БЯДУЛЯ Змітрок

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 484 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЯДУЛЯ Змітрок

БЯДУЛЯ Змітрок

(Ясакар, Сымон Пустэльнік, Святагор, Ярыла Чырвоны; сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; 23.04.1886, в. Пасадзец Лагойскага р-на – 1941), класік беларускай літаратуры. Працаваў хатнім настаўнікам. Першы друкаваны твор – “Спяваюць у начным” –  выйшаў у газеце “Наша ніва”. У канцы 1912 г. З.Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў  сакратаром у выдавецтве газеты  “Наша ніва”. Аўтар ранніх апавяданняў “Малітва малога Габрусіка”, “Злодзей”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”; рамана “Язэп Крушынскі”(1929 – 1931), аповесцяў “Салавей” (1927; экранізацыя 1937; аднаіменны балет М.Крошнера, 1939;  інцэніровка пастаўлена тэатрам імя Янкі Купалы, 1937 і 1956),  “Год за годам” (1930),  “Набліжэнне” (1935), “У дрымучых лясах” (1939), “Сярэбраная табакерка” (1940), шматлікіх апавяданняў, лірычных мініяцюр у прозе. Часта выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі, удзельнічаў у культурным і палітычным жыцці Беларусі.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Змітрок Бядуля. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі.

Пісьменнік”. 2002. ДВП, алей. 40х30 см.