Храналогія клуба

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 954 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Храналогія клуба
Мінскі культурна-асветніцкі грамадскі клуб “Спадчына”
Хроніка асноўных падзей

1984 год

Сакавік Выканкам Партызанскага раённага Савета народных дэпутатаў горада  Мінска прымае рашэнне аб перадачы нежылога памяшкання па вул. Мендзялеева, 3, якое належыць ЖЭС -23 Партызанскага раёна, клубу “Спадчына”, вызваліўшы яго ад арэнднай платы і расходаў на эксплуатацыю. “Настаўніцкая газета” № 23 ад 21 сакавіка 1984 года паведамляла, што пры ЖЭС-23 Партызанскага раёна адкрываецца клуб “Спадчына”, у якім будуць праводзіцца заняткі, сустрэчы з мастакамі, даследчыкамі гісторыі і культуры Беларусі, што “Спадчына” запрашае ў свае шэрагі ўсіх жадаючых.

30 сакавіка. Гэтаы дзень лічыцца часам заснавання клуба “Спадчына”.
Сакавік. Старшынёй Мінскага культурна-асветнага клуба “Спадчына” стаў калекцыянер Анатоль Яўхімавіч Белы.

Сакавік 1984 – люты 1985 года. Рамонт памяшкання. Падрыхтоўка экспазіцыі выстаўкі “Сыны зямлі Беларускай” з калекцыі старшыні клуба Анатоля Белага. Выстаўлена каля 300 мастацкіх твораў: жывапіс, графіка, скульптура, медальернае і прыкладное мастацтва.

21 чэрвеня. У Палацы культуры Белсаўпрофа адкрылася выстаўка “Медальернае мастацтва Беларусі”.
Выстаўка такога жанру наладжана ўпершыню ў Беларусі. Было прадстаўлена звыш 180 твораў медальернага мастацтва рэспублікі, падрыхтаваны запрашальны білет, афіша і каталог.
Аб гэтай падзеі ў культурным жыцці Беларусі пісалі газеты: “Вячэрні Мінск”, “Мінская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Голас Радзімы”, “Чырвоная змена”; часопісы  “Беларусь”, “Жывот” ЧССР  (№ 49, 1984).

Чэрвень 1984 г. Палац Белсаўпрофа. Мінск. На адкрыцці мастацкай выстаўкі “Медальернае

мастацтва Беларусі” . З калекцыі Анатоля Белага.

 


1985 год

20 лютага.
Урачыстае адкрыццё клуба “Спадчына” па вул. Мендзялеева, 3. На адкрыцці прысутнічалі народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль, мастакі Генрых Ціхановіч, Мікола Купава, Віктар Шматаў, Мікола Назарчук, Уладзімір Лятун, Алесь Шатэрнік, навукоўцы Пётр Садоўскі, Тамара Кароткая, журналісты.
Аб гэтай падзеі шырока паведамляла рэспубліканская прэса.

6 ліпеня. Сябры клуба “Спадчына” прымалі ўдзел у свяце Купалля на радзіме Янкі Купалы каля вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна.

28 верасня. Перад вучнямі сярэдняй школы № 133 і сябрамі клуба “Спадчына” выступаў мастацтвазнаўца і калекцыянер народнай творчасці Яўген Сахута на тэму: ”Праблемы збору і захавання народнага мастацтва”.

15 кастрычніка. Перад вучнямі сярэдняй школы № 133 і сябрамі клуба “Спадчына” выступіў мастацтвазнаўца Міхась Баразна на тэму: “Народнае мастацтва Беларусі”.

23 кастрычніка. У клубе выступіў навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР Алег Бембель на тэму: “Роля мовы ў культурным жыцці Беларусі”. На вечарыне праведзена анкетаванне і збор матэрыялаў, частка якіх увайшла ў вядомую кнігу навукоўца.
Тэлебачанне арганізавала інтэрв’ю са старшынёй клуба і Алегам Бембелем.

26 кастрычніка. Клуб “Спадчына” наведалі слухачы Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. Перад імі выступіў старшыня клуба на тэму “Работа з моладдзю па месцы жыхарства – адна з неабходных частак фарміравання яе навуковага светапогляду”.

13 лістапада. Перад сябрамі клуба выступіла дырэктар літаратурнага музея Максіма Багдановіча Тамара Кароткая на тэму: “Дзейнасць навуковых супрацоўнікаў па стварэнню музея Максіма Багдановіча”.

27 лістапада. Сустрэча сяброў клуба з пісьменнікам і гісторыкам Кастусём Тарасавым – аўтарам кнігі “Памяць аб легендах”.

11 снежня. Сустрэча з мастацтвазнаўцам, супрацоўнікам рэдакцыі “Музычная праграма” Беларускага тэлебачання Людмілай Макаранка. Запісы “Беларускай старажытнай музыкі”. Канты “Полацкі сшытак”.

13 снежня. Упершыню ў Беларусі ў памяшканні галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І.Леніна адкрываецца выстаўка да 500-годдзя Францыска Скарыны (з калекцыі старшыні клуба “Спадчына” А. Белага). Удзел у адкрыцці выстаўкі бралі доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, паэт Алег Лойка, пісьменнік Алесь Петрашкевіч, паэт і перакладчык Язэп Сяміжон, мастацтвазнаўца і мастак Віктар Шматаў. Было прадстаўлена звыш 70 графічных лістоў беларускіх мастакоў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Аб адкрыцці выстаўкі паведаміла шэраг газет.
Выстаўка працягвалася да канца снежня 1985 года.

Снежань 1985 – травень 1986 года. Выстаўка пераехала ў памяшканне Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя Пятруся Броўкі, дзе экспанавалася на працягу амаль паўгода. Усе экспанаты, а таксама значная частка калекцыі А.Белага, якія па тэхнічных прычынах не маглі быць выстаўлены, сфатаграфаваны для энцыклапедычнага даведніка “Францыск Скарына”, які рыхтаваўся ў той час у выдавецтве БелСЭ імя П.Броўкі.

25 снежня. Сустрэча з загадчыкам кафедры гісторыі СССР і БССР, доктарам гістарычных навук, прафесарам Мінскага інстытута культуры Анатолем Пятровічам Грыцкевічам. Тэма выступлення: “Беларускае служывае саслоўе сялян – “выбранцы”.

29 снежня. Вечар, прысвечаны 500-годдзю Францыска Скарыны, арганізаваны для Іарданскага студэнцкага зямляцтва. Аб жыццёвым і творчым шляху беларускага першадрукара паведамленне зрабіла сябра клуба “Спадчына” Святлана Белая.

20 лютага 1985 г. Мінск, Мендзялеева, 3. Адкрыццё клуба “Спадчына”. Стаяць Мікола

Назарчук, Генрых Ціхановіч, Анатоль Белы, Янка Брыль, Мікола Купава, Віктар Шматаў.

 



20 лютага 1985 г. Адкрыццё клуба “Спадчына”. Стаяць Генрых Ціхановіч, Анатоль Белы,

Янка Брыль, Мікола Купава, Віктар Шматаў.

 



20 лютага 1985 г. Адкрыццё клуба “Спадчына”.

 



20 красавіка 1985 г. Траецкае прадмесце. Выстаўка аднаго дня. Стаяць: Мікола Купава,

Мікола Апіёк, Ала Белая, Анатоль Белы.

 



Красавік 1985 г. У памяшканні клуба “Спадчына” па вул Мендзялеева, 3. Анатоль Белы

рыхтуе экспазіцыю выстаўкі.

 



13 снежня 1985 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт. Адкрыццё мастацкай выстаўкі да

500-годдзя Францыска Скарыны. “Скарыніяна”(з калекцыі А.Я.Белага).

Стаяць: В.Ф.Шматаў, сакратар партбюро гістарычнага факультэта,

А.І.Мальдзіс, А.Л.Петрашкевіч, А.Я.Белы,  І.І.Сяміжон, А.А.Лойка.

 



1986 год

8 студзеня.
Сустрэча з пісьменнікам Беларусі, загадчыкам сектара гісторыі дакастрычніцкага перыяду Інстытута літаратуры імя Якуба Коласа АН БССР Адамам Мальдзісам, які выступіў з дакладам “Задачы вывучэння гісторыі беларускай культуры і літаратуры”.

22 студзеня. Сустрэча з пісьменнікам  і даследчыкам гісторыі беларускай літаратуры Генадзем Кісялёвым. Тэма яго выступлення “Пошукі аўтарства ананімных паэм “Эніяда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.
У сувязі з набліжэннем 150-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-годдзя паўстання 1863з – 1864 гадоў, сябрамі клуба прынята рашэнне звярнуцца ў ЦК КПБ, Савет Міністраў БССР, Вярхоўны Савет БССР, ва ўсе творчыя саюзы, грамадскія арганізацыі з прапановаю ўшанаваць памяць К.Каліноўскага, стварыць музей героям паўстання 1863 – 1864 гадоў, перавыдаць творы К.Каліноўскага.
Зварот даручана падрыхтаваць А.Беламу.

5 лютага. Сустрэча з прафесарам гісторыі права Белдзяржуніверсітэта Язэпам  Юхо. Тэма выступлення: “Раннекласавыя феадальныя аб’яднанні на тэрыторыі Беларусі і Кіеўскай Русі. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Статут Вялікага Княства Літоўскага”.
Пасля сустрэчы зачытаны зварот да партыйных і савецкіх органаў аб ушанаванні памяці К.Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863 – 1864 гадоў.

19 лютага. Сустрэча з гісторыкам культуры Генадзем Каханоўскім. Тэма выступлення: “Калекцыі культурных каштоўнасцяў у Беларусі ў ХІХ ст. (Радзівілы, Тышкевічы, Іван Луцкевіч,  Плятэры, Кіркоры, і інш), іх лёс, праблемы вяртання, пошукаў”. Генадзю Каханоўскаму ўручана грамата клуба “Спадчына” “За плённы клопат пра спадчыну”. Граматы ўручаны актыўным і пастаянным сябрам клуба – паэту Яўгену Гучку і загадчыцы беларускамоўнага дзіцячага ясляў/сада Галіне Прыма.
Зачытаны дапрацаваны па заўвагах сяброў клуба “Спадчына” зварот аб ушанаванні 150-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага і 125-годдзя з дня паўстання 1863 – 1864 гадоў у Беларусі.

12 сакавіка. Сустрэча з беларуска-польскім паэтам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта Алесем Баршчэўскім (псеўданім Алесь Барскі). Тэма: “Беларускі культурна-асветніцкі рух у Польшчы”.

19 сакавіка. Сустрэча з доктарам гістарычных навук, загадчыкам сектара археалогіі зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН БССР Георгам Штыхавым: “Мінск у святле новых археалагічных даследаванняў”.

2 красавіка. Сустрэча з неардынарным гісторыкам беларускай старажытнасці, пісьменнікам Міколам Іванавічам Ермаловічам.

15 красавіка. Сустрэча з мастацтвазнаўцам, супрацоўнікам Дзяржаўнага музея БССР, аўтарам арыгінальных кніг-альбомаў: “Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІ ст.”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ – ХVІІІ ст.”, “Пластыка Беларусі ХІІ – ХVІІ ст.” Надзеяй Фёдараўнай Высоцкай. Тэма выступлення: “Старажытная беларуская культура і праблемы яе асваення”.

23 красавіка. Сустрэча з намеснікам дырэктара Дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Мікалаем Іосіфавічам Лук’янчыкам і загадчыкам аддзела гэтага музея Ганнай Іванаўнай Фурс.

7 траўня. Сустрэча з народным пісьменнікам Беларусі Іванам Пятровічам Шамякіным.

29 траўня. Сустрэча з доктарам геалагічных навук Эрнстам Аркадзьевічам Ляўковым, стваральнікам Музея камянёў у Мінску ў мікрараёне Уручча.

11 чэрвеня. Сустрэча з народным паэтам Беларусі Нілам Сымонавічам Гілевічам.

12 чэрвеня. У Палацы культуры Белсаўпрофа разгорнута выстаўка “500 гадоў Францыску Скарыне”  (з калекцыі А.Белага). Экспанавалася звыш 130 твораў жывапісу, графікі, экслібрыса, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Былі падрыхтаваны афішы, распаўсюджаны запрашальныя білеты, надрукаваны каталогі.
У апошнюю хвіліну Мінскі гаркам КПБ забараніў правядзенне выстаўкі. Лагічным працягам гэтага вандалізму стала тое, што дырэктар Палаца культуры Мікалай Васілевіч Барысевіч атрымаў службовае спагнанне і вымушаны быў шукаць іншую працу.
Беларуская і расійская службы радыёстанцыі “Свабода” некалькі разоў паведамлялі аб скандальным акце і аб адкрытым уціску нацыянальнай культуры ў Беларусі. Аб гэтых падзеях пісала беларуская прэса ў ЗША і Велікабрытаніі. Але ўся інфармацыйная служба ўлад у Беларусі прамаўчала.

10 кастрычніка 1986 года “ЛіМ” надрукаваў артыкул Валянціны Нікіфараўны Дышыневіч “Юбілей Скарыны. Калі ён будзе?...”, у якім асуджалася “набыўшая шырокую вядомасць недарэчнасць, калі рэспубліканскі Палац прафсаюзаў надрукаваў юбілейную афішу, запрашальныя білеты на цікавую выстаўку прыватнай калекцыі мастацкай Скарыніяны. Выстава па нейкіх тэхнічных прычынах не адбылася, людзі, якія прыйшлі на яе адкрыццё, разышліся ў вялікім здзіўленні”.

6 ліпеня. Клуб “Спадчына” ладзіў Купалле ў Вязынцы.

7 ліпеня. Начальнік СВПГ-12 па ахове Партызанскага раёна горада Мінска В.Р.Майор сваёй пастановай забараніў “дальнейшую эксплуатацию пионерской комнаты клубом “Спадчына”.

3 кастрычніка. У актавай зале бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР з нагоды Першых Скарынаўскіх чытанняў адкрылася выстаўка “Скарыніяна” (з калекцыі А.Белага), на якой  прадстаўлена каля 130 твораў жывапісу, мастацтва, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выстаўка працягвалася да снежня 1986 года.
Усе ўдзельнікі скарынаўскіх чытанняў атрымалі памятны керамічны медаль Францыска Скарыны работы мастака Валянціна Прыешкіна, а найбольш выдатныя даследчыкі скарыназнаўства за плённы клопат аб развіцці скарыназнаўства – грамату клуба “Спадчына”, якую выканаў сябар клуба “Спадчына” мастак Алесь Цыркуноў.

13 снежня. Начальнік ЖЭС-23 Д.І.Солтан направіў старшыні клуба “Спадчына” А.Беламу “Предписание”:
“ В связи с тем, что водопроводные коммуникации в помещении, которое Вы занимаете в д.3 по ул. Менделеева находится в аварийном состоянии и при ремонте необходимо взрывать полы, ЖЭС-23 предлагает Вам складировать вещи временно в д.9 по ул. Уральской. Это Вам предлагалось и ранее начальником ЖЭС-23 тов. Солтаном Д.И.  Однако Вы отказались. ЖЭС-23 напоминает Вам, что выселение из помещения назначено на 17 декабря 1986 г. на 18.00.
Ваше отсутствие не будет являться причиной для приостановления выселения. Одновременно ЖЭС-23 напоминает, что за порчу и сохранность вещей ЖЭС-23 ответственности нести не будет”.

17 снежня. У клубе “Спадчына” было прызначана пасяджэнне. Даследчык беларускай геральдыкі Анатоль Кірылавіч Цітоў павінен быў выступіць па тэме: “Гарадская геральдыка Беларусі”. Сабралася шмат людзей. Яны ўбачылі: замкі ў памяшканні зламаны, мастацкія творы вывезены, не пашкадавалі нават шыльду клуба, якую пагнулі, вырвалі з дзвярэй і выкінулі. На ўсім былі бачны сляды вандалізму, разбурэння і пагрому: на падлозе валяліся паламаныя рамкі, парваныя графічныя творы, кускі гіпсу ад паламаных і пабітых скульптур і медалёў, парваныя слайды і фотаздымкі, папера.
Як потым высветлілася, усю мастацкую калекцыю вывезлі ў бамбасховішча па вул.Уральскай, 9. Нават камісія райвыканкама Партызанскага раёна была вымушана запісаць у акце аб знішчэнні трох мастацкіх твораў.
У акт не ўвайшоў пералік абрабавання інструменту, фарбаў, бронзавых зліткаў, турыстычных рукзакоў, палаткі і шмат іншаых рэчаў.

12 сакавіка 1986 г. Пасяджэнне клуба “Спадчына”, вул Мендзялеева, 3. У гасцях у сяброў

клуба беларускамоўны паэт з Варшавы Алесь Барскі.

 



12 сакавіка 1986 г. Мінск, Мендзялеева, 3. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Выступае паэт,

прафесар Варшаўскага універсітэта Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі).

 



Травень 1986 г. Мінск, Мендзялеева, 3. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Сябры ўважліва

слухаюць выступленне прамоўцы.

 



11 чэрвеня 1986 г. Мінск, Мендзялеева, 3. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Выступае першы

сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніл Гілевіч.

 



1987 год

Снежань
1986 г. – студзень 1987 г. Актывісты клуба “Спадчына” грукаліся ва ўсе дзверы партыйных і ўрадавых устаноў, шукаючы праўды і абароны сваіх правоў.
У гэты час у Мінск прыехала камісія з ЦК КПСС на чале з Кастэцкім Васілём Мікалаевічам па скарзе вялікай групы дзеячоў беларускай культуры аб гаротным стане беларускай мовы і культуры.
Старшыня клуба “Спадчына” А.Белы напісаў скаргу ў ЦК КПСС і перадаў яе непасрэдна старшыні камісіі:
“ В ЦК КПСС
от преподавателя кафедры марксистско-ленинской философии
естественных факультетов Белгосуниверситета им В.И.Ленина,
председателя клуба “Спадчына” при ЖЭС-23
Партизанского райисполкома города  Минска
Белого Анатолия Ефимовича.
По решению Партизанского райисполкома г. Минска в 1984 г. учрежден клуб “Спадчына”, которому было выделено жилищно-эксплутационной службой того же района помещение по ул. Менделеева, д.3. 20 феврвля 1985 г. клуб “Спадчына” торжественно принял первых посетителей.
В организационном отношении клуб подчинялся педагогу-воспитателю ЖЭС-23 Партизанского райисполкома, в идеологическом – партийному бюро электротехнического завода им. В.И.Козлова, который отвечает за всю воспитательную работу среди населения по месту жительства в микрорайоне “Слепянка”.
Клуб осуществляет: пропаганду белорусской, советской, мировой литературы и искусства, культуры и науки, эстетическое, культурное, патриотическое воспитание, способствует распространению знаний и культуры среди населения микрорайона и за его пределами.
За время своего существования клуб “Спадчына” превратился в настоящий художественный музей и хранилище произведений белорусских художников. В нем собрано свыше 1000 графических произведений, около 200 художественных произведений медальерного искусства, которые являются уникальной коллекцией, как по количеству, так и по художественной ценности в белорусском медальерном искусстве. Для сравнения скажем, что, например, в Белорусском государственном художественном музее хранится только 23 медали. Кроме того, в экспозиции клуба свыше 70 скульптурных произведений и 100 живописных и акварельных работ.
В клубе была развернута постоянно действующая выставка «Сыны земли белорусской», на которой было представлено свыше 300 художественных произведений.
Согласно ранее разработанному и утвержденному плану, 2 – 3 раза в месяц проводятся заседания клуба. За истекшее время было проведено более 25 заседаний, на которых присутствовало свыше 1500 посетителей.
На заседаниях клуба выступали многие видные писатели Белоруссии, деятели ее культуры и науки. Например, народные писатели Янка Брыль, Иван Шамякин, писатели Нил Гилевич, Адам Мальдис, Геннадий Кохановский, Геннадий Киселев, поэт с Польши Алесь Барский; ученые, доктора наук Анатолий Грицкевич, Георгий Штыхов, Иосиф Юхо, Эрнст Левков, искусствовед и редактор журнала «Мастацтва Беларусі» Евгений Сахута, искусствовед Надежда Высоцкая, сотрудники музея имени Якуба Коласа, Максима Богдановича, народной архитектуры, художественного музея и т.д.
Деятельность клуба «Спадчына» приобрела известность, как в Минске, так и в республике. Об этом свидетельствуют статьі в республиканской печати, например, “Звязда” 05.04.1985, “Советская Белоруссия” 06.03.1985 и 07.04.1985, “Літаратура і мастацтва” 01.03.1985, “Чырвоная змена” 06.03.1985, “Знамя юности” 03.03 1986, “Настаўніцкая газета” 27.02.1985, “Вечерний Минск” 19.03.1985, “Голас Радзімы” 21.03.1985, “Поступ Кастрычніка” 04.04.1985, журнал “Политинформатор и агитатор” № 2, 1985, чехословацкий журнал «Живот» 1984, № 49, с.29 и др.
Актив клуба вел большую работу по пропаганде изобразительного искусства Белоруссии. Так, в июне – июле 1984 г. была организована во Дворце Белсовпрофа выставка “Медальерное искусство Белоруссии” (такая выставка была организована в республике впервые), в декабре 1985 г. – выставка “Скориниана” в БГУ им В.И.Ленина, в январе – мае – та же выставка в помещении Белорусской Советской Энциклопедии им. П.Бровки, в октябре – декабре, во время проведения Скорининских чтений – в библиотеке им. Якуба Коласа АН БССР.
Клуб один из первых начал и активно проводит работу по созданию культурного фонда. Со своих запасников он передал в БГУ им. В.И.Ленина 103 графические произведения, благодаря чему там была создана художественная галерея графики. В настоящее время подготовлено к передаче свыше 200 графических произведений и 30 медалей для создания в библиотеке БГУ зала графики (наподобие зала графики в Вильнюсском университете, с которым сотрудничает и соревнуется БГУ им. В.И.Ленина).
Однако сейчас вся деятельность клуба “Спадчына” приостановлена, клуб насильственно закрыт, все его имущество, в том числе все художественные произведения, свезены в бомбоубежище по ул.Уральская, д. 9. Все это производилось в отсутствие руководства членов клуба работниками ЖЭС. Складирование в неприспособленном помещении может привести к порче и гибели ценнейших произведений белорусского искусства.
Вся ответственность за закрытие клуба, на мой взгляд, ложится на секретаря горкома партии Петра Кузьмича Кравченко и секретаря Партизанского райкома партии Галину Иосифовну Панфилович.
Я неоднократно обращался к ним за помощью с просьбой, чтобы сохранить клуб. Неоднократно обращались к П.К.Кравченко и в Партизанский РК КПБ с такой же просьбой депутат Верховного Совета СССР, член ЦК КПБ, Герой Соцтруда, народный писатель Белоруссии Иван Петрович Шамякин и другие известные в республике писатели и деятели культуры. Однако после очередных заверений партийных органов горкома и райкома, что клуб “Спадчына” будет функцианировать, через неделю я получал предписание от пожарных органов, что в клубе нельзя собираться “по противопожарным нормам безопасности” не более пяти человек и от начальника ЖЭС-23, который категорически требовал, чтобы клуб освободил помещение “в добровольном порядке”. “В противном случае ответственность за сохранность и порчу вещей ЖЭС-23 нести не будет”. Сначала такие требования исходили от ЖЭС-23 якобы в “связи с решением горисполкома № 121 от 6 мая 1986 года передать помещение, которое занимает “Спадчына”, для размещения мастерской для проведения мелких ремонтно-бытовых работ”. Когда эта версия лопнула, была выдвинута новая. “В связи с тем, что водопроводные коммуникации в помещении, которое Вы занимаете в д. 3 па ул. Менделеева, находится в аварийном состоянии…” и т.д. Такое обоснование было выдвинуто 13 декабря 1986 г. В начале самых сильных холодов, а уже 17 декабря 1986 г. был совершен по-существу варварский акт против белорусской культуры, при этом ЖЭС-23 действительно осуществил свою угрозу насчет “порчи вещей, не неся при этом никакой ответственности” (Согласно акта от 19.12.86 за подписью заместителя председателя Партизанского райисполкома Н.В.Дерябиной, некоторые произведения искусства пришли в негодность).
После совершения таких неразумных, ничем не оправданных по своей поспешности и жестокости действий руководства ЖЭС-23, которые были явно инспирированы по указанию Партизанского РК КПБ и Минского ГК КПБ, я обращался в эти партийные органы за помощью по восстановлению клуба и спасению художественных ценностей.
П.К.Кравченко вообще отказался меня принять в свой приемный день по моей предварительной записи на прием. Заведующая отделом пропаганды Минского ГК КПБ т. Я.Б.Юферова, а также секретарь Партизанского РК КПБ  Г.И.Панфилович сначала обещали поправить дело. По этому же поводу в РК КПБ и ГК КПБ обращались народный писатель И.П.Шамякин, корреспондент “Литературной газеты” в Белоруссии А.Н.Козлович и др. Все они получили заверения, что клуб будет восстановлен и художественные ценности сохранены.
Однако на протяжении более месяца ничего в этом отношении не сделано.
К сказанному еще хочу добавить, что вообще моя деятельность коллекционера, собирателя произведений белорусского искусства, усиление пропаганды этого искусства через посредство выставок постоянно встречает возражения, препятствия со стороны официальных и должностных лиц, в частности секретаря Минского ГК КПБ П.К.Кравченко. Так, организованная в июне 1986 г. через клуб “Поиск” во Дворце Белсовпрофа выставка “Художественная Скориниана”, посвященная 500-летию со дня рождения выдающегося восточнославянского первопечатника Франциска Скорины была по приказу П.К.Кравченко запрещена к открытию (в день объявленного вернисажа к недоумению собравшихся на него любителей искусства, представителей общественности и культуры) и демонтирована. Пригласительные билеты, каталоги и афиши этой выставки были разосланы и расклеены по всему городу.
Все вышеизложенное позволяет говорить о недоброжелательном отношении некоторых партийных и должностных лиц города к проявлению инициативы в развитии национальной культуры, ее пропаганде, патриотическом, интернациональном, эстетическом и культурном воспитании трудящихся и лично к моим искренним усилиям в этом направлении. В результате всего происходящего я терплю не только моральный урон как гражданин, педагог, преподаватель. Стрессовое состояние уложило меня на месяц в больницу. Вокруг меня складывается такая нездоровая обстановка, что я не имею уверенности в своем будущем.
Убедительно прошу комиссию ЦК КПСС помочь в разрешении назревших, важных и актуальных общественных и касающихся лично меня вопросов.
23.01.1987. А.Белый”

Гэты ліст паспрыяў таму, што сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі Валерый Андрэевіч Пячэннікаў даў дазвол на прыняцце старшыні клуба. Сустрэча адбылася ў прысутнасці  сакратара Мінскага ГК КПБ Пятра Краўчанкі і сакратара Партызанскага РК КПБ Галіны Панфіловіч. У выніку двухгадзіннай размовы старшыня клуба быў запэўнены, што дзейнасці клуба не будзе рабіцца перашкод, памяшканне будзе аддадзена ці прадстаўлена новае, калекцыя з бамбасховішча  будзе перавезена ў клуб.
Але сапраўдным вынікам з’явілася рашэнне выканкама Партызанскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 10.06.1987 г.
“Слушали: об эксплуатации клубом ”Спадчына” цокольного помещения по ул. Менделеева, д.3.
Докл. т. Гололоб Е.Д. – зам. председателя исполкома.
Решили: на основании постановления СВПЧ-12 Партизанского района от 7 июля 1986 года, заключения райСЭС от 8 июня 1987 года считать невозможным дальнейшую эксплуатацию помещения по адресу: ул. Менделеева, д. 3 под размещение клуба  ”Спадчына”.
Председатель исполкома Т.Н.Дудко
Секретарь исполкома Е.И.Линник”.

Стукаліся сябры клуба і ў дзверы цэнтральных і рэспубліканскіх рэдакцый, каб знайсці паратунак і падтрымку, спадзеючыся, што грамадская думка нейкім чынам паўплывае на рашэнне партбосаў. Адзіную маральную падтрымку сябры клуба атрымалі ад беластоцкай газеты “Ніва”, якая 19 красавіка 1987 года надрукавала вялікі артыкул “Без учарашняга няма сённяшняга” – пра вопыт работы клуба “Спадчына”.

17 снежня. У гадавіну варварскай акцыі ў дачыненні да клуба, яго сябры зноў вырашылі распачаць актыўную дзейнасць. Па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніцтвам ЖЭС-97 мікрараёна “Вяснянка” і відэамузычным каааператывам, які арандаваў залу ў памяшканні ЖЭС-97, была ўзгоднена сумесная дзейнасць і магчымасць для клуба “Спадчына” праводзіць у адпаведныя дні свае пасяджэнні.
На гэта пасяджэнне запрасілі для выступлення прафесара Анатоля Пятровіча Грыцкевіча. Сабраліся сябры клуба, прыехаў дакладчык, – зала зачынена. Вахцёр кажа “не веляна”. Як “не веляна”, калі днём яшчэ было “веляна”.
Нарэшце прыязджае сам начальнік ЖЭС-97 і паведамляе, што за некалькі гадзін да пачатку пасяджэння клуба ў ЖЭС-97 прыехалі першы сакратар Мінскага ГК КПБ Галко і сакратар Мінскага ГК КПБ П.К.Краўчанка, як быццам бы з мэтаю азнаямлення дзейнасці відэамузычнага кааператыва. Але тут жа аддалі загад начальніку ЖЭС-97 ні ў якім разе не дапусціць пасяджэння клуба “Спадчына”.

1988 год

20 студзеня.
Намечана пасяджэнне клуба ў зале ЖЭС-27 па вул. Варашылава, д. 24. Сабраліся сябры клуба, прыйшоў дакладчык – пісьменнік  Генадзь Кісялёў, прыйшлі два функцыянеры з Мінскага гаркама касамола. Але зноў паўтараецца той непрывабны малюнак, што і ў папярэдні раз. Зноў не пускаюць у залу.  Праз некаторы час прыязджае начальнік ЖЭС-27 Міхаіл Рыгоравіч Юнас і ў грубай форме, з лаянкай патрабуе аслабаніць памяшканне.
Але сябры клуба не разгубіліся, прапанавалі ўсім перайсці ў суседнюю школу і там, па дамоўленасці з яе дырэкцыяй, правесці пасяджэнне.
Генадзь Кісялёў выступіў на актуальную тэму: “Кастусь Каліноўскі і рэвалюцыйная барацьба ў Беларусі”.
Набліжалася 150-годдзе з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, і нацыянальна-свядомая інтэлігенцыя вырашыла адзначыць гэты юбілей.

4 лютага. У актавай зале Беларускага тэхналагічнага інстытута имя С.М.Кірава адбыўся вечар памяці Кастуся Каліноўскага, на якім экспанавалася выстаўка “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 г. ў Беларусі”. Было прадстаўлена каля 70 графічных твораў, прысвечаных змагару і яго паплечнікам, а таксама падзеям студзеньскага паўстання 1863 года..

26 лютага. У Палацы культуры чыгуначнікаў Мінскі інстытут культуры пад эгідай   Кастрычніцкага РК КПБ г. Мінска праводзіў вечар, прысвечаны 150-годдзю нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-й гадавіне паўстання 1863 – 1864 гадоў, на якім экспанавалася выстаўка “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі”. Выстаўка працягвалася каля месяца. У апошні момант знікла кніга водгукаў аб выстаўцы, дзе былі водгукі выдатных дзеячоў культуры, пісьменнікаў, навукоўцаў і многіх з тых, каму дарагое імя К.Каліноўскага і наша гістарычная спадчына.
Аб гэтай выстаўцы пісалі газеты “Літаратура і мастацтва” № 11 ад 11 сакавіка 1988 г. і  “Трактар” № 45 ад 5 сакавіка 1988 г.

30 сакавіка. З дазволу Мінскага ГК КПБ Палацу культуры Белсаўпрофа дадзена магчымасць “для эксперыменту” правесці пасяджэнне клуба. У 101-м пакоі Палаца культуры сабралася шмат сяброў клуба. Выступіў пісьменнік Эрнст Ялугін на тэму: “Цішка Гартны і стварэнне БССР”.
Пасля выступлення і адказаў на пытанні прысутных, слова ўзяла дырэктар Белсаўпрофа Валянціна Уладзіміраўна Шчытцова, якая па рэкамендацыі Мінскага ГК КПБ замяніла ліберальнага Васіля Мікалаевіча Барысевіча. Спаслаўшыся на сваю занятасць, яна, аднак, 45 хвілін гаварыла аб тым, што наступнае пасяджэнне клуба ў яе палацы не можа адбыцца, так як няма для гэтага ўмоў. Гэта выклікала абурэнне сяброў клуба, што было выкарыстана В.У. Шчытцовай, каб пасля абвінаваціць сяброў клуба ў экстрэмізме, нецярпімасці, ярым нацыяналізме і ўсіх іншых грахах.
Зноў прышлося шукаць памяшканне для новых пасяджэнняў.

