Паэт-гуманіст, асветнік Мікола Гусоўскі (1470 (?) – 1533 (?)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 37 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.4%UNITED STATES UNITED STATES
9.9%BELARUS BELARUS
3.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%CHINA CHINA
1.6%KUWAIT KUWAIT
1.3%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Паэт-гуманіст, асветнік Мікола Гусоўскі (1470 (?) – 1533 (?)

 

 

Паэтгуманіст i асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнееўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры. 3 сям'і паляўнічага. Адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. Вялікую ролю ў яго лёсе адыграў мецэнат Э.Вітэлій — сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі. У 1518 у складзе польскалітоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Вітэлій, Г. трапіў у Рым. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць i літаратурнае крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паля­ванне на зуброў, Г. стварыў у 1522 у Рыме свой лепшы твор «Сагтеп de statura  feritate ас  venatione bisontis» («Песня пра постаць, дзікасць зубра i паляванне на яго»), дзе выклаў шматгранную   ідэйнаэстэтычную,   педагагічнаасветніцкую праграму. У 1528 у Кракаве  выдаў  у  друкарні   Ераніма Віетэра паэтычны зборнік «Песня пра зубра»,   які  складаўся  з  празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы i 11 вершаў,    напісаных    пераважна    ў рымскі перыяд. У прысвячэнні, адрасаваным каралеве Боне, паэт прасіў яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі i спрактыкаванымі ў навуцы i мастацтве людзьмі. Паэт змог прыўзняцца над вузкасаслоўным, каставым мысленнем i выступіў як вы­разит     перадавых     грамадскапалітычных i эстэтычных поглядаў таго часу i папулярызатар гісторыі i куль­туры Беларусі i Літвы на сусветнай арэне,  прадстаўнік рэнесансавага рэалізму.  У паэме  яскрава  выражаны патрыятычны   заклік   да   яднання   i дружбы розных па веры i культуры еўрапейскіх  народаў  перад  пагрозай турэцкага  i  татарскага  нашэсця,  услаўленне   дзейснай,   свабоднай,   гарманічна развітой i мужнай асобы, ідэя патрыятызму i антываенны пафас, рэнесансаваутапічная   канцэпцыя   гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства i прыроды, міждзяржаўных адносін. Усе  часткі твора аб'яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зямлі. Г. стварыў мастацкагістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю,  сімвал яго  былой  магутнасці. Вялікая заслуга Г. ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання i памнажэння природных багаццяў радзімы.  Для  Г.  прырода  — усенародны здабытак i крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычньіх   i   эстэтычных   пачуццяў. Паэт першы ў славянскай літаратуры ўбачыў i адлюстраваў пачатак крызісу сацыяльнапалітычнага  ладу Вялікага княства Літоўскага, крытыкаваў сацыяльнакласавую палітыку Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, быў выразнікам настрояў баяр, шляхты i гараджан. Унутраная супярэчлівасць светапогляду Г. ў абстрактнасці яго гу­

 

 

«Кармэн» («Песня пра зубра") М.Гусоўскага (вокладка). 1523.

 

машзму, супярэчнасці паміж верай i ведамі, артадоксіяй i вальнадумствам, ідэалізмам i стыхійным матэрыялізмам. 3 абурэннем паэт пісаў пра пакуты простага народа. 3 мэтай маральнаэтычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Г. прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»).

У войнах паэт бачыў адну з найважнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы i народа. Ён заклікаў спыніць міжусобіцы паміж уладарамі хрысціянскай Еўропы, прапаведаваў роўнасць народаў. Грамадзянскай пазіцыяй пісьменніка ён лічыў абуджэнне нацыянальнай свядомасці свайго народа. Г. даў цудоўныя ўзоры грамадзянскай патрыятычнай лірыкі. Заклікаў суайчыннікаў задумацца над цяжкім становішчам радзімы, усвядоміць, што галоўны яе біч — гэта палітыка ўладароў. Пясняр прыроды, працы i свабоднага чалавека ў беларускай i ўвогуле ўсходнееўрапейскай літаратуры, Г. выказаў замілаванасць i гарачую любоў да роднай зямлі. Ярка паказаў жыццё мужных, працавітых людзей, паляўнічых, ратнікаў, ботнікаў, аратых, ix працоўную i ратную дзейнасць, побыт i звычаі, ідэалізаваў вобраз вялікага князя Вітаўта. У народнай мудрасці ён бачыў невычэрпную крыніцу паэзіі, інфармацыі i адну з прычын стойкасці народнага духу. Паэт паклаў пачатак збіранню народнай мудрасці беларусаў. Ён авалодаў скарбамі беларускага народнага гумару, прынцыпамі яго выкрывальнага ўздзеяння, выступаў суп­раць тых, хто лічыў, што вучоная лацінская паэзія па сваім характеры несумяшчальная з творчасцю народа. «Песня пра зубра» напісана ім на класічнай латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Г. паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай, польскай i польскабеларускай літаратур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўрапейскай літаратуры, як лірыкаэпічная, гістарычная i сатырычная паэма, элегія, эпіграма.

