ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 76 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч

ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч

(03.1890, в. Даўгінава Вілейскага р-на – 23.09.1935) – беларускі палітычны дзеяч. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. З 1914 г. у Віленскім акцызным упраўленні, адказны сакратар Мінскага аддзялення Усерасійскага земсаюза. З 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Загадчык канцэлярыі і дзяржаўны сакратар Народнай Рады БНР. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. у Берліне. З 1925 г. у БССР кансультант Наркамфіна БССР. Звольнены “у сувязі з чысткай апарату”. 19. 07.930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюз вызвалення Беларусі”, высланы на 5 гадоў ва Уфу (Расія). 25.07.1935 г. зноў арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ў 1988 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931. Мінск).

“Заяц Лявон” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.



Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Лявон Заяц. Палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Сябар 1-га Урада БНР”. 1995.

ДВП, алей. 40х30 см.