4 траўня. Паводле сумеснай дамоўленасці кіраўніцтва клуба з дырэктарам дзіцячай бібліятэкі   № 2  (па вул. Кузьмы Чорнага, 10) Аляксандрай Кліменцьеўнай Лісоўскай –  шчырай прыхільніцай нацыянальнага Адраджэння, клуб “Спадчына” на нейкі час пераносіць сваю дзейнасць у памяшканне гэтай бібліятэкі.
З нагоды юбілею стварэння БССР на пасяджэнне запрасілі супрацоўніка Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, кандыдата гістарычных навук Віталя Уладзіміравіча Скалабана, які выступіў на тэму: “Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта”.

18 траўня. Пасяджэнне клуба ў памяшканні дзіцячай бібліятэкі № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Выступае прафесар Анатоль Пятровіч Грыцкевіч на тэму: “Гістарычная навука Беларусі перыяду феадалізму: цяжкасці, белыя плямы, перспектывы развіцця”.

1 чэрвеня. Пасяджэнне клуба ў памяшканні дзіцячай бібліятэкі № 2. Выступае пісьменнік Барыс Іванавіч Сачанка на тэму: “Развіццё культуры Беларускага народа па-за межамі рэспублікі эмігранцкімі коламі”.

15 чэрвеня. Пасяджэнне клуба ў памяшканні дзіцячай бібліятэкі № 2. Выступае прафесар Анатоль Пятровіч Грыцкевіч на тэму: “1000-годдзе хрышчэння Русі і гісторыя праваслаўнай царквы ў Беларусі”.

7 верасня. Пасяджэнне клуба ў памяшканні дзіцячай бібліятэкі № 2. Выступае доктар юрыдычных навук, прафесар Белдзяржуніверсітэта Язэп Аляксандравіч Юхо на тэму: “Статут Вялікага Княства Літоўскага”. На гэтым пасяджэнні прысутнічала 3 чалавекі з органаў КДБ, якія перад пачаткам збору прад’явілі А.К.Лісоўскай свае пасведчанні, папрасілі стос часопісаў, селі на заднія лаўкі і папярэдзілі, каб А.К.Лісоўская маўчала і нікому нічога не казала.
Зноў адмова ў памяшканні і зноў прыйшлося яго шукаць. Каля месяца адшуквалі новае памяшканне і чакалі дазволу на правядзенне мерапрыемстваў.

7 кастрычніка. У бібліятэцы імя Янкі Купалы па вул. Веры Харужай адбылося чарговае пасяджэнне клуба. Тэма выступлення прафесараў Язэпа Аляксандравіча Юхо і Георга Васілевіча Штыхава: “Паходжанне беларусаў” па матэрыялах “круглага стала”, якія былі змешчаны ў газеце “Звязда” ад 30 жніўня 1988 г.
Такая форма сумеснага выступлення вядомых вучоных, падключэнне да дыспуту сяброў клуба, дзе разглядаліся розныя погляды, натхняла на пошук новых метадычных форм правядзення пасяджэнняў.
19 кастрычніка. У гэты дзень дэмакратычная грамадскасць Мінска праводзіла некалькі цікавых мерапрыемстваў. Галоўным сярод іх быў сход у Чырвоным Касцёле, дзе арганізацыйна ствараўся “Мартыролаг Беларусі” і Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”.
У гэты вечар было намечана ў бібліятэцы імя Янкі Купалы пасяджэнне клуба на тэму: “Праблема дзяржаўнасці ў сярэднявеччы”.
Шматлікія сябры клуба, улічваючы важнасць падзей і вялікую зацікаўленасць паехалі ў Чырвоны Касцёл, зарэгістраваліся там, а пасля прысутнічалі на пасяджэнні клуба. У клубе сабралася звыш 60 сяброў.
Выступалі прафесар Язэп Аляксандравіч Юхо і гісторык Мікола Іванавіч Ермаловіч. На пасяджэнні прысутнічалі і прадстаўнікі школы прафесара Абэцэдарскага з БДУ, гаркама партыі. Разгарнуўся цікавы дыспут. Спрэчкі працягваліся аж да дзесяці гадзін вечара. І зноў былі забаронены пасяджэнні клуба ў будынку бібліятэкі.

30 кастрычніка. Знакаміты мітынг, прысвечаны Дзядам. Напярэдадні па горадзе папаўзлі чуткі аб прэвентыўных арыштах. 29 кастрычніка вечарам на кватэры старшыні клуба сабраліся прадстаўнікі некалькіх плітычных клубаў, у тым ліку старшыня клуба “Современник” Леў Крывіцкі, рэжысёры тэлебачання Юры Хашчавіцкі і Аркадзь Рудэрман. Абмеркавалі становішча. Вырашылі, што ўсе кіраўнікі заклічуць сяброў сваіх арганізацый на масавы ўдзел у мітынгу.
З раніцы па тэлефоне пачалі паступаць ад сяброў клуба трывожныя весткі аб канцэнтрацыі войск, міліцыі, баявой тэхнікі, вадамётаў, пажарных машын у раёне збору мітынгуючых.
Сябры клуба дамовіліся сустрэцца на перакрыжаванні былога праспекта Леніна і вуліцы  Каліноўскага, каля парку побач з Маскоўскімі могілкамі. Калі старшыня клуба набліжаўся да купкі сваіх сяброў, то ўбачыў пераапранутых кэдэбэшнікаў і пазнаў аднаго з іх – падпалкоўніка Аляксандрава, які 7 ліпеня арыштаваў А.Белага ў парку Янкі Купалы, калі той з’явіўся з мегафонам на мітынг, які ладзілі клуб “Современник” і “Политическая альтернатива”.
Пазнаў А.Белага і падпалкоўнік Аляксандраў, бо ціхім голасам прамовіў сваім людзям: “А вось і Белы ідзе”.
Значыць, чакалі кіраўніцтва клуба, менавіта, у месцы яго збору.
Служба падслухоўвання КДБ працавала бездакорна.
Праз некалькі хвілін сябры клуба былі акружаны кэдэбэшнікамі. На Анатоля Белага і Яўгена Гучка накінуліся, скруцілі рукі, і каб не вельмі супраціўляліся і часткова страцілі прытомнасць, пырнулі пальцамі ў вочы і кінулі ў міліцэйскі “козлік”.
А побач, праз праезджую частку вуліцы Каліноўскага, у гэты самы момант пераапранутыя кэдэбэшнікі спрабавалі арыштаваць Зянона Пазняка. Але сіл у іх аказалася недастаткова, занадта вялікі апетыт праявілі, каб адначасова і  загадзя арыштаваць усіх палітычных дысідэнтаў.
А.Белы і Я.Гучок былі дастаўлены ў міліцэйскі ўчастак Першамайскага раёна, дзе іх пратрымалі да вечара, дабіваючыся самых абсурдных паказанняў. Але мэты сваёй следчыя не дасягнулі. У міліцыі А.Белы і Я.Гучок сустрэлі мастака Аляксея Марачкіна і ўсю яго сям’ю. А.Марачкіна добра пачаставалі “чаромхай”. З вачэй яго бесперапынна ліліся слёзы, плашч яго быў мокры ад іх.

1 лістапада. У выставачнай зале аб’яднання беларускіх музеяў у Траецкім прадмесці па вул. Старавіленскай, д.14, адкрылася выстаўка “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі” з калекцыі А.Белага. На ёй было прадстаўлена звыш 80 жывапісных, графічных, скульптурных і медальерных твораў, прысвечаных К.Каліноўскаму.
Былі выдадзены запрашальны білет, афіша і каталог.
Цікавасць да выстаўкі была праяўлена як з боку нацыянальна-свядомых сіл, так і з боку дзяржаўна-міліцэйскіх. На двух машынах да выставчнай залы прывезлі міліцыянтаў. У памяшканне зайшло шмат пераапранутых кэдэбэшнікаў, якія сноўдаліся каля мастацкіх твораў і пільна сачылі за прадстаўнікамі нефармальных аб’яднанняў.
На гэты раз улады пабаяліся забараняць выстаўку, ці рабіць правакацыю. На яе адкрыццё прыйшлі прадстаўнікі пасольства Польшчы.
Выстаўка працавала да 15 лістапада. Пра яе пісалі: “Мінская праўда” ад 06.10.1988 г. “Прысвячэнне Каліноўскаму”; “Вячэрні Мінск” ад 10.10.1988 г. “Дарогі Каліноўскага”; “Знамя юности” ад 15.10.1988 г. “А он мятежный…”; “Настаўніцкая газета” ад 23.10.1988 г.  “Прысвечана Кастусю Каліноўскаму”; “Вечерний Минск” ад 05.01 1989 г. “Сыну земли белорусской”; “Голас Радзімы” ад 16.10.1988 г. пад рубрыкай “З культурнага жыцця” і інш.

4 лістапада. На філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта ў аўдыторыі імя Якуба Коласа адбылося пасяджэнне клуба. Даклад “Паходжанне славян” зрабіў дэкан гістарычнага факультэта прафесар Эдуард Міхайлавіч Загарульскі. Дэкан філалагічнага факультэта  прафесар Аляксей Воўк не мог адмовіць у выступленні свайму калегу.

9 снежня. Пасяджэнне клуба на філалагічным факультэце БДУ у аўдыторыі імя Міхася  Ларчанкі. Выступіў загадчык кафедры беларускай літаратуры БДУ, прафесар, паэт Алег Лойка на тэму: “Эпоха Адраджэння”.
І гэтай асобе дэкан не мог адмовіць. Але на другі дзень пасля пасяджэння клуба А.Воўк выклікаў яго і, спаслаўшыся, што нехта падрапаў фотаздымак нейкага беларускага паэта, катэгарычна адмовіў у далейшым правядзенні вечароў.
На вечар былі запрошаны і прысутнічалі сябры клуба “Современник”, якіх улады таксама пазбавілі памяшкання.

24 снежня. Пасяджэнне павінна было адбыцца ў спартыўнай зале Інстытута народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, якую прадставіў шчыры прыхільнік нацыянальнага Адраджэння і незалежнасці Беларусі, трэнер па штанзе, выкладчык БДУ Віктар Фёдаравіч Кавалёў.
На пасяджэнне былі запрошаны сябры клуба “Современник”.
Каля ўваходу ў спартыўную залу, сабралася звыш 50 чалавек. Прыйшоў і дакладчык, пісьменнік і перакладчык ВасільСёмуха, які расказаў аб перакладзе Евангелля на беларускую мову.
Нарэшце прыйшоў Віктар Фёдаравіч Кавалёў і паведаміў, што ў 14.00 гадзін прарэктар інстытута загадаў зачыніць залу. Ключ ад залы ён забраў. Нават метадам зрыву спартыўных трэніровак і заняткаў са студэнтамі, ўлады хацелі прадухіліць магчымасць пасяджэння клуба. Сітуацыя стала яшчэ больш зразумелай, калі з двух бакоў двара нас аблажылі нарады міліцыянтаў. Пісьменнік Васіль Сёмуха прыняў надзвычай смелае і  арыгінальнае рашэнне. Ён прапанаваў сябрам клуба зрабіць сваё выступленне на пляцоўцы перад уваходам у залу. Усе пагадзіліся і з задавальненнем выслухалі яго паведамленне. Сумесна з намі слухалі міліцыянты і дружыннікі. І калі пачаліся пытанні, то ўжо нельга было зразумець, хто іх задае: ці сябры клубаў “Спадчына” і “Современник”, ці дружыннікі і міліцыянты.
Зноў пацягнуліся доўгія месяцы пошукаў памяшкання.

1989 год

18 сакавіка. Віленскія беларусы ладзілі 125-я ўгодкі з дня пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага на Лукішскай плошчы ў Вільні. Былі запрошаны прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычных арганізацый горада Мінска. Сябры клуба “Спадчына” прынялі ўдзел у гэтай акцыі. На Лукішскай плошчы з прамовай аб К.Каліноўскім выступіў старшыня клуба А.Белы.

12 траўня. Пасяджэнне сяброў клуба “Спадчына” сумесна з сябрамі клуба “Абсяг” у Доме кнігі на праспекце Машэрава. Клуб “Абсяг” быў створаны актыўным сябрам клуба “Спадчына” Яўгенам Сяргеевічам Гучком сумесна з сябрамі – супрацоўнікамі выдавецтваў.
На сустрэчу запрасілі беларуса з ЗША, вучонага-фізіка Юры Арэхву, які прыехаў у Мінск і стажыраваўся ў БДУ на кафедры ядзернай фізікі.
Юры Арэхва расказаў аб жыцці беларускай абшчыны ў ЗША, аб жыцці ў Амерыцы, аб праблемах атамнай энергетыкі і праблемах у сувязі з чарнобыльскай навалай.

25 траўня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Згоду на атрыманне дазволу папярэднічалі шматлікія дамоўленасці з начальнікам упраўлення культуры Мінскага гарвыканкама Аляксандрам Аляксандравічам Літвіновічам, а таксама з дырэктарам дзіцячых бібліятэк горада Мінска Лінай Міхайлаўнай Сачко і загадчыцай дзіцячай бібліятэкі № 2 Аляксандрай Кліменцьеўнай Лісоўскай, шчырай прыхільніцай нацыянальнага Адраджэння, якая падказвала, якія захады трэба рабіць, сама спрыяла перамовамі, самае галоўнае, брала на сябе адказнасць за пасяджэнні.
Урэшце клуб атрымаў дазвол на памяшканне і на права свайго напаўлягальнага існавання. Па традыцыі,пасля доўгага перапынку, пасяджэнне распачаў прафесар Анатоль Пятровія Грыцкевіч. Тэма выступлення: “Праблемы развіцця гістарычнай навукі Беларусі”.

8 чэрвеня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Выступленне доктара гістарычных навук Леаніда Давыдавіча Побаля. Тэма даклада: “Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Культура славян, радовыя паселішчы, курганы, археалагічныя раскопкі”. Выступленне дакладчык суправаджаў каляровымі слайдамі.  Пасля выступіў артыст опернага тэатра Віктар Іванавіч Скарабагатаў. Ён расказаў аб сваёй працы па збору старажытных беларускіх кантаў, аб паездцы ў ЗША, сустрэчы з беларусамі Амерыкі і спеваком Данчыкам Андрусішыным.

15 чэрвеня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Выступіў спявак Віктар Іванавіч Скарабагатаў і яго канцэртмайстар Галіна Барысаўна Каржанеўская. Віктар Скарабагатаў расказаў аб сваёй дзейнасці па збору старажытнай беларускай музыкі, кантаў, былін. Ён выканаў розныя творы са свайго рэпертуара. Напрыканцы вечара слухалі пласцінку з запісам песень у выкананні Данчыка Андрусішына.

22 чэрвеня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Выступленне Міколы Іванавіча Ермаловіча на тэму: “Старажытнае Полацкае княства”.
Пасля выступіў ксёндз Ян Матусевіч, які запрасіў спадчынцаў да сябе ў в. Бураны на прастольнае свята Пятра і Паўла, якое адбудзецца 29 чэрвеня.

24 –25 чэрвеня. Вільня. Устаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”. На з’ездзе прысутнічала звыш 10 сяброў клуба “Спадчына”. 25 чэрвеня старшыня клуба “Спадчына” А.Белы разам са старшынём клуба “Сябрына” (Вільня) Валянцінм Стэхам узначалілі шэсце і ўскладанне вянкоў на Туравай гары, дзе праходзіў з’езд, на Лукішкінскай плошчы – месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. У час ускладання вянка з прамовай выступіў А.Белы.

27 чэвеня. Дом літаратара. Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы ім Францыска Скарыны. Большасць сяброў клуба бярэ ўдзел у з’ездзе. Па пытаннях статута Таварыства выступіў старшыня клуба, ён жа быў абраны ў склад рэвізійнай камісіі Таварыства.

5 кастрычніка. Пасяджэнне клуба ў бібліятэцы імя Янкі Купалы. Адбылася сустрэча з вядомым спеваком ЗША Данчыкам Андрусішыным. На сустрэчу прыйшло шмат сяброў клуба, творчай інтэлігенцыі. Кнігі і ручнік прэзентаваў Данчыку старшыня клуба Анатоль Белы, мастакі Яўген Ціхановіч, Антаніна Лапіцкая, Раіса Сіпілевіч, Міхась Карпук – свае мастацкія творы.
Слова бралі вядомыя вучоныя Анатоль Грыцкевіч, Язэп Юхо, Леў Казлоў, паэт Яўген Гучок. Сябар клуба “Спадчына” Артур Ляўковіч прысвяціў Данчыку верш “Да вяртання, Данчык!” (Надрукавана ў альманаху).
Аб сустрэчы Данчыка з сябрмі клуба “Спадчына” Святлана Белая змясціла ў газеце “Трактар” ад 31 красавіка 1989 г. артыкул “Да вяртання, Данчык!”, дзе быў змешчаны верш Артура Ляўковіча.
Пасля гэтага цікавага і карыснага мерапрыемства было адмоўлена ў выкарыстанні залы бібліятэкі. Зноў доўгія пошукі і безвыніковыя перамовы з гарадскімі ўладамі. Улады ідуць на хітрасць і дазваляюць праводзіць пасяджэнне клуба на ўскраіне горада, маючы надзею, што туды ніхто не прыедзе.

15 лістапада. Чарговае пасяджэнне клуба адбылося ў зале бібліятэкі імя М.Астроўскага на праспекце газеты “Правда”, 20, мікрараён Паўднёвы Захад. Прысутнічала звыш 75 сяброў клуба, бо кіраўніцтва клуба правяло папярэдне вялікую агітацыйную работу.
Тэма пасяджэння: “Гісторыя царквы ў Беларусі і праблемы Адраджэння”. З асноўным дакладам выступіў прафесар Анатоль Пятровіч Грыцкевіч. Ён зрабіў паведамленне аб гісторыі царквы ў Беларусі, развіцці праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і пратэстанцкіх канфесій, аб іх узаемасувязях, узаемаадносінах. Выступілі супрацоўнікі АН БССР Леў Паўлавіч Мірачыцкі, Мікалай Мікалаевіч Арочка, Уладзімір Міхайлавіч Конан.
Ад праваслаўнай царквы слова браў Міхась Арэшка. Ён паведаміў аб працэсе аўтанамізацыі царквы ў Беларусі, аб наданні Мітрапаліту Мінскаму і Гродненскаму годнасці Экзарха Беларусі, аб новым статусе праваслаўнай царквы ў Беларусі.
Ад пратэстанцкай царквы выступіў прапаведнік Эрнст  Сабіла. Ён гаварыў аб працэсе беларусізацыі і намаганнях яго канфесіі данесці слова Божае на роднай мове.
Ад каталіцкай царквы выступіў тапаніміст Ігар Курыцын. Ён паведаміў аб стварэнні ў Беларусі Біскупства.
Выступіла паэтэса  Вольга Іпатава, якая гаварыла аб высокай духоўнасці веруючых людзей, нашых папярэднікаў, аб тым, што царква павінна служыць добрай справе нашага нацыянальнага Адраджэння. Вечар закончыўся малітвай за Беларусь, якую прачытаў прапаведнік Эрнст Сабіла.
Мерапрыемства такога кірунку, пасля доўгага прымусовага панавання атэізму, прайшло ў Беларусі ўпершыню. Розгалас аб ім дайшоў аж да Швецыі. Хаця наш друк, як заўсёды, намагаўся замаўчаць падзею, але, дзякуючы прагрэсіўнаму журналісту Алесю Нікалайчанку, паведамленне пра вечар трапіла на старонкі “Вячэрняга Мінска” 17 лістапада 1989 г.

21 лістапада. Пасяджэнне клуба ў бібліятэцы № 10 (бульвар Шаўчэнкі). Тэма: “Міфы ў гістарычнай навуцы Беларусі”. Даклад зрабіў пісьменнік Уладзімір Арлоў. Ён разгледзеў 10 міфаў  гістарычнай навукі Беларусі: 1) Аб адсутнасці дзяржаўнасці да 1919 г.; 2) Барацьба за ўз’яднанне з Расіяй; 3) Барацьба супраць нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту; 4) Аб забітасці і непісьменнасці народа; 5) Аб адсутнасці навуковых устаноў да рэвалюцыі; 6) Аб ускрайнасці Беларусі ў царскай імперыі; 7) Аб працэсе 20 –30-х гадоў ХХ стагоддзя ў Беларусі і інш.
Напрыканцы былі разгледжаны палітычныя падзеі 60 – 70-х гадоў ХХ стагоддзя ў  Беларусі.

12 снежня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул Кузьмы Чорнага, 10. Тэма: “Беларусь у войнах ХІХ ст.” Дакладчык доктар гістарычных навук, прафесар Міхась Аляксандравіч Ткачоў. Ён выклаў новыя погляды на ўтварэнне Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, падтрымаў навуковую канцэпцыю ўтварэння ВКЛ гісторыка Міколы Ермаловіча.
На пасяджэнне запрошаны гісторыкі Л.Д.Побаль, Я.А.Юхо, Л.П.Мірачыцкі, тэлебачанне зрабіла запіс выступлення М.А.Ткачова. Тэкст выступлення М.А.Ткачова запісала  сябра клуба Святлана Белая, апрацавала і надрукавала яго ў двух нумарах часопіса “Беларуская мова і літаратура” за 1990 г.

26 снежня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Тэма: “Слова аб палку Ігаравым” – выдатны помнік старажытнай рускай літаратуры”.
Выступілі доктар філалагічных навук, прафесар Мінскага педагагічнага інстытута, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар энцыклапедычнага даведніка “Слово о полку Игореве” Міхаіл Булахаў,  заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат прэміі імя Джавахарлала Неру, аўтар ілюстрацый “Слово…” мастак Георг Георгіевіч Паплаўскі, кампазітар Людміла Карпаўна Шэлег.
У зале бібліятэкі наладжана мастацкая і кніжная выстаўкі з графічных твораў Алены Лось, Георга Паплаўскага, экслібрысаў мастакоў Генадзя Сцяпанавіча Грака і Яўгена Міалаевіча Ціхановіча, прысвечаных “Слову…”, паштовых марак і кніг.

27 чэрвеня 1989 г. Мінск. Дом літаратара. Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя

Францыска Скарыны. Выступае старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы.

 



12 снежня 1989 г. Дзіцячая бібліятэка № 2 па вул. Кузьмы Чорнага. Пасяджэнне клуба

“Спадчына”. Сустрэча сяброў клуба з гісторыкам М.А.Ткачовым.

 




1990 год

16 студзеня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
З дакладам “Засяленне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускага народа” выступіў кандыдат гістарычных навук Міхась Міхайлавіч Чарняўскі.
Напрыканцы вечара старшыня клуба зрабіў паведамленне аб афіцыйным зацверджанні клуба “Спадчына” ў Партызанскім райвыканкаме. Клубу выдадзены пашпарт, ён становіцца юрыдычнай асобай. Наперадзе стварэнне пячаткі клуба і адкрыццё рахунку ў банку. Быў зацверджаны статут клуба.

22 студзеня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. З паведамленнем на тэму: “Картаграфія Беларусі” і паказам старажытных мапаў выступіў кандыдат гістарычных навук, картограф Леў Раманавіч Казлоў.

13 лютага. Першапачатковы збор быў у Чырвоным Касцёле (Дом кіно), адтуль накіраваліся ў хімічны корпус БДУ. Адбылася сустрэча з пісьменнікам Іванам Чыгрынавым – старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета БССР па міжнацыянальных адносінах. Ён распавёў аб той барацьбе, якая разгарнулася ў час прыняцця Закона аб мовах.

13 сакавіка. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. У госці да спадчынцаў прыйшоў айцец Аляксандр Надсан. На сустрэчы прысутнічала каля 200 чалавек – пісьменнікі, мастакі, кампазітары, спевакі, навукоўцы. Супрацоўнікі тэлебачання ўзялі ў госця інтэрв’ю і зрабілі дакументальны фільм пра сустрэчу.
Пра грамадскую і асветніцкую дзейнасць Аляксандра Надсана расказаў старшыня клуба “Спадчына”. Ён прэзентаваў 15 мастацкіх твораў у Лонданскую бібліятэку імя Францыска Скарыны, якую ўзначальвае айцец Надсан. За асабісты ўклад у развіццё Скарыніяны айцец Надсан  быў узнагароджаны граматай,  яму было нададзена званне ганаровага сябра клуба “Спадчына”.
З адказным словам выступіў Аляксандр Надсан. Ён распавёў аб жыцці і дзейнасці беларускіх згуртаванняў у Англіі і Амерыцы, аб стварэнні бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.
Заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў выканаў у гонар госця музычна-вакальны твор пра Францыска Скарыну і старажытны кант ХVІІ ст. Ноты твора ён перадаў айцу Надсану для яго бібліятэкі.
Выступіў паэт і навуковец Мікола Арочка, які прачытаў свой верш, прысвечаны святарам Беларусі. Павел Марціновіч прысвяціў свой верш айцу Аляксандру. На вечары выступілі паэт Яўген Гучок, загадчыца першай беларускамоўнай дашкольнай установы Галіна Прыма, паэт, філосаф Алег Бембель, доктар мастацтвазнаўства Віктар Шматаў, доктар гістарычных навук Леанід Побаль, кандыдат мастацтвазнаўства Міхась Раманюк.
Свае кнігі айцу Аляксандру перадалі Эрнст Ялугін, Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч і іншыя пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры.
Вечар закончыўся малітваю за Беларусь, якую прачытаў а. Аляксандр Надсан.

15 сакавіка ў 19.00 па Беларускаму тэлебачанню ў праграме “Навіны” паказалі пасяджэнне клуба “Спадчына” з удзелам айца Аляксандра, частку яго інтэрв’ю. На наступны дзень “Вячэрні Мінск” выліў на галаву айца Аляксандра Надсана негатыўную, брудную інфармацыю.

27 сакавіка. У гісторыка-краязнаўчым музеі-запаведніку горада Яраслаўля,  былым будынку трапезнай Спаса-Праабражэнскага манастыра адкрылася выстаўка “Францыск Скарына – 500 гадоў” (З калекцыі Анатоля Белага). Каля 100 твораў графікі, экслібрысаў, медальернага мастацтва і скульптуры  прадстаўлена на выстаўцы. Экспазіцыя музея  надзвычай трапна дапоўнена першадрукамі, якія выставілі на агляд работнікі музея з яго запаснікоў.
Аб гэтай выстаўцы пісалі яраслаўскія газеты “Северный рабочий” ад 8 красавіка 1990 г. у артыкуле “Возвращение Скорины” і “Юность” ад 5 мая 1990 г. у артыкуле “Спадчына” значит “Наследие”, была зроблена тэлеперадача па Яраслаўскаму тэлебачанню, і ТАСС зрабіла афіцыйнае паведамленне пра гэту падзею. Толькі не беларускія газеты!

18 красавіка. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Паведамленне аб культурных сувязях Мінска з Яраслаўлем, аб выстаўцы ў гонар 500-годдзя Францыска Скарыны ў Яраслаўлі, аб музеі-запаведніку зрабіў старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы.

29 траўня. Пасяджэнне клуба ў 443 аўдыторыі галоўнага корпуса БДУ. У гэты дзень ладзіўся агульнагарадскі мітынг. Было прынята рашэнне, што  пасяджэнне мэтазгодна праводзіць паблізу ад правядзення мітынгу.
Адбылася сустрэча з прафесарам лонданскага універсітэта Дзінглі. Прафесар Язэп Юхо, гісторык Мікола Ермаловіч прэзентавалі свае кнігі, а мастакі Уладзімір Басалыга, Міхась Карпук, Людміла Давыдзенка – свае творы.

20 чэрвеня. Сустрэча сяброў клуба з галоўным рэдактарам часопіса “Полымя” Сяргеем Законнікавым. Сябры клуба выкарысталі сустрэчу з рэдактарам часопіса дзеля знаёмства са сваімі творамі.

Жнівень – верасень. Старшыня клуба “Спадчына” па запрашэнню Нью-Йоркскага універсітэта знаходзіўся ў ЗША. 1 верасня адбылася сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі, на якой выступіў і старшыня клуба. Ён прывёз у ЗША каля 150 мастацкіх твораў на тэму: “Францыск Скарына і яго час”. Выстава была паказана беларусам Амерыкі ў іх новым будынку – культурным цэнтры “Полацак”.
Аб выставе паведамляла Літаратура і мастацтва” ад 26 кастрычніка 1990 г. у артыкуле “Адраджэнне – справа агульная”, “Настаўніцкая газета” ад 21 лістапада 1990 г. у артыкуле “Паяднаныя любоўю”.

26 верасня. Пасяджэнне клуба ў Доме літаратара (малая зала). Старшыня клуба  зрабіў справаздачу аб паездцы ў ЗША на ХІХ сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі, аб выстаўцы “Францыск Скарына і яго час”. Прысутнічалі журналісты газет “Чырвоная змена”, “Знамя юности”, радыё і тэлебачання. Вёў вечарыну прафесар Георг Штыхаў і рэжысёр Зміцер Лінкевіч.
Аб вечарыне зрабілі паведамленне некалькі рэдакцый, радыё, газета “Чырвоная змена” ад 2 кастрычніка 1990 г. у артыкуле “Цэнтр “Полацак” у Кліўлендзе”, “Знамя юности” ад 16 кастрычніка 1990 г. у артыкуле “Шануюць мову ў ЗША”. Тэлевізійная праграма не была паказана. Яе забаранілі.

10 кастрычніка. Сустрэча сяброў клуба з госцем з Амерыкі Юркам Станкевічам. Сабралася больш за 100 чалавек. Сярод іх прафесары Леанід Лыч, Георг Штыхаў, Уладзімір Конан, Міхаіл Булахаў, кандыдаты навук Міхась Раманюк, Леў Мірачыцкі, Уладзімір Навумовіч, пісьменнікі Кастусь Цвірка і Анатоль Клышка.

21 кастрычніка. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.    Тэма пасяджэння: “Праблема беларусізацыі і набажэнства ў царквах і касцёлах Беларусі”.
Ад праваслаўных святароў прысутнічаў айцец Георгій Латушка, ад пратэстантаў прапаведнік Эрнст Сабіла. Выступілі старшыня клуба Анатоль Белы , сябар клуба Мікола Аляксандравіч Якімовіч, айцец Георг Латушка, прапаведнік Эрнст Сабіла.
У спрэчках бралі ўдзел Яўген Гучок, Аляксандра Кліменцьеўна Лісоўская, іншыя сябры і прыхільнікі клуба. Была створана рэдакцыйная камісія па падрыхтоўцы і прыняццю звароту да хрысціянскіх абшчын у Беларусі, да ўсіх вернікаў.
Зварот быў падрыхтаваны і разасланы ва ўсе рэдакцыі газет, радыё і тэлебачанне, але  яго надрукавалі толькі газеты “Чырвоная змена” ад 6 мая 1991 г. і “Беларускі час” ад 20 мая 1991 г.

22 снежня. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.      Выступіў сябар клуба, старшы выкладчык кафедры ядзернай фізікі БДУ Артур Ляўковіч з дакладам: “Праблемы радыяцыйнага забруджвання дзяцей у выніку Чарнобыльскай катастрофы”. Даклад быў зроблены па асабістых матэматычных і фізічных разліках аўтара. Вынікі гэтых разлікаў пры падтрымцы і клопаце пісьменніка Васіля Быкава былі надрукаваны ў адным з нумароў газеты “Літаратура і мастацтва”.

25 студзеня 1990 г. Мінск. Мітынг сталічнага ТБМ імя Ф.Скарыны  каля помніка Янкі Купалы ў

падтрымку прыняцця Закона аб мовах у БССР.

Стаяць: А.Ліпень, І.Чарняўскі, А.Белы, Я.Гучок.

Слова бярэ старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы.

 



13 сакавіка 1990 г. Дзіцячая бібліятэка № 2 па вул. Кузьмы Чорнага. Вечар клуба “Спадчына”.

У гасцях сяброў клуба айцец Аляксандр Надсан з Лондана і а. Ян Матусевіч.

 



27 сакавіка 1990 г. Яраслаўскі гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік. Адкрыццё

мастацкай выстаўкі “Ф.Скарына. 500 год” (з калекцыі Анатоля Белага).

Стаяць дырэктар музея Веніамін Іванавіч Лебедзеў і Анатоль Яўхімавіч Белы.

 



27 сакавіка 1990 г.  Яраслаўскі гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік.

Адкрыццё мастацкай выстаўкі “Ф.Скарына. 500 год” (з калекцыі Анатоля Белага).

Выступае Анатоль Белы.

 



Сакавік 1990 г. Яраслаўль. Тумба з афішай “Франциск Скорина. 500 лет”.

 



1 верасня 1990 г. Кліўленд (ЗША). 19-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Экспазіцыя выстаўкі “Францыск Скарына і яго час” (з калекцыі Анатоля Белага).

А.Белы каля стэндаў экспазіцыі.

