АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 489 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ)

 

Асветнік, рэлігійны i грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дач ок. 3 дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці i прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Калі Аўрамій дасягнуў сталага ўзросту, ён адмовіўся жаніцца i вырашыў прысвяціць сябе справе рэлігійнага служэння i асветы.   Пасля  смерці  бацькоў  раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны  ў  ваколіцах  Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Іаана Златавуста,   Яфрэма   Сірына,   жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Са­вы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія i Феадосія Пячэрскіх i інш., займаўся зборам i перапісваннем кніг. У гэты час   смаленскі   князь   Раман   Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся па славянскіх,    грэчаскіх    i    лацінскіх кнігах.  Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фарміраваць   яго   бібліятэчны   фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але   i   для   недухоўных   асоб.   Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, i Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Сма­ленску.   Сюды  да  яго   пачало   прыходзіць  яшчэ  больш  людей  за  духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя пропаведзі i поспех у веруючых зноў выклікалі зайздрасць у духавенства   i   гарадской   знаці.   Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі i распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні  жанчын  i  пераманьванні  духоўных    дзяцей.     На     судзе,     які ўзначальвалі князь i епіскап, ён змог апраўдацца,  але  яму забаранілі  свяшчэннадзейнічаць i загадалі вярнуцца

ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была та­кой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва i прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Паранейшаму да яго сыходзіліся баяры i про­стая людзі, багатыя i жабракі, каб паслухаць разумныя парады i настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень i ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як i пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння i непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведаванне хрысціянства i ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».

 

Літ.: ЧетииМинеи: (Книга житий свя­тых). Кн. 1—4. М., 1829; Жития святых Российской церкви. Также Иверских и славянских и местно чтимых подвижников благочестия, составленные А.Н.Муравьё­вым. Т. 1—18. Спб., 1855—68; Барсу­ков Н. Источники русской агиографии. Спб., 1882; Филарет, архиепископ Черни­говский. Жития святых чтимых Православ­ной Церковию, со сведениями о праздни­ках Господских и Богородничных, и о яв­ленных чудотворных иконах. 3 изд. Спб., 1900; Голубинский Е. История кано­низации святых в Русской Церкви. 2 изд. М., 1903. В.П.Орпш.