ЕФРАСІННЯ РАГВАЛОДАЎНА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 490 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕФРАСІННЯ РАГВАЛОДАЎНА

 

(у манастве Еўпраксія; каля 1170—1243)

 

Асветніца, полацкая князёўна з роду Усяслава Чарадзея, дачка князя Рагвалода Барысавіча, пляменніца Ефрасінні Полацкай, у гонар якой атрымала свае імя. Уся маладосць Е.Р. праходзіла ў арэоле святасці цёткі, што не магло не выхаваць у яе набожнасці, павагі да старэйшых, дабрыні да людзей. Яна была аддадзена замуж, але хутка заўдавела; другім мужам Е.Р. стаў заўдавелы сын пскоўскага князя Уладзіміра — Яраслаў, з якім яна пражыла больш за 20 гадоў. Пасля смерці бацькі Яраслаў Уладзіміравіч прэтэндаваў на пскоўскі прастол, але пскавічы не прынялі яго. Гэта прымусіла Яраслава шукаць дапамогі ў Рызе, дзе ў яго сярод крыжакоў былі родзічы. Лічаць, што Е.Р. таксама паехала за мужам у Рыгу. Але шэраг фактаў, прыведзеных у царкоўнай літаратуры, абвяргаюць гэтую думку i даюць магчымасць сцвярджаць, што яна была пакінута мужам або засталася ў Пскове па сваёй волі, не жадаючы далучацца да ганіцеляў сваіх адзінаверцаў. Усе свае зберажэнні i тое, што засталося ў Пскове пасля Яраслава, Е.Р. аддала на пабудову велічнага хра­ма Іаана Хрысціцеля на рацэ Вялікай, а пазней i жаночага манастыра пры ім. Яна перасялілася з багатага церама ў манастырскую келлю i чакала мужа. Але Яраслаў пайшоў па шляху здрады; у 1233 ён спрабаваў заваяваць Пскоў з дапамогаю лівонцаў, трапіў у палон, збег з яго i зноў пачаў рыхтавацца да паходу супраЦь адзінаверцаў. Тады Е.Р. канчаткова вырашыла пастрыгчыся ў манашкі i стала ігуменняй манастыра. Усяго 2 гады спатрэбілася ёй для таго, каб манастыр праславіўся гэтак жа, як i манастыр Ефрасінні Полацкай. Пад кіраўніцтвам   маці   Еўпраксіі   жытло святых сясцёр стала найбуйнейшым культурным цэнтрам Пскова. Намаганнямі ігуменні ўдалося захаваць каштоўнасці манастыра i бібліятэку ў час акупацыі Пскова крыжакамі ў 1240. У 1243 Яраслаў, які на той час быў ужо жанаты з іншай жанчынай (немкай), выклікаў Е.Р. да сябе ў горад Одэнцэ. Характер сустрэчы, мэта яе візіту да Яраслава невядомыя, але скончыўся ён смерцю ігуменні ад рук Яраславага па­сынка. Цела маці Еўпраксіі было при­везена манашкай Сандуліяй у Пскоў i пахавана на тэрыторыі манастыра. Е.Р. — асветніца Пскоўскай зямлі, кананізавана, яе імя папоўніла пантэон пскоўскіх святых.

 

Літ.: Мельнікаў А. Найпадобная Еўпраксія, ў манастве Ефрасіння, князёўна полацкая, княгіня пскоўская // Бе­ларусь. 1992. №5; Карамзин Н.М. Ис­тория государства Российского. Т. 1—2. М. 1993. І.А.Масляніцына.