 



1 верасня 1990 г. Кліўленд (ЗША). Культурны цэнтр “Полацак”. 19-я сустрэча Беларусаў

Паўночнай Амерыкі. Старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы каля стэндаў

экспазіцыі сваёй выстаўкі “Францыск Скарына і яго час”.

 



1 верасня 1990 г. Кліўленд (ЗША).  19-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Выступае старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы.

 


1991 год

3 красавіка. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Выступала паэтэса Вольга Іпатава. Тэма выступлення: “Роля жанчын у старажытнай гісторыі Беларусі”. У канцы выступлення разгарнулася спрэчка па праблемах талерантнасці, рэлігійнасці, канфесійнасці, у прыватнасці – уніяцтва. Прышлі да высновы, што уніяцтва не панацэя для нашага народа – замест ярма маскоўскага дабраахвотна надзяваем хамут грэка-рымскі.
Толькі аўтакефальная царква спрыяе беларусізацыі грамадства і набажэнству ў царкве.

10 красавіка. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Выступіў навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР Уладзімір Мархель па тэме “Беларускія рамансы ХVІІІ ст.”, у якой ён закрануў гісторыю гэтай праблемы. Заслужаны артыст Беларусі, саліст опернага тэатра Віктар Скарабагатаў выканаў вакальныя творы, яму акампаніравала Ганна Каржанеўская. Спявак даваў на кожны твор падрабязны каментарый.

6 чэрвеня. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Пісьменнік Міхась Ткачоў расказаў пра “Беларускі ПЭН-цэнтр”, яго мэты, задачы. Пасля выступлення разгарэліся вострыя спрэчкі. Загадчыца бібліятэкі Аляксандра Кліменцьеўна Лісоўская заявіла, што, на яе думку, ПЭН-цэнтру няма каго абараняць з пісьменнікаў Беларусі, таму што амаль адзінкі знаходзяцца ў апазіцыі да існуючага ўраду. Яўген Гучок нагадаў, як многія вядучыя і народныя пісьменнікі Беларусі ўгаворвалі Ларысу Геніюш прымірыцца з уладамі, якія яе знявольвалі і нявечылі.
На пасяджэнні былі вырашаны некаторыя  арганізацыйныя пытанні. Згодна статута БНФ “Адраджэнне”, грамадскія арганізацыі мелі па квотам адно месца ў Сойме. Ад імя клуба “Спадчына” у Сойм БНФ “Адраджэнне” аднагалосна быў вылучаны Мікалай Якімовіч. Дэлегатамі на Другі з’езд ТБМ выбралі філосафа Алеся Анціпенку, паэта Артура Вольскага і іншых.

20 чэрвеня. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.  Тэма вечара: “Азнаямленне сяброў клуба з палітычным становішчам у Беларусі і дзейнасцю палітычных партый і рухаў”. Ад Сялянскай партыі выступіў заступнік старшыні партыі, доктар філасофскіх навук Валянцін Акулаў, ад сацыялістычнай “Грамады” – яе старшыня, доктар гістарычных навук Міхась Ткачоў, ад беларускіх хрысціян-дэмакратаў – Міхась Арэшка. Міхась Ткачоў паведаміў, што “Грамада” урэшце зарэгітравана Мінюстам БССР, а 19 чэрвеня зарэгістравалі і БНФ. Спрэчкі разгарэліся па праблеме прамых выбараў прэзідэнта. Валянцін Акулаў паставіўся да гэтай справы адмоўна, Міхась Ткачоў – станоўча, матывуючы тым, што працэс вылучэння ў прэзідэнты будзе добрай школай для нашага народа ў палітычнай барацьбе.

27 чэрвеня. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Доктар філасофскіх навук Мікола Іванавіч Крукоўскі асвятліў тэму “Суверэнітэт і культура нацыі”. Пасля пачаліся спрэчкі. У прыватнасці, выступіў філосаф Алесь Анціпенка са сваёй канцэпцыяй бачання праблемы фарміравання сучаснай беларускай культуры. На пасяджэнні вырашаны арганізацыйныя пытанні. Ад клуба “Спадчына” у гарадскую Раду БНФ вылучылі Алу Мікалаеўну Саскавец. Абмяркоўвалі святкаванне Купалля.

1 верасня. Сябры клуба “Спадчына” (15 чалавек) паехалі аўтобусам у Ракуцьёўшчыну на святкаванне 100-годдзя з дня народзінаў Максіма Багдановіча і адкрыцця  яго музея.

26 верасня. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Быкавым. Сабралася звыш 70 чалавек. Прэсу прадстаўлялі газеты “Літаратура і мастацтва”, “Беларускі час”, “Добры вечар”, “Знамя юности”, карэспандэнты беларускага радыё.
Васіль Быкаў  распавёў пра палітычныя праблемы Рэспублікі Беларусь, потым прасіў задаваць пытанні, на якія адказваў грунтоўна і шчыра. Было зразумела, што перад спадчынцамі выступае пісьменнік і грамадскі дзеяч, чалавек, які стаў сумленнем і гонарам нацыі, увасабленнем беларускага народа ў сусветнай супольнасці народаў.    Выступленне знакамітага пісьменніка надрукавана ў газетах” Добры вечар”, “ЛіМ”, “Беларускі час”, Наша слова”, ў хуткім часе прагучала па радыё.

3 кастрычніка. Творчы вечар сяброў клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Прысутнічала звыш 50 чалавек.
Вечар распачала паэтэса Ала Кажэра. На яе вершы пакладзена музыка кампазітарамі Лявонам Шурманам, Леанідам Захлеўным, Эдуардам Зарыцкім. Народная артыстка БССР Вольга Шутава праспявала некалькі песень на словы паэткі. Акампаніраваў спявакам кампазітар Лявон Шурман. Новыя вершы прачытала паэтэса Ала Кажэра.
Пасля слова ўзяў Яўген Гучок. Ён прачытаў вершы, прысвечаныя Міколу Ермаловічу і паэту Анатолю Грачанікаву (дачка і сын якога прысутнічалі на вечры). Ліля Матусевіч прапанавала ўвазе прысутных каля тузіна новых вершаў.
Пра творчасць Аляксандры Кліменцьеўны Лісоўскай, якая выдала 10 кніжак, распавёў Анатоль Белы. Выступоўца ахарактарызаваў драматургічныя творы і Алы Мікалаеўны Саскавец, вершы Святланы Багданкевіч і іншых сяброў клуба.
Напрыканцы вечара ад імя клуба выступілі філосаф Алесь Анціпенка і гісторык Анатоль Цітоў і зачыталі зварот да Э.А.Шэварнадзе і С.С.Шушкевіча наконт пагаднення і мяжы з Літвой. Узніклі спрэчкі наконт неабходнасці такога звароту. Улічваючы абставіны і адносіны літоўцаў да нашай тэрыторыі, пагадзіліся прыняць такі зварот і накіраваць яго С.С.Шушкевічу і Э.А.Шэварнадзе.
5 кастрычніка. Першая вандроўка сяброў клуба “Спадчына” (41 чалавек) у музей беларускай драўлянай архітэктуры (в. Азярцо) і на гарадзішча-замчышча старажытнага Мінска (в. Гарадзішча). Арганізатарам і экскурсаводам выступіў Яўген Гучок. Сябры клуба прайшлі шлях у 20 км па рэках Пціч і Менцы да старажытнага гарадзішча, дзе калісьці стаяў старажытны Менск.

14 лістапада. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Доктар гістарычных навук Леанід Міхайлавіч Лыч зрабіў выступленне на тэму: “Беларусізацыя і праблемы яе ажыццяўлення”. У спрэчках зайшла гаворка аб безнадзейнасці рэспубліканскай і асабліва гарадской Рады ТБМ. Так як на пасяджэнні прысутнічала 5 членаў гарадской Рады ТБМ,  прынята рашэнне паспрыяць скліканню і абнаўленню дзейнасці гарадской Рады ТБМ. Леанід Лыч, як заступнік старшыні гарадской Рады, узяў на сябе абавязак распачаць справу па аднаўленню і скліканню пасяджэння новай Рады.

28 лістапада. Пасяджэнне клуба ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.    Вядомы беларускі пісьменнік, генерал-маёр Мікола Іванавіч Чаргінец распавёў пра свой творчы шлях.

5 снежня. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Дырэктар літаратурна-мастацкага архіва-музея Ганна Іванаўна Сурмач раскрыла тэму “Праблемы архіўнай справы”. У русле тэмы адбылася цікавая гаворка пра лёс архіваў, закрытыя фонды, пра музей у Вільні імя Івана Луцкевіча і яго лёс, пра лёс архіваў Міхася Забэйды-Суміцкага, Міколы Судзілоўскага, БНР і БЦР.

11 снежня.  Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Госцем клуба быў літаратуразнаўца, пісьменнік, старшыня маскоўскага клуба “Скарыніч”Аляксей Канстанцінавіч Каўка. Тэма выступу: “Нацыянальная свядомасць беларусаў і праблемы яе фарміравання”.
Дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве беларусаў Масквы з клубам “Спадчына”. Прамова Аляксея Каўкі і яго адказы на пытанні былі надрукаваны  ў газеце “Наша слова” № 5, 1992 г. “Алесь Каўка: беларус упершыню сказаў “не”.

15 снежня. Вечарына сяброў клуба “Спадчына” у памяшканні на  сядзібе па вул. Адаеўскага, 18, корп.3.  Пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці з нагоды Белавежскага пагаднення сябры клуба сумесна з артыстамі Беларускага тэатра імя Янкі Купалы Віктарам Манаевым і Юрасём Авер’янавым, а таксама бардам, загадчыкам клуба вёскі Корань Лагойскага раёна Уладзімірам Палупанавым правялі творчую вечарыну. Дамовіліся, што 24 лістапада сябры клуба паедуць на калядаванне ў в. Корань Лагойскага раёна.

24 снежня.  Сябры клуба “Спадчына” у в. Корань Лагойскага раёна ладзілі калядаванне. Вяскоўцы сустракалі іх хлебам і соллю. Калядаванне было плённым. Фотакарэспандэнт “Народнай газеты” Міхась Жынкін змясціў  рэпартаж “Ой, Каляда, Каляда” 06.01.1992 г. “Народная газета”. Гэта была адна з першых публікацый у дзяржаўным СМІ аб вяртанні народных традыцый.

26 верасня 1991 г. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Дзіцячая бібліятэка № 2,

вул.  Кузьмы Чорнага, 10. Выступае народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.

 



26 верасня 1991 г. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Дзіцячая бібліятэка № 2 па

вул. Кузьмы Чорнага, 10. Сустрэча з Васілём Быкавым. Пытанне задае Мікола Якімовіч.

 



1992 год

7 студзеня.    На плошчы Незалежнасці каля Дома Урада ў 18.00 сябры клуба “Спадчына” бралі ўдзел у Калядным святкаванні. Пасля з песнямі пад каляднай зорачкай спадчынцы рушылі да Кафедральнага Свята-Духавага сабора, дзе іх сустрэў вялізны натоўп народа. Многія з людзей далучыліся да спеваў і самі пачалі выконваць калядныя песні. Людзі шчыра дзякавалі за ініцыятыву адраджэння свята, звычаяў, ахвотна ахвяравалі грошы, цікавіліся, што за арганізацыя і жадалі ім поспехаў.

11 студзеня. Сябры клуба “Спадчына” па запрашэнню кіраўніцтва Асіповіцкага РДК сумесна з іх ансамблем правялі на плошчы горада калядную вечарыну. Яе адкрыў старшыня клуба  Анатоль Белы.  Кампазітар і спявачка Галіна Смоляк пад гітару выканала “Аве Марыя” Шуберта (словы тэкста на беларускую мову перакладзены ёю). Калі баяніст Юзік Міхайлоўскі зайграў беларускую польку, дзяўчаты кінуліся ў скокі, пачалі запрашаць прысутных. Уся плошча танцавала. Вечар удаўся на славу. А вечарам пайшлі калядаваць. Нас шчодра віталі ў кожнай хаце. Народ рэальна адчуў подых новых пераменаў.

13 студзеня. Сябры клуба “Спадчына” арганізавалі калядаванне на вуліцах Матусевіча і Прытыцкага ў Мінску. Людзі сустракалі ветліва, давалі шчодрыя ахвяры. У хатах, дзе былі дзеці, а такіх было большасць, мы ладзілі з імі карагод. Бацькі і дзеці заставаліся надзвычай задаволеныя.

14 студзеня. У Доме літаратара ў 19.00 адбыўся творчы вечар кампазітара і харавога кіраўніка клуба “Спадчына” Галіны Смоляк. Безліч слоў, вітанняў, мора кветак.

16 студзеня. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Прысутнічалі звыш 50 чалавек. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Лявон Баршчэўскі, вядомы дзеяч БНФ, распавёў пра апошнюю сесію ВС РБ, пра яго кансерватыўнасць, пра стварэнне ініцыятыўнай групы па правядзенню рэферэндума аб роспуску сучаснага ВС РБ і г.д., адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

19 студзеня. Нядзеля, а 16 гадзіне. Вечарына клуба “Спадчына” на яго сядзібе на вул. Адаеўскага 18, корпус 3. Сустрэча з святарамі Аляксандрам Надсанам і Янам Матусевічам. Прысутнічалі 30 чалавек. На вечарыне клуб падарыў Аляксандру Надсану алейны партрэт, выкананы мастаком Анатолем Крывенкам. Акрамя таго, у дар бібліятэцы і музею імя Францыска Скарыны ў Лондане старшыня клуба Анатоль Белы перадаў 30 твораў графікі і плакатаў, прысвечаных славутаму беларускаму друкару.
Аляксандр Надсан падзякаваў за падарункі і цёплы прыём, шчырыя стасункі, якія склаліся ў яго з клубам “Спадчына”. Вядомы святар падзяліўся ўражаннямі аб Беларусі, аб наведванні беларускай гімназіі і беларускага ліцэя.
Слова бралі сябры клуба. Спявак з Санкт-Пецярбурга Лявон Габрусёнак праспяваў свае песні, расказаў пра свой лёс мастака. Спяваў і айцец Ян Матусевіч.
На вечарыне адбылася цікавая і працяглая тэлефонная размова паміж Васілём Быкавым і айцом Аляксандрам Надсанам. На другі дзень айцец Аляксандр Надсан наведаў Васіля Быкава.

6 лютага. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10. Прысутнічала звыш 75 чалавек.  На пасяджэнне запрошаны Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётр Кузьміч Краўчанка. Ён выступіў са змястоўнай інфармацыяй, даў зразумець, што хоча быць міністрам замежных спраў незалежнай Рэспублікі Беларусь.

20 лютага. Пасяджэнне клуба  ў дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага, 10.
Госцем клуба быў прадпрымальнік з Кліўленда (ЗША) Уладзімір Страпко. Вечар працягваўся з 17.00 да 22.00 і выклікаў вялікую зацікаўленасць у прысутных.
26 лютага. Дом літаратара. 18.00.   Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з сакратаром рэдкалегіі часопіса “Полацак” Міхасём Белямуком. На сустрэчу прыйшло шмат зацікаўленых асобаў, якія жадалі наладзіць бізнэсныя справы з прадпрымальнікамі ЗША.      

19 сакавіка. Дом літаратара а 19.00 гадзіне. Пасяджэнне сяброў клуба “Спадчына”.
Выступіў доктар гістарычных навук Мікалай Стэфанавіч Сташкевіч на тэму: “25 сакавіка 1918 г. у жыцці беларускага народа”.

19 красавіка. Клуб ладзіў у скверы Янкі Купалы свята Гукання вясны. Госцем была аташэ па культуры амбасады ЗША у Рэспубліцы Беларусь Сюзана Робінсон.

23 красавіка. У гасцях сяброў клуба “Спадчына” быў галоўны мастак Мінскага упраўлення архітэктуры і планавання А.І.Грэчын. Ён зрабіў даклад: “Праблемы горадабудавання Мінска і захаванне яго архітэктурных помнікаў і зон”.

28 красавіка.    Майстроўня Уладзіслава Галубка. Канцэрт кампазітара і музычнага кіраўніка клуба Галіны Смоляк.

7 траўня.
Сустрэча сяброў клуба з аўтарамі кнігі “Праз рок-прызму”, журналістамі і мастацтвазнаўцамі  Анатолем Мяльгуём і Вітаўтам Мартыненкам.

21 траўня.  Сябры клуба сустрэліся з аташэ па культуры амерыканскай амбасады ў Беларусі Сюзанай Робінсон.

17 чэрвеня. На сядзібу клуба “Спадчына” па вул. Адаеўскага,18, корпус 3. у госці да сяброў клуба завітаў бард Уладзімір Палупанаў – супрацоўнік міністэрства замежных спраў РБ. Ён выказаў  падзяку сябрам клуба, што яны ў час сустрэчы з П.К.Краўчанкам (06.02.1992) рэкамендавалі яму У.Палупанава для працы ў МЗС Рэспублікі Беларусь. Наша рэкамендацыя аказалася жыццядзейнай і прынесла свой плён. Уладзімір Палупанаў даў канцэрт.

24 чэрвеня. На сядзібе клуба “Спадчына” па вул. Адаеўскага18, корпус 3. У госці да сяброў клуба прыехала спадарыня Людміла Бакуновіч з Дэтройту (ЗША). Людміла Бакуновіч распавяла пра жыццё ў Амерыцы, пра сваю працу настаўніцы, адказала на шматлікія пытанні.

З 6-га на 7-е ліпеня. Клуб “Спадчына” сумесна з калектывамі Мінскага аддзела Беларускага Фонда Культуры ладзілі Купалле ў раёне Серабранкі каля ракі Свіслач. На Купалле сабралася да 50 тысяч чалавек. Клуб выбраў зручнае месца і пачаў праграму. Спявалі купальскія песні, ладзілі з дзецьмі гульні, карагод. Лунаў толькі адзін бел-чырвона-белы сцяг ды штандарт клуба з выявай герба “Пагоня”. Агульны настрой людзей быў прыўзнятым. Тутэйшыя жыхары далучыліся да нас і спявалі сумесна з намі. Хлопцы лічылі за гонар патрымаць штандар і бел-чырвона-белы сцяг.

10 ліпеня. Канцэртная зала “Святога Роха”. 18.00 гадзін.
Кіраўнік фальклорнага ансамбля клуба “Спадчына” Галіна Смоляк давала канцэрт, які запісала беларускае тэлебачанне. Галіна Смоляк сказала колькі слоў і пра клуб “Спадчына”. Усе напрыканцы спявалі гімн клуба “Гэй, беларусы…”.

7 кастрычніка. Дом літаратара, а 19.00 гадзіне. Пасяджэнне клуба “Спадчына”.                  Старшыня клуба Анатоль Белы рабіў справаздачу аб паездцы ў ЗША (з 8 жніўня па 27 верасня) на ХХ сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі. Прысутнічала каля 50 сяброў, прадстаўнікі прэсы і тэлебачання.

20 лістапада. Дом літаратара. Вялікая зала. 18.00 гадзін. Пасяджэнне клуба, прысвечанае 72- угодкам Слуцкага збройнага чыну. Зала была запоўнена. Выступіў ганаровы сябра клуба “Спадчына”, доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, які на працягу двух гадзін распавядаў пра гісторыю слуцкага паўстання 1920 г. Гэта была першая пасля доўгіх гадоў замоўчвання і забыцця вечарына ў Беларусі, прысвечаная яе гісторыі, змагання за незалежнасць.
Старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы падрыхтаваў матэрыял для газеты “Культура” – успаміны ўдзельніка паўстання, кіраўніка 1-й Слуцкай брыгады, капітана Сокал-Кутылоўскага. Артыкул быў надрукаваны 23.11.1992 г. На вечары зачытаны віншавальныя тэлеграмы, прысланыя ў адрас клуба “Спадчына” ад Старшыні Рады БНР доктара Язэпа Сажыча і рэдактара часопіса “Полацак” Святланы Белай.

10 снежня. Дом Літаратара. Вялікая зала. 18.00 гадзін. Творчая вечарына сяброў клуба “Спадчына”  “У далонях маёй Беларусі”, прысвечаная 75-м угодкам Першага Усебеларускага Кангрэса. Старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы зачытаў прывітальныя тэлеграмы, прысланыя на імя ўдзельнікаў урачыстага вечара, ад Рады БНР (старшыня Язэп Сажыч), рэдакцыі часопіса “Полацак” (Святлана Белая), Згуртавання вайскоўцаў – ветэранаў (Сяргей Гутырчык),  Кангрэсовага Камітэта (Расціслаў Завістовіч),  БАЗА (Антон Шукелойць). Слова пра 75-я ўгодкі Першага Усебеларускага Кангрэса прамовіў сябра клуба  “Спадчына”,  гісторык Яўген Калубовіч.
Клуб “Спадчына” ганараваў граматамі ганаровых сяброў клуба пісьменніка Васіля Быкава, гісторыка Міколу Ермаловіча, доктара гістарычных навук Георга Штыхава, доктара юрыдычных навук Язэпа Юхо, доктара гістарычных навук Леаніда Лыча. Дырэктару літаратурна-мастацкага музея-архіва Ганне Сурмач перададзены архівы многіх дзеячоў беларускага замежжа, прывезеныя з ЗША.
Потым адбыўся канцэрт сяброў клуба. Са сваімі вершамі выступілі Яўген Гучок, Лявон Эміліт, Святлага Багданкевіч, спявлі Галіна Смоляк, Уладзімір Палупанаў, выступаў дзіцячы ансамбль Галіны Смоляк. Канцэрт закончыўся спевам гімна клуба “Спадчына” (словы Анатоля Зэкава, музыка Галіны Смоляк), які падхапіла ўся зала. Вечарыну запісвалі на тэлебачанне, прысутнічалі журналісты радыё і газет.
25 снежня. Клуб “Спадчына” сумесна з самадзейнымі мастацкімі калектывамі Фрунзенскага раёна  горада Мінска браў удзел у свяце Каляды на плошчы каля Кальварыйскіх могілак, дзе была разгорнута сцэна і стаяла ёлка. Фальклорны ансамбль клуба “Спадчына” праспяваў калядны цыкл песень. Сябры клуба  выглядалі імпазантна: калядная зорка, штандар клуба, бел-чырвона-белы сцяг… Усё выклікала захапленне публікі. Праграма “Панарама” беларускага тэлебачання зафіксавала  асобныя фрагменты выступлення і паказала па тэлебачанню. Вечарам сябры клуба прысутнічалі  ў Доме літаратара на вечары бардаў, дзе выступалі Галіна Смоляк і Уладзімір Палупанаў. Напрыканцы вечара Галіна Смоляк выканала гімн клуба “Спадчына”, і ўся зала, стоячы, падхапіла гімн.

27 ліпеня 1992 г. Сябры клуба “Спадчына” з кіраўніцтвам БНФ на свяце

Незалежнасці Беларусі. Філармонія.

 


1993 год

7 студзеня. Сябры клуба “Спадчына” бралі ўдзел у калядным прадстаўленні, якое ладзіў Фрунзенскі райвыканкам па вул. Матусевіча, каля Палаца культуры тонкасуконнага камбіната. Наша выступленне было разлічана на 30 хвілін. Як заўсёды мы выглядалі імпазантна: нацыянальныя строі, калядная зорка, штандар клуба і бел-чырвона-белы сцяг.

12 лютага. Дом Літаратара. Сябры клуба ладзілі вечар “За нашу і вашу волю”, прысвечаны 155-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Была адкрыта выстаўкаа – 27 графічных твораў з калекцыі Анатоля Белага, прысвечаныя паўстанню 1863 – 1864 гадоў у Беларусі. Беларускі мастак Мікола Купава зрабіў мастацтвазнаўчы разгляд вечарыны. На вечары прысутнічаў вядомы дзеяч Міхась Белямук.

14 сакавіка. Сустрэча сяброў клуба з беларускім вучоным, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Анатолем Сабалеўскім у Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы. Быў паказаны спектакль “Паўлінка”.

21 сакавіка. Мінск, вул Адаеўскага. Сустрэча сяброў клуба з супрацоўнікамі радыё “Свабода” А.Анішчыкам і Вячкам Станкевічам.

13 траўня. Паэт Яўген Гучок напісаў адозву аб нападзе невядомых зламыснікаў на айца Яна Матусевіча.

29 траўня. У Доме літаратара праводзілі вечар памяці М.Багдановіча. З дакладам аб творчасці М.Багдановіча выступіў паэт Рыгор Барадулін, якому уручылі грамату ганаровага сябра клуба “Спадчына”. Працавала мастацкая выстава А.Белага.

15 чэрвеня. Пасяджэнне сяброў клуба “Спадчына” з парадкам  дня: “Аб правядзенні сустрэчы з удзельнікамі І з’езда беларусаў свету”. Вырашана падрыхтаваць мастацкую выстаўку “Дзеячы БНР, БЦР і эміграцыя”.

9 ліпеня. У Доме літаратара адбылася сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з удзельнікамі І з’езда беларусаў свету. Працавала выстаўка, на якой былі прадстаўлены партрэты дзеячоў БНР, БЦР, беларускага замежжа.  На сустрэчы прысутнічалі пісьменнік Васіль Быкаў, паэты Рыгор Барадулін, Яўген Гучок, слынныя гісторыкі Мікола Ермаловіч і Георг Штыхаў, дзеячы беларускага замежжа Міхась Белямук, Кастусь Калоша, Міхась Калеснік, Кацярына і Масей Сяднёвы, Яўген Калубовіч, Гай Пікардо. Выступілі ансамбль “Сябры”, Галіна Смоляк, іншыя сябры клуба спявалі песні на словы Анатоля Бярозкі, Рыгора Крушыны, Масея Сяднёва і інш.

8 верасня. Сябры клуба на плошчы Парыжскай камуны прымалі ўдзел у агульным свяце вайсковай славы (угодкі бітвы пад Оршай). Выступілі грамадска-палітычныя дзеячы Зянон Пазняк, Валянцін Голубеў, Павел Лойка, Мікола Статкевіч і інш.

23 верасня. Палац культуры МАЗа. Адкрыццё выставы “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову”. У адкрыцці выстаўкі браў удзел беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Выступілі з прамовамі гісторык Анатоль Грыцкевіч, паэт Яўген Гучок, старшыня клуба  Анатоль Белы. Быў дадзены канцэрт ансамбля “Сябры” пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі.

2 лістапада. Свята “Дзяды”. Сябры клуба сабраліся каля будынка КДБ, дзе ўзвялі часовую каплічку ў памяць пакутнікаў Беларусі ад камуністычнай навалы.  На Маскоўскіх могілках прымалі ўдзел у адкрыцці помніка Міхасю Ткачову. Сябры клуба разам з  жыхарамі Мінска былі ва ўрочышчы Курапаты – месцы масавага расстрэлу ў часы сталінскіх рэпрэсій. Вечарам прысутнічалі на канцэрце ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

27 лістапада. Імпрэза з нагоды 82-годдзя беларускага мастака Яўгена Ціхановіча. У імпрэзе браў удзел беларускі кампазітар Ігар Лучанок.

10 снежня. Дом літаратара. Сябры клуба вырашалі пытанне аб выданні альманаха “Спадчына “Спадчыны”. Абраны рэдакцыйны склад: Анатоль Белы, Яўген Гучок, Валеры Санько.

16 снежня. Сябры клуба сабраліся на вечар беларускай песні з нагоды з’езда Саюза кампазітараў Беларусі. Прысутнічалі беларускія кампазітары Галіна Смоляк, Ігар Лучанок, беларускі спявак Аляксандр Ціхановіч і інш.

26 снежня У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася вечарына з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі Наталлі Арсенневай.

31 траўня 1993 г. ІІІ з’езд БНФ “Адраджэнне”. Тэатр імя Янкі Купалы. Пасля завяршэння

ІІІ з’езду БНФ “Адраджэнне”. Частка дэлегатаў ад Мінскага клуба “Спадчына”:

Іван Антанюк, Аўген Калубовіч, Ядвіга Пятроўская, Аксана Багдановіч,

Анатоль Белы, Ала Саскавец, Ніна Шпакоўская, Анатоль Аніська.

 



9 ліпеня 1993 г. Першы з’езд Беларусаў свету. Сустрэча ўдзельніказ з’езду з сябрамі

клуба “Спадчына”. Дом літаратара. Выступае Міхась Каленік (Чыкага, ЗША).

Стаіць Анатоль Белы, сядзяць Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін.

 



9 ліпеня 1993 г. Дом літаратара. Першы з’езд Беларусаў свету.

Сустрэча ўдзельнікаў з’езду з сябрамі клуба “Спадчына”.

 



9 ліпеня 1993 г. Дом літаратара. Першы з’езд Беларусаў свету.

Сустрэча ўдзельнікаў з’езду з сябрамі клуба “Спадчына”.

 



1994 год


7 студзеня. Сябры клуба ў мікрараёне Малінаўка-3, каля універсама “Кірмаш” правялі каляднае прадстаўленне.

25 лютага.  Дабрачынная вечарына, прысвечаная памяці Уладзіслава Галубка.

7 сакавіка. Дом афіцэраў. Сумесны вечар клуба з ансамблем “Сябры”. Выступіў кампазітар Ігар Лучанок, ад сяброў клуба Галіна Смоляк, Уладзімір Палупанаў, Расціслаў Сушча.

22 сакавіка. Дом літаратара. Вечар памяці змагара за беларускую ідэю, першага міністра ваенных спраў БНР, паэта, публіцыста, перакладчыка Кастуся Езавітава. На вечары прысутнічалі сябры клуба.

25 сакавіка. Вечар, прысвечаны 76-м угодкам БНР. Удзел бралі сябры клуба “Спадчына”, “Маскоўская”, “Койданаўская” рада БНФ, гурт “Тутэйшыя”.

8 красавіка. Абмеркаванне на пасяджэнні клуба плана правядзення вечара “5 гадоў ТБМ і 10 гадоў клубу “Спадчына”.

14 красавіка. Вечар у Палацы культуры і тэхнікі аўтазавода з нагоды 5-годдзя ТБМ і 10-годдзя клуба “Спадчына”.

28 траўня. Адкрыццё помніка Максіму Багдановічу ў горадзе Яраслаўлі.

2 верасня. Сустрэча сяброў клуба з вядомым дзеячом беларускай эміграцыі ў Аргенціне і ЗША  Кастусём Мерляком. Прэзентацыя яго кнігі “Дзённікі Кастуся Мерляка на эміграцыі”.

19 лістапада. У Беларускім дзяржаўным універсітэце разгорнута выстава “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову”.

30 лістапада. Прэзентацыя альманаха “Спадчына “Спадчыны” з нагоды 10-годдзя клуба “Спадчына”.

29 снежня. Устаноўлены помнік Францыску Скарыне ў вестыбюлі Дома кнігі (праспект Машэрава, 11). Скульптар Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч.

30 снежня. Аддрукавана 20 тысячным накладам плакат-каляндар “Радавод Полацкіх і вялікіх Беларускіх (Літоўскіх) князёў”.


14 красавіка 1994 г.  Вечар клуба “Спадчына” з нагоды 10-годдзя клуба і 5-годдзя ТБМ

імя Ф.Скарыны. Палац культуры Мінскага аўтазавода.

Сябры клуба “Спадчына” з ансамблем “Вяселле”, які браў удзел у гэтай імпрэзе.

 



28 траўня 1994 г. Яраслаўль. Адкрыццё помніка Максіма Багдановіча

падараванага сябрамі клуба “Спадчына” г. Яраслаўлю. Выступае Анатоль Белы.



1995 год

4 студзеня. Адбылася прэзентацыя плаката-календара “Радавод Полацкіх і вялікіх Беларускіх (Літоўскіх) князёў”.

26 студзеня. Вечарына клуба, прысвечаная 5-годдзю прыняцця  Вярхоўным Саветам БССР “Закона аб мовах”.

Люты, сярэдзіна. Выйшла кніга  доктара гістарычных навук Леаніда Лыча і Анатоля Белага  “Прымалі закон аб мовах”.

20 лютага. Адліта мемарыяльная дошка з выявамі дзеячоў нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі Усевалада Ігнатоўскага і Радаслава Астроўскага для былога домаўладання К.Ф.Някрасава ў горадзе Яраслаўлі. Скульптар Алесь Шатэрнік, арганізатар работ Анатоль Белы, фундатары – клуб “Спадчына” і Святлана Белая.

1 сакавіка. Прэзентацыя ў клубе “Спадчына” кнігі Леаніда Лыча і Анатоля Белага  “Прымалі закон аб мовах”.

22 – 23 сакавіка. Клуб “Спадчына” разгарнуў мастацкую выстаўку “Спадчына: постаці, помнікі”.

25 сакавіка. Сябры клуба прымалі ўдзел у правядзенні мітынгу з нагоды нацыянальнага свята 77-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі каля Тэатра оперы і балета.

