Педагог-гуманіст, мовавед Лаўрэнцій Зізаній (? – 1634 (?)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Педагог-гуманіст, мовавед Лаўрэнцій Зізаній (? – 1634 (?)

 

Беларускі педагоггуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык. Паводле адных звестак паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле другіх — з мяст. Тустынь на Валыні. Брат С.Зізанія, Адукацыю атрымаў у Астрожскэй школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай i грэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Брэсцкай (1592—95), Віленскай (1595—97) брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кніг; «Азбука з

Лексісам» i «Грамматіка словенска со­вершенного искусства осми частйі сло­ва...»   (Вільня,   1596).   Яго   «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць i пісаць; дапаможны лексічны матэрыял;  царкоўныя палемічныя тэксты i малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца i ў царкоўным,   i   ў   свецкім   навучанні. Складальнікам першых дзвюх частак быў 3., апошняй — С.Зізаній. Пры выданні «Азбукі» выкарыстаны клішэ з выданняў Ф.Скарыны. У «Лексіс»  — беларускі слоўнік (1061 слова) — уключаны словы з народнай гутарковай мовы,  што  спрыяла  развіццю  мовы, якая   потым   стала   часткай   літаратурнай,   свецкай,   прыведзены   самыя разнастайныя    звесткі    па    ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных груп насельніцтва ў дзяржаве, па філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялогіі, медыцыне. Слоўнік 3. — сведчанне рацыяналістычнага падыходу 3. да вывучэння розных з'яў рэчаіснасці; адна з крыніц уяўлення пра ўзровень тагачасных ведаў аб развіцці рамёстваў,  аб  прафесіях,   вырабах  i гандлі ў сярэдневяковых гарадах. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцці ўсяго навучальнага метаду для простых людзей. Тлумачэнні, якія 3. робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх з'яў паняццяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя  сілы  растлумачыць многія словы i паняцці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага     кірунку     мыслення Слоўнік 3. — значная культурнаасветніцкая з'ява ў гісторыі Беларусі.

12.2.1596 у друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...» 3. Яна складаецца з уводзін, арфаграфіі, этыМалогіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзелах. > кнізе на кожнае правіла прыведзенс шмат прыкладаў i практыкаванняў для замацавання навучальнага матэрыялу На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасць свецкіх ведаў «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова...» 3. лічы< тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэнне розных навук Імкнучыся пафіласофску асэнсаваць ролю граматыкі як навукі ў сярэдневя­ковай сістэме ведаў, 3. раскрываў арганічную сувязь граматыкі з рыторыкай, філасофіяй i багаслоўем, праяўляў цікавасць да розных філасофскіх праблем, якія бралі свой пачатак ад антычных вучоных, звяртаўся да спадчыны Арыстоцеля, Эпікура, Катона Старэйшага i інш. Вывучэнне антычнасці ўзбагачала светапогляд вучонагапедагога, давала магчымасць пановаму падысці да вырашэння розных пра­блем.

Выданне «Грамматікй...» замацавала агульнаграмадскую думку пра неабходнасць вывучэння «сямі вольных мастацтваў», падкрэслівала ix вялікую ролю ў развіцці адукацыі. Гэтым 3. звярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям. У 1597—1600 3. быў хатнім настаўнікам ў крычаўскага ста­росты Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А.К.Астрожскага. Пасля яго смерці 3. нейкі час працаваў святаром у Яраслаўскай царкве на Валыні. У 1612 ён запрошаны хатнім настаўнікам да дзяцей князя Я.Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забяспечыць настаўніка матэрыяльна, князь запісаў на 3. вёску з фальваркам, млынам, царквой i некалькімі дзялянкамі зямлі. 18.5.1618 3. выступіў на пахаванні княгіні Соф'і Чартарыйскай з казаннем, якое мела характар павучання пра нормы паводзін. Выкарыстаўшы вопыт лацінскай гамілетыкі i антычнай філасофіі, ён выступіў i супраць этычных поглядаў Эпікура. У 1619 архімандрыт Елісей Пляцінецкі запрасіў 3. ў КіеваПячэрскую лаўру, дзе ён адразу заняў адпаведнае месца ў вучоным гуртку, працаваў настаўнікам у школе i рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выдання ў друкарні, займаўся перакладамі з грэчаскай мовы. Там ён пераклаў i адрэдагаваў «Беседы св. Иоанна Златоуста на Послание св. апостола Павла» (Кіеў, 1623), «Толкованія на Апокаліпсіс св. Андрэя Кесарыйскага» (Кіеў, 1625). У прадмове да апошняй сучаснікі i калегі далі высокую ацэнку дзейнасці i ведам 3., адзначалі яго аўтарытэт як моваведа i прапаведніка.

