БАЛАДЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
|
БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА (4.08.1947—25.09.1996)
З прыгожай і роднай самотнай краіны Паехаць да мора і там—патануць...
Праз дождж па дарогах, дзе плачуць рабіны, Самотныя людзі самоту вязуць.
І дрэвы губляюць апошняе лісце, І следам лятуць за машынай вятры, І ты ўжо не можаш спыніць іх і выйсці, Каб з лесам, каб з рэчкаю пагаварыць.
Ты едзеш не ў хату, ты едзеш пад крыж, Дзе вечнасць чакае цябе на пагосце, Таму так балюча і шчыра маўчыш...
Зноў мора чужое далёкае сніцца, Дзе чорныя хвалі, як чорны пажар. І раптам на бераг вады бліскавіца, І падае неба— пад хвалямі хмар...
І ціха ізноўку, і светла, бы ў Храме, І свечкі, як зоркі ў сусвеце, гараць. І маці страчае... І што скажаш маме, І што тут Айчыне сказаць?..
|