БАЛАДА ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА (10.07.1900—1.11.1984)
Мастак—нявольнік вечнай прыгажосці, Якому аж да смерці без спачыну Не маляваць партрэты для кагосьці, А ратаваць славутую Айчыну Ад той самоты, што людзям не сніцца, А не дае табе спакойна жыць, І век табе на родны край маліцца, Які даўно распяты на крыжы Дарог Еўропы, па якіх агнёва Хадзілі заваёўнікі ніраз, Ды Беларусь жыве, жыве і мова, Яна, як наша кроў, заўсёды ў нас. І да цябе, да віленскай майстэрні, Прыходзяць, як да Храма, мастакі І прыгажосці беларускай зерне Ты ў сэрцы рассяваеш на вякі, І прыгажосць у людзях прарастае, Якія любяць не сябе, Айчыну. Айчына не прыгожай не бывае. Яе любіць да смерці без спачыну. І ты малюеш, што душа жадае, За што табе не плацяць ні граша. Малюеш і душа твая спявае І плача беларуская душа.
|