Год у гісторыі Беларусі

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 938 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Год у гісторыі Беларусі


ІХ стагоддзе

859 г. Першыя напады варажскіх дружын (паморскіх славянаў, рарэгаў, скандынаваў) на паселішчы палачанаў па Заходняй Дзвіне і на літву па Нёману (“шлях з варагаў у грэкі”).

862 г. Першае гістарычнае сведчанне пра існаванне сталіцы палачан – Полацк.

865 г. Рабаўнічы паход дружыны варажскіх князёў Аскольда і Дзіра на палачан.

Х стагоддзе

980 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Тураў (цяпер горад у Жыткавіцкім р-не).

983 г. Паход кіеўскага войска князя Уладзіміра на землі яцвягаў (займалі паўднёвы захад Брэсцкай і Гродзенскай зямель) з мэтай іх падпарадкавання кіеўскай уладзе.

987 г. Няўдалы замах Рагнеды на жыццё свайго мужа, князя Уладзіміра. Высылка Рагнеды са старэйшым сынам Ізяславам у горад на памежжы дрыгавіцкіх і крывіцкіх зямель (сёння гар. пасёлак Заслаўе Мінскага р-на).

989 г. Хрышчэнне насельніцтва Заслаўя. Змушэнне з волі князя Уладзіміра да манаскага пастрыгу княгіні Рагнеды.

Канец Х ст. Першыя летапісныя звесткі пра г. Ізяслаўль (цяпер гар. пасёлак Заслаўе ў Мінскім р-не).

ХІ стагоддзе

1013 г. Спроба князя Святаполка Тураўскага вывесці Тураў з-пад улады Кіева, за што кіеўскі князь Уладзімір пасадзіў Святаполка разам з жонкай і яе духоўным біскупам Рэйнбергам у цямніцу. Вызвалены пад пагрозай вайны Кіеву з боку польскага караля Баляслава, цесця Святаполка.

1017, 1019 гг. Першыя летапісныя звесткі пра г. Брэст.

1044 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Навагрудак .

1050 – 1055 гг. Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

1059 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Копысь (цяпер гар. пасёлак у Аршанскім р-не).

1065 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Браслаў.

1066 г. Паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Вялікі Ноўгарад. Захоп і разбурэнне горада, легендарны вываз званоў з новагародскай Сафійскай царквы ў Полацк.

1077 г. Паход на Полацк чарнігаўскага і смаленскага палкоў на чале з князем Уладзімірам Манамахам.

1078 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарады Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім р-не), Лагойск  і Лукомль.

1078 г. Бітва палачанаў з аб’яднанымі кіеўскім і наўгародскім войскамі Уладзіміра Манамаха і яго палавецкімі саюзнікамі.

1085 г. Бітва палачанаў з войскамі Уладзіміра Манамаха. Разбурэнне князем Манамахам Мінска (“не пакінуў ні чэлядзіны, ні скаціны”).

1097 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Пінск.

 

ХІІ стагоддзе

1102 г. Паход полацкага князя Барыса на яцвягаў. Заснаванне г. Барысава на Бярэзіне і засяленне яго палоннымі яцвягамі.

1105 г. Утварэнне Полацкай епіскапіі.

1116 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Слуцк.

1128 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гродна і Клецк.

1136 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарады Крычаў, Прапойск (з 1945 г. Слаўгарад) і Лучын (цяпер вёска ў Рагачоўскім р-не).

1146 г. Першая згадка пра г. Крутагор’е (пазней Койданава, з 1932 г. г..Дзяржынск). напісана на абразе, які захаваўся ў Койданаўскай (Дзяржынскай) Свята-Пакроўскай праваслаўнай царкве “Крутагор’е 1146 года”.

1147 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Брагін.

1150 г. Паноўная міжусобная вайна Полацкага і Мінскага княстваў.

1155 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Мазыр.

1158 г. Беспаспяховая аблога Турава групоўкай князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам (працягвалася 10 тыдняў).

1158 г. Першыя летапісныя звесткі пра рэзідэнцыю полацкіх князёў – Бельчыцы.

1159 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Чачэрск.

1183 г. Удзел гродзенскай і пінскай дружын ў паходзе на палавецкага хана Канчака разам з кіеўскім князем Святаславам.

ХІІІ стагоддзе

1201 г. Захопніцкі паход полацкага войска князя Валадара на літоўскія (завілейскія) землі.

1208 г. Захоп мечаносцамі полацкага прыгарада Ерсікі (Герсіке).

1214 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Рэчыцу.

1219 г. Сумесныя дзеянні Наваградка, галіцкіх і літоўскіх князёў супраць палякаў.

1223 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Нясвіж. Утварэнне Нясвіжскага княства.

1230-я г. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).

1246 г. Мангола-татарскія заваёўнікі ўварваліся ў паўднёвыя раёны Беларусі.

1249 г. Легендарная бітва наваградцаў і літвы на чале з князем Міндоўгам з татарскім  ханам Койданам каля Крутагор’я. Пасля гэтай бітвы Крутагор’е пачало называцца Койданава.

1252 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарады Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск і Здзітаў (цяпер вёска ў Бярозаўскім р-не).

1253 г. Першыя звесткі пра г. Турыйск (цяпер вёска ў Шчучынскім р-не).

Каля 1270 г. У Навагрудку зафіксаваны герб “Пагоня”.

1274 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Капыль.

1276 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Камянец і будаўніцтва Камянецкай вежы.

