БАЛАДА ЯНКІ ШУТОВІЧА (24.01.1904--9.12.1973)
У Віленскай карціннай галерэі Ты сціплы беларускі вартаўнік. І сэрца, і душу мастацтвам грэеш, Не забываеш маладыя дні, Дзе ты з паэтамі аб волі мроіш Краіны, у якой жыве народ Не цёмны і сляпы, нібыта крот, А мудры, у якога ёсць героі І замкі, храмы і дзяржаўнасць мовы… Ды многае з жыцця забыць гатовы, Дзе быў ты, вольны, за калючым дротам І ў думках толькі Беларуссю жыў, Што, нібы кветка папараць пад лёдам, Была схавана ад людской душы Пад пылам, як пад золатам, чужога, Не лепшага, не горшага, чужога. І наша ты ад згубы ратаваў, Не просячы сабе ратунку ў Бога, І потым зноў з-за кратаў уцякаў У думках у музей, які ствараў, З якога ты не зберажэш нічога Амаль, але не знікне шлях адвечны, Шлях беларускі, па якім і ты Прайшоў па-беларуску чалавечна, Пакінуўшы неўпыльныя сляды…
|