ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 107 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.4%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч

ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч

(псеўд. Раман Суніца, Юры Алелькавіч; 1881, Варшава – 1943 ці 1944), грамадскі дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, публіцыст, гісторык беларускай літаратуры, перакладчык, калекцыянер рукапісаў беларускіх пісьменнікаў, старадрукаў. Яго бацькі родам са Случчыны. Жыў у Варшаве. Па адукацыі інжынер-механік, ваенны інжынер у Мінску (1915 – 1919). Удзельнік з’езду беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917). З 1909 г. друкаваўся ў газеце “Наша ніва”. Даследаваў беларускую бібліяграфію, этнаграфію, старажытную беларускую літаратуру і літаратуру ХІХ ст. Апублікаваў невядомыя раней рукапісы М.Багдановіча (1919), Каруся Каганца (1920), В.Дуніна-Марцінкевіча (1923), Янкі Лучыны (1932), свае працы па гісторыі. Быў арыштаваны гестапа, па звестках, загінуў у канцлагеры.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Рамуальд Зямкевіч. Грамадскі дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння,

публіцыст, калекцыянер”. 1997.

ДВП, алей. 40х30 см.