1276 г. Перасяленне часткі беларусаў на пастаяннае жыхарства пад Гродна і ў Слонім дзеля выратавання ад крыжакоў.

1276 г. Рабаўнічы наезд валынскіх дружынаў на Берасцейшчыну. Бітва наваградскага войска з імі каля г. Камянец.

1277 г. Спусташальны паход галіцка-валынскіх князёў разам з татарамі на Наваградак і Гародню. Перамога наваградскім князем Трайдзенем заваёўнікаў у бітве каля Гародні.

1279 г. Рабаўнічы паход тэўтонскіх крыжакоў на Наваградак. Перамога наваградскага войска над крыжакамі.

1281 г. Вызваленне наваградскім войскам ад лівонскіх крыжакоў Ерсікі.

1283 г. Захоп яцвяжскіх заходніх земляў Тэўтонскім ордэнам. Пераход часткі яцвягаў на сталае жыхарства на Скідзельшчыну і пад г. Дзятлава.

1284 г. Напад лівонскіх крыжакоў на Гародню. Горад быў захоплены з-за здрады і значна разбураны.

1284 г. Перамога наваградцаў і літвы на чале з легендарным князем Рынгольдам над татарскім войскам у лёсавырашальнай бітве каля в. Магільна (цяпер у Уздзенскім р-не).

1287 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Кобрын.

 

ХІV стагоддзе

1307 г. Вызваленне войскамі ВКЛ Полацка, захопленага крыжацкімі аддзеламі.

1370 г. Паход войск ВКЛ на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства.

1382 г. Паход крыжакоў на беларуска-літоўскія землі.

1382 г. Гвалтоўная смерць князя Кейстута ў Крэўскім замку (задушаны па загаду роднага пляменніка, князя Ягайлы). Пачатак дзесяцігадовай міжусобнай вайны ў ВКЛ паміж сынам Кейстута князем Вітаўтам і Ягайлам.

1386 г. Хрышчэнне Літвы і Чорнай Русі (Гарадзеншчына), якія трымаліся язычніцтва, у каталіцтва. Пачатак шматвяковага супрацьстаяння дзвюх канфесій у Беларусі.

1390 г. Атрыманне г. Брэстам магдэбургскага права.

1391 г. Атрыманне г. Гродна няпоўнага магдэбургскага права.

1392 г. Задушэнне вялікім князем Вітаўтам мяцежу князя Свідрыгайлы, малодшага брата Ягайлы, у Віцебску.

1393 г. Першае пісьмовае ўпамінанне г. Быхава.

 

ХV стагоддзе

1420 г. Прыбыццё ў Чэхію на дапамогу войскам Яна Гуса 5-тысячнага беларускга і ўкраінскага праваслаўнага войска на чале з князем Жыгімонтам-Карыбутам ад імя вялікага князя Вітаўта, які прыняў каралеўскую карону Чэхіі.

1426 г. Удзел беларускіх рыцараў Жыгімонта-Карыбута ў пераможнай бітве гусітаў з крыжакамі каля г. Усці на р. Лаба.

1441 г. Атрыманне г. Слуцкам магдэбургскага права.

1446 г. Стварэнне Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. – аднаго з 4-х асобных помнікаў ХV – ХVІ стст.,  часоў ВКЛ.

1490 г. Перамога войска ВКЛ над татарскім войскам каля г. Зацлава.

1492 г. Пачатак 3-гадовай вайны Маскоўскага княства з ВКЛ за ўсходнія землі ВКЛ (першая вайна).

1494 г. Атрыманне г. Высокае магдэбургскага права.

1499 г. Рабаўнічы наезд крымскіх татараў на Берасцейшчыну. Спалены гарады Бярэсце і Камянец.

1500 г. Атрыманне г. Браславам магдэбургскага права.

1500 г. Пачатак 3-гадовай спусташальнай вайны Маскоўскага княства з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (другая вайна).

 

 

ХVІ стагоддзе

1502 г. Спусташэнне крымскімі татарамі Бабруйска і Койданава. Бітва шляхецкіх харугваў з татарскімі загонамі на Ушы.

1503 г. Атрыманне г. Ваўкавыскам магдэбургскага права.

1507 г. Пачатак 2-гадовай  вайны Маскоўскага княства з ВКЛ за ўсходнія землі ВКЛ (трэцяя вайна).

1508 г. Рабаўнічы наезд на Беларусь крымскіх татараў. Разгром татарскіх загонаў каля Слуцка.

1511 г. Атрыманне г. Навагрудкам магдэбургскага права.

1512 г. Пачатак 10-гадовай вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ за ўсходнія землі ВКЛ (чацвертая вайна).

1517 г. Пачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе; да 1519 г. выдадзены 22 кнігі Бібліі на старабеларускай мове.

1518 г. Атрыманне мястэчкам Камянец магдэбургскага права.

1521 г. Няўдалая аблога загонамі крымскіх татараў Мазыра, Слуцка і Слуцкага замка.

1522 г. Арганізацыя Францыскам Скарынай друкарні ў Вільні.

1527 г. Пераможная бітва войскаў ВКЛ на чале з гетманам  Канстанцінам Астрожскім з крымскімі татарамі пад Кіевам на р. Альшаніца. Канец буйных крымскіх наездаў на Беларусь.

1531 г. Атрыманне г. Слонімам магдэбургскага права.

1534 г. Пачатак 3-гадовай вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ за ўсходнія землі ВКЛ (пятая вайна).

