Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 42 госцяў анлайнПаэт Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595) |
Паэт. Нарадзіўся ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага ў 1581 выдаў свой першы вучнёўскі верш «Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбыліся ў пэўным месяцы года. Варта адзначыць, што назвы месяцаў у творы даюцца на трох мовах — беларускай літаратурнай мове 16 ст., старажытнаяўрэйскай i простанароднай, блізкай да мовы тагачасных канцылярскіх папер. Са скупых біяграфічных звестак пра Р. вядома, што з 1572 ён знаходзіўся на прыдворнай службе ў палявога гетмана Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна. Пэўна, у той час завязался сяброўскія адносіны з польскамоўнымі паэтамі Янам Казаковічам i Янам Радаванам. Відаць, пад уплывам ix творчасці ён пачаў пісаць на польскай мове. Разам ca сваім мецэнатам Р. прымаў удзел у аблозе Пскова войскамі Стафана Баторыя. У 1583, калі быў падстарастам маёнтка К.Радзівіла, напісаў значную па памерах паэму на польскай мове, якая ў 1585 выдадзена ў Вільні пад загалоўкам «Decretewi acroama, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы Крыштофа Радзівіла». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572—82 паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, удзельнікам якой быў i сам паэт, цэнтральнай фігурай з'яўляецца К.Радзівіл, панегірычнае праслаўленне якога складае аснову аўтарскай задумы. Р. ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці ваенных паходаў, умовы жыцця ў лагерах, даць дэталёвае апісанне асобных батальных сцэн, што сведчыць пра здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных i складаных па кампазіцыі твораў. Пасля напісання паэмы Р. склаў тры эмблематычныя вершыпанегірыкі ("эпйкграммы") на беларускай мове, прысвечаныя буйным дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага — падканцлеру Я.Валовг'чу, былому падканцлеру, складальніку Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 Л.Сапегу i навагрудскаму ваяводу Ф.Тышкевічу. Гэтыя вершаваныя «эпикграммы» на гербы пералічаных асоб выдадзены ў Віленскай друкарні Мамонічаў адпаведна ў 1585, 1588 i 1591. У ідэйнаэстэтычным плане асабліва цікавы змест «эпикграммы» на герб Л.Сапегі, дзе паэт услаўляе гэтага магната як патрыёта i абаронцу Вялікага княства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы Паспалітай, зыходзячы з актаў Люблінскай уніі 1569, адмаўлялі ў праве на дзяржаўную самастойнасць i адносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў пытанні правоў Вялікага княства Літоўскага адносна экспансіўных дамаганняў кіруючых колаў польскай шляхты. Па сваім змесце надзвычай блізкі'да гэтай эпіграмы верш, прысвечаны гербу Ф.Скуміна, дзе Р. ўзнёсла апявае патрыятычныя подзвігі роду Скумінаў, якія «веру с мужеством отчизне сваей заховали». Апошняй дакладнай звесткай з біяграфіі Р. з'яўляецца тое, што ў 1593 ім быў зроблены, a ў 1595 надрукаваны ў Вільні пераклад з лацінскай мовы на польскую твора А.Поляка «Хараграфія, або Тепеграфія... Святой зямлі, апісаная надзейнымі людзьмі, што там бывалі» (у 17 ст. гэты твор быў перакладзены на рускую мову ў Маскве). А.Ф.Коршунаў.
1. Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя. |