Грунвальд (музыка)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.4%BELARUS BELARUS
2.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Грунвальд (музыка)

 

П. Русаў. Трубi Турыны Рог

 

П. Русаў. Дума Вiтаўта

 

 

 


 

БАЛАДЫ В. ШНIП

 

 

БАЛАДА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА
(1350—1430)

...Вязуць карону, як ваду жывую,
Старому князю, у якога ёсць
Усё і ўсё ў часіну залатую
Было і быў ён сам, бы ў горле косць
Для крыжакоў, для Залатой арды,
Якіх ён біў, з якімі разам піў.
І падрасталі замкі, гарады
І люд па-беларуску гаварыў,
Бо ён быў іхні князь, ён князь-- Вялікі.
Цяпер стары, нямоглы і яму
З каронай хочацца сустрэць зіму.
Але не чутны радасныя крыкі,
Што ўжо карону, як ваду жывую,
Паслы прывезлі... Не сустрэць паслоў—
Іх польскія паны ў лясах пільнуюць,
Карону адбяруць, каб князь сыйшоў
У вечнасць, як вада ў пясок знікае...

 

 

БАЛАДА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ
(15.07.1410)

Пад латамі стальнымі крыжакоў
Жывыя душы і жывая кроў,
І ім, як нам, жыццё таксама міла,
Але палюбіць сёння іх магіла,
Бо з намі Вітаўт наш, над намі Бог,
І коп’яў лес, і стрэлаў нашых хмары,
Што ў небе над самотаю дарог
Лятуць і лётам абуджаюць мары
Аб перамозе, да якой ідзём
За Вітаўтам, нібыта за агнём
Праз ноч у дзень, дзе нашыя магілы,
Нібы прыступкі лесвіцы, з якой
Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы,
Нібыта Храм бялюткі, прад сабой...
Звіняць мячы, крывавяцца шаломы,
І коп’яў лес трашчыць, нібы трыснёг.
І ўжо адказ ёсць на пытанне: “Хто мы?”,
Але яго яшчэ не чуе Бог...

 

 

БАЛАДА ЯГАЙЛЫ
(1352—1.06.1434)

З Залатою ардою супроць маскалёў
Князь ісці сабіраўся, але не пайшоў.
За спіной крыжакі, як на полі крыжы,
Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой бацька ляжыць,
Дзе ляжаць беларусы ў крывавай траве,
Дзе вятры і ваўкі, дзе самота жыве...

Князь глядзіць на траву, нібы ў вечнасць глядзіць,
І не бачыць каго тут любіць ці забіць,
Каб Айчына была—у Еўропу вакно,
Каб яе не дзялілі, нібыта віно,
Ні свае, ні чужак, ні касёл, ні царква...
І на замкавых вежах не ўзыдзе трава,
Бо траву наша кроў вымывае, як тло,
Бо ў крыві ёсць цямрэч, бо ў крыві ёсць святло,
Ад якіх пачынаецца ноч, потым—дзень.
Час ідзе і наш князь, як трава са сцяны
У траву, бы ў агонь, назаўсёды ўпадзе,
Ды не спыніць і ён міжусобнай вайны...

 

 

 

 

Яўген Петрашэвіч

Баллада пра Грунвальд

 

Перамагчы – задача ваяра,

падзею ўвекаўславіць –

мэта паэта-песьняра.

 

1

Чуюць голас прызыўны славяне,

Абыякавым быць ніхто тут не ў стане.

Падымайцеся, Польшча, Расія, Ўкраіна, Малдова, й Літва!

Нас чакае вялікая надта бітва.

Ад спусташальных крыжацкіх набегаў

Стаміліся людзі,

Надзейны адпор ім учынены будзе.

 

2

Нястомна куюць кавалі

Кальчугі, мячы, дзіды й латы

У кузьнях гарачых,

А як жа іначай?

У народзе падымаюцца помсты хвалі

У гарадах, паселішчах, вёсках

І дыбіцца ў сэрцах хваля народнай помсты.

 

3

Князь Гарадзеньскі

Ля Каложскай царквы

Зьбірае народнае веча,

І будзе казаць:

- Грамада!

Парадаваць вас не маю чым.

Так узьнімем мячы на крыжацкую нечысьць?

-         Узьнімем мячы! -

Узнёсла гудзе веча.

 

4

……………………………………..

……………………………………..

……………………………………..

 

55

Стамілася ўпальнае сонца,

Спусьціцца за лес павінна.

Заціхлі енкі і стогны хлопцаў –

Смерць абняла крыжакаў, палякаў, ліцьвінаў.

Цёмным начным пакровам пакрыты воі,

Сном вечным заснулі на полі.

А там на Радзіме ў неспакоі кожную хвілю

Сыноў з паходу чакаюць матулі.

 

56

Разьбіты Тэўтонцы са ўсёй сваёй сьвітай

Саюзным напорам павальным.

Сорак крыжацкіх харугваў здабыта

У бітве пад самым Грунвальдам.

Саюзныя войскі крыжакам учынілі

Акружэньне накшталт купальскага вянца,

З той пары ордэн абясьсілеў –

Гэта быў пачатак канца.

 

57

Грунвальдская бітва разбурыла падмурак

Тэўтонскай структуры і ладу.

Паклала пачатак заняпаду.

Падзея адбылася пры Грунвальдзе

У 1410 годзе,

Далі адпор ад набегаў крыжакаў –

І годзе!

 

2009 г.

 


 

Беларускi гiмн 12 ст. Багародзiца.

 

 

Беларускi гiмн 12 ст. Багародзiца.
У выкананнi ансабля Стары Ольса.

 

 

Беларускi гiмн 12 ст. Багародзiца.
У выкананнi ансабля Стары Ольса (Другi варыянт).

 

 

Песня аб князю Вітаўце.
У выкананнi ансабля Стары Ольса.

 

 

 

 

Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."