1541 г. Стварэнне першага ва Усходняй Еўропе паляўнічага заказніка – Белавежскай пушчы.

1558 г. Пачатак 25-гадовай Лівонскай вайны, у якой удзельнічала ВКЛ, Лівонія, Маскоўская дзяржава, Польшча. Знясіленне ў гэтай вайне прывяло ВКЛ да Люблінскай уніі з Польшчай.

1559 г. Пераход Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ ў сувязі з маскоўскай пагрозай Лівоніі.

1561 г. Атрыманне г. Рэчыцай магдэбургскага права.

1562 г. Выданне Сымонам Будным у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіса”.

1569 г. Атрыманне мястэчкамі Дзіснай і Радашковічамі магдэбургскага права.

1569 г. вясна – лета. Гвалтоўнае далучэнне палякамі да сваёй тэрыторыі значнай часткі зямель ВКЛ – Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля.

1576 г. Атрыманне мястэчкам Сураж (цяпер гар. пасёлак у Віцебскім р-не) магдэбургскага права.

1577 г. Атрыманне гарадамі Магілёвам, Мазыром і мястэчкам Улай (цяпер гар. пасёлак у Полацкім р-не) магдэбургскага права.

1579 г. Заснаванне Віленскага універсітэта.

1579 г. Атрыманне мястэчкам Мір магдэбургскага права.

1581 г. Атрыманне г. Пінскам магдэбургскага права.

1586 г. Атрыманне г. Нясвіжам магдэбургскага права.

1587 г. Атрыманне г. Лідай магдэбургскага права.

1589 г. Атрыманне гарадамі Кобрынам і Пружанамі магдэбургскага права.

1590 г. Атрыманне мястэчкам Любча (цяпер гар. пасёлак у Навагрудскім    р-не) магдэбургскага права.

1595 г. Паход запарожскіх казакаў атамана С.Налівайкі на Беларусь. Захоп Петрыкава.

1597 г. Атрыманне г. Віцебскам магдэбургскага права.

1600 г. Пачатак 29-гадовай вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй за панаванне на Балтыйскім моры.

 

 

ХVІІ стагоддзе

1619 г. Атрыманне мястэчкам Друя (цяпер гар. пасёлак у Браслаўскім р-не) магдэбургскага права.

1620 г. Атрыманне г. Оршай магдэбургскага права.

1634 г. Атрыманне г. Чавусы і мястэчкам Бешанковічы магдэбургскага права.

1636 г. Атрыманне г. Мсціславам магдэбургскага права.

1637 г. Атрыманне мястэчкам Ружаны (цяпер вёска ў Пружанскім р-не) магдэбургскага права.

1641 г. Атрыманне мястэчкам Чэрыкаў магдэбургскага права.

1642 г. Атрыманне мястэчкам Дзівіным (цяпер вёска ў Кобрынскім р-не) магдэбургскага права.

1643 г. Атрыманне мястэчкам Лагішын (цяпер гар. пасёлак у Пінскім р-не) магдэбургскага права.

1645 г. Атрыманне мястэчкам Мальча  (цяпер вёска Малеч у Бярозаўскім р-не) магдэбургскага права.

1648 – 1667 гг. Крывавае 20-годдзе ХVІІ ст у беларускай гісторыі называецца “патопам”. У Беларусі загінула больш за 2 млн. чалавек. Усе гарады ператвораны ў руіны. У Полацку з 1500 даваенных засталося 102 двары, у Ляхавічах з 215 ацалела 17, у Магілёве з 2637 засталося 577. І гэтак паўсюдна па краіне.

1652 г. Атрыманне мястэчкам Капыль магдэбургскага права.

1654 г. Захоп расійскімі войскамі Оршы, Шклова, Полацка, Віцебска. Упартая абарона ад расійскіх войск г. Мсціслава  (загінула звыш 9 тыс. абаронцаў).

1655 г. Захоп расійскімі войскамі Барысава, Мінска, Коўна, Гродна, Слоніма, Клецка, Турава.

1655 г. Па загаду патрыярха рускай царквы Нікана гвалтоўна вывезена  ўсё абсталяванне вядомай друкарні Куцеінскага манастыра (Орша), заснаванай Спірыдонам Собалем,  ў Іверскі манастыр (на Валдайскім возеры), потым у Нова-Іерусалімскі манастыр пад Маскву. Пазней на аснове гэтай друкарні Сімяон Полацкі заснаваў друкарню ў Крамлі, у якой выдаў  некалькі сваіх твораў.

1663 г. Атрыманне г. Крычавым магдэбургскага права.

1664 – 1666 гг. Дзейнасць у г. Брэсце манетнага двара.

1667 г. Адкрыццё першага ў Беларусі міждзяржаўнага паштовага маршруту Масква – Смаленск – Магілёў – Мінск – Вільня.

1697 г. Вальны сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пра забарону пісаць дзяржаўныя (сеймавыя) дакументы на беларускай мове, што паспрыяла паланізацыі беларускай шляхты.

1700 г. Кароль-немец Аўгуст Моцны ўвёў у Беларусь і Літву 15 тыс. чалавек саксонскага войска (пратэстанты). Здзекі саксонцаў над беларускім насельніцтвам.

 

 

ХVІІІ стагоддзе

1700 – 1721  гг. Паўночная вайна Расіі са Швецыяй; галоўным тэатрам ваенных дзеянняў стала тэрыторыя Беларусі.

