ГАРУН Алесь

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 47 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.9%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРУН Алесь

ГАРУН Алесь

(сапр Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч;  11.03.1887, былы фальварак Новы Двор Мінскага р-на – 28.07.1920), дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, празаік, драматург, публіцыст. Скончыў Мінскае гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Працаваў у Мінску сталяром. Член партыі эсэраў-максімалістаў (1904). За антыўрадавую дзейнасць сасланы ў Іркуцкую губ. (1908), там сустрэўся з Я.Лёсікам (1912). Працаваў вадалівам на рэках Лене і Віціме, на залатых капальнях. У Мінск вярнуўся цяжка хворым на сухоты (1917). Браў удзел у дзейнасці беларускіх арганізацый: віцэ-старшыня Усебеларускага з’езда 1917 г., удзельнік стварэння БНР, рэдагаваў газету “Беларускі шлях”, узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт, быў членам Беларускай вайсковай камісіі,  Цэнтральнага бюро Беларускай народнай грамады. У 1920 г. хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.  Пахаваны на Ракавіцкіх вайсковых могілках. Раннія творы не захаваліся. У паэме “Мае каляды” (Вільня, 1920, пад псеўданімам А.Сумны) – гісторыя абуджэння нацыянальнай свядомасці ў вясковага хлопчыка. З 1907 г. друкаваўся ў газеце “Наша ніва”. Аўтар зборніка паэзіі “Матчын дар” (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выд. 1988), “Жывыя казкі” (1920) і інш. Паводле матываў і тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Крывенка Анатоль Змітравіч (1942, Мінск).

“Алесь Гарун. Паэт, грамадскі і палітычны дзеяч Беларусі. Сябар БСГ”. 1993.

ДВП, алей. 40 х 30 см.



Мікалай Лаўрэнцьевіч Несярэўскі (1931, Мінск).

“Алесь Гарун”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см