Мысліцель-гуманіст, тэарэтык артылерыі, інжынер Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 164 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.1%UNITED STATES UNITED STATES
9.9%BELARUS BELARUS
3.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%CHINA CHINA
1.6%KUWAIT KUWAIT
1.3%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Мысліцель-гуманіст, тэарэтык артылерыі, інжынер Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651)

 

Інжынер i тэарэтык артылерыі, мысліцельгуманіст. Паходзіў з роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14—16 ст. валодалі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Удзельнік вайны Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—34 i аблогі маскоўскага гарнізона ў г. Бе­лым (сакавік—май 1634), удзельнік бітвы 30.1.1644 войск Рэчы Паспалітай з татарамі пад Ахматавам, дзе быў сведкам дзеяння татарскіх феерверкаў. Выехаўшы ў Нідэрланды, у 1645 браў чынны ўдзел у аблогах розных гарадоў войскамі Фрыдрыха Генрыха Аранскага. У Нідэрландах С. атрымаў магчымасць пазнаёміцца з багатай еўрапейскай літаратурай пра артылерыю, піратэхніку, з кнігамі па гісторыі i культуры. Назапасіўшы практычны вопыт, распачаў свае ўласныя доследы з мэтай спасцігнуць «таямніцы парахавых сіл», авалодаць майстэрствам артылерыі i піратэхнікі. Настойліва вывучаў механіку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую i ваенную архітэктуру, а таксама фізіку, хімію, матэматыку, асвоіў такія важныя рамёствы, як разьба па дрэве i метале, адліўка гармат з металаў i інш. Ёсць падставы меркаваць, што кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV апекаваў таленавітага феерверкера i даваў патрэбныя сродкі, каб С. меў магчымасць вывучаць зброю ў еўрапейскіх арсена­лах. У 1646 кароль адклікаў С. з Нідэрландаў i прызначыў яго інжынерам у кароннай артылерыі. У 1648 С. прызначаны намеснікам начальніка артылерыі Польскага Каралеўства i ра­зам з 12 гарматнікамі выязджаў на вайну з казакамі. Па ўласнай ініцыятыве, а часта i за свой кошт С. праводзіў эксперыменты па вонкавай i ўнутранай балістыцы, рабіў шматлікія запускі ракет. Пасля паражэння поль­скага войска пад Піляўцамі ён выйшаў у адстаўку ў званні генераллейтэнанга кароннай артылерыі i атрымаў дазвол зноў  выехаць  у  Нідэрланды.  У

1650 у Амстэрдаме пры маральнай i фінансавай падтрымцы эрцгерцага ЛеапольдаВільгельма Габсбурга выдаў на лацінскай мове трактат «Вялікае мас­тацтва артылерыі, частка першая». У

1651 гэта кніга была перавыдадзена на французскай мове з прадмовай аўтара, прысвечанай Вільгельму Фрыдрыху — начальніку артылерыі Рэспублікі Задзіночаных правінцый (такая тады бы­ла афіцыйная назва Нідэрландаў). Гэтая прадмова дагэтуль застаецца апошнім документальным сведчаннем жыцця С. Існуюць розныя версіі аб прычынах яго смерці, адной з якіх (па­водле А.Штэрнфельда) магло быць забойства рамеснікаміпіратэхнікамі за тое, што ў кнізе ён выдаў сакрэты i таямніцы свайго майстэрства. Кніга С, перакладзеная на нямецкую, англійскую, галандскую, дацкую i інш. мовы, на працягу паўтара стагоддзя была ад­ной з найважнейшых у Еўропе навуковых прац па артылерыі i піратэхніцы. С. падрыхтаваў да друку i другую частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў; захаваліся толькі звесткі пра існаванне такога рукапісу ў бібліятэцы Артылерыйскага музея ў Пецярбургу. У бібліятэцы Варшаўскага ліцэя (па­водле сведчання гісторыка польскай літаратуры Фелікса Бянтоўскага) знаходзіўся бюст С, на якім ён паказаны з ордэнскай стужкай i ордэнам Зоркі на грудзях. Мяркуюць, што гэтым ор­дэнам вучоны быў узнагароджаны галандцамі за сваю выдатную працу «Вялікае мастацтва артылерыі», а магчыма, i за ўдзел у аблозе г. Гульста.