1702 г. Захоп Гродна шведскімі войскамі Карла ХІІ.

1705 г. Аблога і разбурэнне шведскімі палкамі Мірскага замка.

1705 г. Уваход 35-тысячнага расійскага войска ў г. Гродна, які цар Пётр І і кароль Аўгуст вырашылі зрабіць галоўным умацаваным вайсковым цэнтрам. Спаленне ўсіх прадмесцяў горада дзеля зручнасці артылерыйскай стральбы па штурмавых калонах.

1735 г. Карная экспедыцыя расійскага войска на Гомельшчыну, дзе хаваліся расійскія  сяляне-ўцекачы і стараверы. Разбурэнне мястэчка Ветка. Вываз у Сібір 13 тыс. раскольнікаў (“першая выгнанка”).

1736 – 1844 гг. Дзейнасць у г. Слуцку мануфактур слуцкіх паясоў.

1738 – 1846 гг. Дзейнасць у мястэчку Урэчча (Любанскі р-н) шкляной мануфактуры.

1753 г.  Заснаванне Віленскай абсерваторыі.

1764 г. Новая карная экспедыцыя расійскіх войск на Гомельшчыну ў раён мястэчка Ветка.  Вываз у Сібір 20 тыс. збеглых з Расіі старавераў (“другая выгнанка”).

1767 г. Уступленне ў Беларусь па загаду імператрыцы Кацярыны ІІ 40-тысячнага расійскага войска для падтрымкі праваслаўнай Слуцкай і Таруньскай пратэстанцкай канфедэрацый, арыентаваных на саюз з Расіяй.

1767 – 1783 гг. Будаўніцтва Агінскага канала, які злучаў басейны Нёмана і Дняпра.

1769 г. Заснаванне ў в. Бабоўня (Капыльскі р-н) суконнай мануфактуры.

1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Паводле Пецярбургскай канвенцыі ад  05.08.1772 г. да Расійскай імперыі далучана ўсходняя частка Беларусі. Пачатак рэкруцкіх набораў беларусаў у расійскае войска (пажыццёвая служба). Першы набор даў у войска Расіі 3 тыс. беларускіх салдат.

1772 г. Разрабаванне расійскімі войскамі скарбніцы Нясвіжскага замка. Вырабы  з золата, серабра, каштоўных камянёў, бібліятэка ў 20 тыс. тамоў адпраўлены ў Пецярбург. У тым ліку 11 інкунабулаў, якія пазней перададзены Расійскай Дзяржаўнай бібліятэцы. Найбольшай стратай для нацыянальнай культуры стаў вываз Літоўскай метрыкі – збора дзяржаўных актаў ВКЛ, напісаных на беларускай мове. І па сёння Літоўская м етрыка застаецца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве.

1773 – 1794 гг. Дзейнасць у Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі, якая адкрыла ў Беларусі 20 акруговых і падакруговых школ.

1775 г. Закладка ў г. Гродна Батанічнага саду.

1775 – 1781 гг. Дзейнасць у г. Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі.

1776 г. Пазбаўленне гарадоў і мястэчак усходняй часткі Беларусі, уз’яднанай з Расіяй, магдэбургскага права.

1780 – 1870 гг. Дзейнасць у мястэчку Вішнева (Валожынскі р-н) металургічнага завода.

1784 г. Пабудавана 1-я ў Расійскай імперыі гадзіннікавая фабрыка ў мястэчку Дуброўна (Віцебская вобл.).

1785 г. Адкрыццё ў г. Крычаве суднабудаўнічага завода.

1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 23.01.1793 г. у склад Расійскай імперыі ўключана цэнтральная частка Беларусі.

1795 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 24.10.1795 г. далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі і Літвы. Эміграцыя паўстанцаў і нязгодных прысягаць на вернасць імператрыцы Кацярыне ІІ. Набор беларускіх рэкрутаў у  расійскае войска. За 1796 – 1799 г. узята ў войска 49 тыс. беларусаў, а ўсяго з 1772 г. – 109 тыс. чалавек.

1795 г. “Пожалование” указам імператрыцы Кацярыны ІІ беларускіх сялян у якасці ўзнагароды расійскім генералам, афіцэрам і чыноўнікам. Усяго раздадзена пад прыгнёт новым панам каля 1 млн. чалавек. Генерал-фельдмаршал А.В.Сувораў разам з горадам  Кобрынам атрымаў 53 тыс. сялянскіх душ, а генерал-фельдмаршал П.Румянцаў разам з Гомелем атрымаў 69 тыс. чалавек.

1796 – 1840 гг. Выданне газеты “Кур’ер Літэўскі” (“Литовский вестник”) у Гродне і Вільні.

1797 – 1805 гг. Будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны.

1798 – 1838 гг. Дзейнасць у мястэчку Хомск (Драгічынскі р-н) суконнай мануфактуры.

ХІХ стагоддзе

1805 г. Заснаванне ў Мінску Губернатарскага сада (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага).

1817 – 1823 гг. Дзейнасць тайнага студэнцкага таварыства філаматаў і філарэтаў у Віленскім універсітэце.

1822 г. Заснаванне ў г. Гродна тытунёвай фабрыкі.

1823 г. Указ расійскага імператара Аляксандра І аб забароне жыхарам Беларусі і Літвы накіроўваць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты.

1830 г.  Заснаванне ў г. Гродна бібліятэкі. 

1830 – 1831 гг. Паўстанне ў Беларусі і Літве за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Пасля паражэння паўстання многія паўстанцы эмігрыравалі.