 

 

Верагодна, у 1620—23 3. працаваў над «Катэхізісам Вялікім», у якім выкладзены не толькі догматы праваслаўя ў пытаннях i адказах, але i веды па гісторыі, прыродазнаўстве, астраноміі i інш. навуках. Рукапіс кнігі быў зроблены на беларускай мове. Аднак у Кіеве ён не змог выдаць гэтую кнігу, бо на той час у Вялікім княстве Літоўскім распачалася жорсткая барацьба паміж праваслаўем i каталіцызмам. 3. вырашыў пасирабаваць надрукаваць кнігу ў Маскве. Разам ca сваімі сынамі Іванам i Аляксандрам у красавіку 1626 ён прыехаў у Пуціўль i заявіў, быццам ў Рзчы Паспалітай яго прыгняталі, таму ён едзе з лістамі да цара i патрыярха. Пра рукапіс «Катэхізіса» нічога не сказаў, бо ведаў, з якім недаверам ставілася маскоўскае духавенства да рукапісаў i кніг з Украіны, Беларусі i Літвы. Праз месяц 3. з сынамі дазволілі ехаць ў Маскву. Цар i патрыярх узялі ix на ўтрыманне. 3. часта сустракаўся з царом Міхаілам Фёдаравічам i патрыярхам Філарэтам, што сведчыць пра добрае стаўленне да яго i вялікую пашану з боку высокіх асоб Рускай дзяржавы. Для друкарскай справы 3. атрымаў 150 рублёў. У студзені 1627 разам з Ц.Аладзіным i перакладчыкам Б.Багамольцавым наведаў друкарскі двор. Пра тое, што «Катэхізіс» быў надрукаваны ў Маскве, сведчыць апісанне бібліятэкі патрыярха Філарэта i «Запісная кніга маскоўскага друкарскага архіва», у якой ёсць звесткі, што друкаванне кнігі за­кончена каля 27.1.1627. Але яна, відаць, не была прызнана афіцыйнаю царквой, таму, верагодна, Філарэт загадаў спаліць усе надрукаваныя кнігі. Цудам захавалася толькі 5 дэфектных экземпляраў, а новыя выданні (1783, 1787 i 1788, Гродна; 1784, Пскоў) за­знал! значную рэдакцыйную праўку i недакладна перадаюць погляды 3. Для вывучэння светапогляду 3. найболып цікавае абмеркаванне  «Катэхізіса»  ў

 

"Катэхізіс"Л.Зізанія(загаловачны ліст)1626.

 

Маскве 18—19.2.1627. У абмеркаванні ад імя i па даручэнні патрыярха Філарэта ўдзельнічалі ігумен маскоўскага Богаяўленскага манастыра Ілья, кніжны спраўшчык Р.Анісімаў, князь І.Б.Чарскі i думны дзяк Ф.Ліхачоў. Маскоўскае духавенства, як гэта відаць з пратакола пасяджэння, добра падрыхтавалася да дыспуту, та­му вытрымаць дыскусію было цяжка. 3. не быў гарантаваны i ад таго, што з ім не расправяцца, як з ерэтыком. Дасведчаны i ўпэўнены ў ведах, 3. на першым пасяджэнні трымаўся свабодна i нават гарачыўся. На пасяджэнні ў ніжняй палаце аўтар усе хібы ў кнізе звальваў на перакладчыка. Пры абмеркаванні «Катэхізіса» 3. спрабаваў абагаўляць самога чалавека, узяўшы для гэтага ідэю аб самаўладдзі з Другазаконня. Але прадстаўнікі патрыярха Філарэта адхілілі яго прапанову. У поўнай згодзе з Друтазаконнем i царкоўнай традыцыяй 3. заявіў маскоўскім апанентам, што «самовластием человек обращается к добродетелем, яко же и злобам. Им же (самаўладдзем. — Аўт.) почтен бысть Адам от бога». 3. быў упэўнены ў сіле розуму i душы чалавека, лічыў, што чалавек створаны Богам i з'яўляецца гаспадаром самога сябе. Гэта ідэя пераклікаецца з ідэямі гуманістаў Італіі. Праваслаўныя царкоўнікі, якія строга сачылі за догматамі трохадзінства божай оутнасці, абвінавацілі 3. ў замаху на адзінства тройцы, падзяліўшы яе на тры часткі i паставіўшы Богабацьку вышэй за ўсіх. 3. прама заяўляў: «Тако аз исповедую Отец есть начало всему божеству сиреч сыну i духу святому». Але ў далейшым пад націскам маскоўскіх апанентаў, якія абвінавацілі 3. ў ерасі, яму давялося адступаць. Зразумеўшы сваё небяспечнае становішча, ён стаў паводзіць сябе болып стрымана, сПрабаваў апраўдвацца ў памылках i заявіў, што прыехаў у Маскву вучыцца, дзякаваў за выпраўленне яго кнігі. 3 пратакола дыспуту відаць, што абодва бакі добра ведалі грэчаскую філасофію. У «Катэхізісе» 3. знайшлі месца i тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Светапогляд 3. характарызуе рацыяналістычны падыход да тлумачэння розных з'яў прыроды. На заўвагу, што некаторыя звесткі ў «Катэхізісе» запазычаны  з астралогіі,  якая ўзята ад