У сваім светапоглядзе на сусвет С. у асноўным прытрымліваўся канцэпцыі Арыстоцеля, сведчаннем чаго з'яўляюцца тыя месцы ў творы «Вялікае мас­тацтва артылерыі», дзе ён пераходзіў ад апісання эмпірычных вынікаў да ix інтэрпрэтацыі ці да агульных светапоглядных пытанняў. Яму былі добра вядомы i вучэнне старажытнагрэчаскіх філосафаў пра натуральныя i вымушаныя рухі, i тагачасная канцэпцыя «імпэтусу» — руху цела пад націскам іншага целарухача. Звяртае на сябе ўвагу высокі ўзровень агульнай куль­туры С, які добра ведаў i антычную літаратуру, i сучасныя яму тэхнічныя дасягненні, i . працы тагачасных еўрапейскіх аўтараў, што выдаваліся на нямецкай, грэчаскай, лацінскай i інш. мовах. Польскі гісторык Г.Новак падлічыў, што ў кнізе С. цытуюцца болып за 200 аўтараў, выкарыстана каля 260 твораў, пераважна старажытныя трактаты, каля 40% складаюць кнігі эпохі Адраджэння i Новага часу; шырока выкарыстаны творы Платона, Арыстоцеля,        Сенекі,        Эўкліда,Архімеда, Апалона з Пергама, знакамітых сярэдневяковых даследчыкаў, медыцынская i прыродазнаўчая літаратура, выданні па земляробстве, хіміі, тэхніцы, гісторыі. Але галоўнай адзнакай шматграннай даследчыцкай дзейнасці i творчых пошукаў С. было пачуццё чалавечай годнасці i прыналежнасці да роднай зямлі, глыбокае веданне яе жыццёвых патрэб i інтарэсаў. Асноўную мэту выдання кнігі ён бачыў у тым, каб зрабіць паслугу сваёй радзіме i сваім суайчыннікам, «якія заўсёды выяўлялі вялікую схільнасць да гэтай навукі i якія цанілі яе болей, чым іншыя галіны вайсковай навукі». Згадку пра дарагую яму Айчыну можна знайсці i ў апісанні роднай прыроды, народных традыцый i свят, i ў звыклых назвах прадметаў, у старабеларускіх мерах вагі, вадкіх i сыпкіх рэчываў.

У творчасці С. адлюстраваліся цяжкасці i супярэчнасці станаўлення доследнага прыродазнаўства ў 17 ст., традыцыі, што звязвалі яго час з сярэднявеччам i ў той жа час характарызуюць яго як вучонага Новага часу Уважлівасць пры правядзенні доследаў i назіральнасць дазволілі яму прадбачыць механічныя заканамернасці, уме­ла выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні тагачаснай навукі i тэхнікі. Крытыкуючы розныя перажыткі ў артылерыйскай справе i тых яе прадстаўнікоў, якія «адхрышчваюцца ад тэорыі i прынцыпаў цудоўнай матэматыкі» i лічаць ганьбай для піратэхнікапрактыка выкарыстанне тэарэм Архімеда, Эўкліда ці іншых славутых вучоных, С. піша: «Менавіта тут крыніца гэтай новай навукі — «псеўдамеханікі», невядомай у мінулых стагоддзях. Балюча мне толькі за тое, што ўзвышаная навука піратэхнікі не толькі зняважана тымі, хто яе выкарыстоўвае (кажу тут пра гэтых практыкаў без практыкі) i хто адабраў у яе былую славу i прыгажосць, якую ёй надалі яе першыя адкрывальнікі. Ба­люча мне, што гэтую навуку адарвалі ад правільнай асновы — матэматыкі i запіхнулі паміж звычайнымі рамёствамі». Ён выказваў пажаданне, каб быў прыняты спецыяльны закон, паводле якога спецыялістыпіратэхнікі не дапускаліся б да работы без ведання асноў дакладных  i  прыродазнаўчых  навук