1830 г. Зруйнаванне па рашэнню расійскага імператара Мікалая І гістарычнага ядра Брэста, перанос горада на 3 вярсты на ўсход. Пабудова ў 1833 – 1842 гг. на месцы старажытнага Брэсцкага дзядзінца крэпасці для расійскага гарнізона.  У ваенных мэтах крэпасць паслужыла толькі ў чэрвені – ліпені 1941 г.

1831 г. Пазбаўленне шляхецкіх правоў і перавод у аднадворцы (падатнае саслоўе) каля 10 тыс. шляхецкіх сем’яў у Беларусі ў пакаранне за антырасійскія настроі і падтрымку паўстання. Першае гвалтоўнае перасяленне часткі іх у Херсонскую і Таўрычаскую губерні.

1832 г. У мэтах русіфікацыі Беларусі зачыненыя 202 каталіцкіх і уніяцкіх касцёлы  і манастыры (з 322 існаваўшых).

1832 г. Канфіскацыя расійскімі ўладамі маёмасці Сапегаў у Беларусі, у першую чаргу ружанска-дзярэчынскіх збораў каштоўнасцей. Мастацкія зборы з Дзярэчынскага палаца перавезлі ў Беласток, у палац Браніцкіх, прызначаны пад царскую рэзідэнцыю. Праз чатыры гады каштоўнасці вывезлі ў Пецярбург і Царскае Сяло, а паркавую скульптуру ў Пецярбургскі летні сад.

1836 г. Указам імператара Мікалая І ў Беларусі ва ўсіх навучальных установах уводзіцца выкладанне на рускай мове.

1839 г. Скасаванне Полацкім царкоўным саборам уніяцкай царквы ў Беларусі. Пачатак гвалтоўнага пераводу беларусаў-уніятаў у праваслаўе. Уся маёмасць уніяцкіх цэркваў і манастыроў перадавалася Рускай праваслаўнай царкве. У цэрквах была забаронена казань на беларускай мове.

1846 г. 1100 сем’яў гвалтам пераселены з Беларусі на Каўказ, у Херсонскую і Таўрычанскую губерні па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Расіі. Другое перасяленне аднадворцаў на поўдзень Расійскай імперыі.

1849 г. Арышты і зняволенне 200 удзельнікаў “Саюза свабодных братоў”, які дзейнічаў у Беларусі і ў некаторых гарадах Літвы. У Бараўлянах пад Мінскам”Саюз” меў збройную майстэрню. Ставіў мэтай нацыянальнае вызваленне і ўсталяванне дэмакратычнага ладу.

1859 г. Увод у эксплуатацыю першай у Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск – Бабруйск.

1862 г., чэрвень – ліпень 1863 г. Выданне К.Каліноўскім, Ф.Ражанскім, В.Урублеўскім  газеты “Мужыцкая праўда” – першай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларускай мове.

1863 г. За ўдзел студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў паўстанні Кастуся Каліноўскага ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. З гэтага моманту і да 1921 г. у Беларусі адсутнічалі вышэйшыя навучальныя ўстановы.

1865 г. Рэвізія Віленскага музея старажытнасцяў, заснаванага ў 1855 г. гісторыкам і пачынальнікам беларускай археалогіі графам Я.Тышкевічам. Вываз у Маскву паводле  загаду генерал-губернатара М.Мураўёва найлепшых экспанатаў (3818 археалагічных помнікаў, 3948 партрэтаў, гравюр, бюстаў, 487 пячатак, 2097 прывілеяў і аўтографаў, 541 экзэмпляр рукапісаў, 11014 экспанатаў чучалаў птушак, 8110 нумізматычных помнікаў, 19700 тамоў кніг).  З экспазіцыі было знята ўсё, што нагадвала пра былую самастойнасць ВКЛ.

1868 г. Гвалтоўны перавод з каталіцтва ў праваслаўе на працягу папярэдніх пяці гадоў звыш 60 тыс. сялян. Духоўнае насілле над народам у мэтах русіфікацыі.

1869 – 1878 гг. Будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.

1871 г. Заснаванне ў Мінску чыгуначных майстэрань (цяпер вагонарамонтны завод імя А.Ф.Мяснікова).

1872 г Пачата вытворчасць паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы

1873 г., восень. Увод у эксплуатацыю магістралі Маладзечна – Мінск – Бабруйск – Гомель  Лібава-Роменскай чыгункі.

1873 – 1898 гг. Дзейнасць Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І.Жылінскага па асушэнню Палесся.

1873 – 1875 гг. Узнікненне ў Беларусі першых народніцкіх гурткоў.

1873 – 1941 гг. Дзейнасць у мястэчку Барань (Аршанскі р-н) драцяна-цвіковага завода.

1876 г. Заснаванне ў г. Гомелі тэхнікума чыгуначнага транспарту.

1882 г. Увод у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Пінск – Жабінка.

1883 г. Заснаванне ў Лідскім павеце фабрыкі крышталю (цяпер шклозавод “Нёман”).

1885 г. Заснаванне ў г. Мазыры запалкавай фабрыкі.

1892 г. Пуск у г. Мінску конкі.

1892 г. Заснаванне ў г. Віцебску мастацкай школы.

1894 г. Заснаванне ў маёнтку Лахозва Навагрудскага павета шоўкакруцільнай фабрыкі.