3 красавіка. Сябры клуба ў Тэатры оперы і балета на праглядзе праграмы ўдзельнікаў 2-га Міжнароднага конкурса імя Станіслава Манюшкі.
Сябры пазнаёміліся з выстаўкай “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах”, праслухалі рамансы ў выкананні заслужанага артыста Беларусі, спевака опернага тэатра Віктара Скарабагатага і песні, прысвечаныя Станіславу Манюшку, у выкананні спявачкі, кампазітара, паэтэсы Галіны Смоляк.

26 красавіка. Мастак Алесь Цыркуноў стварыў на палатне 250х214 см карту (мапу) “Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага”.

27 красавіка. Мастак Зміцер Герасімовіч зрабіў камп’ютарны варыянт плаката-календара “Радавода Полацкіх і Вялікіх Літоўскіх, Рускіх і Жамойцкіх князёў”.

25 траўня. У Яраслаўлі ўстаноўлена шыльда на будынку, дзе ў 1915 – 1917 гадах дзейнічаў у эвакуацыі Мінскі настаўніцкі інстытут  (скульптар Алесь Шатэрнік). На свяце прысутнічаў А.Белы.

21 чэрвеня. Вечар клуба, прысвечаны  Яўгену Ціхановічу – старэйшаму мастаку Беларусі.

22 кастрычніка. Старшыня клуба Анатоль Белы ў ЗША браў удзел у мітынгу амерыканскіх беларусаў (Нью-Йорк).


1996 год

21 сакавіка. Адкрыццё выстаўкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння Беларусі” з калекцыі А.Белага. У экспазіцыі 90 партрэтаў

22 сакавіка. Прэзентацыя зборніка клуба “Скрыжалі “Спадчыны” № 2 з нагоды 78-х угодкаў абвяшчэння БНР і 75-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

11 красавіка. Клуб “Спадчына” зрабіў і даставіў ў Мінскую епархію помнік Кірылу Тураўскаму (скульптар Юры Платонаў). Вышыня помніка 2,75 м.

16 чэрвеня. У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры наладжана выстаўка “Уладары Саражытнай Беларусі” з калекцыі А. Белага.
21 чэрвеня. Паэт Рыгор Барадулін і мастак Мікола Несцярэўскі ганараваны Срэбным пярсцёнкам.  Выдадзены плакат-каляндар “Карта Старажытнай Беларусі часоў Вітаўта Вялікага”.
Пры дабрачыннай дапамозе і дзейнасці Святланы Белай устаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму ў Мінску (у дворыку БДУ).
Чэрвень. Канец.    Скульптар Уладзімір Лятун адліў бронзавы помнік бацьку  Максіма Багдановіча, беларускаму этнографу, удзельніку рэвалюцыйна-народніцкага руху Адаму Багдановічу для г. Яраслаўля.
Зроблены Міколам Несцярэўскім і адліты ў сілуміне помнік Адаму Багдановічу для г. п.  Халопенічы (Крупскі раён).

Жнівень. У г. Яраслаўлі ўстаноўлены бронзавы бюст бацькі Максіма Багдановіча Адама Багдановіча (скульптар Уладзімір Лятун).

5 – 6 кастрычніка. У Доме літаратара адкрыта выстаўка  алейных партрэтаў дзеячоў беларускага замежжа: Міколы Абрамчыка, Юркі Віцьбіча, Кастуся Акулы, Барыса Кіта, Янкі Запрудніка, Янкі Золака, Аўгена Калубовіча, Рыгора Крушыны, Язэпа Сажыча, Антона Шукейлоця і інш. (усяго 32 партрэты;  мастак Анатоль Крывенка.)
11 кастрычніка. Вечар клуба ў музеі Янкі Купалы. Прэзентацыя плакатаў-календароў “Старажытная Беларусь”, “Уладары Старажытнай Беларусі” і кнігі доктара гістарычных навук Георга Штыхава “Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі”.


1997 год

31 студзеня. Творчы вечар сяброў клуба “Спадчына” у музеі Янкі Купалы.

1 сакавіка. Пры клубе “Спадчына” створаны грамадскі Камітэт Ушанавання.
21 красавіка. Чырвоны касцёл. Адкрыццё выстаўкі “Беларускія Калумбы” з калекцыі А.Белага.
25 сакавіка. Палац мастацтваў. У працэсе адкрыцця выстаўкі суполкі “Пагоня” “Адраджэнне-97” Камітэт Ушанавання, згодна сваёй пастановы № 1 ад 25 сакавіка 1997 г. правёў першае ганараванне
22 красавіка. Сябар клуба Мікола Лавіцкі і старшыня клуба Анатоль Белы адправілі лі таратуру, плакаты, графічныя партрэты, медалі з выявамі Адама Багдановіча ў Яраслаўль, у музей Максіма Багдановіча і ў Беларускі культурны цэнтр.

1 траўня. Сябры клуба “Спадчына” прынялі ўдзел у мітынгу Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.
7 траўня. У гасцёўні Уладзіслава Галубка (Мінск, вул. Старавіленская, 14) адкрылася выстаўка “Уладры Старажытнай Беларусі” – 54 партрэты Вялікіх князёў, гетманаў, канцлераў Вялікага Княства Літоўскага.

4 чэрвеня. Дом літаратара. Вечар з нагоды 115-х угодкаў беларускага тэатральнага дзеяча Уладзіслава Галубка.
21 чэрвеня. V з’езд Беларускага Народнага Фронту. На ім ад клуба “Спадчына” прысутнічала 5 дэлегатаў, 4 гасцей і 2 акрэдытаваныя ад часопіса “Полацак”.

26 – 27 ліпеня. Тэатр музычнай камедыі. ІІ з’езд беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

1 верасня. Горад Старыя Дарогі. Выступленне А.Белага перад выпускнікамі школ горада з нагоды перадачы помніка беларускага першадрукара Францыска Скарыны, 103 графічных твораў і 17 медалёў для Цэнтра эстэтычнага выхавання.

21 кастрычніка. Арганізацыйнае пасяджэнне клуба. Папярэдні прагляд фільма і выступленне пісьменніцы Святланы Алексіевіч у кінатэатры “Змена”.
18 лістапада. Музей Янкі Купалы. Вечар сяброў клуба. Прэзентацыя кнігі А.Белага “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову”.
21 лістапада 1997 г. – 16 студзеня 1998 г. Старшыня клуба А.Белы знаходзіцца ў ЗША.  23 лістапада А.Белы ў культурна-асветным цэнтры “Полацак” (г.Кліўленд) выступіў з дакладам аб эканамічным і палітычным становішчы ў Беларусі. 30 лістапада А.Белы  ў культурна-асветным цэнтры “Полацак” (г.Кліўленд) выступіў з дакладам аб святкаванні Слуцкага збройнага чыну ў Беларусі. 14 снежня  А.Белы наладзіў выставу “Беларускія апосталы”, дзе экспанавалася 75 партрэтаў дзеячоў беларускай культуры. 10 студзеня ў Нью-Йорку ў фундацыі імя Пятра Крэчэўскага А.Белы прысутнічаў на нарадзе Нью-Йоркскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночання.

5 снежня 1997 г. 2 красавіка 1997 г. Чырвоны касцёл. Выстаўка “Беларускія калюмбы”

з калекцыі А.Белага. Стаяць Леанід Лыч, аташэ культуры пасольства ЗША

місіс Джэнет Дэмерэй, Анатоль Белы, Віктар Шматаў, Георгій Штыхаў.

 



1998 год

18 студзеня. У мінскім кінатэатры “Змена” адбылася сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч.

6 лютага. У музеі Янкі Купалы адбылося пасяджэнне клуба з парадкам дня:
1. Справаздача А.Белага аб паездцы ў ЗША.
2. Ушанаванне доктара гістарычных навук, прафесара Анатоля Грыцкевіча з нагоды надання яму Кембрыджскім міжнародным біяграфічным цэнтрам годнасці “Чалавек года”.
3. Абмеркаванне праектаў помніка “У гонар роднага слова”.

20 сакавіка. Музей Янкі Купалы. Вечар сяброў клуба, прысвечаны 80-м угодкам абвяшчэння БНР.
24 сакавіка. Сядзіба БНФ (вул Варвашэні, 8).  Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём “Пагоня” 8 дзеячоў БНФ, якія знаходзіліся ў беларускіх турмах у пачатку 1998 года.
26 сакавіка. Музей Янкі Купалы. Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ладзіў вечар паэзіі Яўгена Гучка – сябра клуба “Спадчына”.
Камітэт Ушанавання ганараваў журналістаў Анатоля Мяльгуя і Алеся Нікалайчанка, літаратуразнаўцу Язэпа Янушкевіча.

8 красавіка. Дом ветэранаў вайны. На святкаванні татарскай суполкі ў Беларусі “Аль Кітаб” адбылося ганараванне гісторыкаў Ібрагіма Канапацкага і Якуба Якубоўскага.
9 красавіка. Музей Янкі Купалы. ТБМ і клуб “Спадчына” ладзілі вечар. Адбылося ганараванне медалём “Пагоня” рэдактара газеты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча і журналістаў Ірыны Халіп, Паўла Шэрэмета, Аляксандра Старыкевіча.

29 траўня. Халопенічы (Крупскі раён). Адкрыццё помніка Адаму Багдановічу (скульптар Уладзімір Лятун).

27 чэрвеня. Чырвоны касцёл. Сябры клуба прысутнічалі на набажэнстве ў гонар айца Яна Матусевіча. Камітэтам Ушанавання айцец Ян Матусевіч ганараваны Кубкам “Спадчына” з выявай герба “Пагоня” і асабістым надпісам “Айцец Ян Матусевіч” з уручэннем дыплома і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.
30 чэрвеня. Сядзіба БНФ. Камітэт Ушанавання (А.Белы, А.Грыцкевіч) ганаравалі грамадскага дзеяча, доктара фізіка-матэматычных навук Юрася Хадыку Кубкам “Спадчына” з выявай герба “Пагоня” і асабістым прозвішчам на Кубку “Юрась Хадыка” у сувязі з 60-годдзем.

6 ліпеня. Музей Янкі Купалы. Вечарына з нагоды 745-х угодкаў з дня каранацыі караля ВКЛ  Міндоўга (6 ліпеня 1253 года). Арганізавана выстаўка, прысвечаная Міндоўгу, яго партрэты (мастакі Сямён Герус, Анатоль Крывенка, Мікола Несцярэўскі, Мікола Рыжы, Раіса Сіпілевіч, Віктар Страшчанюк, Леанід Шчамялёў) і кнігі пра Міндоўга. Выступілі гісторык Мікола Ермаловіч, старшыня клуба Анатоль Белы, філолаг Вячаслаў Чамярыцкі, гісторык Вітаўт Чаропка, доктар гістарычных навук Георг Штыхаў, доктар юрыдычных навук Язэп Юхо і інш. На вечарыне ганараваны: пісьменнік Генадзь Кісялёў медалём Міколы Шчакаціхіна і  філолаг Вячаслаў Чамярыцкі медалём з выяваю герба “Пагоня”.
6 ліпеня. Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з сябрамі клуба “Спадчына” бралі
ўдзел у адзначэнні 745-й гадавіны каранацыі Міндоўга ў Наваградку.
Арганізавана выстаўка, прысвечаная каранацыі Міндоўга з мастацкай калекцыі А.Белага.
17 – 19 ліпеня. Горад Беласток (Польшча). Старшыня клуба “Спадчына” А.Белы браў удзел у навуковай канферэнцыі “Культура беларускага замежжа”, якую ладзіла Задзіночанне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і польская дыяспара беларусаў.
А.Белы выступіў з дакладам “Часопіс “Полацак”.
24 – 27 ліпеня. Горад Вільня (Літва). Старшыня клуба “Спадчына” А.Белы браў удзел у ІІ-м з’ездзе беларусаў Балтыі, дзе выступіў з прамовай. Анатоль Белы і Анатоль Грыцкевіч ад імя Камітэта Ушанавання ганаравалі ордэнам “Гонар Айчыны” грамадскага дзеяча Зянона Пазняка і старшыню Таварыства Беларускай Культуры ў Літве Хведара Нюньку медалём з выявай герба “Пагоня”.

1 верасня. Выйшаў у свет 1-ы нумар газеты “Голас беларуса”.
4 верасня – 7 кастрычніка А.Белы знаходзіцца ў ЗША.  5 – 7 верасня. Нью Брансвік (штат Нью Джэрсі). Старшыня клуба “Спадчына” браў удзел у ХХІІІ сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Быў ганараваны шэраг беларусаў, якія жывуць у ЗША.

30 кастрычніка. У дворыку Беларускага дзяржаўнага універсітэта на 77-я ўгодкі стварэння БДУ устаноўлены помнік Францыску Скарыне  (скульптар Сяргей Адашкевіч) і Міколу Гусоўскаму (скульптар Уладзімір Панцялееў). Помнікі вядомых беларусаў – дар сяброў клуба “Спадчына”.
2 лістапада. Сябры клуба “Спадчына” бралі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму Дзядам. Яны неслі звон, які прэзентаваў клубу ліцейшчык А.Данілаў, і ўвесь час білі ў яго. Гэтае шэсце было паказана па расійскім ТV.
У Курапатах сябры клуба памянулі ўсіх закатаваных і памерлых.

11 лістапада. Музей Янкі Купалы. Вечар сяброў клуба на тэму: “Справаздача А.Белага аб яго паездцы ў ЗША і ўдзел у ХХІІІ сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі”.
13 лістапада. Выйшаў у свет 3-і нумар альманаха “Скрыжалі “Спадчыны” (1000 асобнікаў).
13 – 17 лістапада. А.Белы ў г. Старыя Дарогі распачаў актыўную падрыхтоўку і назапашванне будаўнічых матэрыялаў для будаўніцтва на сваёй сядзібе Музея выяўленчага мастацтва з фондаў Анатоля Белага.
24 – 26 лістапада. Старшыня клуба А.Белы браў удзел у ХVІ з’ездзе Беларускага саюза мастакоў.
30 лістапада. Чырвоны касцёл. Сябры клуба прысутнічалі на творчым вечары беларускага паэта  Рыгора Барадуліна і кампазітара Алесь Камоцкага, які на словы слыннага паэта стварыў нізку лірычных, любоўных рамансаў. На вечары Р.Барадулін прачытаў верш, прысвечаны А.Беламу.

1 снежня. Выйшаў у свет 2-і нумар газеты “Голас беларуса”.
5 снежня. Сябры клуба “Спадчына” наведалі майстэрню скульптара Уладзіміра Слабодчыкава, дзе ён прадставіў два эскізы помніка Уладзіславу Галубку.
6 снежня. Сябры клуба на Цэнтральнай плошчы Мінска бралі ўдзел у пікеце, прысвечаным 50-м угодкам прыняцця Дэкларацыі аб правах чалавека.

11 снежня. Музей Янкі Купалы. Пасяджэнне клуба. Парадак дня:
1. Ганараванне Камітэтам Ушанавання сяброў клуба.
2. Прэзентацыя альманаха “Скрыжалі “Спадчыны”.
3. Прэзентацыя газеты “Голас беларуса”.

17 снежня. Вечар сяброў клуба “Спадчына” ў тэатры “Вольная сцэна”. У тэатры ішла п’еса Уладзіслава Галубка “Паваліўся нехта”.

25 снежня. Сябры клуба правялі каталіцкае калядаванне ў в. Калодзішчы Мінскага раёна.

29 траўня 1998 г. Халопенічы Крупскі р-н. Адкрыццё помніка Адаму Ягоравічу Багдановічу.

Помнік быў пастаўлены, дзякуючы руплівасці і намаганням А.Белага.

 



29 траўня 1998 г. Халопенічы Крупскі р-н.

Адкрыццё помніка Адаму Ягоравічу Багдановічу.  Выступае Анатоль Белы.

 



5 снежня 1998 г. Майстэрня скульптара Уладзіміра Слабодчыкава.

Сябры клуба “Спадчына” на аглядзе эскізных праектаў помніка Уладзіславу Галубку.

Стаяць: Леанід Лыч, Яўген Ціхановіч, Уладзімір Слабодчыкаў, Мікола Ермаловіч,

Анатоль Белы, ?, Святлана Багданкевіч.

 



1999 год

7 студзеня. Праваслаўныя каляды. Сябры клуба правялі калядаванне ў Траецкім прадмесці.

17 студзеня. Сябры клуба на плошчы Якуба Коласа прымалі ўдзел у мітынгу ў абарону Незалежнасці Беларусі.

22 студзеня. Сябры клуба на плошчы Якуба Коласа і ў скверы Янкі Купалы прымалі ўдзел у мітынгу, які ладзіў БНФ.

26 студзеня. Музей Янкі Купалы. Пасяджэнне клуба, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзеяча беларускага Адраджэння ксяндза Вінцука Гадлеўскага. Пра жыццё і дзейнасць ксяндза Вінцука Гадлеўскага слова сказаў прафесар Леанід Лыч.
Камітэт Ушанавання ганараваў ксяндза Уладзіслава Завальнюка  медалём Вінцука Гадлеўскага “За беларускасць у набажэнстве”. Гэты медаль быў уручаны ўпершыню.

1 лютага. Музей Янкі Купалы. Вечар клуба, прысвечаны 70-годдзю прафесара, гісторыка Анатоля Грыцкевіча. Прысутнічалі вядомыя гісторыкі, літаратары, мастакі, госці з Санкт-Пецярбурга і беларусы з Якуціі.
Камітэт Ушанавання ўзнагародзіў Анатоля Грыцкевіча імянным “Кубкам Спадчыны”. Мастак Алесь Цыркуноў прэзентаваў Анатолю Грыцкевічу харугву “Радавод рода Грыцкевічаў” з іх шляхецкім гербам. Паэт Рыгор Барадулін прысвяціў юбіляру верш “Карані”.

9 лютага. Музей Янкі Купалы. Вечар сяброў клуба, прысвечаны 70-годдзю доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча. Камітэт Ушанавання узнагародзіў юбіляра “Кубкам Спадчыны”. Мастакі Яўген Ціхановіч і Міхась Карпук падарылі яму свае творы.

28 сакавіка. Сябры клуба “Спадчына” бралі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму 81-й гадавіне абвяшчэння БНР. На сядзібе клуба (вул. Адаеўскага, 18-3-43а) мастак Алесь Цыркуноў  ганараваны ордэнам  “Гонар Айчыны”.

23 красавіка. Музей Янкі Купалы. Вечар клуба, прысвечаны памяці беларускай паэткі Ларысы Геніюш (паэтка памёрла 17 красавіка 1983 года).
Выступілі паэты Рыгор Барадулін, Вольга Іпатава, артыстка Галіна Дзягілева, паэт, філолаг Міхась Скобла, скульптар Міхась Інькоў і інш.
Перад пачткам вечарыны беларускаму паэту Сяргею Грахоўскаму ўручаны медаль Уладзіслава Галубка за апублікаваныя ўспаміны пра У.Галубка.

6 траўня. У клуб “Спадчына” завітала здымачная група тэлеперадачы “Роднае слова”, якая зрабіла шмат сюжэтаў.

21 снежня 1999 г. Дворык БДУ. Урачыстае адкрыццё помніка Еўфрасінні Полацкай,

устаноўлены дзякуючы намаганням А.Белага.

 



21 снежня 1999 г. Дворык БДУ. Урачыстае адкрыццё помніка Еўфрасінні Полацкай.

Акт асвячэння помніка Еўфрасінні Полацкай.

 



28 сакавіка 1999 г. Сябры клуба “Спадчына” на мітынгу, прысвечанаму 81-м угодкам

абвяшчэння БНР. На прыступках опернага тэатра. Пад штандартам клуба “Спадчына”, які

зрабіў мастак Алесь Цыркуноў, стаяць: Уладзімір Новік, Мікола Лавіцкі,

Я.Максімаў, Яўген Ціхановіч, Эдвальд Гатлоўскі, Анатоль Аніська,

Мікола Ермаловіч, Уладзімір Содаль, Алесь Цыркуноў.

 



2000 год.

Травень – чэрвень. Будаўніцтва другога двухпавярховага  (6х12 м) будынка музея ў горадзе Старыя Дарогі.

6 чэрвеня. Мастак Алесь Шатэрнік на валуне каля Музея выразаў выяву Крыжа Еўфрасінні Полацкай, надпіс “Божа заслані і абарані” і ўнізе размясціў два скарынаўскія знакі.

8 чэрвеня . Дворык БДУ. Сябры клуба сабраліся каля помнікаў Францыску Скарыне, Міколе Гусоўскаму, Еўфрасінні Полацкай і абмеркавалі надпісы на іх, дзе засведчана, што менавіта сябры клуба “Спадчына” прынеслі ў дар гэтыя манументы. На сядзібе клуба  (вул. Адаеўскага) сябры клуба вылучылі 6 дэлегатаў на Усебеларускі з’езд за незалежнасць.

14 чэрвеня. Палац мастацтваў. Сябры клуба ўдзельнічалі ў адкрыцці персанальнай    выстаўкі мастака Міхася Карпука з нагоды яго 70-годдзя.
Вечарам прысутнічалі на імпрэзе, прысвечанай 100-годдзю беларускага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага, якая праходзіла ў Доме дружбы народаў.

Верасень. Старшыня клуба А.Белы быў на ХХІV сустрэчы беларусаў ЗША і Канады ў беларуска-амерыканскім грамадскім цэнтры “Полацак” у Кліўлендзе (штат Агаё).

2 кастрычніка. Дзяды.   У вёсцы Чэхі Мядзельскага раёна ўсталяваны і асвечаны Крыж усім святым Беларусі да 2000-годдзя нараджэння Хрыстова (праваслаўным, рыма-католікам, грэка-католікам). Крыж створаны сябрам клуба “Спадчына” мастаком Алесем Цыркуновым. На Крыжы выкананы 10 рэльефных медальёнаў, 5 іншых рэльефаў, шмат арнаментыкі і два тэксты.

30 кастрычніка. Дворык БДУ. Адкрыццё помнікаў Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму. Урачыстасць адкрыў рэктар БДУ Аляксандр Уладзіміравіч Казулін.

3 лістапада. Дом літаратара. Справаздача А.Белага аб паездцы ў ЗША.

28 лістапада. Дом літаратара. Пасяджэнне клуба з нагоды 89-х угодкаў мастака Яўгена Ціхановіча і 60-х угодкаў паэта Яўгена Гучка.
Віншавалі юбіляраў прафесары Леанід Лыч і Аляксей Саламонаў, мастакі Аляксей Марачкін, Мікола Купава, сябры Святлана Багданкевіч, Анатоль Белы і інш.

30 кастрычніка 2000 г. Дворык БДУ. Адкрыццё помніка Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму

“Навуковы дыспут”. Паміж “вялікіх” сядзіць кіраўнік праекту А.Белы.

 



2001 год

2 сакавіка. Дом літаратара. Вечар памяці Ганаровага сябра клуба, гісторыка Міколы Ермаловіча. Выступілі з успамінамі пісьменніца Вольга Іпатава, старшыня клуба Анатоль Белы, доктар юрыдычных навук Язэп Юхо, пісьменнік Генрых Далідовіч, доктар гістарычных навук, прафесар Мікола Сташкевіч, гісторык Віталь Скалабан, пісьменнік Алесь Петрашкевіч, мастакі Мікола Купава і Алесь Шатэрнік, старшыня Койданаўскай рады БНФ Анатоль Станкевіч.
Адбылася прэзентацыя карціны Алеся Цыркунова “Мікола Ермаловіч”.
Прадстаўнікам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры быў перададзены імянны Кубак “Спадчыны” Міколы Ермаловіча і графічны партрэт (мастак Яўген Ціхановіч), Нацыянальнай бібліятэцы і музею ў Заслаўі – графічныя партрэты Міколы Ермаловіча. Паэт Яўген Гучок прысвяціў Міколу Ермаловічу верш “У сутарэннях у “Спадчыне” Белага…”
Быў зачытаны план мерапрыемстваў фонду Міколы Ермаловіча, які быў створаны:
1.    Адкрыць помнік-бюст М.Ермаловіча ў г. Маладзечна.
2.  Выбіць медаль у гонар М.Ермаловіча “За гістарычную працу”.
3.  Устанавіць у Маладзечне шыльду на доме, дзе жыў М.Ермаловіч.
4.  Назваць яго іменем вуліцу у Маладзечна.
5.  Выдаць у кнігазборы творы Міколы Ермаловіча.
6.  У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры арганізаваць стэнд.
7.  У Нацыянальнай бібліятэцы арганізаваць стэнд яго кніг.
8.  Прасіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Саюз мастакоў Беларусі арганізаваць выстаўку “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах” у памяць Міколы Ермаловіча.
9.  НАН Беларусі, БДУ, гісторыкамі іншых ВНУ арганізаваць навуковыя канферэнцыі, навуковыя чытанні ў памяць Міколы Ермаловіча.

25 сакавіка. Сядзіба клуба (вул. Адаеўскага). Пасяджэнне клуба, прысвечанае ўгодкам БНР.

22 красавіка. Адкрыццё ў г. Старыя Дарогі 3-яй чаргі Музея выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага.
Выступілі пісьменніца Вольга Іпатава, доктар тэхнічных навук Аляксей Саламонаў, доктар гістарычных навук, археолаг Георг Штыхаў,  паэты Яўген Гучок, Лявон Эміліт, Святлана Багданкевіч. Мастак Міхась Карпук прэзентаваў музею алейныя карціны, народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак – алейную карціну.

17 траўня.  Сядзіба клуба (вул. Адаеўскага). Сустрэча сяброў клуба з эмігрантам з Францыі, былым сябрам клуба Уладзімірам Палупанавым, які шмат цікавага расказаў пра сваё жыццё ў Парыжы, аб рабоце беларускай амбасады, сакратаром якой ён з’яўляецца.

14 жніўня. Палац мастацтваў. Персанальная выстаўка мастака Міколы Несцярэўскага з нагоды яго 70-годдзя. З прывітальным словам выступілі старшыня клуба Анатоль Белы, прафесар Аляксей Саламонаў, мастацтвазнаўца Людміла Налівайка.
Мікола Несцярэўскі прэзентаваў Старадарожскаму музею 40 партрэтаў князёў Вялікага Княства Літоўскага (плакеты, кераміка, вашчэнне).

15 жніўня. Дзень Грунвальдскай бітвы. Высілкамі намесніка старшыні клуба “Спадчына” Алеся Цыркунова на могілках в. Канябічы Камайскага сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ўсталяваны, асвечаны і ўрачыста адкрыты помнік Вандзе Ромэр (1850 – 1944) – жонцы знакамітага беларускага мастака ХІХ ст. Альфрэда Ромэра.

29 жніўня. Горад Старыя Дарогі. На сядзібе Музея выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага адбылося адкрыццё помніка паэту Максіму Багдановічу (скульптар Сяргей Вакар) і помніка паэту Анатолю Бярозку (скульптар Уладзімір Лятун). Выступілі пісьменнікі Волга Іпатава, Валеры  Санько, Браніслаў Спрынчан і інш.

21 верасня. Музей Янкі Купалы. Вечарына клуба. Ганараванне скульптара Алеся Фінскага, прафесара Аляксея Саламонава, сябра клуба Надзеі Сармант з нагоды яе 60-годдзя. Выступілі з прамовамі прафесары Язэп Юхо, Мікола Савіцкі, мастакі Міхась Карпук і Алесь Шатэрнік, гісторык Яўген Калубовіч і іншыя.

9 снежня. Горад Старыя Дарогі. Адкрыццё першага ў Беларусі помніка паліткатаржанцы і паэтцы Ларысе Геніюш.
Выступілі пісьменніца Вольга Іпатава, прафесары Аляксей Саламонаў і Анатоль Грыцкевіч, скульптары Алесь Шатэрнік і Міхась Інькоў, пісьменнік Міхась Скобла, праваабаронца Таццяна Процька.
Чыталі вершы Ларысы Геніюш, спявалі песні, паэты чыталі свае вершы, прысвечаныя Ларысе Геніюш.

2 сакавіка 2001 г. Дом літаратара. Вечар памяці Міколы Ермаловіча.

Прэзентацыя карціны мастака Алеся Цыркунова “Мікола Ермаловіч”.

 



9 снежня 2001 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Адкрыццё помніка

Ларысе Геніюш (скульптар Міхась Інькоў). Выступае А.Белы. М. Інькоў стаіць другі справа.

 



9 снежня 2001 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Адкрыццё помніка

Ларысе Геніюш. Стаяць: А.Белы і пасол Францыі Аляксандр Шахтахцінскі.

 



9 снежня 2001 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Адкрыццё

помніка Ларысе Геніюш. Выступае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Іпатава.

 



9 снежня 2001 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка Ларысы Геніюш.

 



9 снежня 2001 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

У час адкрыцця помніка Ларысы Геніюш.

 

2002 год

18 студзеня. Пасяджэнне клуба “Спадчына”, на якім разглядаўся план работы на 2002 год.

25 сакавіка. Да свята 25 сакавіка Камітэт Ушанавання прыняў пастанову аб ганараванні па розных намінацыях нацыянальных дзеячоў навукі, культуры, адраджэння, грамадска-асветніцкай дзейнасці.
Палац ветэранаў. Урачыстая імпрэза, прысвечаная 84-м угодкам абвяшчэння БНР. Сябры Камітэта Ушанавання старшыня Анатоль Белы, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч ушанавалі курапацкіх валанцёраў медалямі і дыпломамі.

12 красавіка. З Мінску ў г. Старыя Дарогі дастаўлены помнік гісторыку Мікалаю Улашчыку.

2 чэрвеня. Помнік гісторыку Мікалаю Улашчыку ўстаноўлены на сядзібе музея Анатоля Белага.

12 ліпеня. Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў старшыню клуба “Спадчына” Анатоля Белага “Граматай Патрыяршага Экзарха”.

1 верасня. У г. Старыя Дарогі ў музеі Анатоля Белага адбылося адкрыццё помнікаў гісторыку Мікалаю Улашчыку (скульптар Алесь Шатэрнік), канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу і беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай (стваральнік Анатоль Белы) у Дзень свята беларускага пісьменства і друку. З прамовамі выступілі гісторык, журналіст і краязнавец Анатоль Валахановіч, прафесар Аляксей Саламонаў.
8 верасня. Дзень Вайсковай славы.  На могілках вёскі Канябічы Камайскага сельсавета Пастаўскага раёна ўрачыста адкрыты і асвечаны помнік сябру мастака Альфрэда Ромэра паўстанцу 1863 –1864 гадоў, сябру падпольнай арганізацыі “Моладзь Літвы” Фларыяну Даноўскаму (1822 – 1902). Стварыў і ўсталяваў помнік намеснік старшыні клуба “Спадчына” мастак Алесь Цыркуноў.

21 верасня.  Наведаць музей Анатоля Белага і паглядзець помнік Мікалаю Улашчыку прыехалі сваякі слыннага гісторыка: сын А.М.Улашчык з Масквы, унучка Т.У.Аркадзева, пляменнік В.М.Станішэўскі, пляменніца Л.І.Іваноўская (Мінск). Разам з імі быў гісторык, журналіст, адзін з аўтараў, рэдактараў і ўкладальнік кнігі “Памяць. Старадарожскі раён” Анатоль Іосіфавіч Валахановіч. Менавіта ён знайшоў сваякоў Мікалая Улашчыка і дапамог ім сабрацца разам.
З успамінамі і прамовамі выступілі А.Белы, А.Валахановіч, В.Станішэўскі, А.Улашчык, Л.Іваноўская і інш.
В.Станішэўскі падараваў музею дыскету аб М.Улашчыку і сваю кнігу “Радавод сям’і Улашчыкаў”, матэрыялы да якой збіраў 25 гадоў.

29 кастрычніка. Дом літаратара. Пасяджэнне сяброў клуба. А.Белы расказаў пра новыя набыткі музея, пра адкрыццё новых помнікаў на сядзібе ў г. Старыя Дарогі. Былі ганараваны медалём М.В.Доўнар-Запольскага “За вяртанне гістарычнай памяці гісторыкі Анатоль Валахановіч і Уладзімір Міхнюк за выданне кнігі пра Браніслава Тарашкевіча “Споведзь у надзеі застацца жывым” з уручэннем дыплома і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. Дакумент аб ганараванні быў падпісаны 25 сакавіка 2002 года. А.Валахановіч і У.Міхнюк расказалі аб стварэнні кнігі.
Сябрам клуба быў паказаны дакументальны фільм аб адкрыцці помніка удзельніку паўстання 1863 – 1864 года, рганізатару тайнай антырасійскай арганізацыі “Саюз моладзі Літвы (Беларусі)” Фларыяну Даноўскаму (1825 – 1902). Аўтар ідэі, праекта і стварэння помніка Ф.Даноўскаму – жывапісец і скульптар Алесь Цыркуноў.
Сваю новую кнігу “Формула травы” прадставіў паэт Яўген Гучок.
Вядомы беларускі спявак, бард, паэт Уладзімір Гуткоўскі (жыве ў ЗША) выканаў шэраг песень.