Сам С. дамогся рэальных поспехаў менавіта таму, што яго высновы грунтаваліся не на агульнафіласофскіх рэчах аб праблемах руху, а на тэарэтычнай i матэматычнай інтэрпрэтацыі артыманых ім доследных звестак. У гэтым дачыненні характэрнымі з'яўляюцца вынікі праведзеных ім доследаў па стральбе з гармат, зараджаных двума ядрамі, на аснове якіх ён фармулюе закон абсалютнага няпругкага сутыкнення аднолькавых па велічыні, форме i рэчывах целаў. «У цэлым жа, — піша С, — ніякі рух не знікае, a толькі ад аднаго предмета пераходзіць да друго­го. Таму адно i другое целы будуць рухацца адначасова, аднак у два разы павольней, чым да гэтага». Амаль за 35 гадоў да ўвядзення Лейбніцам паняцця «кінетычнай энергіі», зыходзячы з назіранняў за работай майстраўракетчыкаў пры запаўненні порахам раке­ты, С. прыйшоў да высновы, што пры аднолькавай вуглавой скорасці лінейная скорасць молата прапарцыянальна квадрату даўжыні ручкі першай ступені вагі. Сустракаюцца ў яго кнізе i тыпова схаластычныя разважанні, асабліва ў спробах тлумачэння з'яў i працэсаў, разумение якіх ляжала далека

паза межамі тагачаснай навукі. Але ад болыпасці сваіх сучаснікаў i папярэднікаў С. адрознівала паслядоўная апора на дослед, эксперымент пры вывучэнні i тлумачэнні з'яў, за якімі вядзецца назіранне. Так падыходзіў ён i да выкладання тэарэтычных палажэнняў i метадаў вызначэння калібру гар­мат, радыусаў i вагі ядраў у залежнасці ад матэрыялаў, да раскрыцця хіміі i тэхналогіі вырабу розных гатункаў пораху, спосабаў праверкі яго баявых якасцей i захоўвання. Глыбока аналізаваў С. метады разліку разнастайных тыпаў ракет, што выкарыстоўваліся i ў вайсковай справе, i на цывільныя патрэбы. Ён даў апісанне канструкцый i спосабаў вырабу некалькіх дзесяткаў тыпаў ракет, у т.л. ракет з хвастатымі стабілізатарамікрыламі, ракет, якія запускаліся са спецыяльных станкоў i інш. Асабліва цікавыя для сучасных гісторыкаў на­вук! i тэхнікі звесткі пра састаўныя (вязкі ракет) i шматступенныя ракеты. Некаторыя з апісаных С. ракет былі вядомы яму з літаратурных крыніц, многія, у т.л. i шматступенныя ракеты,прапанаваны ім упершыню. Да вывучэння канструявання розных тыпаў ра­кет ён падыходзіў гэтак сама, як i да іншых пытанняў, што разглядаліся ў кнізе, — не як рамеснік, а як вучоныпрыродазнавец, эксперыментатар i практык. Погляды С. на прычыны руху ракеты, паводле яго сведчанняў, павінны былі быць выкладзены ў дру­гой, страчанай частцы кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі». Тут ён меркаваў зрабіць экскурс у гісторыю старажытнай ваеннай тэхнікі, сучасных яму сухапутных i марскіх гармат, апісаць працэс ix абслугоўвання, выкарыстання i спосабы абароны ад нападу праціўніка, архітэктурныя формы i тэхналогію пабудовы артылерыйскай тэхнікі. Згадваў ён i пра намер прысвяціць спецыяльны раздзел свайму новаму вынаходству, «у якім змешчаны ўсе нашы веды» i якое «перасягае шмат якія іншыя прыстасаванні i замяняе ix усе». Мяркуючы па ўсім, С. была вынайдзена аптычнамеханічная прылада накшталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля універсальнага характеру. Ён меўся таксама разабраць шмат якія геаметрычныя праблемы, астранамічныя i геаграфічныя пытанні. «Як толькі ўсё гэта, — пісаў С, — у адпаведных месцах дойдзе да свядомасці кожнага, тады адбудзецца вера ў мае словы». Навуковыя працы i эксперыменты С. на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі, былі з вялікай цікавасцю i ўвагай сустрэты ў Еўропе. А яго гуманістычны светапогляд, рашучае адмаўленне войнаў як найвялікшага няшчасця для чалавецтва служылі ўзорам высокай маральнасці i грамадзянскай адказнасці для многіх пакаленняў даследчыкаў i вучоных.

Літ.: Ивашкявичюс А. Казимир Семенович и его книга «Великое искусство артиллерии. Часть первая». Вильнюс, 1971; Ц я р о х i н С.Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі i культуры Беларусь 1973. № 3; Б е л ь с к i А.М., Ткачоў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992.  М.А.Ткачоў.

 

 

 


 

1.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя. 
“Казімір Семяновіч  ”.
1993. Каляровая літаграфія. 47х41 см.