1896 г. Увод у эксплуатацыю чыгуначнай лініі  Асіповічы – Старыя Дарогі.

1896 г. Увод у дзеянне ў г. Мінску першай тэлефоннай станцыі (на 100 нумароў).

1897 г. 1-ы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якога на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6 380 тыс. чалавек.

1898 г. Пуск у г. Віцебску трамвая – першага ў Беларусі.

1900 г. Заснаванне ў мястэчку Дуброўна (Віцебсая вобл.) тэкстыльнай фабрыкі.

1900 г.  Адкрыццё ў г. Мінску публічнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.

 

ХХ стагоддзе

1900 – 1916 гг. Дзейнасць ва ўрочышчы Выдрыца (Аршанскі р-н) завода сухой перагонкі драўніны.

1901 г. Першыя палітычныя стачкі ў Беларусі – у Мінску, Віцебску, Смаргоні, Койданаве і інш.

1911 г. Адкрыццё Мінскай балотнай доследнай станцыі – першай у Расіі навуковай установы па культуры балот.

1912 – 1913 гг. Выданне ў Пецярбургу культурна-асветніцкага часопіса “Маладая Беларусь”.

1912 – 1915 гг. Выданне ў Вільні і Мінску сельскагаспадарчага часопіса “Саха”.

1912 – 1916 гг. Дзейнасць у г. Мінску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі.

1913 г. Заснаванне ў Ваўкавыску цэментнага завода.

1914 г. Выданне ў г. Мінску краязнаўчага беларускага часопіса “Лучынка”.

1915 г. У сувязі з нямецкім наступам і захопам паловы тэрыторыі Беларусі, прымусова і па ўласнай волі болей за 2 млн. 900 тыс. чалавек сталі бежанцамі. З іх праз 4 гады на радзіму вярнулася толькі каля паловы.

1916 г. Зруйнаванне пад час ваенных дзеянняў гістарычнай сядзібы Верашчакаў у Туганавічах, звязанай з імем Адама Міцкевіча. Зруйнаванне старажытнага Лаўрышаўскага манастыра на Нёмане.

1916 г. У сувязі з набліжэннем фронту рэшткі вялікай калекцыі графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага з маёнтка Станькава былі вывезены ў Маскву, дзе след калекцыі згубіўся.

1918 г. Пачатак грамадзянскай вайны. Удзел беларусаў у ваенных аперацыях Чырвонай арміі і Белага руху.

1920 – 1930 гг. Прапагандысцкая дзейнасць і ўзброеная барацьба сяброў арганізацыі “Зялёны Дуб” за незалежнасць Беларусі. Гэта быў супраціў бальшавікам у Савецкай Беларусі і польскім уладам у Заходняй Беларусі. У 1921 г. на тэрыторыі БССР дзейнічалі 43 паўстанцкія атрады агульнай колькасцю каля 5000 тыс. чалавек.

1932 г. Заснаванне Саюза кампазітараў БССР.

1924 г. Заснаванне ў г. Мінску кніжна-часопіснага выдавецтва “Навука і тэхніка”АН БССР.

1924 г. Пачатак арганізаваных расійскім АГПУ дзеянняў беларускіх партызан ў Заходняй Беларусі (падуладнай Польшчы). Партызанскія дзеянні працягваліся па 1925 год. Сярод вядомых удзельнікаў – Кірыла Арлоўскі, Станіслаў Ваўшпасаў і інш.

1929 г. Заснаванне ў Мінску Беларускага НДІ педагогікі, Беларускага НДІ судовых экспертыз.

1930 г. Пачатак дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інструментаў (з 1948 г. Дзяржаўны народны аркестр БССР, з 1974 г. імя І.І.Жыновіча).

1930 – 1933 гг. У сувязі з рэпрэсіямі ў СССР забаронены для карыстання 54 падручнікі, сярод іх – “Гісторыя Беларусі” У.Ігнатоўскага, “Гісторыя беларускае літаратуры” М.Гарэцкага, усе кнігі В.Ластоўскага. Забаронена друкаваць кнігу М.Доўнар-Запольскага “Гісторыя Беларусі”.

1932 г. Адкрыццё першай у БССР транспартнай авіялініі Мінск – Глуск – Парычы – Мазыр.

1932 г. Голад на поўдні Беларусі ў Ельскім, Нараўлянскім, Гомельскім раёнах. Смерць ад голаду, паводле афіцыйных матэрыялаў, каля 140 чалавек.

1933 г. Масавая высылка карнымі органамі НКУС заможных беларускіх сялян у Сібір (за тры гады выслалі звыш 35 тыс. сем’яў).

1934 г. Адкрыццё ў 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска першага ў рэспубліцы аддзялення рэнтгенатэрапіі злаякасных пухлін.

1934 г. Асуджана больш за 10 тыс. беларускіх сялян за крадзёж калгаснай маёмасці (паводле Пастановы СНК СССР аб ахове сацыялістычнай маёмасці, так званага “закона пяці каласкоў”).

1936 г. Пачатак рэгулярных паштова-пасажырскіх рэйсаў Мінск – Масква.

1938 г. Забарона царкоўнай службы ў мінскіх цэрквах Марыі Магдалены і Аляксандра Неўскага. Святары гэтых цэркваў расстраляны.

1938 г. Замена гістарычнай назвы сталіцы Беларусі – Менск на спаланізаваную і прынятую ў расійскім ужытку і напісанні форму – Мінск.

1939 г. Заснаванне ў Мінску НДІ будаўнічых матэрыялаў.

