Грунвальдская бітва 1410 года

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 75 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.8%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.7%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Грунвальдская бітва 1410 года

 

Zmicer Vilenski

 

 

Гэты падзел сайта прысвечаны знакамітай падзеі нашай славутай гісторыі – 600-годдзю бітвы аб’яднаных дружын ВКЛ і Кароны Польскай над крыжакамі.

У матэрыялах падзела размешчаныя некалькі папак.

Першая змяшчае “Зварот сяброў клубу “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны”. На яго ўжо прыйшлі адказы дзяржаўных установаў на просьбу падтрымаць юбілейны год адпаведнымі мерапрыемствамі. Прафесар А.П. Грыцкевіч узначаліў створаны аргкамітэт па святкаванні Грунвальдскай бітвы.

У наступнай папцы пад назвай “Анатоль Грыцкевіч” знаходзіцца артыкул аўтара “Грунвальдская бітва 1410 – ліквідацыя пагрозы незалежнасці ВКЛ”, у якой апавядаецца пра падзеі бітвы.

На сайце таксама ёсць дзве папкі “Галерэя 1” і “Галерэя 2”. У першай - каляровыя ілюстрацыі з польскага выдання кнігі “Album Grunwaldzki” аўтараў Анджэя Кляйна, Анджэя Надольскага і Анджэя Навакоўскага. Яны перадаюць поўнае ўражанне бітвы з дапамогаю карцін Я. Мацейкі, З. Развадоўскага і А. Попеля. Апошнія мастакі сярод многіх эпізодаў адлюстравалі сцэны з удзелам войскаў ВКЛ. Панарама і інтэр’еры замка Мальбарк, галоўнага ўмацавання крыжакоў. У другой – галерэя карцін беларускіх мастакоў і тэракотавыя медалі з выявамі герояў Грунвальду, якія знаходзяцца ў Старадарожскім нацыянальна-мастацкім музеі Анатоля Белага. Жыгімонт Карыбутавіч, Вітаўт, Ягайла, першы на Беларусі помнік героям Грунвальду, фотаздымкі з адкрыцця помніка з удзелам клубу “Вялікае Княства”. Кіраўнік Арына Вячорка: “Усе гэтыя адметныя і знакавыя ілюстрацыі прадстаўляюць нашую сучасную і мінулую гісторыю”.

Папка “Medieval II total war” з’яўляецца дакладнай копіяй анімацыйнай стужкі фірмы “SEGA” ў дзве з паловай хвіліны. Адлюстраваныя падзеі бітвы з выдатным паказам яе асобных момантаў і 64 панарамныя здымкі, зробленыя на рэальным месцы Грунвальдскай бітвы.

Папка “Кнігі” змяшчае тэксты і ілюстрацыі з кніг і артыкулаў А. Краўцэвіча, К. Тарасава, В. Чаропкі. С. Судніка, прысвечаных падзеям Грунвальдскай бітвы. Адзначым, што С. Суднік зрабіў дзевяць мапаў, на якіх адлюстраваныя ўсе моманты бітвы. Кнігі даюць поўнае ўражанне аб удзеле беларусаў у бітве і іх ролю ў перамозе. Іншыя крыніцы не раскрываюць ролі літвінаў падчас бітвы.

І, нарэшце, завяршаюць гэты падзел музычныя і літаратурныя набыткі нашых сучаснікаў, а таксама даецца нотны варыянт песні “Багародзіца”, з якой беларусы ішлі на бітву. Адзначым, што літаратура і музыка ствараюць адпаведную ўяўленне аб значэнні Грунвальдскай перамогі для нашага народа.

Роля Грунвальдскай бітвы яшчэ да канца не асэнсаваная ў гістарычнай памяці народа і дзяржаўных СМІ і на ўзроўні ўлады. Неабходна заўважыць, што амаль палову тысячагоддзя тэрыторыя Беларусі не падвяргалася нашэсцю нямецкіх войскаў. Карыстальнікі адкрыюць для сябе гістарычную, мастацкую, музычную і літаратурную глыбіню 600-гадовай даўніны. Спадзяемся, што сайт будзе натхняць нашых літаратараў, кампазітараў і мастакоў на стварэнне найбольш грунтоўных твораў, прысвечаных Грунвальдскай перамозе.

Гісторык, краязнавец Пятро Русаў

Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."