5 лістапада. Дом літаратара. Пасяджэнне клуба “Спадчына” з парадкам дня:
1. Ганараванне Камітэтам Ушанавання прарэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта Алега Яноўскага.
2. Паведамленне аб выхадзе ў свет першай матэматычнай энцыклапедыі на беларускай мове (аўтар Людміла Майсеня).
3.  Паведамленне аб выхадзе альбома мастака Язэпа Драздовіча.
4. Паведамленне аб выхадзе кнігі  Вітаўта Чаропкі “Уладары Беларусі”.
5. Прэзентацыя кнігі Васіля Якавенкі.
6.  Людміла Іваноўская (пляменніца  Мікалая Мікалаевіча Улашчыка) падарыла  клуба “Спадчына”кнігу свайго бацькі І.К.Бялькевіча “Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны”.

6 снежня. Сядзіба Таварыства беларускай мовы. Пасяджэнне рэдакцыйнай рады клуба па падрыхтоўцы і выданні энцыклапедычнага даведніка “Рупліўцы твае, Беларусь”. Прысутнічалі сябры клуба Анатоль Белы, Анатоль Аніська, Іван Антанюк, Анатоль Валахановіч, Мікола Лавіцкі, Інэса Лойка, Святаслаў Лойка, Пётр Русаў, Мікола Савіцкі, Надзея Сармант, Уладзімір Содаль, Яўген Хвалей.  У сваім паведамленні Анатоль Белы раскрыў канцэпцыю кнігі (гісторыя клуба, музея, Камітэта Ушанавання, бібліяграфічныя даведнікі).
Анатоль Валахановіч расказаў план напісання біяграфічных даведак пра кожнага ганараванага, а іх звыш 200 чалавек. Размеркавалі паміж удзельнікамі 200 біяграфій для напісання. Некаторым дасталося напісаць 20 – 50 біяграфій.

21 верасня 2002 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Сям’я Мікалая Улашчыка на чале з родным сынам Аляксандрам Улашчыкам

(у заднім радзе першы справа) каля помніка свайго знакамітага сваяка і родзіча..

 



21 верасня 2002 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Каля помніка Міколы Улашчыка яго ўнучка Г.У.Аркадзьева.

 



21 верасня 2002 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Каля помніка Міколы Улашчыка Анатоль Іосіфавіч Валахановіч.

 



2003 год

19 сакавіка. Мінскі яўрэйскі грамадскі дом (вул. Веры Харужай, 28). Сумесны вечар сяброў клуба “Спадчына” з клубам творчай інтэлігенцыі яўрэйскага культурнага таварыства “Эшуна”.
Ад клуба “Спадчына” прысутнічалі Анатоль Белы,  Алесь Цыркуноў, Аляксей Саламонаў, якія выступілі з паведамленнямі і ганаравалі архітэктара Леаніда Левіна медалём Міколы Шчакаціхіна “За братэрскае спрычыненне да развіцця культуры і навукі Беларусі”.

7 красавіка. Дом літаратара. Вечар памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
Ганараванне медалём Рыгора Шырмы “За клопат пра захаванне здабыткаў народнай мудрасці” лідэра гурта “Ліцьвіны” Уладзіміра Берберава, медалём Язэпа Лёсіка “За руплівасць на ніве беларускага асветніцтва” прафесара Еўфрасінню Андрэеву.
Шэраг спектакляў паставіла “Батлейка”, якія ладзіла А.Ліс. Прысутнічалі пісьменнік Алесь Пашкевіч, група пісьменнікаў з Вялікабрытаніі і Леакадзія Мілаш з Вільні.

23 красавіка. Намаганнямі і клопатам сябра клуба “Спадчына”, мастака і даследчыка творчай спадчыны знакамітага мастака Беларусі ХІХ ст. Альфрэда Ромэра Алеся Цыркунова, сядзібнаму маёнтку Альфрэда Ромэра ў в. Каралінава (Пастаўскі раён) дэпартаментам Міністэрства культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны быў нададзены статус помніка ІІІ катэгорыі з унясеннем яго ў спіс архітэктурных каштоўнасцяў Беларусі.

28 траўня. Старшыня клуба Анатоль Белы меў гутарку з пісьменнікам Васілём Быкавым. А.Белы прасіў дазволу на права узнагароджваць медалём Васіля Быкава “За праўду ў творчасці” і ўстанавіць на камені-валуне медальён Васіля Быкава. Згода была атрымана.

1 чэрвеня. На сядзібе Старадарожскага музея ўстаноўлены помнік Васілю Быкаву.

19 чэрвеня. У г. Старыя Дарогі адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Васілю Быкаву. Выступілі старэйшы беларускі мастак Яўген Ціхановіч, палітычны дзеяч генерал Валеры Фралоў, дэпутат ВС Беларусі Уладзімір Рэзнік, архітэктар Леанід Левін, мастакі Анатоль Крывенка і Міхась Карпук, скульптар Уладзімір Мелехаў, старшыня Беларускага фонда “Дзеці Чарнобыля” Генадзь Грушавы, пісьменнік Васіль Якавенка, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, журналісты Анатоль Мяльгуй і  Міхась Шавыркін.

22 чэрвеня памёр ганаровы сябра клуба “Спадчына” Васіль Быкаў.

25 чэрвеня. Сябры клуба “Спадчына”прысутнічалі на пахаванні Васіля Быкава Ад клуба быў пакладзены на магілу вянок з надпісам: “Ганароваму сябру клуба “Спадчына” Васілю Быкаву ад сяброў клуба”.

26 чэрвеня. Скульптар Уладзімір Мелехаў завяршыў форму (з гіпсу) медальёна з выявай Міколы Ермаловіча. Помнік М.Ермаловічу будзе ўстаноўлены ў гарадах Маладзечна і Старыя Дарогі.

1 ліпеня. Сябры клуба сабраліся каля магілы Васіля Быкава, усклалі кветкі, жытнёвыя васількі, запалілі свечкі, архімандрыт айцец Алексій Шышкевіч прачытаў малітву. Вечарам у Доме літаратара правялі вечар памяці Васіля Быкава. Адбыўся прагляд двух фільмаў: адкрыццё помніка Васілю Быкаву ў Старых Дарогах і пахаванне Васіля Быкава ў Мінску.

24 жніўня. На сядзібе Старадарожскага музея ўстаноўлены помнік слыннаму гісторыку Міколу Ермаловічу.

26 – 27 верасня. Горад Старыя Дарогі. Устаноўка помніка ў гонар 140-годдзя паўстання 1863т – 1864 гадоў у Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага:
Конная кампазіцыя “Кастусь Каліноўскі”. Барэльеф, разьба па дрэву, 220х220 см. Разьба па дрэву народнага майстра Міхася Небышынца.
Гэта першая конная кампазіцыя ў Беларусі і другі помнік Кастусю Каліноўскаму. (першы ў г. Свіслач Гродзенскай вобласці).

1 лістапада. У горадзе Старыя Дарогі ўстаноўлены помнік полацкаму князю Усяславу Чарадзею.Дуб, разьба, 220х60х60 см. Аўтар Генадзь Матусевіч (г. Чэрвень).

6 лістапада. Горад Зэльва Гродзенскай вобласці. На сядзібе Траецкай царквы ўстаноўлены помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш (скульптар Міхась Інькоў).

19 лістапада. Пасяджэнне клуба. Тэма: “100-годдзе з дня заснавання Беларускай сацыялістычнай партыі і Грамады”. Дакладчык – доктар гістарычных навук Захар Шыбека.

20 – 22 лістапада. Устаноўка помніка М.Ермаловічу ў г. Маладзечна.

28 лістапада. Адкрыццё помніка гісторыку Міколу Ермаловічу ў г. Маладзечна.
Урачыстасць арганізавалі гарадскія ўлады. Пры адкрыцці помніка выступалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, інтэлігенцыі, сябры і паплечнікі Міколы Ермаловіча: намеснік старшыні Маладзечанскага гарвыканкама Наталля Шмакава, гісторык, прафесар Анатоль Грыцкевіч, пісьменнік, намеснік рэдактара “Краязнаўчай газеты” Генрых Далідовіч, прафесар Аляксей Саламонаў, паэт Яўген Гучок, экс-міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётр Краўчанка, настаўнік і паэт Лявон Цімохін, сябры Таварыства інвалідаў па зроку.
Падчас адкрыцця помніка  медалём Міколы Ермаловіча “За гістарычную працу” ганараваны сябры клуба і тыя, хто ведаў ці сябраваў з Міколам Ермаловічам: мастак Святаслаў Палівода, пісьменнік Генрых Далідовіч, брат Міколы Ермаловіча – Леанід Іванавіч Ермаловіч. Такі ж медаль  перададзены ў музей Міколы Ермаловіча пры Таварыстве інвалідаў па зроку, сябрам якога быў Мікола Ермаловіч. Медалём “Пагоня” уганараваны рэдактар часопіса “Куфэрак Віленшчыны” Міхась Казлоўскі.
Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі ўлады г. Маладзечна ўзнагародзілі кіраўніка праекта Анатоля Белага і скульптара-медальера Уладзіміра Мелехава. Адкрыццё помніка Міколу Ермаловічу – вялікае свята г. Маладзечна.

29 лістапада.
У г.Зэльва адкрыты помнік беларускай паэтцы-пакутніцы Ларысе Геніюш. Перад адкрыццём помніка ў Свята-Траецкай праваслаўнай царкве ў горадзе Зэльва Гродзенскай вобласці адбылася паніхіда. Потым адбылося асвячэнне помніка.
Выступілі: сакратар кансісторыі Гродненскай епархіі а. Анатоль, старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы, пісьменнік Міхась Скобла, экс-міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётр Краўчанка, мастак Алесь Марачкін, доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксей Саламонаў, прадстаўнік грамадскасці г. Слоніма Валянцін Дубатоўка..
Падчас адкрыцця помніка медалём “25 гадоў душапастырскай службы ў Беларусі” ганараваны святары . Пасля былі ганараваны:  прадстаўнікі грамадскасці г. Слоніма Віталь Каляда і Аляксандр Сямашка, мастак Браніслаў Скрамблевіч, мастак Міхась Карпук, скульптар Алесь Шатэрнік, сябры клуба Аляксандра Лісоўская і Галіна Сіўчык, усе тыя, хто спрычыніўся да ўсталявання помніка Ларысе Геніюш.

27 снежня.
На сядзібе Старадарожскага музея ўстаноўлены помнік  беларускай паэтцы Наталлі Арсенневай.

19 чэрвеня 2003 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка Васілю Быкаву. Каля помніка стаяць

Анатоль Белы і сябра клуба, пісьменнік Уладзімір Содаль.

 



19 чэрвеня 2003 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка Васілю Быкаву. Сядзіць ганаровы сябра клуба “Спадчына”

старэйшы мастак Беларусі Яўген Ціхановіч.

 



28 лістапада 2003 г. Маладзечна. Адкрыццё помніка ганароваму сябру клуба “Спадчына”,

гісторыку Міколу Ермаловічу. Каля помніка стаяць родныя браты Валянцін і Леанід Ермаловічы.

 



29 лістапада 2003 г. Зельва. Траецкая царква. Адкрыццё помніка Ларысе Геніюш.

Асвячэнне помніка святарамі Гродзенскай кансісторыі і Зельвенскага прыхода.

 



29 лістапада 2003 г. Зельва. Цвінтар Траецкай царквы. Асвячэнне помніка Ларысе Геніюш.

 



29 лістапада 2003 г. Зельва. Цвінтар Траецкай царквы. Адкрыццё помніка Ларысе Геніюш.

Сябры клуба “Спадчына” каля помніка паэткі.

 



29 лістапада 2003 г. Цвінтар Траецкай царквы. Адкрыццё

помніка Ларысе Геніюш. Кіраўнік праекту

Анатоль Белы ўскладае кветкі паэтцы.

 




2004 год

6 –13 студзеня. Горад Старыя Дарогі. Сядзіба музея выяўленчага мастацтва Анатоля Белага.
Завершана стварэнне музейнай залы пісьменніка Васіля Быкава. У экспазіцыі змешчаны звыш 250 адзінак музейных экспанатаў: кнігі Васіля Быкава, выдадзеныя на розных мовах свету, ілюстрацыі да яго аповесцяў, асабістыя рэчы пісьменніка, яго малюнкі, карціны і іншыя рэчы.

4 лютага.  Сябры клуба прымалі ўдзел у юбілейных мерапрыемствах: 75 год з дня нараджэння прафесара Леаніда Міхайлавіча Лыча і 70 год з дня нараджэння прафесара Міколы Іванавіча Савіцкага.

11 лютага. У Доме літаратара сабраўся актыў сяброў клуба “Спадчына”. У яго ўвайшлі: старшыня Анатоль Белы, паэт Яўген Гучок, прафесары Леанід Лыч, Мікола Савіцкі і Аляксей Саламонаў, журналісты Анатоль Валахановіч, Мікола Лавіцкі і Анатоль Мяльгуй, пісьменнік Уладзімір Содаль, навуковец Яўген Лаўрэль, мастакі Анатоль Крывенка і Алесь Цыркуноў.  Пасяджэнне  было прысвечана падрыхтоўцы да святкавання 20-годдзя клуба “Спадчына”. Створана рэдкалегія, у якую ўвайшлі: Анатоль Белы, Анатоль Мяльгуй, Анатоль Валахановіч, Аляксей Саламонаў. Пастаўлена задача: падрыхтаваць і выдаць бюлетэнь пра дзейнасць клуба “Спадчына”, прыкладна на 12 – 16 газетных палос. Гэты бюлетэнь павінен перарасці ў альманах клуба “Скрыжалі “Спадчыны”. Быў намечаны канкрэтны план працы, вызначаны артыкулы, якія павінны напісаць канкрэтныя сябры клуба.

Да свята 25 сакавіка – Дня волі. Выдадзены бюлетэнь “Спадчына – 20-гадовы шлях.
Сакавік – красавік.  Да 20-годдзя клуба “Спадчына” выдадзены паштоўкі: “Герб “Пагоня”, “Мікола Улашчык”, “Васіль Быкаў і Барыс Кіт”.

15 красавіка. Юбілей клуба “Спадчына”. Ганараванне сяброў клуба “Спадчына” па розных намінацыях за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні імпрэз з нагоды юбілея – 20-годдзя клуба “Спадчына”.

15 траўня. Выйшла з друку кніга Анатоля Бярозкі “Выбранае” накладам 300 паасобнікаў. Укладальнік кнігі – Анатоль Белы. Кніга выйшла пад грыфам мінскага культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” з яго эмблемай герба “Пагоня”. Гэта першае выданне твораў Анатоля Бярозкі ў Беларусі.

22 траўня. Вільня.  7 сяброў клуба “Спадчына” на чале з старшынёй А.Белым удзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 15-годдзя святкавання Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Старшыня Камітэта Ушанавання Анатоль Белы ад імя Камітэта Ушанавання ўзнагародзіў Таварыства Беларускай Культуры ў сувязі з 15-годдзем медалём Івана і Антона Луцкевічаў “За служэнне Бацькаўшчыне” і адпаведным дыпломам. Медалём Язэпа Лёсіка “За руплівасць на ніве беларускага асветніцтва” ганаравана намеснік старшыні  ТБК Леакадзія Мілаш. Адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Наталлі Арсенневай (ініцыятар стварэння Анатоль Белы, фундатар стварэння Пётр Краўчанка, мастацкае ўвасабленне ажыццявіў Алесь Шатэрнік).
Імпрэза прадоўжылася ў зале кааператыўнай калегіі. Старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы заклікаў аб’яднаць усе творчыя сілы Беларусі дзеля стварэння ў Вільні Беларускага музея і прэзентаваў віленчукам паштоўкі і кнігі.

Чэрвень. Выдадзены паштоўкі:
1. “Анатоль Бярозка”: у 1-м варыянце на адваротным баку змешчаны верш А.Бярозкі  “Сны аб краю палеткаў ільяных”; у 2-м  варыянце – верш А.Бярозкі “Малітва аб волі”.
2.”Мікола Ермаловіч”: у 1-м варыянце верш Яўгена Гучка “Слова пра Міколу Ермаловіча”; у 2-м варыянце – верш Міколы Ермаловіча “Дзе Беларусь…” і верш-адказ Аляксея Саламонава.
3. “Бацька і сын Багдановічы” з вершам Яўгена Гучка.

12 чэрвеня. У Старадарожскім музеі выяўленчага мастацтва ў 12.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё першай ў Беларусі залы, прысвечанай Васілю Быкаву і помніка доктару філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі Барысу Кіту (аўтар Уладзімір Мелехаў). На ўрачыстасці прысутнічала 50 чалавек з Мінска, Старых Дарог, Чэрвеня, Слуцка, Асіповіч, Баранавіч, Магілёва, Брэста і іншых месцаў. Былі прадстаўнікі тэлекампаніі “Сталіца” і расійскага тэлебачання. Адбылася прэзентацыя бюлетэня  “Спадчына. 20-гадовы шлях да Беларусі” і паштовак, прысвечаных  Васілю Быкаву, Барысу Кіту, Максіму і Адаму Багдановічам, Міколу Улашчыку. Грамадскі дзеяч Андрэй Клімаў пазнаёміў прысутных са сваёй праграмай і прэзентаваў свае кнігі.

9 жніўня. Дзень нараджэння беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Да гэтай даты адліты 2 сілумінавыя шыльды да помніка ў Зэльве, выдадзены 100 экземпляраў (прынтэрнае выкананне) партрэта Ларысы Геніюш (мастак Сямён Герус) і паштоўка на 4-х старонках. На паштоўцы помнікі Ларысы Геніюш, якія знаходзяцца ў Старых Дарогах і ў Зэльве, шыльды, якія будуць устаноўлены на помніку ў Зэльве і фотаздымак часткі ўдзельнікаў, якія бралі ўдзел у адкрыцці помніка Ларысы Геніюш у Зэльве (на жаль, агульны здымак мастаком не быў пададзены).

26 жніўня. Горад  Чэрвень. Сябры клуба “Спадчына” бралі ўдзел у адкрыцці мастацкай выстаўкі мастака з горада Чэрвеня Генадзя Матусевіча, якая адкрылася ў музеі горада. Сваімі ўражаннямі падзяліліся старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы, скульптар Ігар Голубеў,  журналіст газеты “Народная воля” Пётра Васілеўскі. Наведалі майстэрню мастака, дзе ён стварае драўляныя скульптуры з дубовых калод. Свой твор “Усяслаў Чарадзей” мастак прэзентаваў Старадарожскаму мастацкаму музею. Потым наведалі Музей выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах.

24 верасня. Урачысты вечар на гістарычны факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта з нагоды яго 60-годдзя. Клуб “Спадчына” прэзентаваў факультэту карціну Заслужанага дзеяча Беларусі Барыса Аракчэева “1920 год. Дан приказ ему на запад”, графічны твор Народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча “Еўфрасіння Полацкая”. Народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак у час урачыстасцяў прэзентаваў алейную карціну “Кірыла Тураўскі і Сымон Полацкі”, Анатоль Белы – керамічную статуэтку “Усяслаў Чарадзей” (мастак Генадзь Матусевіч). Ад Камітэта Ушанавання прафесар Георг Штыхаў уручыў медаль Мітрафана Доўнар-Запольскага “За вяртанне гістарычнай памяці народу”.

21 кастрычніка. Сябры клуба “Спадчына” Анатоль Грыцкевіч і Анатоль Белы запрошаны на ўрачыстасць з нагоды 70-годдзя геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Ад імя Камітэта Ушанавання за вялікі ўклад у распрацоўку праблем беларускай геаграфіі, падрыхтоўку спецыялістаў шчыра адданых роднаму краю геаграфічны факультэт ганараваны медалём Аркадзія Смоліча “За шанаванне роднага краю”, а ад імя клуба “Спадчына” прэзентавана карціна “Аркадзь Смоліч” (мастак Мікола Рыжы).

Пачатак лістапада. Выйшаў у свет бюлетэнь клуба “Спадчына” “20-гадовы шлях да Беларусі” на 28 С. (фармат А-4). Выпуск № 2.

2 лістапада. Дзяды.  Высілкамі намесніка старшыні клуба “Спадчына” Алеся Цыркунова ў мястэчку Страча Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ўстаноўлена Капліца Пашаны змагарам за волю Айчыны. Урачыстае асвячэнне Капліцы адбылося ў прысутнасці вялікай колькасці жыхароў з навакольных вёсак.

15 лістапада. Сябры клуба наведалі майстэрню мастака Міколы Несцярэўскага. М.Несцярэўскі завяршыў працу над 45 плакеткамі “Дзеячы беларускага нацыянальнага Адраджэння нашаніўскага перыяду”, стварыў медалі Міколы Савіцкага, Надзеі Сармант, Станіслава Судніка, працуе над медалямі Міколы Лавіцкага , Леаніда Лыча.

24 лістапада.  Сябры клуба “Спадчына” наведалі Ганаровага сябра клуба, 93-гадовага мастака Яўгена Ціхановіча. Прынеслі яму віншаванні і пачастункі. З вялікай цеплынёй адзначаны чарговы дзень народзінаў старэйшага мастака Беларусі. Яўген Ціхановіч прэзентаваў музею выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах твор “Партрэт цёці Уладзі (жонкі Янкі Купалы)”, а Анатолю Аніську (шахматысту) прэзентаваў свае шахматы.

27 лістапада. Сябры клуба “Спадчына” наведалі Народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Ад імя Камітэта Ушанавання Леанід Шчамялёў ганараваны фарбамі і пэндзлем Васіля Быкава, якія яго жонка Ірына Міхайлаўна перадала клубу “Спадчына”. Мастак перадаў у Музей выяўленчага мастацтва збор Анатоля Белага карціны “Васіль Быкаў” і “Гедымін каля Лідскага замка”

9 снежня.
Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з Андрэем Клімавым. Усім была прэзентавана яго кніга “Рэвалюцыя – 2005”.

22 снежня. Вечар, прысвечаны прэзентацыі кнігі Анатоля Бярозкі "Выбранае".
На вечары прысутнічала шмат гасцей. Прыехала стрыечная сястра Мітрафана (так, менавіта, звалі ў вёсцы Анатоля Бярозку) Смаршчка Ніна Іванаўна Шахмуць са сваімі выхаванцамі са Смалявіцкай гімназіі № 1 (10 чалавек) і другая стрыечная сястра з Мінска Таццяна Іванаўна Каралёва, журналісты, палітычны дзеяч, генерал Валерый Фралоў. Старшыня клуба "Спадчына " Анатоль Белы пазнаёміў прысутных з акалічнасцямі выдання кнігі,  распавёў аб першай сустрэчы з Анатолем Бярозкам у 1990 г. ў Кліўлендзе на ХІХ сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Арсен Сяргеевіч Ліс прачытаў верш А.Бярозкі, напісаны ім у 15 гадоў для часопіса Зоські Верас. Стрыечныя сёстры Анатоля Бярозкі Н.І.Шахмуць і Т.І.Каралёва  расказалі пра бацькоў паэта, яго жыццё, родных. Студэнты Беларускага універсітэта культуры пад кіраўніцтвам рэжысёра Валерыя Мазынскага ладзілі літмантаж на творы А.Бярозкі, а сябар клуба Надзея Сармант чытала яго вершы.  Навучэнцы Смалявіцкай гімназіі № 1 чыталі яго вершы, спявалі песні на яго словы. Сваімі думкамі аб паэту дзяліліся  філолаг Міхась Скобла, прафесар Лідзія Савік, сябры клуба. Сябар клуба “Спадчына”, бард Пётр Русаў выканаў песню на словы А.Бярозкі.  Прафесійна спявала песню на словы А.Бярозкі “Журавы лятуць” навучэнка Смалявіцкай гімназіі.
Вечар быў адзняты на відэакасету, зроблены запіс на аўдыёкасеце. Матэрыялы вечара     пасланы ў ЗША Святлане Белай і сёстрам Анатоля Бярозкі.
Валеры Фралоў прэзентаваў прысутным сваю кнігу.

12 чэрвеня 2004 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё музея Васіля Быкава і помніка Барыса Кіта.

Каля памятнага знака Барыса Кіта стаяць Васіль Якавенка і Лідзія Савік.

 



12 чэрвеня 2004 г. Адкрыццё музея Васіля Быкава і помніка Барыса Кіта.

Выступае прафесар Лідзія Савік.

 



27 лістапада 2004 г. Майстэрня народнага мастака Беларусі Леаніда Змітравіча Шчамялёва.

Мастак перадае сваю карціну “Вялікі князь Літоўскі Гедымін каля сцен крэпасці

Ліда” Старадарожскаму нацыянальна-мастацкаму музею А.Белага.

 



22 снежня 2004 г. Дом літаратара, чытальная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Прэзентацыя кнігі Анатоля Бярозкі “Выбранае”. Выступае стрыечная сястра

Анатоля Бярозкі Таццяна Іванаўна Каралёва. Побач сядзіць яе ўнучка.

 



22 снежня 2004 г. Дом літаратара, чытальная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Прэзентацыя кнігі Анатоля Бярозкі “Выбранае”.

Выступае прафесар Арсень Сяргеевіч Ліс.

 



22 снежня 2004 г. Дом літаратара, чытальная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Прэзентацыя кнігі Анатоля Бярозкі “Выбранае”.

Выступае прафесар Лідзія Сымонаўна Савік.

 



22 снежня 2004 г. Дом літаратара, чытальная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Прэзентацыя кнігі Анатоля Бярозкі “Выбранае”. У зале пасяджэння.

 




2005 год

5 студзеня. Сустрэча сяброў клуба "Спадчына", беларускіх мастакоў, дзеячоў культуры з беларускім мастаком Міколам Назарчуком у яго майстэрні, якая з'яўляецца выстаўкай яго работ. Ад імя Камітэта Ушанавання старшыня клуба "Спадчына" Анатоль Белы ганараваў Міколу Назарчука медалём Язэпа  Драздовіча "За плён у мастацтве". Свае думкі аб творчасці мастака выказалі  калегі Міхась Карпук, Мікола Несцярэўскі, Алесь Цыркуноў, мовазнавец Яўген Лаўрэль, паэт Яўген Гучок. Мастак выказаў удзячнасць за ўзнагароду, кнігі і падараваў Старадарожскаму музею выяўленчага мастацтва сваю карціну "Касцюшка сярод паўстанцаў".  Мастак і старшыня клуба "Спадчына" абмяркавалі магчымасць супрацоўніцтва над стварэннем тэматычнай карціны "Дзеячы беларускага школьніцтва".
Матэрыял аб гэтай сустрэчы надрукаваны ў газеце "Наша слова" №6. 09.02.05. Аўтар А. Чарнышэвіч.

26 студзеня. У Доме літаратара адбыласяся вечарына, прысвечаная 15-годдзю прыняцця Вярхоўным Саветам БССР "Закона аб мовах". Уступнае слова сказаў Анатоль Белы, які адзначыў, што ў розныя гады праводзілася і праводзіцца работа, якая адлюстроўвае гэтую тэму: гэта шэраг мастацкіх выставак на тэму "Любіць Радзіму – шанаваць родную мову", пастаянна адкрытая выстаўка ў Старадарожскім музеі выяўленчага мастацтва з такой жа назвай, помнік "Змагарам за родную мову”, выданне кнігі-альбома “Любіць Радзіму –  шанаваць родную мову – захоўваць спадчыну”, выданне кнігі “Прымалі закон аб мовах”, правядзенне вечарынаў у юбілейныя дні. Са змястоўнымі дакладамі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, які назваў Закон аб мовах законам тысячагоддзя, таму што на працягу тысячагоддзя такі закон не прымаўся; Анатоль Белы сказаў, што прыняцце гэтага закона мае для Беларусі такое значэнне, як прыняцце 3-х Устаўных грамат для БНР; доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксей Саламонаў і доктар эканамічных навук, прафесар Мікола Савіцкі выказаліся аб прычынах звужэння дзейнасці Закона аб мовах у апошні час.  Студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры (14 чалавек) пад кіраўніцтвм  Валерыя Мазынскага ладзілі канцэрт у гонар беларускай мовы. Канцэрт доўжыўся 40 хвілін.
Камітэтам Ушанавання медалём Барыса Кіта “За дасягненні ў асветніцтве і навуцы” ганараваны доктар біялагічных навук Язэп Стэпановіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Васіль Бернік, кандыдат фізіка-матэматычных навук Людміла Майсеня, дацэнт кафедры матэматыкі Тамара Сухая.  Медалём Аркадзія Смоліча “За шанаванне роднага краю” ганараваны кандыдат гістарычных навук Леў Казлоў, які прэзентаваў Старадарожскаму музею старую карту (мапу) з абазначэннем Старых Дарог. Мастацкім інструментарыем  Васіля Быкава – на прыгожа аформленай грамаце прыкладзены пэндзаль і фарбы – ганараваны мастак Алесь Цыркуноў, які прэзентаваў музею свой твор “Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі”. Дарэчы, гэта карціна, ордэн “Гонар Айчыны” і дыплом, якімі быў ганараваны ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, ствараюць у музеі асобную экспазіцыю.
Матэрыял аб вечарыне пададзены ў газеце "Наша слова"за № 6 ад 09.02.05. Аўтар Анатоль Валахановіч.                                    

3 лютага. Рабочая  паездка старшыні клуба "Спадчына" Анатоля Белага, Міколы Несцярэўскага, Аляксандра Лышчыка і Мікалая Курыліна ў г. Ліду Гродзенскай вобласці з мэтай стварэння коннага помніка Вялікага князя Літоўскага Гедыміна. У Ліду прывезены: бронзавая мадэль помніка Гедыміна (скульптар Аляксандр Лышчык), алейная карціна “Князь Гедымін каля Лідскага замка” (мастак Леанід Шчамялёў), гарэльеф “Князь Гедымін” (мастак Мікола Несцярэўскі).

6 лютага. У Доме літаратара адбылося пасяджэнне аргкамітэта па стварэнню альманаха “Скрыжалі “Спадчыны” № 4. Адказнымі за выданне прызначаны Анатоль Белы, Анатоль Мяльгуй, Анатоль Валахановіч. Намечана прыкладная схема артыкулаў.

9 лютага. Адкрыццё мастацкай выстаўкі ў горадзе Маладзечна беларускага мастака сябра клуба “Спадчына” Алеся Цыркунова. Выстаўка  “Асоба і час” прысвечана знакамітым асобам і змагарам за незалежнасць Беларусі  і прадстаўляла сабой каля 60 партрэтаў:  ад Вялікага князя  Вітаўта і  Міхала  Казіміра  Агінскага да нашых сучаснікаў – Міхася Ткачова і Міколы Савіцкага. Ад клуба “Спадчына” у адкрыцці выстаўкі прымалі ўдзел прафесар Мікола Савіцкі, паэт Уладзімір Пецюкевіч, журналіст Мікола Лавіцкі, і мастак Уладзімір Каравацкі. У.Пецюкевіч прэзентаваў сваю кнігу вершаў “Белы птах”.
Выстаўка “Асоба і час” паказана ў г. Вілейцы 9 студзеня.

18 лютага. Дом літаратара. Вечарына, прысвечаная 90-годдзю беларускага паэта ў эміграцыі Анатоля Бярозкі. Старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы распавёў аб асноўных  вехах  жыцця і творчасці паэта. Пра А.Бярозку і яго бацькоў распавялі стрыечныя сёстры паэта Ніна Шахмуць і Таццяна Каралёва, сваімі думкамі пра змест яго вершаў дзяліўся журналіст Мікола Лавіцкі. На словы А.Бярозкі выконвалі песні: навучэнка  Смалявіцкай гімназіі (музыку напісала  сама),  бард Алег Шапялевіч, сябар клуба, бард Пётр Русаў  (верш “Парвалася струна”). На вершы А.Бярозкі гучалі ў запісу песні ў выкананні Данчыка Андрусішына. Свае вершы прачыталі: Уладзімір Пецюкевіч (прысвечаны Бярозцы – чалавеку і дрэву),  Надзея Сармант (прысвячэнне памяці маці паэта). З літаратурнай кампазіцыяй на вершы паэта выступілі студэнты Беларускага дзяржўнага універсітэта культуры  пад кіраўніцтвам Валерыя Мазынскага.  Жальба аб далёкай Радзіме адчувалася ў вершы паэта, які прачытала народная артыстка БССР Зінаіда Бандарэнка. Прадоўжылася азнаямленне з кнігай А.Бярозкі “Выбранае”.  Камітэтам Ушанавання  па розных намінацыях узнагароджаны 17 удзельнікаў імпрэзы.
У газеце “Наша слова” надрукаваны артыкулы, падрыхтаваныя сябрамі клуба:         Леанід Лыч. “Нацыянальнай трагедыі – 60”  №7. 16.02.2005.     №8. 23.02.2005;
Анатоль Грыцкевіч.  “Дзень 23 лютага і гісторыя гэтага свята”   №7.16.02.2005.,    №8. 23.02.2005.;  Уладзімір Содаль.  “Папка – гэта яшчэ і хлеб”  №7. 16.02.2005.