1939 г. Рабаванне каштоўнасцей Нясвіжскага замка на карысць маскоўскіх музеяў і высокапастаўленых прыватных асоб (напрыклад, “нясвіжскія сувеніры” займеў пісьменнік Аляксей Талстой).

Восень 1941 г. Стварэнне акупантамі лагера смерці каля в. Трасцянец пад Мінскам. Тут было знішчана 206 тыс. 500 чалавек. Трэці па колькасці знішчаных людзей лагер пасля Асвенціма і Майданека. Усяго ў Беларусі дзейнічала 260 лагераў смерці.

1942 г. Акупантамі ўтвораны дзіцячы лагер смерці ў в. Скарбаўка Пухавіцкага раёна. Дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці донараў для параненых немцаў. Загінула 1500 дзяцей. У такім жа лагеры ў Парычах (цяпер Светлагорскі р-н) закатаваны 1700 дзяцей-донараў.

1942 г. Карныя аперацыі нямецкіх акупантаў у Беларусі: “Хрушч”, “Балотная ліхаманка”, “Трохкутнік”, “Нюрберг”, “Гамбург” і інш.

1943 г. Карныя аперацыі нямецкіх акупантаў у Беларусі: “Заяц-бяляк”, “Котбус”, “Фрыц”, “Барбара”, “Баклан”, “Веснавое свята” і інш.

1945 г. Перасяленне рэштак насельніцтва са знішчаных гітлераўцамі вёсак Віцебшчыны і Полаччыны ў Ленінград.

1945 г. Дагавор урада СССР з Польшчай аб перадачы беларускай тэрыторыі палякам і змене дзяржаўнай мяжы. Польшчы было перададзена 17 раёнаў Беластоцкай вобл. і 3 раёны Брэсцкай вобл. Беларусь – адзіная краіна сярод пераможцаў, якая страціла значную частку сваёй тэрыторыі.

1948 г. Рэпрэсіі савецкіх карных органаў супраць паслякастрычніцкай беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыну. Гвалтоўная дэпартацыя эмігрантаў у СССР і пакаранне зняволеннем у лагерах на Поўначы. Сярод ахвяр – выдатная паэтка Ларыса Геніюш.

1949 г. Новыя арышты беларускіх літаратараў. За гады рэпрэсій было зняволена 238 пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Выйшла са сталінскіх канцлагераў жывымі толькі 20 чалавек. Загінула за дротам беларускай творчай інтэлігенцыі ў 7 разоў больш, чым за 4 гады вайны на франтах вайны і ў партызанскім руху (30 пісьменнікаў і паэтаў).

Лета 1951 г. Пачатак масавай высылкі сем’яў, так званых “кулакоў”,  і пратэстантаў з Заходняй Беларусі. Да сакавіка 1952 г. у сібірскія вобласці гвалтам выслана 2100 сем’яў.

1955 г. За пасляваеннае дзесяцігодддзе з Беларусі вывезена і выселена ў Сібір, Казахстан, на Поўнач каля 1 млн. чалавек (“нацыяналісты”, калабарацыяністы).

1956 г. Маштабная кампанія па выманьванні беларускай моладзі для асваення цалінных зямель і пабольшання славянскага складу насельніцтва Казахстана.

1959 г. ЦК КПБ прыняў пастанову “Аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў Беларускай ССР”, згодна з якой беларуская мова ў Беларусі стала прадметам неабавязковага вывучання ў школе (з волі бацькоў). Такога здзеку з мовы карэннай нацыі не дазваляла сабе ні адна краіна ў свеце.

1961 г. Варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі паводле рашэння партыйнага кіраўніцтва БССР помнікаў архітэктуры – “фары Вітаўта” у Гродна і будынка езуіцкага калегіума ў Полацку.

1961. Варварскае знішчэнне сапёрамі Савецкай арміі паводле рашэння партыйнага кіраўніцтва КПБ помніка архітэктуры ХІХ ст. – Станькаўскай Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царквы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.

1962 г. Варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кіраўніцтва БССР помнікаў архітэктуры ХІІ ст. – Дабравешчанскай царквы ў Віцебску.

1963 г. Зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі паводле рашэння партыйнага кіраўніцтва БССР  татарскіх могілак і 400-гадовага будынку былой мячэці – святыні мінскіх татараў.

1974 г. Адкрыццё рэспубліканскага спартыўнага комплексу “Раўбічы” (пад Мінскам).

1988 г. Пачаў выдавацца часопіс “Беларуская мова і літаратура ў школе”.

1990 г. На сцэне Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін (у рэжысёрскай трактоўцы) паставіў п’есу Янкі Купалы “Тутэйшыя”, якая за савецкім часам была забаронена.

1990 г. Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую імшу ў Мінскім касцёле св. Сымона і Алены пасля 46 гадоў выкарыстання ўладамі касцёла як свецкага будынку.

1992 г. Выдадзены “Шыхтавы статут Беларускага Войска” (Прыазёрск, Казахстан, 1992), напісаны групай беларускіх афіцэраў на чале з падпалкоўнікам Станіславам Суднікам. Аднак статут не быў запатрабаваны ў Беларусі.

1997 г. Анатоль Адамчук, тэлежурналіст расійскага ГРТ дэпартаваны з Беларусі.