Г. — таксама аўтар паэмы «Новая i славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (Кракаў, 1524), створанай ім за дзень па гарачых слядах падзей. Напісаная хворым, спакутаваным ад неўладкаванасці жыцця чалавекам, яна здзіўляе сілай мастацкага асэнсавання народнага подзвігу. Паэт ганарыцца, што перамога над туркамі пад Трамбоўлем здабыта народным апалчэннем. Гэты твор зрабіў прыкметны ўплыў на развіццё жанру гераічнай паэмы i хронікі ў літаратурах Беларусі, Поль­шчы i Літвы.

У кракаўскі перыяд ім створана i паэма «Жыццё i подзвігі св. Гіяцынта» (1525). У яе прысвячэнні кракаўскаму ваяводу Хрыстафору з Шыдлоўца паэт гаворыць пра неабходнасць «адкрыцця» спраў славутых людзей мінулага для папулярызацыі ix жыцця. У гэтым дыдактычнарэлігійным творы аўтар прапаведаваў хрысціянскагуманістычны подзвіг як служэнне народу. У разуменні Г. Польшча i Русь складаюць адзінае цэлае — славянскі рэгіён.

Таму вобраз Гіяцынта, дзейнасць якога праходзіла ў Польшчы i на Русі, дарагі сэрцу паэта ідэйнай сутнасцю. Многія радкі паэмы — гімн чалавечаму розуму, духоўнай велічы. Паэма сцвярджала адзінства лепшых прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў народ­ней этыкі i рэнесансавых элементаў i адмаўляла мараль пануючых класаў. У гэтым выявіліся дэмакратызм, народнасць светаўспрымання, публіцыстычнасць i грамадзянская мужнасць Г.

Тв.: Песня пра зубра / Пер. з лац. Я.Семяжон. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980.

 

Літ.: К о н о н В.М. От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет, мысли в Белоруссии в XIV—XVIII вв.). Мн., 1978; Дорошкевич В.И. Новолатинская поэ­зия Белоруссии и Литвы. Первая половина XVI в. Мн., 1979; Порецкий Я.И. Ни­колай Гусовский. Мн., 1984.

В. І.Дарашкевіч.

 

 

 


 

1.    Народны мастак Беларусі Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч. 1929. Мінск.
“Мікола Гусоўскі”.
1989. Літаграфія. 56х25 см.


2.    Мастак Ціхановіч Яўген Мікалаевіч. 1911 – 2005. Мінск.
“Мікола Гусоўскі”
1980. Сухая іголка. 31х26 см.


3.    Мастак Ціхановіч Яўген Мікалаевіч. 1911 – 2005. Мінск.
“Мікола Гусоўскі”
1980. Сухая іголка. 30х25,5 см.


4.    Мастак Басалыга Міхаіл Самуілавіч. 1942. Мінск.
Ілюстрацыя да п’есы А.Петрашкевіча “Напісанае застаецца” “Мікола Гусоўскі”. 1980. Літаграфія. 16,3х12,4 см.



5.    Мастак Панцялееў Уладзімір Іванавіч. 1957. Гродна.
Фрагмент помніка “Мікола Гусоўскі”.
1989. Гіпс таніраваны. 91х95х50 см.


6.    Мастак Зіменка Аляксандр Іванавіч. 1946. Фаніпаль.
Плакетка “Мікола Гусоўскі”.
1980. Тэракота, паліва. 42х31,3 см.


7.    Мастак Іваноў Рыгор Мікалаевіч. 1952. Мінск.
Медаль “Мікола Гусоўскі”.
1980. Бронза, ліццё, дрэва. Дм – 14 см.; 22х21,5 см.


8.    Мастак Ларчанка Станіслаў Міронавіч. 1938 – 2003.
Плакетка “М.Гусоўскі”.
1980. Тэракота. 16,5х12,7 см.


9.    Мастак Талбузін Леў Іванавіч. 1942. Мінск.
Медаль “Мікола Гусоўскі”.
1980. Бронза, ліццё. Дм – 5 см.


10.     Мастак Басалыга Уладзімір Самуілавіч. 1940. Мінск.
“Мікола Гусоўскі”.
1980. Літаграфія. 30х24 см.