18 сакавіка. Дом літаратара.  Вечарына, прысвечаная 165- угодкам з дня нараджэння  пачынальнікаў беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча і Альгерда Абуховіча-Бандынэлі. На вечар прыйшло шмат людзей. Папярэдне зроблена вялікая работа:     падрыхтаваны запрашальныя білеты і афішы (падрыхтавалі Галіна Сіўчык, Надзея Сармант). Афішы размешчаны ў фае НАН Беларусі, Нацыянальнай і Акадэмічнай бібліятэках, на філалагічным факультэце БДУ. Запрашальныя білеты адпраўлены ў італьянскую амбасаду, у г. Слуцк, землякам Альгерда Абуховіча, у краязнаўчы музей, рэдакцыю газеты. Вечар пачаўся музычным выступленнем сямейнага ансамбля, які запрасіў Анатоль Аніська.
Уступнае слова сказаў старшыня клуба Анатоль Белы, адзначыўшы, што ў адраджэнскім руху асабліва важна рабіць справу, не імкнучыся прэзентаваць сябе, а толькі тую дзейнасць, якую ты робіш. Не так важна, дзе будзе ляжаць твая цагліна ў працэсе адбудовы Беларусі, а галоўнае, каб кожны быў заклапочаны пакласці тую цагліну. У заключэнне Анатоль Белы падаў унікальныя матэрыялы пра Альгерда Абуховіча.
З прамовай выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Уладзімір Іосіфавіч Мархель, які назваў Альгерда Абуховіча-Бандынэлі адным з пачынальнікаў беларускай літаратуры, расказаў пра яго жыццё і творчасць.   
Упершыню за дзесяцігоддзі гучалі вершы, байкі, успаміны паэта ў выкананні студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры  пад кіраўніцтвам рэжысёра Валерыя Мазынскага. 
Пісьменнік Уладзімір Содаль расказаў пра апошнія даследаванні жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча.
Прайшла прэзентацыя:  алейнай карціны ”Альгерд Абуховіч-Бандынэлі” мастака Алеся Цыркунова;   барэльефаў “Францішак Багушэвіч” (сілумін) і “Альгерд Абуховіч-Бандынэлі” (у мяккім матэрыяле) скульптара Уладзіміра Мелехава; твора “Слуцкія ткачыхі” (пласт у мяккім матэрыяле) скульптара Аляксандра Зіменкі; алейнай карціны “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына” мастака Анатоля Крывенкі.   
Ганараваны: заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў медалём Міхася Забэйды-Суміцкага “Салаўю беларускага    Адраджэння”; мастак Яўген Бусел медалём Язэпа Драздовіча “За руплівасць на ніве беларускага мастацтва”. В.Скарабагатаў у сваёй прамове-адказе адзначыў вялікі ўклад М.Забэйды-Суміцкага ў спеўную культуру, і дадаў, што атрымаць  такі медаль – гэта гонар для любога спевака.
Газета “Наша слова” №2. 30.03.2005  надрукавала артыкул аб гэтай вечарыне.  Аўтар Надзея Сармант (Бурштын);  “Багушэвічам жыву кожны дзень”, (Інтэрв’ю Ірыны Марачкінай з даследчыкам Багушэвічавай спадчыны Уладзімірам  Содалем).  №10. 16.03.2005; Анатоль Грыцкевіч,  “Ідэя беларускай незалежнасці і Дзень Волі”.   №11. 23.03.2005.                                              

29 красавіка.
У Доме літаратара адбылася вечарына  сяброў клуба “Спадчына” і  супрацоўнікаў Чэшскай амбасады  ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Часова Павераным ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Уладзімірам Румлам з нагоды 155-годдзя з дня нараджэння Першага Прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Масарыка.  (Запрашэнне на вечарыну надрукавана ў “Нашым слове” №16. 27.04.2005.). З прывітальным словам выступіў Пасол Уладзімір Румл. Цікавымі і змястоўнымі былі выступленні доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча, доктара тэхнічных навук, прафесара Аляксея Саламонава, доктара філалагічных навук, прафесара Арсеня Ліса, доктара эканамічных навук, прафесара Міколы Савіцкага. Чыталі свае вершы паэты Сяргей Панізнік і Яўген Гучок. Выказалі свае думкі гісторык Уладзімір Ляхоўскі, паэт Міхась Скобла, палітык Вячаслаў Сіўчык. Прайшла прэзентацыя  тэматычнай карціны Алеся Цыркунова  “Светазарны мур чэшска-беларускай еднасці і мовы”. Партрэт  Томаша Масарыка (мастак Анатоль Крывенка) і адзін з твораў мастака Арлена Кашкурэвіча падораны Чэшскай амбасадзе ў Рэспубліцы Беларусь.  

18 траўня. Рабочае пасяджэнне сяброў клуба “Спадчына”, дзе абмяркоўваліся  падрыхтоўка і выданне альманаха “Скрыжалі Спадчыны” № 4  і бюлетэня “Спадчына –3”,  па матэрыялах вечарыны, прысвечанай 155-годдзю з дня нараджэння Першага Прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Масарыка. Выказаны меркаванні па зместу матэрыялаў для альманаха. Анатоль Мяльгуй  далажыў аб гатоўнасці матэрыяла да друку.  Матэрыялы для бюлетэня даручана падрыхтаваць Анатолю Беламу, Анатолю Мяльгую, Галіне Сіўчык і Надзеі Сармант, камп’ютэрную вёрстку і макет – Надзеі Сармант. Усе матэрыялы даручана адрэдагаваць Анатолю Валахановічу.
У газеце “Наша слова” №18.18.05.2005 г. Надрукаваны артыкул пісьменніка Уладзіміра Содаля  “Першыя крокі ў навуку”.

Лета. Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам сябра клуба “Спадчына” мастака Алеся Цыркуноваі сумесна са студэнцкім аб’яднаннем МГА “Гісторыка” на дабрачыннай аснове зроблены рамонт даха сядзібы мастака Адьфрэда Ромэра ў в. Каралінава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

5 чэрвеня. Наведванне сябрамі клуба “Спадчына” выстаўкі чэшскіх фотамастакоў, якая адлюстроўвала шлях чэшскага народа да незалежнасці. Сяброўская сустрэча з супрацоўнікамі Чэшскай амбасады.
Аб гэтай выстаўцы і сустрэчы ўзгадваецца ў газеце “Наша слова” № 23. 22.06.2005. “Запамінальныя сустрэчы”. Аўтары А.Валахановіч, Н.Сармант.  
Канец чэрвеня. Выхад у свет бюлетэня “Спадчына –3”, прысвечанага 155-годдзю  з дня нараджэння Першага Прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Масарыка.
У газеце “Наша слова”  № 20,  01.06.2005 змешчаны артыкул сябра клуба ”Спадчына” Міколы Лавіцкага “На фестывалі беларусы Прыбайкалля”.

16 – 17 ліпеня. Удзел у рабоце  IV з’езда беларусаў свету, які праходзіў у Мінску. Выступленне Анатоля Белага на з’ездзе, дзе ён выказаў меркаванне аб сумеснай дзейнасці ўсіх беларусаў  дзеля  мэты аб’яднання. Выказана думка аб стварэнні музея беларускай дыяспары. На з’ездзе прадстаўлены тэматычныя карціны  “Прысвячэнне пражскім студэнтам” (мастак Алесь Цыркуноў), “Прысвячэнне студэнтам Віленскага універсітэта” (мастак  Алесь Пушкін), “Прысвячэнне рэдкалегіі часопіса “Калоссе” (народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак). Гэта адны з першых тэматычных карцін адраджэнскага накірунку, якія прыйшлі на змену сацыялістычнаму рэалізму, што панаваў у Беларусі звыш 70 гадоў.
У газеце “Наша слова “ надрукаваны:
“Наша мова. Катэхізіс навукі аб беларускай мове” № 28  27.07.2005. (Пытанні, прапанаваныя старшынёю клуба “Спадчына” А.Белым і сябрамі клуба); Уладзімір Содаль, “Роздум каля Купалавага помніка”.  № 25. 06.07. 2005.

8 жніўня. Паездка ў г. Зэльву старшыні клуб “Спадчына” Анатоля Белага і беларускага скульптара Алеся Шатэрніка з мэтаю ўстаноўкі шыльды на помніку беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

9 жніўня. Паездка сяброў клуба “Спадчына” ў г. Зэльву і ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 95-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш, якія адбыліся на тэрыторыі Траецкай царквы і каля магіл Ларысы і Янкі Геніюшаў.   
Аб удзеле сяброў клуба “Спадчына” у імпрэзе  распавядаецца ў артыкуле Яраслава Грыневіча “Усебеларускі паклон Ларысе Геніюш” “Наша слова”  № 30.  10.08.2005.
У падборцы з лістоў Ларысы Геніюш да Зоські Верас пад рубрыкай “Не бараніць роднай мовы – лепш не жыць” (падрыхтаваў А.Лабовіч з Гродна) выкарыстана фатаграфія, на якой сябры клуба “Спадчына” каля помніка Л.Геніюш на тэрыторыі Траецкай царквы ў дзень адкрыцця помніка. “Наша слова” (№ 29, 03.08.2005).
У газеце “Наша слова” надрукаваны артыкулы:   Анатоль Грыцкевіч, “Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі”.  № 33  31.08.2005., № 34  07.09.2005.                                               

Пачатак верасня. Адліўка ў майстэрні і дастаўка ў г.Старыя Дарогі памятных знакаў “Альгерду Абуховічу-Бандынэлі”   і “Слуцкія ткачыхі” для  г. Слуцка.

25 верасня. Адкрыццё ў г. Старыя Дарогі на сядзібе  Музея выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага мемарыяльнага ансамбля “Героям Грунвальда 1410 года”. Мемарыяльны ансамбль – гэта валун з палявога граніту, на якім устаноўлены два мячы, дзіды, на якіх знаходзіцца звон памяці, гетманская булава, выбіты беларускі герб “Пагоня”, бронзавая шыльда  з тэкстам  старажытнага беларускага гімна “Багародзіца”, другая – з пералікам 40 харугваў ВКЛ, якія прымалі ўдзел у бітве, барэльефы князя Вітаўта і караля Ягайлы.    
З прамовамі выступілі : старшыня клуба Анатоль Белы, беларускія гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Георг Штыхаў. Эсэтычным афармленнем падзеі было выступленне фальклорнага гурта “Ліцвіны” і клуба “Рыцары Вялікага Княства”. 
У газеце “Наша слова” гэтыя падзеі  адлюстраваны ў артыкулах Анатоля Мяльгуя “У памяць герояў Грунвальда”  №39, 12.10.2005, Яраслава Грынкевіча  “У гонар герояў Грунвальда”.  21.09.2005.
Газета “Наша слова” надрукавала артыкулы: Анатоль Грыцкевіч.  “Праваслаўная царква ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”  .(№ 37.  28.09.2005).                                                          

2 кастрычніка. Дзяды.   У прысутнасці жыхароў навакольных вёсак адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне Брамнай капліцы – сімвала моцы і велічы Хрысціянскай Веры. Мемарыяльны знак усталяваны на даўнім паганскім, а потым і хрысціянскім могільніку ад ХVІ ст., у в. Радута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Праект і работы па ўзвядзенні помніка выкананы сябрам клуба “Спадчына” мастаком Алесем Цыркуновым.
У газеце “Наша слова” надрукаваны артыкулы, аўтарамі якіх з’яўляюцца сябры клуба “Спадчына”:
Анатоль Валахановіч, “Таленавіты беларускі вучоны Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк”.  №39. 12.10.2005;  Анатоль Грыцкевіч, “Кейданская унія”. № 40. 19.10.2005; Мікола Лавіцкі, “Адгукнулася болем у сэрцы сяброў”.  № 40. 19.10.2005;  Уладзімір Содаль, “Ці  ўжо гэтак век будзе”.  №41.  26.10.2005.
Анатоль Валахановіч “Помнім Грунвальд”. “Народная воля” ад 26.10.2005.
Анатоль Мяльгуй “Яго ў Беларусі памятаюць” (пра Першага Прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Масарыка).  Надрукаваны ў газеце “Літаратура і мастацтва”  № 43 ад 28.10.2005.                                                                                                                                                                        

27 лістапада. Падарожжа  сяброў клуба “Спадчына”, сумесна з  прыхільнікамі сапраўднай  гісторыі Беларусі,  па гістарычных мясцінах Слуцкага збройнага чыну 1920 года. Наведванне вёсак Грозава, Семежава Капыльскага раёна, Вызна (цяпер г.п. Чырвоная Слабада) Салігорскага раёна, гарадоў Салігорск, Слуцк, Старыя Дарогі, кароткія змястоўныя прамовы, імправізаваныя мітынгі, ускладанне кветак, вянкоў, запальванне свечак на магілах, асвячэнне айцом Леанідам Акаловічам крыжоў і месц, што з’яўляюцца памятнымі ў гонар Слуцкага збройнага чыну  1920 года – асноўныя вехі вандроўкі. Апошнім пунктам вандроўкі быў Музей выяўленчага мастацтва  фонд Анатоля Белага ў Старых Дарогах, дзе адбылося адкрыццё выстаўкі  “Героі Слуцкага збройнага чыну”, прысвечанай 85-годдзю гэтай падзеі. На выстаўцы прадстаўлены 2 стэнды, дзе размешчаны да 80 фотаздымкаў удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, каля 10 алейных партрэтаў, 2 скульптурныя кампазіцыі (праекты помнікаў “Героям Слуцкага збройнага чыну”), некалькі медалёў.
Матэрыя аб вандроўцы змешчаны ў газеце “Наша слова” №48.  14.12.2005. “Слуцкаму паўстанню 1920 года – 85”. Аўтар Анатоль Валахановіч.
У газеце “Наша слова” надрукавана:
Анатоль Мяльгуй.  “Томаша Масарыка ў Беларусі памятаюць”.  № 42. 02.11.2005.
Анатоль Грыцкевіч.  “Пра Слуцкі збройны чын (да яго 85-гадавіны)”. № 46.  30.11.2005.

Снежань Сябры клуба “Спадчына” прымалі ўдзел у прэзентацыі  кнігі доктара гістарычных навук, прафесара Анатоля Пятровіча Грыцкевіча “Слуцкае паўстанне 1920 года”. Аб гэтай вечаныне надрукавана ў газеце “Наша слова” № 50 ад 28.12.2005.     На прэзентацыі выступілі гісторык, журналіст, краязнаўца Анатоль Валахановіч, старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы.
21снежня.  Пасяджэнне сяброў клуба “Спадчына” ў Доме літаратара, на якім адбылася справаздача старшыні Анатоля Белага аб дзейнасці клуба за 2005 год, і абмяркоўваўся план работы клуба на  2006 год.
У газеце “Наша слова” надрукаваны артыкулы:
Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар.  “Дзесяцігоддзе вялікіх нацыянальных стратаў”.  №45. 23.11.2005,  №46.  30.11.2005,  №47. 07.12.2005.
Каляндар на 2006  год. Пад сімвалічнай назвай “Першае адраджэнне” чытачы змаглі пазнаёміцца з працай беларускага мастака Міколы Несцярэўскага  з 45-цю медалямі з выявамі  дзеячоў на ніве Адраджэння Бацькаўшчыны).    № 50.  28.12.2005.
Наста Свікрос, магістр мастацтвазнаўства.  “Каплічная брама” (Сведчанне аб высокай прафесійнасці мастака Алеся Цыркунова, сябра клуба “Спадчына”, аб яго адданасці беларускай  справе).  №50.  28.12.2005.
Яраслаў Грынкевіч.  “Беларусы не забываюць пра Слуцкі збройны чын” (Там жа змешчана фатаграфія макета помніка скульптара Міхася Інькова, прысвечанага слуцкім паўстанцам. Кіраўнік праекта А Белы).  №47.  07.12.2005.

5 студзеня 2005 г. Мінск. Майстэрня мастака Міколы Назарчука. Сябры клуба “Спадчына”

у гасцях у мастака Міколы Назарчука. Мікола Назарчук дорыць сваю карціну

“Касцюшка чытае інсургентам свае ўніверсалы” Старадарожскаму нацыянальна-мастацкаму

музею А.Белага. Каля карціны стаяць: Алесь Цыркуноў, Анатоль Аніська, Святлана Багданкевіч,

Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Мікола Назарчук, дачка Міколы Назарчука,

Мікола Несцярэўскі, Надзея Сармант, жонка і ўнучка мастака, Яўген

Лаўрэль, Аляксандра Руская, сядзяць Мікола Савіцкі, Галіна Сіўчык.

 



26 студзеня 2005 г. Дом літаратара. Вечар клуба “Спадчына”, прысвечаны

15-м угодкам прыняцця Закона аб мовах. Выступае прафесар Леанід Лыч.

 



18 сакавіка 2005 г. Дом літаратара. Вечар клуба “Спадчына” з нагоды  165-х угодкаў з дня

нараджэння Альгерда Абуховіча-Бандынэлі і Францішка Багушэвіча. Мастак Алесь Цыркуноў

прэзентуе Старадарожскаму нацыянальна-мастацкаму музею А.Белага

сваю карціну “Альгерд Абуховіч-Бандынэлі”.

 



18 сакавіка 2005 г. Дом літаратара. Вечар клуба “Спадчына” з нагоды  165-х угодкаў з дня

нараджэння Альгерда Абуховіча-Бандынэлі і Францішка Багушэвіча.

Выступае даследчык творчасці Ф.Багушэвіча пісьменнік Уладзімір Содаль.

 



18 сакавіка 2005 г. Дом літаратара. Вечар клуба “Спадчына” з нагоды  165-х угодкаў з дня

нараджэння Альгерда Абуховіча-Бандынэлі і Францішка Багушэвіча. Свае вершы,

прысвечаныя пачынальнікам беларускай паэзіі чытае сябра клуба паэт Уладзімір Пецюкевіч.

 



25 верасня 2005 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка “Героям Грунвальда”. Удзельнікі гэтай урачыстай імпрэзы каля помніка.

 



25 верасня 2005 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка “Героям Грунвальда”. Рыцары гурта “Вялікае княства”

праводзяць турнір у гонар адкрыцця помніка “Героям Грунвальда”.

 



25 верасня 2005 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка “Героям Грунвальда”. Рыцарскі гурт “Вялікае княства”

са сваім кіраўніком Арынай Вячоркай.




2006 год

2 лютага. Мастацкі салон “Фальварак “Добрыя мыслі”. Сябры клуба “Спадчына” прысутнічалі на адкрыцці выстаўкі, прысвечанай студзеньскаму паўстанню 1863 – 1864 гадоў у Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасля вечарыны адбылося пасяджэнне клуба “Спадчына” з парадкам дня: “Выданне энцыклапедычнага даведніка клуба “Спадчына” – “Дыярыуш “Спадчыны. Свае меркаванні і сваё бачанне выказалі Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Аляксандра Лісоўская, Анатоль Мяльгуй, Мікола Савіцкі, Мікола Несцярэўскі. Адказнымі за выпуск прызначаны Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Анатоль Мяльгуй, Надзея Сармант.

4 лютага. Сустрэча з ксяндзом-біскупам Антоніем Дзем’янкам у курыі Мінскай дыяцэзіі (вул. Рэспубліканская, 1-а). Гутарка ішла аб стварэнні плаката календара “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі,  ганараванні ксяндзоў, якія вядуць набажэнствы на беларускай мове і праводзяць працу беларусізацыі касцёла і аб праблеме кананізацыі ксяндза Вінцэта Гадлеўскага і ўсталяванні яму помніка.

9 лютага. Мастак-графік Генадзь Грак завяршыў працу над творам, заказаным Музеем Анатоля Белага “Загляне сонца і ў наша ваконца”, выкананай у тэхніцы камп’ютэрнай графікі. Твор прысвечаны 100-годдзю з дня заснавання першай выдавецкай беларускай суполкі  “Загляне сонца і ў наша ваконца”. У гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва такая тэматыка пададзена ўпершыню – шмат у карціне трэба падаваць “небяспечных” для дзяржаўнай ідэалогіі выдатных дзеячоў Вялікага беларускага нацыянальнага Адраджэння.

7 сакавіка. Сустрэча старшыні клуба “Спадчына” Анатоля Белага з мастаком Алесем Пушкіным. Гутарка ішла аб напісанні карціны “Прысвячэнне віленскім студэнтам”. Алесю Пушкіну прэзентаваны альбом-каталог “Кастусь Каліноўскі”.

9 сакавіка. Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” у Чырвоным касцёле. Парадак дня: Аб правядзенні вечара 25 сакавіка. Распрацаваны план мерапрыемстваў. Свае меркаванні выказалі Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Ігар Курыцын, Іван Антанюк. Перададзены сябрам клуба 12 фотакопій  карціны “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына” (мастак Анатоль Крывенка)

14 сакавіка
. Станіслаў Суднік выдрукаваў першую партыю (100 кніг) “Спадчына – 3” і перадаў клубу “Спадчына” (усяго наклад 200 паасобнікаў).

15 сакавіка. Выйшла з друку кніга Святланы Белай “Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча” (наклад 300 паасобнікаў). Рэдактары Анатоль Валахановіч, Анатоль Белы.

24 сакавіка. Атрымалі кнігу “Скрыжалі “Спадчыны” № 4 (300 паасобнікаў). Да выдання кнігі спрычыніліся многія сябры клуба, але рэдагаванне вялі А.Белы, А.Валахановіч, друкавалі матэрыялы А.Мяльгуй і Н.Сармант, мастацкае афармленне вокладкі А.Цыркунова.

25 сакавіка
.  Вечар клуба “Спадчына” у Чырвоным касцёле, прысвечаны 88-м угодкам абвяшчэння БНР. З прывітальным словам выступіў Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук, мастацтвазнаўца, прафесар Яўген Шыраеў, які ўручыў старшыні клуба “Спадчына” Анатолю Беламу  ганаровы дыплом Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.  Адзначаны ўзнагародамі Камітэта Ушанавання  15 чалавек. Выступілі на імпрэзе прафесар Аляксей Саламонаў, гісторык і журналіст Анатоль Валахановіч, прафесар Роза Ганчарова, паэт Яўген Гучок і іншыя. Скульптар Ігар Голубеў прэзентаваў першую партыю дэкаратыўных талерак “Клуб “Спадчына”. 20-гадовы шлях да Беларусі”.   

28 красавіка. Вечар сяброў  клуба “Спадчына” у тэатральнай зале касцёла святых Алены і Сымона (Чырвоным касцёле). Першая частка вечара  прысвечана 85-м угодкам з дня нараджэння беларускага гісторыка, пісьменніка і краязнаўца Міколы Ермаловіча. Аб значэнні яго даследаванняў для Беларусі, аб яго кнігах і з успамінамі аб ім дзяліліся навукоўцы, сябры клуба, аднадумцы і паплечнікі Анатоль Белы, Яўген Гучок, Алесь Петрашкевіч, Аляксандр Пухоўскі, Аляксей Саламонаў,  Алег Трусаў, Лявон Цімохін, Георг Штыхаў,  Міхась Чарняўскі. Творы, прысвечаныя Міколу Ермаловічу, прадставілі мастакі Анатоль Крывенка і Алесь Цыркуноў. На вечары прысутнічалі дачка М.Ермаловіча Алена Ермаловіч і пляменніца Людміла Собаль.
Другая частка вечара была прысвечана  60-годдзю сябра клуба Міколы Лавіцкага. На вечары адбылася прэзентацыя яго кнігі “Радзімы покліч”.

10 траўня. Сустрэча з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. Мітрапаліту перададзена 10 старадаўніх царкоўных прадметаў з калекцыі Анатоля Белага (кадзіла, лампада, падсвечнік, 3 вялікодныя  свечкі, вянчальная карона, паліўны чарпак і інш.). Гэтыя прадметы царкоўнага антыквара задаволілі Мітрапаліта і, асабліва, учынак, бо, галоўнае: адкуль было ўзята – туды і вярнулася. У размове з Філарэтам абмяркоўваліся пытанні: а) аб усталяванні шыльды на помніку Ларысы Геніюш у Зэльве; б) аб сумесным вечары-сустрэчы сяброў клуба “Спадчына” з Уладыкам у рэзідэнцыі епархіі; в) аб ганараванні ўзнагародамі Камітэта Ушанавання некаторых царкоўных дзеячоў, якія спрычыніліся да справы беларусізацыі ў царкоўным жыцці.

15 траўня. Сустрэча ў Чэшскай амбасадзе з амбасадарам Уладзімірам Румлам. Дамовіліся аб сумесным мерапрыемстве сяброў клуба “Спадчына” і прадстаўнікамі Чэшскай амбасады на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах з мэтаю азнаямлення з працай і значэннем музея.

16 траўня.
Сябры клуба “Спадчына” прысутнічалі на адкрыцці выстаўкі Міколы Несцярэўскага ў Галерэі сучаснага беларускага мастацтва. Анатоль Белы павіншаваў мастака, расказаў аб яго ўдзеле ў справе аднаўлення гісторыі Беларусі – стварэнні мастацкіх вобразаў Вялікіх князёў ВКЛ і іншых гістарычных постацяў, і ад імя Камітэта Ушанавання  ганараваў Міколу Несцярэўскага фарбамі і пэндзлем Васіля Быкава. З віншавальнымі прамовамі выступілі сябры мастацкай суполкі “Пагоня”, прафесар Аляксей Саламонаў, мастак Міхась Карпук і інш. Удзельнікам выстаўкі прэзентаваны 30 кніг Святланы Белай “Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча” і 20 кніг “Скрыжалі “Спадчыны” № 4.

17 траўня. У Зэльве на помніку Ларысы Геніюш усталявана шыльда з надпісам: “Божа, барані Беларусь. Ларыса Геніюш”. Месца для ўстаноўкі шыльды на п’едэстале яшчэ ў жніўні 2005 г. падрыхтавалі Анатоль Белы і Алесь Шатэрнік, а замацаваў яе асабіста з благаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта настаяцель Траецкай царквы ў Зэльве айцец Аляксандр.
Завершана падрыхтоўка матэрыялаў для кнігі пра Міколу Ермаловіча
“Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”.

19 траўня. Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з супрацоўнікамі Чэшскай амбасады ў Рэспубліцы Беларусь амбасадарам Уладзімірам Румлам і яго намеснікам Томашам Ядлоўскім на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва Анатоля Белага ў Старых Дарогах. На сустрэчы прысутнічалі Анатоль Валахановіч, Анатоль Крывенка, Уладзімір Ліпскі, Надзея Сармант, Аляксей Родчанкаў, Ала Белая, Святлана Белая, Віталь Мартынюк.

22 траўня. Сустрэча з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у рэзідэнцыі Мінскай епархіі. На сустрэчы прысутнічалі Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Надзея Сармант, Святлана Белая, Віталь Мартынюк, Аляксандр Семяняка, Ніна Шыдлоўская (“Бацькаўшчына”). Размова ішла аб працэсе беларусізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ад  імя Камітэта Ушанавання Уладыка Філарэт ганараваны бронзавым медалём “Крыж Еўфрасінні Полацкай” з уручэннем дыплома. Святлана Белая перадала падарункі семінарыстам (ладан, ручкі), Анатоль Валахановіч – свае кнігі.

23 траўня. Адкрыццё выстаўкі сябра клуба “Спадчына” Міхася Карпука ў Галерэі сучаснага беларускага мастацтва. Прысутнічалі сябры клуба “Спадчына”. З віншавальным словам выступілі Аляксей Саламонаў, Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, прадстаўнікі Саюза мастакоў. Журналіст Анатоль Мяльгуй браў у юбіляра інтэрв’ю і зрабіў для газет добры артыкул.

25 траўня.
Сябры клуба “Спадчына” прымалі ўдзел ва ўшанаванні памяці Максіма Багдановіча, усклалі кветкі да яго помніка каля Тэатра оперы і балета. Ад клуба “Спадчына” слова бралі Анатоль Белы і Святлана Белая. На імпрэзе прэзентавана кніга Святланы Белай “Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча”.

Чэрвень. Устаноўлены інтэрнэт і электронная пошта клуба “Спадчына”.

Верасень – кастрычнік.
Створаны і запушчаны сайт клуба “Спадчына”                   (www. spadchina. narod. ru), дзе было змешчана каля 1200 твораў выяўленчага мастацтва, што дало магчымасць упершыню прэзентаваць мастацтва Беларусі ў сусветнай электроннай сетцы. Пазней створаны сайт (www. spadchina. orq), які паўтарыў папярэдні сайт, але быў зарэгістраваны ў ЗША.
Адліты з сілуміну пагрудныя барэльефы пісьменніка Васіля Быкава (75х50 см, аўтар Уладзімір Мелехаў) і доктара філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі Барыса Кіта (75х50 см, аўтар Уладзімір Мелехаў). Гэтыя мастацкія творы прызначаны для новых помнікаў, якія мяркуецца ўстанавіць: помнік Васіля Быкава  ў Мінску ў дворыку БДУ, помнік Барыса Кіта  на сядзібе Музея Барыса Кіта, які плануецца адкрыць у Навагрудку. Зроблена рабочая мадэль помніка Лесі Беларускі (аўтар Ігар Голубеў) і дастаўлены ў райвыканкам г. Маладзечна з прапановай усталявання яго ў г. Маладзечна – на радзіме паэткі.

2 лістапада.
Вечар клуба “Спадчына” ў “Гістарычнай майстроўні” (вул. Сухая, 25). На вечары падведзены вынікі дзейнасці клуба за бягучы год і абгавораны план мерапрыемстваў на наступныя месяцы. Адбылася прэзентацыя кнігі Анатоля Мяльгуя і Вітаўта Мартыненкі “222 альбомы беларускага року і ня толькі…”. Пасля адбылася музычная частка вечара. Выступілі вядомыя беларускія выканаўцы: лідэр музычнага гурта “P.L.A.N” Андрэй Плясанаў і вядомы бард Зміцер Сідарэвіч.

21 лістапада. Адкрыццё выстаўкі сябра клуба “Спадчына”Аляксандра Зіменкі “Марфалогія алегорый” у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). Сябра клуба “Спадчына” Анатоль Мяльгуй зрабіў рэпартаж аб гэтай выстаўцы, які быў надрукаваны ў многіх газетах.

22 лістапада. Старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы быў на прыёме ў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, на якім разам з іншымі ўзнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага.

24 лістапада.  “Гістарычная майстроўня” (вул. Сухая, 25). Вечар клуба “Спадчына” прысвечаны:
1. 200-м угодкам з дня нараджэння нацыянальнай гераіні, удзельніцы паўстання 1831 г. у Беларусі Эміліі Плятэр і 175-м угодкам з дня яе смерці.
2. 100-годдзю з пачатку выдання беларускай газеты “Наша ніва”.
Па першаму пытанню выступіў дацэнт БДУ, кандыдат гістарычных навук Уладзімір  Сосна. Ён даўразгорнутую панараму гістарычнай эпохі пачатку ХІХ стагоддзя ў Беларусі і з пункту гледжання нйноўшых навуковых дасягненняў сучаснай гістарычнай навукі паказаў гераічныя этапы змагання паўстанцаў за волю і незалежнасць супраць расійскай тыраніі.
Па другому пытанню выступілі доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, доктар філалагічных навук Арсень Ліс, генеолаг і краязнавец святар Леанід Акаловіч. Разгарнулася актыўная навуковая спрэчка.
На вечары рэпрэзентаваны 3 новыя карціны: Алеся Цыркунова – “Эмілія Плятэр”. (Дошка, алей. 100х75 см);  Анатоля Крывенкі – “Заснавальнікам Беларускай Сацыялістычнай Грамады”. (ДВП, алей. 60х90 см); Міхася Карпука – “У каменя філарэтаў”. (Папера, аловак, сангіна. 60х80 см).
На вечары ганаравалі граматай клуба “Спадчына” Надзею Сармант з нагоды 65-годдзя, медалём “Пагоня” з уручэннем дыплома  скульптара Міхася Інькова.
Ушанавалі памяць Ганаровага сябра клуба “Спадчына” мастака Яўгена Ціхановіча, якому 25 лістапада споўнілася б 95 гадоў.
Зроблена паведамленне, што камп’ютэрны варыянт кнігі “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Мікола Ермаловіч” ужо гатовы і змешчаны на сайце Музея выяўленчага мастацтва.

26 лістапада.
Вандроўка сяброў клуба “Спадчына” сумесна з прадстаўнікамі другіх прагрэсіўных партый і моладзевых гуртоў па памятных месцах Слуцкага паўстання 1920 года (Слуцкага збройнага чыну). На двух аўтобусах яны наведалі Семежава, Вызну, Чырвоную Слабаду, Слуцк, Старыя Дарогі, дзе наведалі Музей выяўленчага мастацтва. У Музеі разгорнута экспазіцыя, прысвечаная гэтай гістарычнай падзеі. На шэрагу стэндаў прадстаўлена звыш 90 фотадакументаў, звыш 20 алейных і графічных партрэтаў удзельнікаў паўстання, праекты помнікаў героям Слуцкага збройнага чыну, кнігі і часопісы, прысвечаныя гэтай падзеі, “Крыж храбрых” – першая беларуская ўзнагарода (1920). У музеі моладзь і сябры клуба арганізавалі канцэрт. На гэтай імпрэзе прысутнічала шмат жыхароў г. Старыя Дарогі.