 

 

вешчуноў елінскіх i ідаласлужыцеляў, 3. адказаў: «Ни по звездам правления житию нашему, толко аз написал ведо­мости ради, чтобы человек ведал яко есть тварь божия, а то и мы о том не­мудрствуем, чтобы звездам правитися житию нашему». Вядома, прыродазнаўчыя звесткі 3. далёкія ад навуковых, але ў ix выявіліся рацыяналістычны падыход да тлумачэння гэтых з'яў, імкненне пашырыць кола чалавечых ведаў. Дзейнасць 3. ішла ў рэчышчы рэфармацыйнага руху. Гэ­тым i багатай эрудыцыяй тлумачацца яго рацыяналістычныя адносіны да пэўных з'яў прыроды i грамадскага жыцця. Светапогляд 3. быў дуалістычны. 3 аднаго боку, вучоны схіляўся да тэалогіі, з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі вынікам высокай эрудыцыі. Маскоўскае духавенства не магло пагадзіцца з такімі думкамі, бо гэта супярэчыла тэалагічным поглядам аб будове сусвету i Бібліі.

19.2.1627 3. вярнуўся ў Кіеў, дзе ра­зам ca слуцкім пратапопам А.Мужылоўскім павінен быў разгледзець кнігу М.Сматрыцкага «Апалогія», выдадзеную на польскай мове ў Львове. На Кіеўскім саборы 13.8.1628 3. выклаў супраць аўтара кнігі 105 пунктаў абвінавачання, i М.Сматрыцкаму давялося прызнаць крытыку i пакаяцца. Апошняе ўпамінанне пра 3. адносіцца да 8.2.1634 у Луцкай гарадской кнізе, дзе пазначана, што ён праз свайго дружбака М.Федаровіча звярнуўся да намесніка Луцкага староства М.Крынскага з нагоды юрыдычнага абгрунтавання яго права на маёмасць, адпісаную яму князем Я.Карэцкім. Сам 3. на той час быў хворы i слабы. Тэты дакумент сведчыць, што 3. быў небагаты чалавек, усе жыццё працаваў i жыў за кошт сваіх мецэнатаў.

Заслуга 3. ў стварэнні навуковапедагагічнай літаратуры, што адкрывала шлях да свецкай адукацыі. Асаблівае значэнне мела яго творчасць, у якой пашыраліся гуманістычныя погляды на шэраг з'яў у прыродзе i быў новы па­дыход да вывучэння праблем мовы ў брацкіх школах Беларусі i Украіны.и Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С.  138—143; Лексис Лаврентія Зи­занія. Сйноніма славеноросская. Кйів, 1964.

Літ.: В о з н я к М.С. Граматика Лаврентія Зйзанія з 1596 р. // Зап. Навук. Товва ім. Т.Шевченка. 1911. Т. 101—102, кн. 1—2; Подокшин С.А. Рационали­стические и гуманистические идеи во взглядах Стефана и Лаврентия Зизаниев // Вопросы философских наук. Мн., 1965; Ботвинник М.Б. Лаврентий Зизаний. Мн., 1978. М.Б.Батвіннік.

 

 

 


 

1.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя.
“Лаўрэнцій Зізаній”.
1993. Каляровая літаграфія.   47х41 см.