Паэт Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 541 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Паэт Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595)

 

Паэт. Нарадзіўся ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Астрожскай шко­ле на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага ў 1581 выдаў свой першы вучнёўскі верш «Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбыліся ў пэўным месяцы года. Варта адзначыць, што назвы месяцаў у творы даюцца на трох мовах — бела­рускай літаратурнай мове 16 ст., старажытнаяўрэйскай i простанароднай, блізкай да мовы тагачасных канцылярскіх папер. Са скупых біяграфічных звестак пра Р. вядома, што з 1572 ён знаходзіўся на прыдворнай службе ў палявога гетмана Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна. Пэўна, у той час завя­зался сяброўскія адносіны з польскамоўнымі паэтамі Янам Казаковічам i Янам Радаванам. Відаць, пад уплывам ix творчасці ён пачаў пісаць на поль­скай мове. Разам ca сваім мецэнатам Р. прымаў удзел у аблозе Пскова войскамі Стафана Баторыя. У 1583, калі быў падстарастам маёнтка К.Радзівіла, напісаў значную па памерах паэму на польскай мове, якая ў 1585 выдадзена ў  Вільні   пад  загалоўкам   «Decretewi acroama, або Дзесяцігадовая аповесць пра     ваенныя     справы     Крыштофа Радзівіла». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572—82 паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, удзельнікам якой быў i    сам    паэт,    цэнтральнай    фігурай з'яўляецца    К.Радзівіл,    панегірычнае праслаўленне   якога   складае   аснову аўтарскай задумы. Р. ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці ваенных паходаў, умовы жыцця ў лагерах, даць дэталёвае апісанне  асобных  батальных сцэн,   што  сведчыць  пра   здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных i складаных па кампазіцыі твораў. Пас­ля напісання паэмы Р. склаў тры эмблематычныя вершыпанегірыкі  ("эпйкграммы") на беларускай мове, прысвечаныя буйным дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага — падканцлеру Я.Валовг'чу, былому падканцлеру, складальніку Статута Вялікага кня­ства Літоўскага 1588 Л.Сапегу i навагрудскаму ваяводу Ф.Тышкевічу. Гэтыя вершаваныя  «эпикграммы»  на  гербы пералічаных     асоб     выдадзены     ў Віленскай друкарні  Мамонічаў адпаведна ў 1585, 1588 i 1591. У ідэйнаэстэтычным плане асабліва цікавы змест «эпикграммы»  на герб Л.Сапегі,  дзе паэт услаўляе гэтага магната як патрыёта    i    абаронцу    Вялікага    княства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы   Паспалітай,   зыходзячы   з   актаў Люблінскай   уніі   1569,   адмаўлялі   ў праве на дзяржаўную самастойнасць i адносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў   пытанні   правоў   Вялікага   княства Літоўскага адносна экспансіўных дамаганняў    кіруючых    колаў    польскай шляхты.  Па сваім змесце надзвычай блізкі'да гэтай эпіграмы верш, прысвечаны гербу Ф.Скуміна, дзе Р. ўзнёсла апявае   патрыятычныя   подзвігі   роду Скумінаў, якія «веру с мужеством от­чизне сваей заховали». Апошняй дакладнай    звесткай    з    біяграфіі    Р. з'яўляецца тое, што ў  1593 ім быў зроблены,  a  ў  1595  надрукаваны  ў Вільні пераклад з лацінскай мовы на польскую твора А.Поляка «Хараграфія, або Тепеграфія... Святой зямлі, апісаная надзейнымі людзьмі, што там бывалі» (у 17 ст. гэты твор быў перакладзены на рускую мову ў Маскве).

А.Ф.Коршунаў.

 


 

1.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя.
“Андрэй Рымша ”.
1993. Каляровая літаграфія.   47х41 см.