ЖУРБА Янка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 104 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖУРБА Янка

ЖУРБА Янка

(сапр. Івашын Іван Якаўлевіч; 30.04.1881, в. Купіна Чашніцкага р-на – 07.01.1964), беларускі паэт. Скончыў Полацкую настаўніцкую гімназію (1902), Глухаўскі настаўніцкі інстытут у Чарнігаўскай губерні (1909). Працаваў настаўнікам, на педагагічнай рабоце ў вучылішчах і тэхнікумах. У 1934 г. пераехаў у Мінск на працу ў Інстытут мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй у 1937 г. быў вымушаны пакінуць працу. З 1941 г. і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, працаваў настаўнікам спеваў у школе. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада каля Полацка і ў Полацку. З 1902 г. друкаваў этнаграфічныя нарысы ў газеце “Витебские губернские ведомости”. Першы верш на беларускай мове “На беразе Дзвіны” надрукаваны ў газеце “Наша ніва” (1909). Аўтар зборнікаў вершаў “Заранкі” (1924), “Ясныя шляхі” (1959), “Вершы” (1970), “Роднае” (1980), “Мая песня” (1984) і кніжак вершаў для дзяцей “Ластаўкі” (1950), “Сонечная раніца” (1955), “Светлыя дні” (1959). У 1950 г. выйшлі “Выбраныя творы”. Пераклаў на беларускую мову раман Ф.М.Дастаеўскага “Бедныя людзі” (1930).


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Міхаіл Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).

“Партрэт Янкі Журбы”. 1982.

Каляровая лінагравюра. 25х22 см.