2000 – 2004 гг. У Мінску здзейснены хуліганскія напады на літаратараў Артура Вольскага, Адама Мальдзіса, Сяргея Законнікава, вучоных Радзіма Гарэцкага, Генадзя Цыхуна, Георгія Галенчанку і Уладзіміра Навіцкага, кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага, рэжысёра тэатра Валер аМазынскага, генерала Валера Фралова. У большасці выпадкаў хуліганы не знойдзены.

2001 г. Міхаіл Плавец, чэшскі журналіст дэпартаваны з Беларусі.

2003 г. Павел Селін, карэспадэнт НТВ дэпартаваны з Беларусі.

Устаноўлены помнікі пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі

1989 г. На вясковых могілках в. Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна. Крыж

1989 г. г. Магілёў, пр. Дзімітрава, насупраць мясакамбіната. Крыж.

1989 г. г. Магілёў, канец вул. Надточаева, на ўскраіне Пячэрскага лесапарку.

1990 г. г. Мінск, парк Чалюскінцаў. Каплічка (аўтар Уладзімір Слабодчыкаў).

1990 г. г. Мінск, Паўночныя могілкі.

1990 г. г. Чэрвень, у лесе, ва ўрочышчы Высокі Стан. Крыж і помнік.(кіраўнік праекта Генадзь Матусевіч).

1990 – 1994 гг. Ва ўрочышчы Курапаты каля Мінска. Устаноўлены помнікі (крыжы) пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі.

1991 г. Вілейскі раён, в. Касута, у лесе. Два крыжы (кіраўнік праекта Барыс Цітовіч).

1991 г. г. Чэрвень, у лесе, ва ўрочышчы Загор’е. Крыж.

1991 г. Бабруйскі р-н, в. Баравая, у цэнтры вёскі (выканаўцы  браты Свержы).

1991 г. Аршанскі р-н, в. Андрэеўшчына, у лесе на Кабылянскай гары. Крыж.

1991 і 1995 гг. г. Чэрвень, ва ўрочышчы Цагельня. Крыж і капліца. (выканаўцы Яўген Кулік, Мікола Купава).

1992 г. Капыльскі р-н, в. Семежава. Крыж у цэнтры вёскі.

1992 г. Пінскі р-н, в. Гарадзішча, за 5 км ад вёскі па дарозе на в. Сошна, у лесе. Крыж.

1993 г. г. Маладзечна, пл. Незалежнасці (выканаўца Станіслаў Палівода).

1993 г. г. Чэрвень, каля шашы на в. Дуброва. Драўляная капліца (аўтар Станіслаў Бандалевіч).

1993 г. г. Капыль, плошча Леніна (кіраўнік праекта Мечыслаў Паграбіцкі).

1993 г. г. Брэст, вул. Маскоўская. Тышынскія могілкі (кіраўнік праекта А.Кітлер).

1994 г. Капыльскі р-н. в. Грозава, у цэнтры вёскі. Крыж. (кіраўнік праекта Мікола Купава).

1994 г. г. Гомель, 9-ы кіламетр Чарнігаўскай шашы. Крыж (кіраўнік праекта Іван Кашкін)

1995 г. г. Мінск, Лошыцкі парк. Крыж (аўтар Мікола Купава).

1995 г. Капыльскі р-н. в. Чарнагубава, у цэнтры вёскі. Крыж.  (кіраўнік праекта Станіслаў Лісоўскі).

1995 г. Бабруйскі р-н, в. Продзьвіна, на вясковых могілках (аўтар Ніна Чысцякова).

1996 г. г. Вілейка. Новыя гарадскія могілкі (кіраўнік праекта Барыс Цітовіч).

1996 г. Рэспубліка Комі, г. Саснагорск.

1998 г. г. Бабруйск, пл. Перамогі (аўтар Ігар Ахметышын).

2000 г. г. Санкт-Пецярбург, пас. Левашова, Левашоўскія могілкі.

2004 г. г. Мінск, вул Каліноўскага, цагляны храм-помнік у імя ўсіх святых у памяць аб бязвінна забітых сынах нашай Бацькаўшчыны.

2005 г. г. Мінск, пр. Партызанскі. Помнік “Беларусь партызанская”

24 снежня 2008 г. У Дзень памяці Вінцэнта Гадлеўскага ўстаноўлены памятны крыж на магчымым месцы яго забойства  ва ўрочышчы Трасцянец каля Мінска (выканаўцы  мінскі культурна-асветніцкі  клуб “Спадчына” і рэспубліканскае гісторыка-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму  “Мартыралог Беларусі”).

25 сакавіка 2009 г. Устаноўлены крыж Ефрасінні Полацкай “Пакутнікам Беларусі” ва ўрочышчы Курапаты каля Мінска (выканаўцы сябры мінскага культурна-асветніцкага  клуба Спадчына).

29 красавіка 2009 г. г. Чэрвень, ва ўрочышчы Кукалеўшчына, на месцы масавага расстрэлу вязняў мінскай турмы і іншых гарадоў Беларусі і Літвы ўстаноўлены крыж “Пакутнікам Беларусі” (выканаўцы сябры мінскага культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”).

Дата не устаноўлена:

За паўкіламетра ад г.Чэрвеня некалькі помнікаў налева і направа ад шашы на в. Дуброўна.

Салігорскі р-н, в. Чырвоная Слабада. Крыж каля царквы.

У Саўт-Рыверы (ЗША) беларускі курган-помнік (аўтар праекту Алег Махнюк).

 

 



© А.Белы
Усе правы абаронены.
Пры перадрукоўцы спасылка абавязкова.