23 снежня. Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (1988 – 1942) у Чырвоным касцёле. Чытанні ладзілі сябры клуба “Спадчына” сумесна з моладзевай  групай Вячаслава Сіўчыка і гістарычнымі гуртамі. На чытаннях са змястоўным дакладам выступіў доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, рэпрэзентавалася алейная карціна “Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі” (мастак Алесь Цыркуноў), медаль ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага “За беларускасць у набажэнстве”, стэнд з дакументамі, прысвечанымі ксяндзу Гадлеўскаму, і матэрыялы, якія паказваюць аб распачатай справе яго кананізацыі. Менавіта, на гэтую праблему і было накіравана выступленне старшыні клуба “Спадчына” Анатоля Белага.
Праз некалькі дзён на сайце газеты “Наша ніва” з’явілася інфармацыя пад інтрыгуючым загалоўкам “Ксёндз Гадлеўскі – даносчык?”, дзе ставіліся пытанні: “чаму РС (радыё “Свабода”) не асвятляла навуковыя чытанні, прысвечаныя ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму (1888 – 1942), а таксама намеры клуба “Спадчына” выпусціць кнігу, прысвечаную падзеям 23 – 24 снежня 2006 г.

24 снежня. Урочышча Трасцянец – касцёл св. Яна Хрысціцеля.
Сябры клуба “Спадчына” сумесна з другімі прадстаўнікамі грамадскасці правялі вечарыну, прысвечаную ўшанаванню памяці расстралянаму нямецкімі захопнікамі 24 снежня 1942 г. ва ўрочышчы Трасцянец Мінскага раёна ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.
На прыпынку станцыі метро “Магілёўская” а 11 гадзіне сабралася каля 50 чалавек. Пры следаванні  на машынах ва ўрочышча Трасцянец, частка людзей была беспадстаўна затрымана, у тым ліку Вячаслаў Сіўчык і Анатоль Белы з групай каля 15 чалавек, але ім удалося разбегчыся. Затрыманы быў і Крыж Еўфрасінні Полацкай, які меркавалася паставіць на магчымым месцы расстрэлу ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Астатнія ўдзельнікі сабраліся ва ўрочышчы, дзе айцец Леанід Акаловіч правёў набажэнства. Са змястоўнай прамовай пра жыццё і дзейнасць ксяндза Вінцэта Гадлеўскага выступіў гісторык, журналіст і пісьменнік Анатоль Валахановіч, прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі. Пасля набажэнства, і ўскладання кветак зноў адбылося затрыманне ўдзельнікаў жалобнай місіі і дастаўка іх у РАУС Заводскага раёна, дзе іх  пратрымалі некалькі гадзін.
Але ў 17 гадзін сябры клуба “Спадчына” зноў сабраліся ў касцёле св. Яна Хрысціцеля. Адбылося ўрачыстае набажэнства. Выступілі Аляксандра Лісоўская, Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч і інш. Ад ім Камітэта Ушанавання старшыня клуба А.Белы ганараваў медалём Вінцэнта Гадлеўскага “За беларускасць у набажэнстве” пробашча касцёла святога Яна Хрысціцеля, ксяндза Ігара Лашука і айца  Леаніда Акаловіча. Пасля была агульная калядная куцця.
Падрабязна гэтыя падзеі асвяціла журналістка Святлана Кліменценка (“Народная воля” ад 28.12.2006 г., артыкул “Крамольны крыж”).

25 сакавіка 2006 г. Чырвоны касцёл, дольная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Акт ганаравання Прэзідэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўгена Шыраева

ордэнам “Гонар айчыны”. За сталом сядзяць Яўген Шыраеў і Анатоль Белы.

 



25 сакавіка 2006 г. Чырвоны касцёл, дольная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Акт ганаравання Прэзідэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўгена Шыраева

ордэнам “Гонар айчыны”. Выступае прафесар Георгій Штыхаў. Ён прэзентуе Яўгену

Шыраеву свае кнігі і манету Усяслава Чарадзея над стварэннем якой браў чынны ўдзел.

 



25 сакавіка 2006 г. Чырвоны касцёл, дольная зала. Вечар клуба “Спадчына”.

Прэзентацыя кнігі “Спадчына – 3”. Пасол Чэшскай Рэспублікі Уладзімір Румл

атрымаў у падарунак ад сяброў клуба свой алейны партрэт (мастак Анатоль Крывенка).

 



25 сакавіка 2006 г. Чырвоны касцёл, дольная зала. Вечар клуба “Спадчына”. Прэзідэнт

МАНЕ прафесар Яўген Шыраеў уручае Анатолю Беламу дыплом Ганаровага члена МАНЕ.

 



19 траўня 2006 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.Чэшскае пасольства

на чале з амбасадарам Чэхіі ў РБ наведала музей А.Белага ў Старых Дарогах. Каля помніка

Ларысы Геніюш стаяць: Уладзімір Ліпскі, Надзея Сармант, Святлана Белая, сядзіць Віталь

Мартынюк, стаіць пасол Чэхіі Уладзімір Румл, Алесь Белы, Анатоль Белы, Анатоль

Валахановіч, Анатоль Крывенка, намеснік пасла Чэхіі Томаш Ядлоўскі.

 



19 траўня 2006 г. Сядзіба Старадарожскага нацыянальна-мастацкага музея А.Белага.

Каля машыны пасла Чэхіі ў РБ Уладзіміра Румла стаяць

Анатоль Белы, Уладзімір Ліпскі, Анатоль Валахановіч.

 



24 лістапада 2006 г. Мінск, Сухая, 25. Гістарычная майстроўня. Вечар клуба “Спадчына”,

прысвечаны 100-годдзю выхаду газеты “Наша ніва” і 200-годдзю з дня нараджэння і

175-годдзю з дня смерці  нацыянальнай гераіні Эміліі Плятэр. Выступае  прафесар Арсень Ліс.

Сядзяць: Мікола Лавіцкі, Надзея Сармант, Анатоль Белы, Уладзімір Сосна.

 



24 лістапада 2006 г. Мінск, Сухая, 25. Гістарычная майстроўня. Вечар клуба “Спадчына”,

з нагоды 100-х угодкаў з пачатку выдання  газеты “Наша ніва” і 200-годдзю з дня

нараджэння і 175-годдзю з дня смерці  нацыянальнай гераіні Эміліі Плятэр, гераіні паўстання

1831 г. ў Беларусі. Прэзентацыя карціны мастака Міхася Карпука “Філаманы і філарэты”.

 



24 лістапада 2006 г. Мінск, Сухая, 25. Гістарычная майстроўня. Вечар клуба “Спадчына”,

з нагоды 100-х угодкаў з пачатку выдання  газеты “Наша ніва” і 200-годдзю з дня

народзінаў і 175-годдзю з дня смерці  нацыянальнай гераіні Эміліі Плятэр, гераіні паўстання

1831 г. ў Беларусі. З дакладам выступае прафесар Сосна Уладзімір Аркадзьевіч.

Побач сядзіць Анатоль Белы.

 



24 снежня 2006 г. Сумесныя мерапрыемствы клуба “Спадчына” і моладзі БНФ па ўшанаванню

памяці а. Вінцэнта Гадлеўскага, забітага24.12.1942 г. ва ўрочышчы Трасцянец.

На месцы пакарання смерцю В.Гадлеўскага. Свечкі па Гадлеўскаму. У цэнтры Яўген Гучок.

У гэты дзень карныя органы затрымалі і заарыштавалі да 30 удзельнікаў акцыі.

 



2007 год

27 лютага – 27 сакавіка
. Намеснік старшыні клуба “Спадчына”, сябра мастацкай суполкі “Пагоня”, вядомы мастак Алесь Цыркуноў на сядзібе БНФ (праспект Машэрава, 8) праводзіў выстаўку “Антыбальшавіцкі супраціў”. Ладзіць выстаўку дапамагалі сябры клуба. На адкрыцці выступіў Анатоль Белы, які раскрыў глыбінную сутнасць і даў філасофскае абгрунтаванне таго працэсу, які распачаўся ў выяўленчым мастацтве, якое на працягу доўгіх гадоў поўнасцю залежала ад фундацыі дзяржавы, стала ўжо непадкантрольным ёй, што новая генерацыя мастакоў пачынае распрацоўваць такія тэмы, якія раней былі забаронены, што пачынаецца зусім іншы працэс адлюстравання нашай гісторыі, што замест падаўляючай тэмы Другой сусветнай вайны, мастакі пачалі паглыбляцца ў сапраўдную гісторыю нашай Бацькаўшчыны.
Сакавік.  Да 25 сакавіка выйшла ў свет кніга “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Мікола Ермаловіч”.

3 красавіка. Мастак і сябра клуба “Спадчына” Алесь Цыркуноў перадаў для музея Анатоля Белага створаную ім карціну “Эмілія Плятэр”. (Дошка, алей. 100х75 см).

21 красавіка. Музей Дом Ваньковічаў.  Вечар, прысвечаны175-м угодкам з дня народзінаў беларускага мастака ХІХ ст. Альфрэда Ромэра. Вечар ладзіў намеснік старшыні клуба “Спадчына” Алесь Цыркуноў. На вечары прэзентаваліся работы Алеся Цыркунова, прысвечаныя Альфрэду Ромэру: “Партрэт Альфрэда Ромэра”. (Палатно, алей. 103х77 см); “Прысвячэнне Ромэру”. (Палатно, алей);  Паменшаная копія карціны Аьфрэда Ромэра “Хрыстос і сірата” (Палатно, алей. 75х50 см).
Розныя аспекты гэтай падзеі былі выказаны  айцом Леанідам Акаловічам, Анатолем Белым, Ясем Драўніцкім, Ігарам Пракаповічам, Анатолем Федаруком і інш. На вечарыне творчай грамадскасцю пры клубе “Спадчына” заснавана Рада па ўшанаванню памяці Альфрэда Ромэра ў Беларусі. Старшынёй Рады абраны Алесь Цыркуноў, сябрамі Рады – мастацтвазнаўца Анатоль Белы, Ясь Драўніцкі (краязнавец з в. Камарова Мядзельскага раёна), Ігар Пракаповіч (паэт, г. Паставы), Анатоль Федарук (вучоны, пісьменнік, даследчык сядзіба-паркавага дойлідства), Віктар Хурсік (пісьменнік, журналіст).

23 красавіка. Адкрыты сайт “Пакутнікі Беларусі”  (www. pakutniki. narod. ru), які рабіўся з лета 2006 года. На сайце змешчаны звесткі аб дзеячах беларускага Адраджэння (звыш 80 біяграфій), якія былі рэпрэсіраваны сталінскім рэжымам. Кожная біяграфія (жыціе) спалучалася з творамі мастацтва партрэціруемага (ікона). Такі сайт як бы вяртае нас да забытай старажытнай традыцыі – спалучэнне жыція і іконы, але не царкоўных святых, а тых, каго бальшавіцкі рэжым хацеў ператварыць у “лагерны пыл”, у небыццё.

27 красавіка. Вечар клуба “Спадчына”.  Музей гісторыі і культуры Беларусі. Прэзентацыя кнігі “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Мікола Ермаловіч”, а таксама ўшанаванне 86-х угодкаў з дня нараджэння Міколы Ермаловіча (29 красавіка 1921 г.).
Гістарычны музей для правядзення вечара, прысвечанага выдатнаму гісторыку, выбраны нездарма: тут па праву павінны захоўвацца яго кнігі, навуковыя працы, успаміны аб ім. Гэта лепшае ўшанаванне памяці нашага Ганаровага сябра.
Уступнае слова сказаў старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы. Сваімі меркаваннямі падзяліўся дырэктар музея Сяргей Уладзіміравіч Вечар. Пра жыццёвы шлях гісторыка і яго ўклад у развіццё гістарычнай навукі расказаў пісьменнік, журналіст, гісторык, рэдактар,  адзін са складальнікаў кнігі Анатоль Валахановіч. Аб яго літаратурнай дзейнасці распавяла Надзея Сармант. Прафесар Мікола Савіцкі адзначыў філасофскую накіраванасць яго дысідэнцкіх “Гутарак…”. Свой верш “Слова пра Міколу Ермаловіча” прачытаў паэт Яўген Гучок. Пранікнённа гучалі вершы і “Гутаркі…” Міколы Ермаловіча ў выкананні выдатнага артыста і змагара за беларускасць Валерыя Мазынскага. Свой погляд на жыццё і дзейнасць Міколы Ермаловіча выказалі паэт Сяргей Панізнік і прафесар Аляксей Саламонаў. Песні, прысвечаныя памяці Ганаровага сябра, выканалі вядомы бард Андрэй Плясанаў і артыст філармоніі Уладзімір Цімашэвіч. Прайшла прэзентацыя алейнай карціны “Гісторык Мікола Ермаловіч” (мастак Анатоль Крывенка) і вялікай алейнай карціны народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка, прысвечаная 100-годдзю з дня выхаду ў свет газеты “Наша ніва” (карціна напісана да 25 сакавіка 2007 г.).
Гасцямі вечара былі родная дачка Міколы Ермаловіча Алена Ермаловіч і родная пляменніца Людміла Собаль. Музею, бібліятэкам, выступоўцам, журналістам, удзельнікам вечара прэзентавана 25 кніг.

15 траўня.
В. Навасёлкі Дзяржынскага раёна. Навуковая канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі кнігі пра М.І.Ермаловіча (86-я гадавіна з дня нараджэння) “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”, праводзілася ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе, у якой вучыўся Мікола Ермаловіч. 
У канферэнцыі бралі ўдзел настаўнікі, краязнаўчы гурток “Вытокі”, вучні старэйшых класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы на чале з дырэктарам Святланай Ганчар. Дапамогу ў арганізацыі прэзентацыі аказалі рэдакцыя раённай газеты “Сцяг Кастрычніка” і  асабліва намеснік галоўнага рэдактара Віктар Уранаў. Грамадскасць Дзяржыншчыны прадстаўлялі заслужаны настаўнік Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Віктар Навіцкі, мастакі Галіна і Васіль Мініч, карэспадэнт Лявон Целеш. Ад клуба “Спадчына” бралі ўдзел  укладальнікі і рэдактары кнігі Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Надзея Сармант, паэт Яўген Гучок. Гасцямі імпрэзы былі  паэт, журналіст, аўтар падручнікаў на беларускай мове Уладзімір Дзіско, зямляк, пісьменнік Алесь Рыбак,  беларускі артыст Уладзімір Цімашэвіч.  З родзічаў Міколы Ермаловіча прысутнічалі яго дачка Алена і пляменніца Людміла Собаль. Прэзентацыю вёў пісьменнік, гісторык, журналіст Анатоль Валахановіч. Усе сябры клуба “Спадчына” і госці бралі чынны ўдзел у канферэнцыі, выступалі, чыталі вершы, а Уладзімір Цімашэвіч спяваў любімыя песні Міколы Іванавіча Ермаловіча. Сіламі настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў падрыхтаваны цудоўны канцэрт, прысвечаны знакамітаму земляку. У сваёй прамове ініцыятар стварэння гэтай кнігі, старшыня клуба “Спадчына”, мастацтвазнавец і калекцыянер Анатоль Белы пажадаў, каб высілкамі кіраўніцтва школы і заходамі перад вышэйшым кіраўніцтвам Дзяржынскага раёна, для  ўвекавечання імя самага знакамітага вучня  школы: а) надаць Навасёлкаўскай СШ імя Міколы Іванавіча Ермаловіча; б)  назваць адну з вуліц вёскі Навасёлкі вуліцай Міколы Ермаловіча; в) ушанаваць памяць вялікага гісторыка, паэта, дысідэнта ўстаноўкай яго помніка. Школе, гістарычнаму музею, а таксама многім настаўнікам былі прэзентаваны кнігі “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”. Для музея быў перададзены медаль Міколы Ермаловіча (аўтар Алесь Фінскі). Аб гэтай канферэнцыі было больш падрабязна пададзена мясцовымі краязнаўцамі як у раённай газеце, так і ў рэспубліканскіх: “ЛіМе”, “Наша слова”, “Краязнаўчая газета” і інш. 

15 чэрвеня. Музей гісторыі і культуры Беларусі. (3-ці паверх, Вялікая зала старажытнай зброі). Вечар клуба “Спадчына” прысвечаны гістарычнай даце – 585-м угодкам увода войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Жыгімонта Карыбутавіча ў Прагу на падтрымку паўстання гусітаў (22 мая 1422 г.).
Аб гэтай гістарычнай падзеі, якая звязвае чэшскі і беларускі народы выказалі свае думкі дырэктар музея Сяргей Вечар, старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы. Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч, абапіраючыся на гістарычныя факты, у сваім паведамленні паказаў ход, вынікі і значэнне гэтых падзей. Гісторык Вітаўт Чаропка пазнаёміў слухачоў са зместам сваёй кнігі “Лёсы ў гісторыі”. Менавіта ў гэтай кнізе пададзены нарыс “Чэсць вышэй за жыццё прыношу. Жыгімонт Карыбутавіч”.
Адбылася прэзентацыя жывапісных твораў, якія адлюстроўваюць падзеі тых старажытных часоў: “Жыгімонт Карыбутавіч уступае ў Прагу. 1422 год.” (мастак Генадзь Матусевіч, г. Чэрвень); “Ян Жыжка і Жыгімонт Карыбутавіч” (мастак Анатоль Крывенка). Карціны замоўлены для Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва.   Беларускі рок-музыкант і бард Андрэй Плясанаў выканаў музычную інтэрпрэтацыю тых гістарычных падзей – гістарычную вайсковую песню “Выправа” і шэраг кампазіцый са сваіх альбомаў.

2 ліпеня.
Чырвоны касцёл. Пасяджэнне клуба “Спадчына”.
Намечаны план мерапрыемстваў на наступныя месяцы 2007 года.  Абмяркоўвалася праца над стварэннем “Дыяруша”і кнігі “Пакліканыя Беларуссю”.

14 жніўня. Сядзіба БНФ (праспект Машэрава, 8). Пасяджэнне аргкамітэта сяброў клуба “Спадчына” па ўшанаванню 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, адзначэнні чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну, стварэння новага сайта “Адраджэнцы” і на яго аснове кнігі “Пакліканыя Беларуссю”. Для напісання біяграфій прыкладна 200 нацыянальных дзеячоў складзены спіскі і размеркаваны паміж сябрамі клуба “Спадчына”

7 – 21 верасня. У Старых Дарогах на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва створаны помнікі з ліставой сталі метадам газавай рэзкі:  кіраўніку нацыянальна-вызваленчага руху 1874 г. Тадэвушу Касцюшку (200х162 см), беларускай паэтцы Цётцы (130х115 см), рэдактару-выдаўцу газет “Наша доля” і “Наша ніва” Аляксандру Уласаву (157х85 см), Вялікаму Князю Літоўскаму Вітаўту (165х100 см). Пачалася праца над помнікам “Заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі”: 18 сілумінавых барэльефаў (кожны 35х25 см), шыльда з тэкстам 3-й Устаўной граматы Рады БНР ад 25 сакавіка  1918 года (45х50 см), герб “Пагоня” (сілумін, ліццё, 50х45 см), надпісы (ліставая сталь, газавая рэзка), стальная аснова (300х200 см). Вось такі грандыёзны і даволі тэхналагічна складаны помнік тым, хто 25 сакавіка 1918 года абвясціў стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адначасова распачалася работа па стварэнні помніка “Героям Слуцкага збройнага чыну” (ліставая сталь, газавая рэзка). Па макету помніка “Слуцкім паўстанцам 1920 года” скульптара Міхася Інькова быў зроблены малюнак. Сябра клуба “Спадчына” Уладзімір Каравацкі зрабіў рабочы эскіз на кардоне (250х217 см) і надпіс, а Міхаіл Белы (г. Старыя Дарогі) ажыццявіў гэты праект у метале.

24 верасня. Сустрэча старшыні клуба “Спадчына” з амбасадарам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Уладзімірам Румлам у Чэшскай амбасадзе.
Рашалася пытанне аб дальнейшым супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж клубам “Спадчына” і Чэхіяй.

25 верасня. Пасяджэнне аргкамітэта сяброў клуба “Спадчына” па стварэнню кнігі “Пакліканыя Беларуссю” і сайта “Адраджэнцы”. Падводзіліся вынікі папярэдняй працы. Да гэтага часу было напісана звыш 75 % біяграфій дзеячоў беларускага Адраджэння, якія намечана было падаць у сайце ці кнізе. Абмяркоўваўся дадатковы спісак імёнў дзеячоў Адраджэння

3 кастрычніка. Сябры клуба “Спадчына” запрошаны на прэзентацыю кнігі Бажэны Немцавай “Бабуля. Карціны вясковага жыцця”. Аповесць (2007), выдадзенай на беларускай мове (пераклад з чэшскай мовы Ніны Рэшэтнікавай), дзякуючы фундацыі Чэшскай амбасады.
Публікацыі пра гэтую культурніцкую падзею ў недзяржаўныя СМІ зрабіў сябра клуба “Спадчына”, журналіст Анатоль Мяльгуй.

4 кастрычніка. Дом кіно. Выстаўка твораў сябра клуба “Спадчына”, жывапісца і графіка Міхася Андрэевіча Карпука.
Прысутнічалі сябры клуба “Спадчына”. Абмеркаванне выстаўкі было бурным, але канструктыўным. Прафесар Аляксей Саламонаў паставіў пытанне: “Мастак, яго грамадзянская пазіцыя і адлюстраванне сучаснай палітычнай рэчаіснасці ў яго творах”. На гэтую тэму выказаліся амаль усе прысутныя. Працяг абмеркавання завяршыўся на сяброўскай вечарыне ў прасторнай майстэрні мастака ў Траецкім прадмесці. Сябры клуба ўбачылі і тыя шматлікія творы, якія даўно выстаўляліся і знаходзіліся ў маскоўскіх запасніках, і тыя, над якімі Міхась Карпук яшчэ працуе. Мастак прэзентаваў гасцям  выдатна выдадзены каталог яго твораў.
Пра гэтую выстаўку журналіст Анатоль Валахановіч паведаміў у газетах “Літаратура і мастацтва” і “Краязнаўчая газета”.

6 кастрычніка. У майстэрні народнага мастака Беларусі Леаніда Змітравіча Шчамялёва скульптар Ігар Голубеў паказаў праект свайго твора “Пакутнікам Беларусі. 1937 года”, які народны мастак Беларусі ўхваліў і пажадаў скульптару і старшыні клуба Анатолю Беламу поспехаў у яго ажыццяўленні.
Мастак завяршыў партрэт Анатоля Белага і на дабрачыннай аснове перадаў яго Музею выяўленчага мастацтва. 27 кастрычніка твор быў змешчаны ў галерэі твораў Леаніда Шчамялёва.

16 кастрычніка. Старыя Дарогі. Сядзіба Музея выяўленчага мастацтва Анатоля Белага.
Урачыстае адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку. Аб гэтай урачыстасці было паведамленне ў газетах “Наша слова”, “Народная воля”, былі дастаўлены асабістыя запрашэнні розным грамадскім арганізацыям і амбасадам.
На адкрыцці прысутнічалі сябры клуба “Спадчына”, беларускі кампазітар Ігар Лучанок з сябрамі,  старшыня дэмакратычнага руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, амбасадар ЗША у Рэспубліцы Беларусь місіс Карэн Сцюарт. Прыйшло шмат гараджан.
З прамовамі выступілі: амбасадар ЗША спадарыня Карэн Сцюарт, старшыня дэмакратычнага руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, пісьменнік, гісторык і журналіст Анатоль Валахановіч, прадстаўнік грамадскасці г. Старыя Дарогі Уладзіслаў Прановіч, доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксей Саламонаў. Паэт Яўген Гучок прачытаў свае вершы. Бард Зміцер Абразцоў  выканаў песні на творы беларускіх паэтаў.   
Спадарыня Карэн Сцюарт пасадзіла каля помніка Тадэвушу Касцюшку вечназялёнае дрэўца, якое будзе нагадваць аб павазе амерыканскага народа да Вялікага Беларуса – Тадэвуша Касцюшкі, якога ўславіў англійскі паэт Джордж Байран у сваёй паэме “Бронзавы век”, а нас, беларусаў назваў жыхарамі Касцюшкавай зямлі.
Пасадзіў вечназялёнае дрэўца, як сімвал Адраджэння Беларусі, і Аляксандр Мілінкевіч.
Удзельнікі імпрэзы і высокія госці пазнаёміліся з экспазіцыямі музея і былі ўражаны духоўным зместам яго экспанатаў, а таксама гасціннасцю гаспадароў.

26 кастрычніка. Сустрэча старшыні клуба “Спадчына” ў амбасадзе ЗША у Рэспубліцы Беларусь з місіс Карэн Сцюарт. Размова ішла аб наладжванні культурных стасункаў паміж сябрамі клуба “Спадчына” і ЗША.  Для гэтага ёсць ужо напрацаваныя добрыя перадумовы: на сядзібе музея пастаўлены 4 помнікі грамадзянам ЗША беларускага паходжання і створаны 75 жывпісных і графічных партрэтаў. У ранейшыя часы сумесна з амбасадай ЗША клуб “Спадчына” ладзіў выстаўку “Беларускія калумбы”, выдаваўся каталог.

30 кастрычніка. З сядзібы Музея выяўленчага мастацтва скульптар Ігар Голубеў адвёз у ліцейны цэх драўляны макет Крыжа Еўфрасінні Полацкай “Пакутнікам Беларусі” і каля 40 гіпсавых форм выяў беларускіх святых.

7 лістапада. На даху Музея выяўленчага мастацтва Анатоля Белага на сяміметровай вышыні ўсталяваны помнік з ліставой сталі “Героям Слуцкага збройнага чыну”. Помнік вагою да 150 кг паднялі ўручную і замацавалі Міхась Белы, Анатоль Белы, Леанід Яновіч, Віктар Шурмоўскі, Рыгор Станкевіч.
У гэты “чырвоны дзень календара” –  дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі –  сябры і шчырыя прыхільнікі клуба “Спадчына” адзначылі “ударнай камуністычнай працай”. Хіба не сімвалічна, што ў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўстаноўлены помнік тым, каму сумленне не дазваляла прызнаць гэту рэвалюцыю,  каго гэтая рэвалюцыя зняволіла, адправіла ў канцлагеры, фізічна знішчыла!
Пры ўстаноўцы помніка прысутнічалі вядомы праваабаронца Валеры Шчукін і яго паплечніца са Слуцка Зінаіда Цімошак. Вынікам іх наведвання стаў артыкул у газеце “Народная воля” ад 23 лістапада 2007 года “Усё ў гэтым музеі прасякнута беларускім духам”.

14 лістапада.
Вечар клуба “Спадчына”, прысвечаны чэшска-беларускім культурным узаемасувязям (мастацкая галерэя-кафэ “Фальварак “Добрыя мыслі”).
Вечар ладзілі амбасада Рэспублікі Чэхія ў Рэспубліцы  Беларусь і клуб “Спадчына”. З уступным словам выступіў пасол Рэспублікі Чэхія Уладзімір Румл. Ён зачытаў пастанову Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі аб ганараванні медалём Яна Масарыка “за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў” сяброў клуба “Спадчына”. Узнагароды атрымалі: Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Анатоль Крывенка, Уладзімір Ліпскі, Анатоль Мяльгуй, Надзея Сармант, Алесь Цыркуноў.
Анатоль Белы у сваёй прамове адзначыў гістарычны шлях развіцця чэшска-беларускіх адносін. На працягу вечара сябры клуба і супрацоўнікі чэшскай амбасады выказвалі свае думкі пра гісторыю і сучаснасць сваіх краін.
Мастак Міхась Карпук прэзентаваў Чэшскай амбасадзе свой твор “Партрэт Яна Гуса”.
Сіламі сяброў клуба арганізаваны літаратурна-музычны канцэрт. Фатограф клуба Анатоль Мяльгуй зрабіў фотарэпартаж, а журналіст Анатоль Валахановіч змясціў пашыраны матэрыял аб гэтым вечары ў недзяржаўных газетах. Інфармацыя аб ганараванні Чэшскі урадам сяброў клуба з’явілася на “Радыё “Свабода” і на яго сайце, а таксама на сайце газеты “Наша ніва”.

24 лістапада. Горад Старыя Дарогі. На сядзібе Музея выяўленчага мастацтва Анатоля Белага адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка “Героям Слуцкага збройнага чыну”. Аб адкрыцці помніка на гэты дзень была папярэдняя дамоўленасць з грамадскімі і палітычнымі арганізацыямі Мінска і іншых гарадоў. Газеты і “Радыё “Свабода” далі папярэдняе паведамленне. На адкрыццё прыехалі сябры клуба “Спадчына”, асобны аўтобус прыехаў са Слуцка,  на сваім аўтобусе прыехалі салігорцы, самастойна прыехалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Бабруйска, Асіповіч, Ліды і іншых гарадоў Беларусі.
У 15.00 прыехалі 2 вялікія  аўтобусы з Мінска. Адзін з моладзевых суполак (кіраўнік Вячаслаў Сіўчык), другі з сябрамі БНФ (кіраўнік Франак Вячорка). Перад гэтым аўтобусы праехалі па месцах змагання Слуцкіх паўстанцаў 1920 г.
Адразу ж пачалося ўрачыстае адкрыццё помніка. Айцец Леанід Акаловіч асвяціў яго. З прамовай выступілі старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы, грамадскі і палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, пісьменнік Валеры Санько, а таксама аташэ пасольства Чэшскай Рэспублікі Яна Паўлава, якая прыехала з сябрамі клуба. Урачыстае адкрыццё помніка завяршылася спевам гімна “Магутны Божа”. Пасля адбыўся сяброўскі абед, на якім ладзілася канцэртная музычная праграма.
Усе апазіцыйныя СМІ зрабілі справаздачу аб гэтай гістарычнай падзеі – адкрыцці ў Беларусі першага помніка ўдзельнікам і героям Слуцкага паўстання 1920 года, якія арганізавана, свядома і мэтанакіравана, са зброяй у руках паўсталі супраць бальшавіцкага антынароднага і антынацыянальнага рэжыму.

31 снежня. Надзея Сармант (сакратар клуба “Спадчына”) перадала Анатолю Беламу, надрукаваныя ёю матэрыялы для стварэння сайта “Адраджэнцы” і кнігі “Пакліканыя Беларуссю” (адпаведна 2 сшыткі па 126 старонак кожны і 2 электронныя дыскі з цыфравым запісам). Тэкставы матэрыял і адпаведна электронны лічбавы запіс аддадзены ў выдавецтва для выдання кнігі і праграмістам для стварэння сайта.           
Упершыню біяграфіі 250 нацыянальных дзеячоў Адраджэння (жыціі) спалучаны з іх мастацкімі партрэтамі, выкананымі ў жывапісе, графіцы, медальерным мастацтве, скульптуры (іконамі). Вернута старажытная царкоўная традыцыя спалучэння жыція святога і яго іконы, бо для стваральнікаў кнігі “Пакліканыя Беларуссю” і сайта “Адраджэнцы” імёны тых, хто жыў, тварыў, ахвяраваў сабою і змагаўся за Беларусь з’яўляюцца нацыянальнымі святымі. І як святому мы надаем належную павагу кожнаму з іх.

25 сакавіка 2007 г. Мітынг з нагоды 89-х угодкаў БНР. Прыступкі філармоніі. Стаяць сябры

клуба “Спадчына”Міхась Карпук, Іна Лойка, Мікола Савіцкі, Анатоль Белы, Яўген Гучок,

Ала Саскавец, Аляксей Саламонаў.

 



21 красавіка 2007 г. Музей Ваньковіча. Вечар прысвечаны мастаку Альфрэду Ромеру.

Рыхтаваў і вёў вечарыну Алесь Цыркуноў. Сябры клуба і ўдзельнікі вечарыны на прыступках

музея. Выстаўлены партрэты Алеся Цыркунова, прысвечаныя А.Ромэру.

 



27 красавіка 2007 г. Музей гісторыі і культуры Беларусі. Вечар клуба “Спадчына”,

прысвечаны прэзентацыі кнігі “Мікола Ермалваіч. Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”.

Выступае адзін з аўтараў і ўкладальнікаў кнігі Анатоль Валахановіч.

 



27 красавіка 2007 г. Музей гісторыі і культуры Беларусі. Вечар клуба “Спадчына”,

прысвечаны прэзентацыі кнігі “Мікола Ермаловіч. Яго чакала Беларусь

чатыры стагоддзі”. У зале музея “Беларусь у сярэднявеччы”.

