ix не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісціне. Вучыся праўдзе ў камянёў, бо тыя людзі, што ведаюць гэтую ісціну, вучаць, што яна ёсць хлусня. Дактрына мудрацоў — свядомы падман».

Радыкалізм атэістычнай сістэмы Л. абумоўліваў радыкалізм сацыяльны. Ён разумеў, што адно адмаўленне бога не можа змяніць грамадства. Ён лічыў неабходным змену грамадскага ладу на болып справядлівых асновах, калі гра­мадства будзе існаваць «без правіцеля, горад без начальнікаў, народ без гаспадара, храмы без святароў, капітолій без суддзяў».

Паслядоўная логіка разважанняў атэіста Л. не пакідае ніякіх уступак рэлігійным аўтарытэтам, рэлігійным пачуццям, агульнапрынятым хрысціянскім традыцыям. Яна адкідвала ўсе лжывыя ўяўленні на шляху сапраўднай ісціны, праверанай вопытам чалавецтва, пацверджанай светам розуму чалавека.

Веды i энергія, здольнасці i розум Л., вольныя ад забабонаў, праявіліся i ў гаспадарчай дзейнасці. Атрымаўшы ў спадчыну невялікую частку вотчыннага маёнтка, ён становіцца багатым, дапамагае сваім братам, пазычае грошы суседзям. Гэтая дабрачыннасць адыграла ў яго лёсе злавесную ролю. Сябра i сусед Л. Ян Казімір Бжоска быў вінаваты яму значную суму грошай (100 тысяч талераў). Калі Л. папрасіў вярнуць доўг, Бжоска не хацеў гэта зрабіць. Ён выкраў у Л. частку (15 сшыткаў) яго рукапісаў «Аб неіснаванні бога», кнігу пратэстанцкага тэолага І.Г.Альстэда «Натуральная тэалогія» з паметамі Л. на палях: «мы, атэісты, так думаем», «значыць, я паказваю, што бога няма» i інш. На падставе гэтых матэрыялаў быў складзены данос на Л. i адпраўлены віленскаму епіскапу К.Бжастоўскаму. У хуткім часе Л. быў арыштаваны. «Я, знаходзячыся дома, нічога не ведаючы, абвінавачаны без апавяшчэння, без доказаў быў схоплены, абрабаваны i пасаджаны ў турму», — пісаў пазней Л.

У 1687 духоўны суд прыняў рашэнне: за цяжкае злачынства — атэізм, спаліць Л. жывога на вогнішчы. Пастанова духоўнага суда выклікала сярод брэсцкіх мяшчан пратэст за парушэнне прывілеяў шляхты (па тагачасным пра­ве шляхту нельга было судзіць духоўным судом). Падкаморы Пісаржэўскі нават абвінаваціў каталіцкае духавенства ў жаданні ўвесці ў Вялікім княстве Літоўскім. іспанскую інквізіцыю. Разгледзеўшы пратэст, Літоўскі трыбунал адмяніў прыгавор. Але гэта абазначала i асуджэнне духавенства. Епіскапы найболып былі абураны тым, што трыбунал абараняў атэіста. Спра­ва Л. была накіравана на сойм у Гродна (люты 1688), але там яна не разглядалася. Л. апынуўся на свабодзе. Епіскапы i даносчык Бжоска актывізаваліся. Яны перадалі справу Л. на соймавы суд у Варшаву (снежань 1688 — люты 1689), прыцягнулі ўплывовых духоўных саноўнікаў (17 епіскапаў) на чале з папскім нунцием Дж.Кантэльмі, якія i вырашылі лёс Л. 28.2.1689 быў вынесены прысуд спаліць Л. Цэлы месяц Л. не паведамлялі пра гэта рашэнне, але i не давалі жыць спакойна — пераконвалі, прымушалі выконваць хрысціянскія прадпісанні i інш. Духавенства рыхтавала грамадскую думку да такога жорсткага прысуду, які быццам бы павінен папярэдзіць у дзяржаве «непазбежныя няшчасці». Калі 28.3.1689 прыгавор быў зачытаны, Л. папрасіў караля замяніць кару на адсячэнне галавы. Ян III даў згоду. Пакаранне адбылося 30.3.1689 на старым рынку ў Варшаве. Глыбока перакананы ў праваце сваей справы i сваіх поглядаў, Л. прыняў смерць мужна. Так царкоўныя i свецкія вяльможы расправіліся з мысліцелемсамародкам, педагогам i грамадскім дзеячам, сумленным i до­брым чалавекам.

Атэістычная сістэма Л. ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя ідэі свайго часу, рэнесансавыя i асветніцкія ідэалы. Яна фарміравалася ў рэчышчы еўрапейскай i айчыннай матэрыялістычнай i атэістычнай традыцыі. Яго імя заслу­жена стаіць побач з такімі прадстаўнікамі гэтай традыцыі, як Дж.Бруна, Л.Ваніні, М.Сэрвет, Т.Кампанела, Б.Спіноза, С.Будны, К.Бенеш, С.Лован i інш.

 

Літ.: Дружчыц В. Казімір Лышчынскі — беларускі бязбожнік XVII веку // Полымя. 1927. №2; Из истории фило­софской и общественнополитической мысли Белоруссии. Мн., 1962; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Прокошина Е.С., Шальк е в и ч В.Ф. Казимир Льгшчинский. Мн., 1986; Nowicki A. Kazimierz Lyszczyrfski 1634—1689. LЊdz, 1989.        К.С.Пракошына.

 

 



1.    Мастак Волчек Мікалай Уладзіміравіч. 1964. Мінск.
Медаль “Казімір Лышчынскі”.
1988. Гіпс таніраваны. ДМ – 14 см.


2.    Невядомы мастак. Гродна.
Плакат “Казімір Лышчынскі. Беларускі філосаф-атэіст. 1634 – 1689”.
1989. Шоўкаграфія 80х60 см.