 



15 траўня 2007 г. Вёска Навасёлкі Дзяржынскага раёна – радзіма Міколы Ермаловіча.

Сябры клуба “Спадчына”, радня, блізкія і землякі Міколы Ермаловіча на

прэзентацыі кнігі “Мікола Ермаловіч. Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”.

 



4 кастрычніка 2007 г. Дом кіно. Выстаўка мастацкіх твораў Міхася Карпука. Выступае мастак.

Стаяць: Уладзімір Ліпскі, прафесар Аляксей Саламонаў, Пётр Русаў, Мікола Лавіцкі,

Анатоль Валахановіч, Яўген Гучок, дзяўчынка, Вячаслаў і Іна Лойкі.

 



4 кастрычніка 2007 г. Дом кіно. Выстаўка мастака Міхася Карпука. Выступае Анатоль Белы.

Стаяць сябры клуба “Спадчына”: Мікола Лавіцкі, Васіль Якавенка,

Уладзімір Содаль, Міхась Карпук, Яўген Гучок.

 



16 кастрычніка 2007 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Адкрыццё

помніка Андрэю Тадэвушу Касцюшку. Аляксандр Мілінкевіч (у цэнтры) з сябрамі клуба

“Спадчына”.

 



16 кастрычніка 2007 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Адкрыццё

помніка Андрэю Тадэвушу Касцюшку. Бацька і маці Змітра Дашкевіча (Старыя Дарогі),

Яўген Гучок, Ала Белая.

 



16 кастрычніка 2007 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Адкрыццё

помніка Андрэю Тадэвушу Касцюшку. У зале музея, агляд экспазіцыі.

Стаяць: Галіна Сіўчык, Анатоль Белы, Аляксандр Мілінкевіч, Дашкевіч (Ст. Дарогі),

Уладзімір Ліпскі, Леанід Яновіч (Ст. Дарогі).

 



16 кастрычніка 2007 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага.

Адкрыццё помніка Андрэю Тадэвушу Касцюшку з нагоды 190-х угодкаў з дня яго

смерці. Пасол ЗША у РБ Карэн Сцюарт і Анатоль Белы аглядаюць музей А.Белага.

 



14 лістапада 2007 г. Мастацка-літаратурнае кафэ “Фальварак “Добрыя мыслі”. Вечар клуба

“Спадчына” прысвечаны чэшска-беларускім культурным узаемасувязям.

Ганаруецца медалём Яна Масарыка Анатоль Белы.

 



14 лістапада 2007 г. Мастацка-літаратурнае кафэ “Фальварак “Добрыя мыслі”. Вечар

клуба “Спадчына” прысвечаны чэшска-беларускім культурным узаемасувязям.

Амбасадар Чэшскай Рэспублікі Уладзімір Румл ганаруе Анатоля Валахановіча

медалём Яна Масарыка.




14 лістапада 2007 г. Мастацка-літаратурнае кафэ “Фальварак “Добрыя мыслі”. Вечар

клуба “Спадчына” прысвечаны чэшска-беларускім культурным узаемасувязям.

Амбасадар Чэшскай Рэспублікі Уладзімір Румл ганаруе медалём

Яна Масарыка Анатоля Мяльгуя.

 




2008 год


Студзень – да 10 сакавіка.
За гэты час былі адліты з сілуміну звыш 30 медальёнаў дзеячоў беларускага нацыянальнага Адраджэння, якія дастаўлены на сядзібу музея.
З Мінска дастаўлены ліст металу 100х150х0,5 см  для помніка “Заснавальнікам БНР”.
Анатоль Белы пачаў распрацоўваць канцэпцыю помніка. Трэба было падняць і здабыць звесткі пра тых людзей, якія, менавіта, 25 сакавіка 1918 года прымалі Устаўную Грамату і абвяшчалі стварэнне БНР. Складанасць ў тым, што ў ніводнай кнізе па гісторыі Беларусі і рэвалюцыйных падзеях тых часоў не быў пададзены спіс дзеячоў, якія абвясцілі стварэнне БНР. Трэба было перачытаць усе біяграфіі дзеячоў, якія падаваліся ў энцыклапедыях, успаміны непасрэдных удзельнікаў гэтых гістарычных падзей і толькі пасля скласці  агульны спіс. Работа паспяхова завяршылася. Прыкладна, больш чым з 70 членаў Рады непасрэдна галасавалі за прыняцце Трэцяй Устаўной Граматы 21 чалавек.
Пасля пайшоў працэс збору іканаграфічнага матэрыялу на гэтых людзей.
Мастак Генадзь Грак на аснове сабраных матэрыялаў стварае твор “Заснавальнікам БНР” (тэхніка: камп’ютэрная графіка).
Анатоль Белы, яго стрыечны брат Міхась Белы і яго сын Ягор пачалі працаваць над стварэннем помніка “Заснавальнікам БНР”, які быў у пачатку сакавіка 2008 г. зманціраваны і ўсталяваны на сцяне музея ў Старых Дарогах.

15 сакавіка. Урачыстае адкрыццё помніка “Заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі”. На помніку, памерам 200х150 см адлітыя ў сілуміне выявы 18 дзеячоў, якія 25 сакавіка абвясцілі ўтварэнне вольнай і незалежнай Беларусі.
На ўрачыстае адкрыццё помніка прыехалі сябры клуба “Спадчына”, прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый з Мінска, Слуцка, Салігорска, Асіповіч, Гомеля, Бабруйска і іншых мясцін Беларусі. Прысутнічала каля 200 чалавек. Сярод гасцей быў выконваючы абавязкі амбасадара Чэшскай Рэспублікі Томаш Ядлоўскі са сваёй жонкай.На адкрыцці помніка выступілі Анатоль Белы, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў і культуры Антон Астаповіч, грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык. Ад імя чэшскага народа, які мае даўнія гістарычныя стасункі з беларусамі, са святам 90-х угодкаў і фактам адкрыцця помніка “Заснавальнікам БНР” павіншаваў выконваючы абавязкі амбасадара Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Ядлоўскі. Помнік асвячаў а. Леанід Акаловіч. У час урачыстых мерапрыемстваў Камітэт Ушанавання ганараваў выдатных беларусаў, якія найбольш спрычыніліся, каб сучасная Беларусь стала вольнай і дэмакратычнай краінай. Сярод узнагароджаных былі Уладзіслаў Казулін (медаль Кастуся Каліноўскага), медалём Цёткі ганаравана грамадская дзяячка Вольга Казуліна, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, пісьменнік  Алесь Рыбак ганараваны медалём Васіля Быкава “За праўду ў творчасці”, вязень сумлення, малады палітык Дзмітрый Дашкевіч узнагароджаны медалём Кастуся Каліноўскага, а вядомы беларускі рок-музыкант і мастак Андрэй Плясанаў – медалём “Пагоня”. Камітэт Ушанавання адзначыў спецыяльнымі ўзнагародамі 28 сяброў грамадскага “Камітэта – 37”, якія шмат зрабілі па ўшанаванню памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У гэты дзень наведвальнікам Музея прэзентавалі фільм “Дзень волі”, прысвечаны 90-м угодкам абвяшчэння БНР, створаны беларускімі кінематаграфістамі і тэлеканалам “БелСат”.
Музычная аздоба святкавання 90-х угодкаў БНР даручана Андрэю Плясанаву.
Пасля ўрачыстасцяў была наладжана агульная вячэра.

10 красавіка.
Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Чырвоны касцёл, дольная зала, 16.00.
Напісанне 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове ў гонар 90-годдзя БНР.
Дыктоўку праводзілі пісьменнік, гісторык Уладзімір Падгол і пісьменнік, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. У 1-й агульнанацыянальнай дыктоўцы прынялі ўдзел каля 50 сяброў. Пасля дыктоўкі адбылася прэзентацыя сайта “Адраджэнцы Беларусі”. Кожны з сяброў клуба вычытаў сваю біяграфію і праглядзеў прысвечаныя яму мастацкія творы, якія былі размешчаны на сайце.
З паведамленнем аб тым, што 25 сакавіка 2009 г. спаўняецца 25 гадоў з моманту, калі афіцыйна склаўся клуб “Спадчына” і з’явілася першае афіцыйнае паведамленне ў прэсе, выступіў старшыня клуба А.Белы. Ён прапанаваў план мерапрыемстваў, якія неабходна ажыццявіць да святкавання юбілея. Пачалася дыскусія. Сябры клуба рабілі слушныя прапановы аб правядзенні тых ці іншых мерапрыемстваў.

16 красавіка. Камітэт Ушанавання ганараваў амбасадара Чэхіі ў Беларусі Уладзіміра Румла Сярэбраным пярсцёнкам з выявай герба “Пагоня”, асабістымі ініцыяламі і адмысловым дыпломам (традыцыя гэтай узнагароды ідзе з часоў паўстання 1974 года ад кіраўніка паўстання Андрэя Тадэвуша Касцюшкі).
Узнагарода праходзіла ў пасольстве Чэхіі з нагоды таго, што спадар Уладзімір Румл пакідаў нашу краіну. На ўрачыстым вечары прысутнічалі кіраўнікі многіх еўрапейскіх пасольств у Беларусі. З развітальным словам выступіў амбасадар Уладзімір Румл, а пасля слова было дадзена кіраўніку клуба “Спадчына” Анатолю Беламу, які распавёў аб шматвяковай гісторыі ўзаемадачыненняў паміж Беларуссю і Чэхіяй. Было сказана і аб тым, як спадар Румл браў актыўны ўдзел у мерапрыемствах клуба “Спадчына”, у тым ліку ў вечарынах, прысвечаных гадавінам выдатных дзеячоў гісторыі і культуры Беларусі і Чэхіі, цікавіўся экспазіцыяй Старадарожскага мастацкага музея, створанага з фондаў А.Белага, спрыяў перакладу на беларускую мову кнігі класіка чэшскай літаратуры Бажэны Немцавай “Бабуля”.

24 красавіка. Навуковая канферэнцыя з нагоды нараджэння выдатных беларускіх вучоных: 175-годдзя прафесара, акадэміка Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага (30.04.1833 – 31.01.1030) і 170-годдзю прафесара Уладзіслава Іванавіча Дыбоўскага (18.04.1838 – 27.07.1910).
Навуковую канферэнцыю ладзілі: Беларускі дзяржаўны універсітэт, Геаграфічны факультэт, Беларускае Геаграфічнае таварыства, Мінскі культурна-асветніцкі клуб “Спадчына”. У ліку выступаючых з дакладамі былі сябры клуба “Спадчына”: А.Валахановіч, М.Лавіцкі, І.Курыцын, Л.Акаловіч, У.Ліпскі. У дыскусіі выступіў А.Белы.
Камітэтам Ушанавання былі ганараваны медалём Аркадзія Смоліча:
Беларускае Геаграфічнае таварыства – за вялікі ўклад у распрацоўку актуальных тэарэтычных і практычных праблем беларускай геаграфічнай навукі, падрыхтоўку адмысловых спецыялістаў, адданых роднаму краю, і вяртанне Бацькаўшчыне з небыцця імёнаў выдатных географаў;  прафесар Валерый Станіслававіч Аношка, дацэнт Павел Антонавіч Каўрыга,  прафесар Пётр Сцяпанавіч Лопух.
Беларускае Геаграфічнае Таварыства ганаравала  Граматамі клуб “Спадчына” і сяброў клуба Анатоля Белага, Анатоля Валахановіча, Міколу Лавіцкага, Ігара Курыцына, Уладзіміра Ліпскага за актыўны ўдзел у канферэнцыі і працу па вяртанню гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.
Артыкулы А.Валахановіча, У.Ліпскага, Л.Целеша аб жыцці і дзейнасці слынных беларускіх вучоных і аб прысвечанай ім канферэнцыі былі змешчаны ў “Беларускім гістарычным часопісе” (№ 7. 2008 г. С. 73 – 74), “Краязнаўчай газеце”, газеце “Сцяг Кастрычніка” (Дзяржынск).

10 – 12 траўня. Паездка ў Вільню старшыні клуба “Спадчына” Анатоля Белага на юбілей старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве Хведара Нюнькі з нагоды яго 80-годдзя.
З запрошаных на гэтую імпрэзу быў і ганаровы сябар клуба “Спадчына”, намеснік старшыні Камітэта Ушанавання Анатоль Пятровіч Грыцкевіч. З ім А.Белы на працягу двух дзён жыў у адным нумары гасцініцы. На гэтых урачыстасцях Камітэтам Ушанавання спадар Хведар Нюнька ганараваны Срэбным пярсцёнкам з асабістымі ініцыяламі і адмысловым дыпломам.
На другі дзень імпрэза працягнулася на сядзібе ТБК у Літве. Было дамоўлена аб далейшым супрацоўніцтве паміж клубам “Спадчына” і ТБК: а) актыўныя сябры ТБК прыязджаюць у Беларусь наведаць сядзібу-музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах; б) А.Белы прэзентуе для будучага музея ТБК у Літве 10 графічных твораў з запаснікоў музея (вядомых дзеячоў беларускага нацыянальнага Адраджэння, якія жылі і працавалі ў Вільні); в) калі ТБМ атрымае 15 сотак зямлі, што належалі цёшчы Якуба Коласа, якая імі валодала ў ваколіцах Вільні, і распачне ствараць музей, то для яго аздаблення будзе запрошаны А.Белы, як спецыяліст, які набыў ужо дастатковы вопыт.

10 траўня А.Белы і А.Грыцкевіч ганаравалі медалём Івана Луцкевіча “За шанаванне спадчыны” старшыню Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрася Гіля за самаахвярнае адстойванне інтарэсаў беларусаў на спрадвечных беларускіх землях у суседняй краіне, стварэнне Багушэвіцкага народнага мемарыялу ў Свіранах, стварэнне краязнаўчага музея “Засцянковая хата” у Вайшанах.

12 траўня наладжана краязнаўчая экскурсія па месцах беларускай Вільні.

17 траўня. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Чырвоны касцёл, дольная зала.16.00.
Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з сябрам клуба Святланай Белай, якая прыляцела з Кліўленда (ЗША) 15 траўня. С.Белая праінфармавала аб становішчы ў беларускіх арганізацыях Амерыкі, аб падрыхтоўцы да 28-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі і Канады. 20 траўня С.Белая была прынята ў члены Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вялікую цікавасць выклікала яе кніга “Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча”.

21 траўня. С.Белая і А.Белы наведалі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. С.Белая, як прадстаўнік культурнага Беларуска-Амерыканскага Цэнтра “Полацак” (Кліўленд, ЗША), які з’яўляецца гаспадаром і арганізатарам ХХVІІІ сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі і Канады,  афіцыйна запрасіла яго прыехаць і прыняць удзел у гэтай сустрэчы. Уладыка Філарэт даў сваю згоду прыняць удзел у гэтай сустрэчы, ці паслаць сваіх прадстаўнікоў ад БПЦ.
Уладыка Філарэт узнагародзіў Святлану Белую медалём Св. Еўфрасінні Полацкай (Пастанова аб узнагародзе была падапісана 14.02.2008 г. да дня народзінаў С.Белай).

4 чэрвеня. Паездка грамадскасці Беларусі і сяброў клуба “Спадчына” у Навагрудак на адкрыццё музея Барыса Кіта.
Ад сяброў клуба “Спадчына”паехалі старшыня клуба Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Уладзімір Ліпскі.
У гімназіі, дзе некалі дырэктарам быў Барыс Кіта (Кіт) адвялі невялікі пакойчык, дзе размясцілі экспазіцыю, прысвечаную жыццю і дзейнасці Барыса Кіта.
На адкрыцці музея сярод іншых слова было дадзена і А.Беламу. Замест доўгай прамовы ён прэзентаваў музею дзве карціны (тэхніка –  камп’ютэрная графіка), аформленыя ў рамкі і пад шкло: “Прысвячэнне студэнтам Віленскага універсітэта” (мастак Алесь Пушкін), на якой першай сярод студэнтаў Віленскага універсітэта выстаўлена постаць Барыса Кіта; “Васіль Быкаў і Барыс Кіт у Франкфурце” (мастак Анатоль Крывенка). Музею быў прэзентаваны і медаль Барыса Кіта “За дасягненні ў навуцы і адукацыі”. Гэтым медалём Камітэт Ушанавання ганаруе выдатных дзеячоў  ў галіне прыродазнаўчых навук.
Пасля быў урачысты абед. Слова пра Барыса Кіта сказалі А.Валахановіч, У.Ліпскі і інш.

5 чэрвеня. Чырвоны касцёл, дольная зала. 16.00. Пасяджэнне клуба “Спадчына”.
І. Ганараванне гісторыка і публіцыста Здзіслава Сіцько медалём Міколы Ермаловіча,  доктара гістарычных навук Захара Шыбеку медалём Мітрафана Доўнар-Запольскага “За вяртанне гістарычнай памяці народу”.
Доктар гістарычных навук Захар Шыбека расказаў аб сваёй навуковай дзейнасці і працы над апошняй кнігай “Гісторыя Мінска”. Ён паказаў тую навізну праблем, якую раней па многіх прычынах не ўдавалася раскрыць у сваіх папярэдніх кнігах. Прысутныя сябры клуба з цікавасцю выслухалі дакладчыка і задалі яму шмат пытанняў.
Гісторык Здзіслаў Сіцько выступіў з паведамленнем аб сваёй новай кнізе “Па слядах Літвы”. Яго выступленне выклікала зацікаўленасць сяброў клуба. Свае думкі выказалі пісьменнік, гісторык і журналіст А.Валахановіч, паэт і публіцыст Яўген Гучок, тапаніміст Ігар Курыцын, журналіст Мікола Лавіцкі, прафесар Мікола Савіцкі і прафесар Аляксей Саламонаў і інш.
ІІ. З пытаннем аб падрыхтоўцы клуба да адзначэння юбілейнай даты 25-угодкаў з дня заснавання клуба “Спадчына” выступіў старшыня клуба А.Белы. Для абмеркавання прапанаваны наступныя мерапрыемствы:
1. Стварыць медаль у гонар 25-годдзя клуба “Спадчына” для ганаравання актыўных сяброў клуба і прыхільнікаў.
2. Стварыць медальён у гонар 25-годдзя клуба “Спадчына”.
3. Стварыць новы варыянт Кубка клуба для ганаравання.
4. Падрыхтаваць канверт клуба.
5. Стварыць экслібрыс клуба, прысвечаны 25-годдзю.
6. Зрабіць калектыўны партрэт сяброў клуба (тэхніка – камп’ютэрная графіка).
7. Зрабіць кінафільм, прысвечаны дзейнасці клуба.
8. Выдаць “Дыярыуш” клуба “Спадчына”.
9. Завяршыць стварэнне сайтаў Музея і выдаць іх на электронным дыску.
ІІІ. Было пастаўлена пытанне аб падрыхтоўцы працы па стварэнню новагаь сайта “Беларускія Чэцьі-Мінеі”, дзе будзе змешчана каля 400 біяграфій дзеячоў беларускай гісторыі (князі, палкаводцы), культуры са старажытных часоў і да нашых дзён, дзеячоў нацыянальнага Адраджэння і прыкладна каля 600 – 700 партрэтаў (іконаграфічны матэрыял), і ўсё гэта будзе пададзена не ў гістарычнай паслядоўнасці, а ў падачы на кожны дзень чытання, па таму дню, які стане вызначальным для кожнага з іх. Гэты дзень павінен стаць нацыянальна-вызначальным для нацыянальнага героя (беларускага святога).

Чэрвень – ліпень. На сядзібе музея ў Старых Дарогах устаноўлена 15 помнікаў змагарам за родную мову, знакамітым гісторыкам, тым, хто вяртаў нашу гістарычную памяць. Сярод усталяваных помнікаў імёны Францішка Багушэвіча, Альгерда Абуховіча, Уладзіслава Галубка, Зоські Верас, Вацлава Іваноўскага, Каруся Каганца, Максіма Гарэцкага, Язэпа Дылы,  Я.Карскага, Антона Цвікевіча, Мітрафана Доўнар-Запольскага, Браніслава Эпімаха-Шыпілы, Эдуарда Статкевіча і інш. Калі ўлічыць, што да 90-годдзя БНР быў устаноўлены помнік “Заснавальнікам БНР”, на якім змешчаны 18 гарэльефаў дзеячоў Вялікага беларускага нацыянальнага Адраджэння, то за вясну – лета 2008 г. ўсталявана 33 помнікі дзеячам нацыянальнага Адраджэння Беларусі. А ўсяго ўсталявана на сядзібе музея А.Белага каля 70 медальёнаў і помнікаў нашым слынным змагарам за Беларусь. Гэта роўна ў 10 разоў больш, чым за ўсе гады савецкай улады ўсталявала Міністэрства культуры нашым дзеячам культуры. І пасля гэтага яшчэ знаходзяцца журналісты і як дзятлы дзяўбуць адно і тое ж, што працэс Адраджэння спыніўся. Не, ён не спыніўся! Ён ідзе сваім натуральным ходам, але ён мог бы ісці хутчэй, каб дзяржава спрыяла яму.

11 ліпеня. Прывезены на сядзібу музея кавалак шматвяковага дуба памерам 450 см, дыяметрам 80 см для помніка “Героям Слуцкага збройнага чыну”. Дамовіўся з народным майстрам, рэзчыкам па дрэву са Слуцка, што на дабрачыннай аснове ён зробіць гэты помнік. Але неабходна было знайсці ў Слуцку месца, дзе гэта можна выконваць, і месца, дзе помнік можна ўсталяваць А.Белы. Прасіў рэдакцыю газеты “Слуцкі кур’ер”, праваабаронцаў Случчыны дапамагчы ў гэтай справе. Але станоўчых вынікаў пакуль няма.

12 – 13 ліпеня. Сябры Таварыства Беларускай Культуры ў Літве наведалі сядзібу музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах. Гэтая паездка ажыццяўлялася згодна папярэдняй дамоўленасці паміж клубам “Спадчына”  і ТБК у Літве 11 траўня 2008 г., у час сустрэчы на юбілейных урачыстасцях у старшыні ТБК Хведара Нюнькі. Сябры ТБК засталіся надзвычай уражанымі ад убачанага. А.Белы прэзентаваў ТБК у Літве 10 графічных партрэтаў дзеячоў беларускага нацыянальнага Адраджэння, два электронныя сідэромы з поўным запісам праграмы 4-х сайтаў музея. Спадару Хведару Нюньку прэзентаваны яго алейны партрэт (мастак Анатоль Крывенка) і іншыя падарункі. Два дні сумеснай дзейнасці і сумеснага жыцця ўмацавалі сяброўскія сувязі, усталявалі прыязныя адносіны паміж суполкамі.

1 жніўня. Народны мастак Беларусі Уладзімір Іванавіч Стальмашонак завяршыў эпахальную работу – карціну “Заснавальнікам БНР” (ліноліум, тэмпера, 200х129 см).
На карціне змешчаны сябры Рады БНР (21 чалавек), якія 25 сакавіка 1918 г. прагаласавалі за прыняцце Трэцяй Устаўной Граматы, за абвяшчэнне Беларусі вольнай і незалежнай дзяржавай. У карціне пададзены дзяржаўны герб і сцяг.
Гэта сапраўдны подзвіг здзейснены 80-гадовым мастаком, які прыходзіў кожны дзень ў сваю майстэрню, каб завяршыць сапраўдны твор мастацтва, які падводзіць рысу яго дзейнасці, яго сапраўднага светаўспрымання, яго палітычнага і грамадзянскага накірунку, хаця ён увесь час быў абласканы дзяржавай, КПСС. Але яго сутнасць беларуса і грамадзяніна праявілася ў гэтай карціне. Ніводны мастак суполкі “Пагоня” нічога падобнага не зрабіў, хоць дакляраванняў і абяцанняў было шмат.
Усе звесткі для карціны і іканаграфічныя матэрыялы рыхтаваў А.Белы. Сумесна з А.Валахановічам яны 5 разоў наведалі майстэрню У.Стальмашонка, давалі розныя парады, падбадзёрвалі мастака. І вось карцінабыла напісана. Яе з’яўленне –безумоўны здабытак усяго беларускага выяўленчага мастацтва, трыумф нашай беларускай нацыянальнай ідэі. Цяпер гэтага пакуль не заўважаюць. Але пройдзе час, і гэтая з’ява агульнанацыянальнага маштаба стане зразумелай для усіх журналістаў, мастацтвазнаўцаў, палітычных змагароў.

Ліпень – 6 жніўня. Зроблены на сядзібе музея 3 памятныя крыжы “Пакутнікам Беларусі” па эталону крыжа Еўфрасінні Полацкай у 7 раз павялічанай з арыгінала (3,5 м) і звараны 4 жалезныя корабы для іх устаноўкі. Усё рабілася нашымі прыхільнікамі са Старых Дарог.

6 жніўня. Драўляныя крыжы і жалезныя корабы былі дастаўлены ў г. Чэрвень мастаку Генадзю Матусевічу для дапрацоўкі і ўсталявання двух у Чэрвені, па аднаму ў Курапатах і Трасцянцы.
Два жалезныя корабы дастаўлены ў Мінск у майстэрню Браніслава Скрамбалевіча (Фролікава, 47).
На сядзібу А.Белага дастаўлены 50 юбілейных медалёў да 25-х угодкаў клуба “Спадчына”. У гэты ж дзень Андрэй Плясанаў перадаў 100 дыскаў з запісамі “Вольная песня”

6 жніўня.
На сядзібу БНФ сябрамі клуба “Спадчына” дастаўлена экспазіцыя выстаўкі, прысвечаная 90-годдзю БНР. У экспазіцыі звыш 30 графічных твораў мастакоў Міколы Рыжага, Яўгена Ціхановіча, Анатоля Крывенкі, Міколы Купавы, Пятра Драчова і карціна НМБ Уладзіміра Стэльмашонка “Заснавальнікам БНР”.

7 жніўня. Сябры клуба “Спадчына” А.Валахановіч, М.Савіцкі, А.Крывенка, У.Содаль, У.Каравацкі, У.Ліпскі і старшыня клуба А.Белы, сумесна з сябрамі Маладога фронта БНФ разгарнулі экспазіцыю і адкрылі  выстаўку “Заснавальнікам БНР”. Затым фатограф Іна Лойка і Анатоль Мяльгуй сфатаграфавалі на памяць і для дакументацыі і архіва гэтую выстаўку.

25 жніўня.
Сядзіба БНФ. Урачыстае закрыццё выстаўкі “Заснавальнікі БНР”. Прысутнічалі сябры клуба, моладзь БНФ, а таксама сакратар амбасады Чэхіі ў РБ Ян Ядліцкі.
Вялікую цікавасць і захапленне выклікалі творы сяброў клуба “Спадчына”: алейныя партрэты (мастак А.Крывенка) і керамічныя выявы (скульптар М.Несцярэўскі) дзеячоў беларускага Адраджэння
Дзяліліся думкамі аб выстаўцы Франак Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Белы, сакратар пасольства Чэхіі Ян Ядліцкі. З музычнай праграмай выступілі Андрэй Плясанаў,   Мельнікаў, Бартосік. А.Плясанаў перадаў яшчэ 100 дыскаў з запісамі “Вольная песня”.
Затым адбылося пасяджэнне клуба “Спадчына”. Тэма: “Падрыхтоўка да 25-годдзя клуба “Спадчына”.

30 жніўня.
Па запрашэнню Таварыства Беларускай Культуры ў Літве з нагоды яго 20-годдзя, старшыня клуба “Спадчына” наведаў Вільню. На ўрачыстым пасяджэнні А.Белы ўручыў ТБК дыплом, дзе абвяшчалася, што старшыня ТБК Хведар Нюнька становіцца ганаровым сябрам клуба “Спадчына”.

2 верасня. Па ініцыятыве старшыні клуба “Спадчына” і главы амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міржы Карас запрасіў А.Белага нагутарку. У час гутаркі  закрануты наступныя пытанні:
1)  аб адкрыцці шыльды Ларысе Геніюш у Празе на доме, у якім яна жыла: вуліца Гежманава, 7.
2) аб  помніку Яну Гусу на сядзібе музея ў Старых Дарогах.
3) аб правядзенні і падтрымцы Дня беларускай ідэі ў Старых Дарогах.
Усе пытанні былі сустрэты паслом Міржы Карасам з разуменнем і абяцаннем падтрымкі ў гэтай справе.

Пачатак верасня. Па ініцыятыве старшыні клуба “Спадчына” пачалася праца над праектам надання Дня Беларускай Нацыянальнай Ідэі агульнанацыянальнага прызнання ўсіх прагрэсіўных нацыянальна-свядомых сілаў Беларусі. Гэтую ідэю падтрымалі сябры клуба “Спадчына”, “Камітэт – 37”, Камітэт па правядзенню 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня Алесь Пашкевіч), пісьменнік і выдавец Віктар Хурсік і інш. Старшыня клуба А.Белы падрыхтаваў зварот ад імя ініцыятыўнага камітэта па стварэнню аргкамітэта правядзення Дня беларускай нацыянальнай ідэі. Прафесары Леанід Лыч і Аляксей Саламонаў кожны самастойна ўзяліся пісаць пра Дзень беларускай нацыянальнай ідэі.



27 лістапада 2008 г. Сябры клуба “Спадчына”, моладзевыя суполкі пад кіраўніцтвам

Вячаслава Сіўчыка і Франака Вячоркі на месцы змагання Слуцкіх паўстанцаў 1920 г.

 



27 лістапада 2008 г. Сядзіба Старадарожскага нацыянальна-мастацкага музея

А.Белага. Слуцкі збройны чын.  Выступае Анатоль Белы.

 



27 лістапада 2008 г. Сядзіба Старадарожскага нацыянальна-мастацкага музея А.Белага.

Слуцкі збройны чын. Адкрыццё і асвячэнне помніка “Героям Слуцкага збройнага чыну”.

Помнік асвячае а. Леанід Акаловіч.

 



4 снежня 2008 г. Чырвоны касцёл, дольная зала. Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з

амбасадарам Швецыі Стэфанам Эрыксанам. Сябры клуба прэзентуюць амбасадару яго

партрэт  у стылі рэтра (мастак Анатоль Крывенка).  Стаяць: Пётр Русаў, Мікола Лавіцкі,

Рыгор Кійка, Анатоль Белы, Анатоль Крывенка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Ліпскі,

Стэфан Эрыксан, Ігар Курыцын, Анатоль Валахановіч.

 



4 снежня 2008 г. Чырвоны касцёл. Сустрэча сяброў клуба “Спадчына” з

амбасадарам Швецыі Стэфанам Эрыксанам. Перад сябрамі клуба выступе

пасол Стэфан Эрыксан.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Прэзідыум урачыстага вечара: артыст і вядучы Юрась Жыгімонт, старшыня

клуба Анатоль Белы, сакратар клуба Надзея Сармант.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Вядучы ўрачыстага вечара Юрась Жыгімонт і юбіляр старшыня клуба Анатоль Белы.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Сябры клуба і запрошаныя госці ў зале тэатра на ўрачыстасцях клуба “Спадчына”.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Прывітанне сябрам клуба і яго старшыні прывезла з далёкага Кліўленда (ЗША) ад

беларускага культурнага цэнтра “Полацак” і ад БАЗА (Кліўленд) Святлана Белая.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Вітаць сваімі вершамі прыйшоў паэт Віктар Шніп, даўні прыхільнік клуба “Спадчына”.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Ад імя Прылуцкай “Спадчыны” вітае сваіх сяброў з Мінскай “Спадчыны” пісьменнік,

краязнаўца, гісторык Анатоль Валахановіч.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Мастак Міхась Карпук, старэйшы сябра клуба прэзентуе музею з

нагоды яго 10-годдзя сваю алейную карціну “Ячмень паспеў”.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Выбітны культуралагічны і палітычны дзеяч мастак Аляксей Марачкін прэзентуе свой

твор “Еўфрасіння Полацкая” і ганаруе А.Белага бронзавым медалём “Міленіум Літвы”.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага. Намеснік

старшыні клуба “Спадчына” Уладзімір Ліпскі прэзентуе “Радавод роду

Анатоля Белага”, зроблены на нержавейцы.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба

“Спадчына” з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага

нацыянальна-мастацкага музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага.

Пляменнік А.Белага Вячаслаў Фёдараў, супрацоўнік шклозавода “Нёман” прэзентуе

крыштальны “радзівілаўскі” кубак і крыштальную саву.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба “Спадчына”

з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага нацыянальна-мастацкага

музея і 70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага. Анатоль Белы з неразлучнай

спадарожніцай свайго сямейнага жыцця, актыўнай сяброўкай клуба “Спадчына”,

нязменнай памочніцай па клубу і музею Алай Белай у дзень свайго юбілею.

 



12 снежня 2009 г. Чырвоны касцёл. Тэатр аднаго акцёра. Урачысты вечар клуба “Спадчына”

з нагоды яго 25-годдзя, 10-годдзя Старадарожскага нацыянальна-мастацкага музея і

70-годдзя старшыні клуба Анатоля Белага. Анатоль Белы ў дзень свайго юбілею.